Всего документов: 1.
Сёння зубры і іх існаванне — гэта шматлікія міжнародныя і трансгранічныя сумесныя праекты, у якіх актыўна ўдзельнічаюць краіны Садружнасці. Падрыхтавана спецыяльная беларуска-расійская праграма па захаванні зубра — яна пачне рэалізоўвацца з наступнага года і разлічана на тэрмін да 2018 года. У Беларусі зуброў дастаткова для таго, каб частку з іх рассяліць на вялікіх тэрыторыях у Расіі і за кошт гэтага зрабіць дадатковую страхоўку для гэтага віду, - так патлумачыў сутнасць беларуска-расійскага праекта генеральны дырэктар Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах Міхаіл Нікіфараў.