Всего документов: 1.
Нацыянальны мастацкі музей прадставіў міжнародную выстаўку «Праваслаўны свет. Вобраз Хрыста ў іканаграфіі краін Усходняй Еўропы» ў межах святкавання 1025-годдзя Хрышчэння Русі. У экспазіцыі было прадстаўлена каля 100 твораў канца XIV – пачатку XIX стагоддзя са збораў дзевяці музеяў чатырох краін, у тым ліку ад Беларусі – музейных фондаў аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук і Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі.