Всего документов: 47.
Медыцына раіць спажываць у год не менш як 140 кілаграмаў гародніны. У сярэднім на кожнага жыхара рэспублікі вырошчваецца яе на 10 кілаграмаў больш. Значная заслуга ў гэтым і вучоных-селекцыянераў, сярод якіх доктар сельгаснавук, прафесар Аляксандр Аутка. Навуковую дзейнасць пачаў у НДІ бульбаводства і плода- агародніцтва. За 44 гады навуковай дзейнасці стварыў і ўдасканаліў 25 тэхналогій вырошчвання сельгаскультур. У супольнасці з інжынерамі-канструктарамі распрацаваў дзясяткі ўзораў унікальнай сельгастэхнікі, якая працуе не толькі на палях рэспублікі, але і ў замежжы.
"Прысутнасць навукі на вытворчасці незаўважна, але вельмі моцна адчуваецца яе адсутнасць", - перакананы былы кіраўнік племсаўгаса “Заказельскі”, а цяпер дырэктар інстытута прафесар Мікалай Якоўчык. Племзавод “Заказельскі” Драгічынскага раёна стаў інавацыйнай вытворчай пляцоўкай для навуковых даследаванняў, вытворчых семінараў. Дзясяты год у гаспадарцы паспяхова дзейнічае навукова-вытворчая лабараторыя біятэхналагічнага селекцыйнага цэнтра па малочным жывёлаводстве Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па жывёлагадоўлі. Як кажуць, прысутнасць навукі на вытворчасці незаўважна, але вельмі моцна адчуваецца яе адсутнасць.
Паўвека таму пачаўся шырокамаштабны наступ на беларускія балоты. Анатоль Меяроўскі ўзначальвае навуковы савет па праблемах Палесся Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Навукова-практычная дзейнасць вучонага адзначана званнямі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне навукі і лаўрэата прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
ААТ “Агра-Моталь” супрацоўнічае з Брэсцкай абласной сельскагаспадарчай доследнайстанцыяй РУП НАН Беларусі і Гродзенскім занальным навукова-даследчым істытутамсельскай гаспадаркі.
Беларускі вучоны доктар біялагічных навук, прафесар Ігар Віктаравіч Ралевіч распавядае абаварыи на Чарнобыльскай атамнай станцыі. Калі вучоны сталў намеснікам дырэктара па навуцы Інстытута радыебіялогіі НАН Беларусі, ен практычна працягвалў займацца чарнобыльскімі праблемамі.
Вярнуўся з чарговай антарктычнай экспедыцыі вядучы навуковы супрацоўнік, дацэнт, кандыдат біялагічных навук сектара маніторынга і кадастра жывёльнага свету Дзяржаўнага навукова-практычнага аб'яднання "Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па біярэсурсах" Юрый Гігіняк. Амаль паўвека ён прысвяціў даследванню шостага кантынета. У інтэрв'ю навукоўца распавядае аб сваім жыцці і навуковай дзейнасці.
Імя літаратара Кастуся Цвіркі добра вядома ў беларускім грамадстве. Аўтар паэтычных зборнікаў і гістарычных раманаў, кніжак для дзяцей і крытычных артыкулаў, даследаванняў беларускай спадчыны. Кандыдат гістарычных навук. Працаваў вясковым настаўнікам, карэспандэнтам у раённай газеце і на Беларускім радыё, навуковым супрацоўнікам у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у выдавецтве «Юнацтва». Але пісьменнік і 80-гадовы юбіляр ніколі не адрываўся ад вёскі і дагэтуль там чэрпае натхненне.