Всего документов: 46.
17 верасня споўніцца 100 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі, класіка айчыннай літаратуры, лаўрэата Ленінскай прэміі, дзяржаўных і літаратурных прэмій СССР і Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Максіма Танка (Яўгена Іванавіча Скурко).
У першы дзень работы міжнароднага кангрэса “Нацыянальная бібліятэка як феномен культуры” 5 верасня на яго ўдзельнікаў абрынуўся цэлы дождж віншаванняў ад высокапастаўленых асоб у сувязі з правядзеннем форуму і 90-годдзем беларускай “нацыяналкі”. Свае віншаванні даслалі міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алег Праляскоўскі, міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Маскевіч, старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Анатоль Русецкі і інш.
Аб падарожжы па адукацыйнай Глыбоччыне. Кіраўнік гісторыка-краязнаўчага музея “Мінулае Залешчыны” Рыгор Шарыпкін — асоба вядомая ў краязнаўчым асяроддзі ў маштабах усёй краіны. У краязнаўстве ён з 1994 года. Удзельнік археалагічных раскопак старажытнагрэчаскай калоніі-поліса Ольвіі, гарадзішчаў ранняга жалезнага веку каля вёскі Зубкі і каля вёскі Запруддзе пад кіраўніцтвам навуковага супрацоўніка Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь археолага А. М. Мядзведзева.
Пра тое, як ішла падрыхтоўка выдання “Житие блаженной Евфросинии, игумении монастыря Вседержителя Святого Спаса во граде Полацке”, пра яго гісторыю і асаблівасці распавядае старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовы і літарартуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі Эльвіра Ярмоленка.
Аб правядзенні міжнароднай навуковай канферэнцыі “Полацк у гісторыі і культуры Еўропы”, арганізаванай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і інш.
У цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі адкрылася кніжная выстава "Творчая лабараторыя даследчыка: каштоўнасці кніжна-пісьмовай культуры" і адбылася прэзентацыя кнігі "Паэтыка і семіётыка публіцыстычнай літаратуры Беларусі XVI - XVII стагоддзяў" вядомага гісторыка, філолага і філосафа, доктара філалагічных навук Івана Саверчанкі.