Всего документов: 7.
Кандыдат гістарычных навук Алег Трусаў выказвае сваё меркаванне аб першым томе выдання Інстытута гісторыі НАН Беларусі "История белорусской государственности".
31 студзеня 2019 года споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння знакамітага гісторыка Анатоля Грыцкевіча. Працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР, Менскім інстытуце культуры.
У справаздачным дакладзе старшыні ГА "ТБМ імя Францішка Скарыны" Алега Трусава аб дзейнасці арганізацыі з кастрычніка 2014 г. па кастрычнік 2017 г. адзначаецца Міжнародная канферэнцыя "Моўныя правы і іх абарона", якая адбылася 28 сакавіка 2015 г. Удзел у ёй узялі і навукоўцы НАН Беларусі.
Пад час перабудовы ў СССР пачалі звяртаць большую ўвагу на гісторыю і культуру. У сувязі з гэтым была створана адпаведная арганізацыя Савецкі фонд культуры. Аддзяленні гэтай арганізацыі ўзніклі і ў саюзных рэспубліках, у тым ліку і ў БССР. У верасні 1989 г. пачаў выхадзіць новы часопіс "Спадчына". Сярод публікацый у яго першых нумарах - матерэрыялы чытанняў, прысвечаных 580-м угодкам Грунвальдскай бітвы, што адбыліся ў Інстытуце гісторыі АН БССР.
З 3 лютага 2017 года ўступіўу сілу Кодэкс аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь. Дзякуючы намаганням ГА "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны", Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Саюзу мастакоў Беларусі ў ім з'явіўся 69 артыкул.
Аршанская бітва 1514 года - адметная падзея ў гісторыі са сваім нялегкім лёсам. У розныя часы яе асвятлялі па-рознаму, нават проста замоўчвалі. Прыводзяцца вытрымкі з розных падручнікаў, у тым ліку з выдання "Гісторыя Беларусі. Кароткі нарыс у 5-ці частках. Вучэбны дапаможнік для вайскоўцаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь" пад рэдакцыяй члена-карэспандэнта Акадэміі навук Беларусі М.П. Касцюка і доктара гістарычных навук М.В. Біча, выданага Інстытутам гісторыі Акадэміі навук Беларусі.
Афіцыйны ліст ад Таварыства беларускай мовы да Адміністрацыі Прэзідэнта з просьбай аб захаванні Інстытута мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы.