Всего документов: 7.
Аляксандр Лукашэнка анансаваў у бліжэйшы час сустрэчу ў Нацыянальнай акадэміі навук з навуковай грамадскасцю, дзе будуць прадметна абмеркаваныя пытанні, якія сѐння стаяць перад дзяржаўнай навукай.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з рабочай групай па аналізе дзейнасці НАН Беларусі. Гэта група створана па распараджэнні кіраўніка дзяржавы ў чэрвені гэтага года. Яна працуе на пастаяннай аснове і вывучае пытанні практыкаарентаванасці і выніковасці навуковых даследаванняў і распрацовак вучоных НАН Беларусі, укараненне распрацовак у галіны эканомікі, экспарту навукова-тэхнічнай прадукцыі.
Савет Рэспублікі сумесна з Беларускай праваслаўнай царквой другі год запар рэалізоўвае маштабны праект «Размова аб важным: шчаслівая сям'я — моцная дзяржава». Першае з трыяды мерапрыемстваў, якое прайшло ў верхняй палаце парламента, — прамая тэлефонная лінія па пытаннях сямейнай палітыкі і ўдасканалення заканадаўства ў сферы шлюбу і сям'і, — аб'яднала ўсіх членаў Савета Рэспублікі з неабыякавымі беларусамі. Адказваў на пытанні насельніцтва і Андрэй Жамойда, член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, кіраўнік прадпрыемства «Конус» НПЦ НАН па механізацыі сельскай гаспадаркі.
Панядзелак - дзень не цяжкі, а кадравы. Сярод кадравых змен: на пасаду генеральнага дырэктара НПЦ НАН Беларусі па земляродстве прызначаны Сяргей Краўцоў.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук. Уладзімір Гусакоў далажыў аб выкананні даручэнняў кіраўніка дзяржавы ў 2021-2022 гадах.
У Беларусі флагманам навукова-медыцынскага суправаджэння спорту вышэйшых дасягненняў з'яўляецца РНПЦ спорту. Некаторыя напрамкі сканцэнтраваныя ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры.
Сярод журналiстаў Аляксандр Марозаў вядомы як «энцыклапедыя» фiгурнага катання. Па каментарый, ацэнку, меркаванне — толькi да яго. У мiнулым спартсмен, сёння — трэнер, суддзя, рэжысёр-пастаноўшчык лядовых шоу, тэлевiзiйны каментатар. Бацькi працавалi ў Iнстытуце фiзiкi i матэматыкi Акадэмii навук. I, натуральна, хацелi, каб сын паступiў на фiзiчны факультэт i стаў вучоным-фiзiкам.