Всего документов: 2.
У Браславе прайшла навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 950-годдзю горада. Аргкамітэт «Браслаўскіх чытанняў», у склад якога ўваходзілі прадстаўнікі Браслаўскага райвыканкама, гісторыка-краязнаўчага музея, Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, зрабіў усё, каб гэты форум сабраў прадстаўнічае кола навукоўцаў і краязнаўцаў не толькі з Беларусі, але і шэрагу краін-суседак.
Вынікі напружанай паўтарагадовай працы па вывучэнні флоры і фаўны ўнікальнай прыроднай зоны Браслаўшчыны прадставілі вядучы навуковы супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах, адказны выканаўца падрыхтоўкі плана кіравання адзінай ахоўваемай тэрыторыяй Наталля Юргенсон, каардынатар праекта Уладзімір Усцін, спецыялісты НАН Беларусі, прадстаўнікі нацпарку.