«Словарь белорусского наречия» (СПб., 1870) Івана Насовіча
Другая палова Тыдня роднай мовы пачалася з прэзентацыі электроннага перавыдання класічнай працы Івана Насовіча «Словарь белорусского наречия» (СПб., 1870). Электронны рэсурс падрыхтаваны Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа сумесна з выдавецтвам «Тэхналогія».
Слоўнік Насовіча, які выйшаў у свет у 1870 годзе ў Пецярбургу, быў на той час сапраўднай падзеяй у культурным жыцці, бо гэта быў найбольшы і найдасканалейшы слоўнік на той час, галоўная крыніцаа слоўнікаў беларускай мовы канца XIX – першай паловы XX ст. У яго асноўнай частцы зафіксавана 30 тысяч слоў, якія назбіраў Іван Насовіч. Па словах аднаго з удзельнікаў праекту, мовазнаўцы Вячаслава Мартысюка, слоўнікам Насовіча карыстаўся Максім Багдановіч, да яго звяртаўся і Дубоўка.
Электроннае выданне ўтрымлівае арыгінальны і асучаснены рэестр, арыгінальны тэкст і дадаткі, дапоўнена матэрыяламі крытычнага, біяграфічнага і бібліяграфічнага характару. Яго распрацоўшчыкі мелі на мэце зрабіць яго даступным для шырокага кола карыстальнікаў.
Прэзентацыю электроннага рэсурса прадэманстравалі кіраўнік праекта Алесь Булойчык і мовазнаўца Уладзімір Кошчанка, загадчык сектара камп’ютарнай лінгвістыкі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа
Выданне яўляецца зручным інструментам. Ён забяспечаны магчымасцю пошуку па тэксце, па асучасненых і ключавых словах.
Дарэчы, карыстацца Слоўнікам магчыма без абмежаванняў. Ён знаходзіцца ў свабодным доступе ў Інтэрнэце.