Всего документов: 1.
Жыта на нашых палетках — яно надзейна і безадказна корміць беларусаў з даўніх часоў. Паслухаем разважанні Міхаіла Кадырава, вядомага нашага аграрыя, дырэктара Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі, доктара сельскагаспадарчых навук: — Чаму да жыта беларусы адносяцца з асаблівай пашанай? Чаму любоў да яго ніколі не мінае? Таму, што яно з усіх зерневых культур самае непатрабавальнае, расце там, дзе іншая культура загіне. Ну, як найлепш падыходзіць для нашай беднай, у асноўным падзолістай глебы.