Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Сустрэча з артыстамі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра

20 снежня ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася сустрэча з артыстамі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, арганізаваная Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеям Якуба Коласа.

У лістападзе 2018 г. на вялікай сцэне тэатра ў Віцебску адбылася прэм’ера спектакля “Сымон-музыка” на аснове першай рэдакцыі паэмы, юбілей якой адзначаецца сёлета.

Сімвалічна, што прэм’ера адбылася на сцэне “коласаўскага тэатра”, новае тэатральнае ўвасабленне класічнага твора з’яўляецца знакавай культурнай падзеяй. Новы спектакль насычаны музычнымі, пластычнымі і танцавальнымі нумарамі і па-новаму раскрывае ролю мастака і мастацтва ў сучасным жыцці. Пастаноўка цалкам адпавядае рэаліям сучаснасці і як ніколі актуалізуе вечныя пытанні прызнання і вартасці творчых памкненняў.

На вечарыне з гледачамі сустрэліся артысты тэатра імя Якуба Коласа: мастацкі кіраўнік і рэжысёр-пастаноўшчык спектакля “Сымон-музыка” Міхаіл Краснабаеў, кіраўнік літаратурна-драматычнай часткі Алесь Замкоўскі, выканаўцы галоўных роляў – народны артыст Беларусі Тадэвуш Кокштыс і артыст Дзмітрый Каваленка. Разам з артыстамі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа госці віталі народную артыстку Беларусі Таццяну Мархель.

Творчая дыскусія па інсцэнізацыі твораў беларускай класічнай літаратуры суправаджалася дэманстрацыяй ўрыўкаў з юбілейнай пастаноўкі.

Да імпрэзы супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі кніжную выставу “Да 100-годдзя першага выдання паэмы “Сымон-музыка”. У экспазіцыі прадстаўлена юбілейная паэма розных гадоў выдання. Адзін з асобнікаў 1918 г., які захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі, належаў Міколу Аляхновічу – медыку і крытыку–“маладнякоўцу” родам з Барысава. Сто гадоў таму Коласаву паэму друкавалі ў знакавай друкарні Грынблата. Наведвальнікі маглі азнаёміцца і з сучаснымі перавыданнямі паэмы, а таксама даследаваннямі навукоўцаў творчасці Коласа.

У творчай сустрэчы прынялі ўдзел унучкі Якуба Коласа – Марыя Міхайлаўна Міцкевіч і Вера Данілаўна Міцкевіч, пісьменнік Кастусь Цвірка.

Больш фота на старонках бібліятэкі ў сетках Facebook і Вконтакте

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля