Всего документов: 53.
Забарона сечкі дрэў у жылых кварталах, распрацоўка схем азелянення тэрыторый агульнага карыстання для гарадоў і сёл, стварэнне веласіпеднай інфраструктуры — па такіх кірункам мусяць уладкоўвацца беларускія мястэчкі, каб жыць у іх было камфортна. Штогод у Мінску выкарыстоўваюць для азелянення самыя разнастайныя расліны, аднак праз высокую антрапагенную нагрузку і загазаванасць НАН Беларусі даволі жорстка рэгламентуе гэты асартымент. Пра патрабаванні да прыгажосці ландшафту, вертыкальнае азеляненне і асаблівасці кветкавага жыцця ў вялікім горадзе расказалі спецыялісты.
Сумесныя дасягненні і праграмы дзяржаў, а таксама заклікі аб'ядноўваць сілы не толькі ў распрацоўках, але і ў вытворчасці ды рэалізацыі прадукцыі сталі адной з тэм VІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі развіваецца ў некалькіх кірунках, акрэсліў Пётр Віцязь, кіраўнік апарату Нацыянальнай акадэміі навук.
Эканамiчныя планы абмяркоўвалi ўдзельнiкi VII Форуму рэгiёнаў Беларусi i Расii на секцыi «Сумесныя праекты як фактар стабiльнага эканамiчнага развiцця Беларусi i Расii» падчас анлайн-сустрэчы. Маштаб сумесных распрацовак дзвюх краiн па праграме Саюзнай дзяржавы ў навуковай галiне акрэслiў Пётр Віцязь, кiраўнiк апарату Нацыянальнай акадэмii навук Беларусі.
Да 2025 года ў Беларусi плануецца ўвесцi да 1200 МВт новых электрычных магутнасцяў, што супастаўна з магчымасцямi аднаго энерга блока, а каб выраўняць графiкi нагрузкi спажывання электраэнергii, у межах iнтэграцыi АЭС у энергасiстэму ўжо сёлета пачнуцьпрацаваць электра катлы агульнай магутнасцю 916 МВт.
Прадстаўнікі Лундскага ўніверсітэта (Швецыя), Інстытута радыебіялогіі НАН, Белгідрамета і Пецярбургскага навукова-даследчага інстытута радыяцыйнай гігіены замяраюць радыяцыйны фон за 30 кіламетраў ад Беларускай АЭС і ў прыграніччы. Аналагічныя экспертызы ўжо неаднаразова праводзіліся ў раёне атамнай станцыі, аднак мэта гэтага даследавання — забяспечыць незалежны маніторынг наваколля як аснову для параўнання і працяглага назірання ў будучым, заўважыў загадчык лабараторыі мадэлявання і мінімізацыі антрапагенных рызыкаў Інстытута радыебіялогіі НАН Беларусі Аляксандр Дворнік.
Эканамічны рост без шкоды для наваколля, зніжэнне энергаспажывання ў жыллі да 90 кілават на квадратны метр, стварэнне 166 электразарадных станцый для аўто да канца года і давядзенне аднаўляльных крыніц энергіі да 9 % у энергабалансе краіны да 2030-га. Такія мэты ставяць перад сабой арганізацыі і ведамствы Беларусі на шляху развіцця зялёнай эканомікі. Пра дасягненні краіны ў развіцці зялёнай эканомікі распавядаюць загадчык сектара эколага-эканамічных праблем Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Надзея Батава, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі аптымізацыі геасістэм Інстытута прыродакарыстання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Людміла Краўчук і інш.
Вызначыць дакладны час з'яўлення на Беларусі вядомага абарончага збудавання дагэтуль немагчыма, хоць розных гіпотэз існуе шмат. Навуковыя супрацоўнікі Замкавага комплексу «Мір» працуюць над тым, каб знайсці год заснавання замка. Праводзяцца работы і даследчыкамі з Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Кіруе археалагічнымі работамі супрацоўніца НАН Беларусі Ірына Ганецкая.
Інфармацыя пра знойдзеныя на раскопках пад вёскай Кульнева ў Расонскім раёне могілкі XVІ стагоддзя абляцела на днях ледзьве не ўсе СМІ. Аднак яшчэ паўтара тыдня таму назад, калі археолагі адкапалі першыя чатыры шкілеты, былі сумненні, ці так гэта. Меркавалася, што гэта ўсё ж абаронцы цытадэлі Сокал, якую ўжо трэці год даследуюць валанцёры Полацкага археалагічнага легіёна (ПАЛа), створанага 20 гадоў таму супрацоўнікам Інстытута гісторыі НАН Беларусі Маратам Клімавым.
Прыгожых, няўрымслівых, творчых, таленавітых, найлепшых жанчын — пераможцаў X рэспубліканскага конкурсу “Жанчына года-2017” узнагародзілі ў сталіцы. Пераможцамі намінацыі «Жанчына ў навуцы» сталі прафесіяналы, якія зрабілі значныя адкрыцці і распрацоўкі для краіны. Уладзімір Гусакоў, старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, падкрэсліў навуковыя дасягненні жанчын.
У Беларусі створаны праект канцэпцыі ўдасканалення і развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі да 2025 года і прынята рашэнне аб мэтазгоднасці стварэння інстытута па пытаннях камунальнай гаспадаркі пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Сучасная Беларусь — краіна, дзе ў згодзе і ўзаемапавазе ўжываецца больш за 125 нацыянальнасцяў, а высокі ўзровень талерантнасці беларусаў — гэта ўжо традыцыя, якая склалася з часоў Сярэднявечча. Такія думкі выказвалі ўдзельнікі «круглага стала» «Роля і месца нацыянальных аб'яднанняў у захаванні і ўмацаванні міру і згоды ў Рэспубліцы Беларусь», удзел у якім прыняў і Сяргей Грунтоў, навуковы супрацоўнік аддзела нарадазнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Рэгіянальны пілотны праект «Апрабацыя мадэлі кіруемага развіцця адукацыйных паслуг для фарміравання і стымулявання самаадукацыйнай дзейнасці навучэнцаў сродкамі інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій» рэалізуецца ў Мінску з верасня 2013 года дзякуючы намаганням Беларусбанка, дзевяці камбінатаў школьнага харчавання, Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку, устаноў адукацыі, Камітэта па адукацыі, Цэнтра сістэм ідэнтыфікацыі НАН Беларусі, Мінгарвыканкама.