Всего документов: 1.
Надыход вясны ў гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Заслаўе» сустрэлі выстаўкай ручнікоў «Ромб. Крыж. Кола», дзе былі прадстаўлены рэчы з фондаў Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Веткаўскага музея народнай творчасці імя Ф. Шклярава, Мінскага абласнога краязнаўчага музея і ўласна музея-запаведніка.