Всего документов: 17.
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі да 1 верасня прымае заяўкі на конкурс творчых работ, прысвечаны Году гістарычнай памяці.
У Палацы Незалежнасці ўпершыню прайшоў прадстаўнічы сход дзеячаў навукі. У ходзе пасяджэння-нарады з супрацоўнікамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў Дзяржаўныя прэміі і дыпломы акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў НАН.
Выстаўка да 130-годдзя з дня нараджэння першага дырэктара музея Янкі Купалы Уладзіславы Луцэвіч адкрылася ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы. Сярод гістарычных дакументаў - асабістыя справы дырэктара музея і першых яго супрацоўнікаў, якія захоўваюцца ў архіве Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і экспануюцца ўпершыню.
У НАН плануюць узнагародзіць пераможцаў конкурсу "За што я люблю родную зямлю".
У Музеі гісторыі беларускага кіно - сустрэча кінематаграфістаў і аматараў кіно, прысвечаная юбілею беларускага кінарэжысёра і акцёра Уладзіміра Корш-Сабліна. Сярод арганізатараў сустрэчы - Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
У выдавецтве "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" выйшла кніга "Сузор'е герояў зямлі беларускай", прысвечаная 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нацысцкіх захопнікаў і 75-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Аўтары - акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя і ваенны гісторык Барыс Далгатовіч.
Па выніках 2019 года прысуджаны пяць прэмій «За духоўнае адраджэнне». Аўтарскі калектыў у складзе акадэміка-сакратара аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандра Кавалені, галоўнага рэдактара РУП «Белкартаграфія» Галіны Ляхавай, дырэктара ДУ «Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі» Вячаслава Насевіча ўзнагароджаны за стварэнне фундаментальнага картаграфічнага выдання «Вялікі гістарычны атлас Беларусі»
Археолагі і валанцёры на беразе возера Чарсцвяты ва Ушацкім раёне знайшлі фрагменты загараднай рэзідэнцыі полацкіх князёў XII стагоддзя. Падрабязна распавядае старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Марат Клімаў.
Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў зачытаў на рэспубліканскім сходзе навуковай грамадскасці ў НАН Беларусі віншаванні Прзідэнта.
Больш за 220 новых распрацовак пакажуць у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на выстаўцы да Дня беларускай навукі.
У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца адкрыццё часовай экспазіцыі "Сведкі вечнасці". Арганізатары - Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Музей старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
У цырымоніі спецыяльнага гашэння паштовай маркі "100 гадоў БССР" узяў удзел акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя. Таксама на тыдні бюро Прэзідыума НАН Беларусі вызначыла топ-10 вынікаў дзейнасці вучоных акадэміі за 2018 год у галіне фундаментальных і прыкладных даследванняў.
Першая кніга пяцітомніка пра гісторыю беларускай дзяржаўнасці выйдзе да канца года, паведаміў журналістам дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч.
Прэзідэнт Беларусі павіншаваў калектыў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з 90-годдзем арганізацыі.
У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прэзентаваная серыя "Нарысы гісторыі культуры Беларусі" у чатырох тамах.
II з'езд вучоных Беларусі адбудзецца 12-13 снежня ў Мінску, паведамляе прэс-служба Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Зборнік Міхася Пазнякова "Хлеб для партызанаў" пабачыў свет у выдавецтве "Чатыры чвэрці". Міхась Пазнякоў пачаў пісаць пасля заканчэння філфака БДУ, пазней працаваў у Інстытуце мовазнаўства АН БССР.