Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

НАН Беларуси в СМИ

Всего документов: 7.

Раман "Птушкі і гнёзды", дакументальная кніга "Я з вогненнай вёскі", аповесць Memento mori, апавяданні, мініяцюры, эсэ... Мову твораў Янкі Брыля не зблытаць ні з якой іншай. Ці памятаюць Брыля ў родным Загор’і? Здавалася, што вяскоўцаў-старажылаў, якія б ведалі і маглі ўспомніць пра класіка, знайсці не ўдасца. Аднак дапамог у гэтым акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Мікалай Ламан.

Источник: Сельская газета | 05.08.2017

Рубрика: Сотрудники НАН

“Дыпламаваны баран” і “Хто смяецца апошнім”. Толькі за гэтыя творы Кандрату Крапіве было наканавана назаўжды застацца ў залатым фондзе беларускай літаратуры. А многія слоўнікі, якімі мы карыстаемся сёння, выходзілі пад рэдакцыяй Кандрата Крапівы. 120-гадовы юбілею знакамітага байкапісца адзначаўся 5 сакавіка па ўсёй Беларусі: і на малой радзіме пісьменніка, і ў Нацыянальнай акадэміі наук Беларусі.

Источник: Сельская газета | 10.03.2016

Рубрика: Сотрудники НАН

Больш за паўтысячы гасцей з 35 краін міра павязуць на радзімы свае ўраджанні пра Беларусь. Сёння ў Мінску завяршаецца XV міжнародны з´езд славістаў. Падчас форуму ўдзельнікі паспелі наведаць і Нацыянальную акадэмію навук Беларусі. «Значэнне такіх з´ездаў не памяншаецца і зараз, калі асаблівую актуальнасць набываюць праблемы захавання, падтрымкі і развіцця нацыянальных моў і культур. Па ацэнцы ЮНЕСКА, з шасці тысяч моў свету прыкладна палова могуць у бліжэйшы час знікнуць назаўсёды. Мы не павінны дапусціць, каб гэта адбылося ў славянскім свеце», — падзяліўся меркаваннем з гасцямі з´езда ў Акадэміі навук намеснік старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў.

Источник: Белорусская нива | 27.08.2013

Рубрика: Сотрудники НАН

Учора ў Мінску адкрыўся XV міжнародны з´езд славістаў.Беларусь гасцінна прымае больш за паўтысячы вучоных-славістаў з 35 краін свету. «З´езд славістаў — знакавая падзея для Беларусі. Да яе ў нашай рэспубліцы дбайна рыхтаваліся, — сказаў на адкрыцці кангрэсу старшыня аргкамітэта форуму, намеснік старшыні прэзідыуму Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў. — Правядзенне з´езда славістаў у нашай краіне можна расцэньваць як прызнанне высокага ўзроўню развіцця айчыннай нацыянальнай славістыкі, ролі беларускай мовы і літаратуры ў славянскай культуры».

Источник: Белорусская нива | 22.08.2013

Рубрика: Сотрудники НАН

Заўтра ў Мінску стартуе Міжнародны з´езд славістаў. Гэты аўтарытэтны форум Беларусь прымае ў першы раз. А сам з´езд ладзіцца з 1929 года кожныя пяць гадоў у розных славянскіх краінах. У працы форуму прымуць удзел больш за 600 вучоных з 35 краін свету. Прычым прадстаўлены будуць на з´ездзе і эксперты з неславянскага свету — Японіі, Швейцарыі, Канады, Ізраіля, Бельгіі. Гэта зроблена, каб акцэнтаваць увагу на праблему ідэнтычнасці народаў у межах глабалізацыі, паведаміў карэспандэнту «БН» старшыня Міжнароднага і Беларускага камітэтаў славістаў, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Александр Лукашанец.

Источник: Белорусская нива | 20.08.2013

Рубрика: Сотрудники НАН

Урачыстае адкрыццё ХІХ Міжнароднага тэлефестывалю "Аграсвет-2012", адбудзецца 30 верасня ў Палацы культуры Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках. Тэлевізіёншчыкі з дванаццаці краін свету будуць вандраваць па лепшых гаспадарках, новенькіх аграгарадках і звычайных беларускіх вёсачках Магілёўшчыны і Віцебшчыны. Гасцей таксама чакае і насычаная культурная праграма: падчас фестывалю "Аграсвет" пройдзе і творчы конкурс тэлепраграм на сельскую тэматыку. Міжнароднае журы конкурсу ўзначальвае першы намеснік генеральнага дырэктара НПЦ земляробства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар Міхаіл Кадыраў.

Источник: Белтелерадиокомпания | 29.09.2012

Рубрика: Сотрудники НАН

Ці збываюцца навагоднія вяшчунствы? Якія дні найбольш паспяховыя для калядных варожбаў? І што за стравы павінны быць на святочным стале беларусаў? На пытанні чытачоў «БН» адкажа доктар філалагічных навук загадчык аддзела фалькларыстыкі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Таццяна Васільеўна Валодзіна.

Источник: Белорусская нива | 04.01.2012

Рубрика: Сотрудники НАН

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля