Всего документов: 1.
Вось ужо амаль дзесяць гадоў, як пайшоў з жыцця Мiхаiл Андрэевiч Савiцкi. Выдатны беларускi мастак. Народны мастак СССР. Акадэмiк нацыянальнай акадэмii мастацтваў Расii. Лаўрэат Дзяржаўнай прэмii СССР i тройчы лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь. Герой Беларусi. Пры жыццi Мiхаiла Савiцкага неаднойчы крытыкавалi, яшчэ кажуць, што Савiцкi быў воўк-адзiночка. Гэта няпраўда. За гасцiнным сталом у яго майстэрнi збiралiся вядомыя людзi — пiсьменнiкi Васiль Быкаў i Алесь Адамовiч, акадэмiк НАН Беларусі Мiкалай Барысевiч, акцёр Расцiслаў Янкоўскi i многiя iншыя.