Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

«Сучасныя праблемы лексікаграфіі» — Lex 2019

15-19 мая 2019 года ў Мінску праходзіла ХIV Міжнародная навуковая канферэнцыя "Сучасныя праблемы лексікаграфіі" — Lex 2019. Арганізатарамі канферэнцыі выступілі: Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовазнаўства ім. Я. Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, а таксама іншыя замежныя арганізацыі і навуковыя супольнасці.

У працы канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 100 навукоўцаў з розных краін, абмеркавалі фундаментальныя аспекты лексікаграфіі, пытанні распрацоўкі розных тыпаў слоўнікаў, разгледзелі практычныя аспекты лексікаграфічнай работы ва ўмовах сучаснай інфармацыйнай прасторы.

ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы ім. Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбыліся пасяджэнні секцый «Камп'ютарная і корпусная лексікаграфія», «Гістарычная лексікаграфія», а таксама круглы стол «Сакральнае слова і славянская лексікаграфічная практыка» і пасяджэнне камісіі па лексікалогіі і лексікаграфіі пры Міжнародным камітэце славістаў.

Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі аднайменную выставу ў рамках працы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, на якой дэманстраваліся выданні Інстытута мовазнаўства ім. Я. Коласа: гістарычныя слоўнікі, дыялектныя, перакладныя, тэрміналагічныя, антрапанімічныя, тлумачальныя, слоўнікі новых слоў і аўтарскія (слоўнікі мовы Ф. Скарыны, Янкі Купалы, Якуба Коласа). Сярод матэрыялаў выставы былі прадстаўлены публікацыі айчынных лінгвістаў, прадстаўнікоў вузаўскай навукі па асноўных аспектах лексікаграфіі на сучасным этапе, праблемах стварэння новых лексікаграфічных прадуктаў.

ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси

Вялікую цікавасць у наведвальнікаў выставы выклікалі наступныя выданні, якія захоўваюцца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі: «Лексикон славеноросский» (П. Беринда, 1653), «Piosnki wiesniacze z nad Niemna і Dzwiny, niektore przyslowia і idiotyzmy w movie slawiano-krewickiej, s postrzezeniami nad nia uczynionemi» (Jan Czeczot, 1846), «Словарь белорусского наречия» (склад. І. І. Насовіч, 1870), «Словарь древнего актового языка Северо-Западного края и Царства Польского» (Горбачевский Н.И., 1874) і інш.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля