Всего документов: 1.
Выйшлі ў свет дзве ўнікальныя кнігі акадэміка НАН Беларусі Радзіма Гарэцкага - "Лісты жыцця і кахання", і "Жыццёвы меланж". "Жыццёвы меланж" - найперш падзеі, людзі, самыя разнастайныя праблемы сённяшняй Беларусі, пададзеныя праз успрыманне аўтара, "Лісты жыцця і кахання" - эпісталярная спадчына Гаўрылы і Ларысы Гарэцкіх - людзей высакародных, светлых, таленавітых, якія пакінулі нам чалавечную прыгажосць свайго кахання, як прыклад вернасці, умення супрацьстаяць трагедыям свайго часу,самаадана служыць Бацькаўшчыне.