Всего документов: 1.
28-29 лістапада ў Цэнтры даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў». Дырэктар Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Лакотка зазначыў перад пленарным пасяджэннем, што пошукі сістэмных навуковых падыходаў да захавання нацыянальных культур і гісторыка-культурнай спадчыны – надзённая патрэба сённяшняга дня.