Всего документов: 1.
Вуліца Акадэмічная ў Мінску — эпіцэнтр навукі і ўсяго, што з ёю звязана. Літаральна ў кожным будынку — даследчыя інстытуты, лабараторыі… Куды ні пайдзі, натрапіш на навукоўца. Або, як варыянт, апынешся ў банку... ДНК. Адзіным, дарэчы, на постсавецкай прасторы. Пра нацыянальнае “сховішча генафонду” распавядае дырэктар Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Валянціна Лемеш.