Всего документов: 4.
24-25 мая ў Полацку адбылася чацвёртая канферэнцыя "Беркаўскія чытанні". Канферэнцыя ладзіцца ў гонар кнігазнаўца і філолага Паўла Беркава, чыя кніжная калекцыя захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Чым глыбей у мінулае, тым больш каштоўнай была кніга. Чатыры стагоддзі таму яна лічылася вялікім скарбам, пра што сведчаць не только каштоўныя абклады і пашанотныя словы пра кнігу, але і шматлікія дэтэктыўныя гісторыі, дзе кніга рабілася аб'ектам увагі зламыснікаў. Ускосныя сведчанні пра гэтыя здарэнні ўтрымліваюць многія старадрукаваныя выданні - у тым ліку Заблудаўскае Евангелле вучыцельнае, якое захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Францыск Скарына і яго паслядоўнікі не толькі прынеслі ва Усходнюю Еўропу новую тэхналогію стварэння і памнажэння тэксту, але і запачаткавалі новае грамадства, заснаванае на друкаваным слове. Мы амаль нічога не ведаем пра тое, як першыя друкары распаўсюджвалі свае выданні. Аднак можна вызначыць, якім чынам аднойчы набытыя кнігі разыходзіліся ў грамадстве. найлепш у вывучэнні гэтай праблемы дапамагае такі спецыфічны від крыніц, як запісы ў кнігах. Супрацоўніца аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі Паліна Скурко даследуе запісы са старадрукаў другой паловы XVI ст., што захоўваюцца ў найбуйнейшых кнігасховішчах Беларусі.
Пазнакі на палях — нагода для абурэння ў адрас шараговага чытача публічнай бібліятэкі. Калі ж кніга налічвае некалькі стагоддзяў, бібліятэкары зусім інакш ставяцца да запісаў на старонках. Маргіналіі дапамагаюць узнавіць гісторыю кнігі, уявіць стаўленне чытачоў да напісанага. У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі захоўваецца сціплая «Кніжыца ў шасці раздзелах». Кніжцы больш за 400 гадоў, а гісторыя, якую яна расказвае, доўжыцца два тысячагоддзі.