Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

archive1
пост

Выстава “Часопісу “Полымя” – 100 гадоў”

У чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў падрыхтавана выстава “Часопісу “Полымя” – 100 гадоў”, прысвечаная юбілею найстарэйшага беларускага выдання літаратурна-мастацкай і грамадска-палітычнай накіраванасці. 

Выстава “Часопісу “Полымя” – 100 гадоў”

Увазе наведвальнікаў прапануюцца рэдкія дакументы з архіва часопіса “Полымя”, што захоўваецца у рукапісным фонде аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў. Матэрыялы рэдакцыі журнала былі атрыманы Цэнтральнай навуковай бібліятэкай НАН Беларусі (на той час ЦНБ АН БССР) ад Інстытута літаратуры АН БССР ў студзені 1983 г.

Экспазіцыя складаецца з трох раздзелаў. 

Выстава “Часопісу “Полымя” – 100 гадоў” 
Выстава “Часопісу “Полымя” – 100 гадоў”

Выстава “Часопісу “Полымя” – 100 гадоў” 
Выстава “Часопісу “Полымя” – 100 гадоў”

У раздзеле пад назвай “З апублікаванага” экспануюцца творчыя рукапісы 1940–1950 гг. як вядомых беларускіх пісьменнікаў Я. Коласа, М. Танка, І. Шамякіна П. Глебкі, М. Лужаніна і іншых, так і тыя, што належалі маладым літаратурным пачаткоўцам, зрабіўшым свае першыя крокі ў вялікую літаратуру, сярод якіх быў і У. Караткевіч. 

Выстава “Часопісу “Полымя” – 100 гадоў” 
Выстава “Часопісу “Полымя” – 100 гадоў”

Выстава “Часопісу “Полымя” – 100 гадоў” 
Выстава “Часопісу “Полымя” – 100 гадоў” 
Выстава “Часопісу “Полымя” – 100 гадоў”

Выстава “Часопісу “Полымя” – 100 гадоў” 
Выстава “Часопісу “Полымя” – 100 гадоў”

Выстава “Часопісу “Полымя” – 100 гадоў” 
Выстава “Часопісу “Полымя” – 100 гадоў” 
Выстава “Часопісу “Полымя” – 100 гадоў”

Раздзел “З неапублікаванага” ўключае пераклады, празаічныя і паэтычныя творы, па розных прычынах не змешчаныя на старонках часопіса. Да некаторых з іх зроблены рэдактарскія заўвагі кшталту: “Дадзена вусная кансультацыя”.

Выстава “Часопісу “Полымя” – 100 гадоў” 
Выстава “Часопісу “Полымя” – 100 гадоў” 
Выстава “Часопісу “Полымя” – 100 гадоў”

У раздзеле “З рэдакцыйнай перапіскі” змешчаны асобныя пісьмы аўтараў у рэдакцыю “Полымя”, адказы на іх, а таксама “Дакладная запіска” галоўнага рэдактара часопіса “Полымя” М. Танка аб рабоце літаратурна-мастацкіх арганізацый і часопісаў “Полымя” і “Беларусь” (1948 г.). 

Выстава “Часопісу “Полымя” – 100 гадоў”

Завяршаюць экспазіцыю асобныя нумары часопіса “Полымя” з фонду аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў. 

Запрашаем наведаць выставу!

З экспазіцыяй можна азнаёміцца да 23 снежня.

пост

Вечарына памяці Сержа Мінскевіча

8 снежня інфармацыйна-выставачны цэнтр Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ледзь мог змясціць гасцей, якія прыйшлі на вечарыну памяці беларускага пісьменніка, перакладчыка, драматурга, літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук, кампазітара, барда Сержа Мінскевіча.

Вечарына памяці беларускага пісьменніка, перакладчыка, драматурга, літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук, кампазітара, барда Сержа Мінскевіча
Вечарына памяці беларускага пісьменніка, перакладчыка, драматурга, літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук, кампазітара, барда Сержа Мінскевіча

Серж (Сяргей Леанідавіч) Мінскевіч доўгі час працаваў у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. І рабіў ён гэта шчыра і апантана, бо любіў усім сэрцам беларускую літаратуру, культуру, музыку і творчасць ва ўсіх яе праявах. Гасцямі вечарыны сталі былыя калегі, вядомыя беларускія літаратуразнаўцы, паэты, пісьменнікі, гісторыкі, блізкія сябры і людзі, якія ведалі Сержа як навукоўца, пісьменніка, спевака, заядлага футбаліста і проста добрага чалавека з прамяністай усмешкай. 

Цёплыя пранікнённыя словы і ўспаміны сяброў і калег, а яшчэ бясконцая вераніца людзей, якія ўсё ішлі і ішлі на вечарыну – гэтыя абставіны гавораць самі за сябе, сведчаць пра тое, якое месца ў жыцці людзей займаў Серж Мінскевіч.

Вечарына памяці беларускага пісьменніка, перакладчыка, драматурга, літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук, кампазітара, барда Сержа Мінскевіча
Вечарына памяці беларускага пісьменніка, перакладчыка, драматурга, літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук, кампазітара, барда Сержа Мінскевіча

Ініцыятарам сустрэчы выступіў Мікола Уладзіміравіч Мікуліч, пісьменнік, літаратуразнаўца, загадчык аддзела узаемасувязей літаратур Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, які вельмі шчыльна працаваў з Сяргеем Леанідавічам Мінскевічам і быў яго блізкім сябрам. Яго лірычны ўступ задаў душэўны настрой усяму мерапрыемству.

Цёплыя, пранікнёныя словы гасцей ліліся як бесперапынны струмень… Кожны з прысутных хацеў падзяліцца сваімі успамінамі, сказаць хоць некалькі слоў.

Вечарына памяці беларускага пісьменніка, перакладчыка, драматурга, літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук, кампазітара, барда Сержа Мінскевіча
Вечарына памяці беларускага пісьменніка, перакладчыка, драматурга, літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук, кампазітара, барда Сержа Мінскевіча

Так, вядомы беларускі паэт Леанід Дранько-Майсюк зазначыў, што такія людзі, як Серж Мінскевіч, робяць свет цудоўным і ясным. 

Вечарына памяці беларускага пісьменніка, перакладчыка, драматурга, літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук, кампазітара, барда Сержа Мінскевіча
Вечарына памяці беларускага пісьменніка, перакладчыка, драматурга, літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук, кампазітара, барда Сержа Мінскевіча

Вечарына памяці беларускага пісьменніка, перакладчыка, драматурга, літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук, кампазітара, барда Сержа Мінскевіча
Вечарына памяці беларускага пісьменніка, перакладчыка, драматурга, літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук, кампазітара, барда Сержа Мінскевіча

Ігар Шаладонаў, кандыдат філалагічных навук, успамінаў сябра як таленавітага і жыццярадаснага чалавека, які ўсіх вакол сябе зараджаў пазітывам, светам невычэрпнай жыццёвай энергіяй усіх, хто быў побач. Ён прыгадаў, як працуючы настаўнікам у школе, запрашаў Сержа на ўрокі, як дзеці “кайфавалі” ад гэтых сустрэч і не маглі дачакацца наступнай.

Вечарына памяці беларускага пісьменніка, перакладчыка, драматурга, літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук, кампазітара, барда Сержа Мінскевіча
Вечарына памяці беларускага пісьменніка, перакладчыка, драматурга, літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук, кампазітара, барда Сержа Мінскевіча

Сваімі ўспамінамі пра Сержа падзяліліся Анатоль Трафімчык, Вячаслаў Корбут, Аксана Спрынчан, Таццяна Баранчук, Міхась Башура, Андрэй Дудко, Вера Бурлак і шматмнога хто яшчэ... Амаль усім прысутным было што сказаць пра свайго сябрука і калегу. У гэты вечар гучалі вершы Сержука і прысвечаныя яму паэтычныя радкі.

І музыка таксама гучала ў зале. Серж Мінскевіч займаўся бардаўскай песняй, рок-музыкай. Быў музыкам, спеваком, аўтарам песень у рок-гурце «Жах». Пісаў электронную музыку.

Вечарына памяці беларускага пісьменніка, перакладчыка, драматурга, літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук, кампазітара, барда Сержа Мінскевіча
Вечарына памяці беларускага пісьменніка, перакладчыка, драматурга, літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук, кампазітара, барда Сержа Мінскевіча

Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава «Серж Мінскевіч – навуковец, паэт, перакладчык, пісьменнік для дарослых і дзяцей» якая пазнаёміла з яго шматграннай творчасцю, літаратурнай і навуковай.

Вечарына памяці беларускага пісьменніка, перакладчыка, драматурга, літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук, кампазітара, барда Сержа Мінскевіча

Вершы, апавяданні, аповесці, у тым ліку фантастыка і фэнтэзі, казкі, мініяцюры Сержа Мінскевіча даўно знайшлі сваіх чытачоў, дарослых і маленькіх. Дарэчы, кніга для дзяцей «Прыгоды Какоса-Маракоса», выдавалася ўжо тры разы, гэта адна з рэдкіх беларускіх кніжак-маляванак.

Вечарына памяці беларускага пісьменніка, перакладчыка, драматурга, літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук, кампазітара, барда Сержа Мінскевіча
Вечарына памяці беларускага пісьменніка, перакладчыка, драматурга, літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук, кампазітара, барда Сержа Мінскевіча

Навуковая дзейнасць была прадстаўлена літаратуразнаўчымі артыкуламі, у якіх даследуецца творчасць А. Міцкевіча і пераклады яго твораў, В. Дуніна-Марцінкевіча, М. Багдановіча, У. Караткевіча. Адзін з раздзелаў выставы быў прысвечаны перакладчыцкай працы С. Мінскевіча. Як вядома, ён пераклаў паэмы «Дзяды» А. Міцкевіча, «Міндоўг, кароль літоўскі» Ю. Славацкага, а таксама творы З. Герберта, Б. П. Шэлі і інш.

Вечарына памяці беларускага пісьменніка, перакладчыка, драматурга, літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук, кампазітара, барда Сержа Мінскевіча
Вечарына памяці беларускага пісьменніка, перакладчыка, драматурга, літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук, кампазітара, барда Сержа Мінскевіча

Вечарына памяці беларускага пісьменніка, перакладчыка, драматурга, літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук, кампазітара, барда Сержа Мінскевіча
Вечарына памяці беларускага пісьменніка, перакладчыка, драматурга, літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук, кампазітара, барда Сержа Мінскевіча

З асноўнымі публікацыямі С. Мінскевіча можна азнаёміцца ў буклеце.

пост

Выданне Рэнэ Дэкарта “Discours sur la methode” 1637 г.

Цяжка прыгадаць такога ж мысляра, які б прадвызначаў лёс развіцця філасофскай думкі, як гэта зрабіў Рэнэ Дэкарт. Сусветна вядомая постаць гэтага матэматыка, фізіка і філософа аб’ядноўвае шматлікія навуковыя супольнасці ўсіх кантынентаў у прагнасці спасціжэння вышынь ягоных думак у рэчышчы рацыяналістычнай традыцыі, выкладзенай у ананімным трактаце “Развагі аб метадзе” (фр. “Discours sur la methode”) 1637 г.

Выданне Рэнэ Дэкарта “Discours sur la methode” 1637 г.
Выданне Рэнэ Дэкарта “Discours sur la methode” 1637 г.

Фонд рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі захоўвае першае прыжыццёвае выданне дадзенай працы Рэнэ Дэкарта, якая адзначае 385-годдзе з моманту публікацыі.

Выданне Рэнэ Дэкарта “Discours sur la methode” 1637 г.
Выданне Рэнэ Дэкарта “Discours sur la methode” 1637 г.
Выданне Рэнэ Дэкарта “Discours sur la methode” 1637 г.

Варта адзначыць гістарычны кантэкст, які абумовіў акалічнасці стварэння трактата. На пачатку XVII ст. каталіцкая царква ўсё яшчэ спрабавала дэманстраваць сваю ўладу і аўтарытэт у пытаннях светаўспрыняцця і адлюстравання карціны свету. Але грамадства працягвала рухацца наперад і ў ім паступова фарміравалася не рэлігійнае светаўяўленне, а навуковае. Каб захаваць сваю ўладу, царкоўныя дзеячы праводзілі шэраг паказальных судовых працэсаў супраць дзеячоў навукі. Так у 1633 г. у Рыме адбыўся інквізіцыйны суд над Галілеа Галілеям, які абвінавачваў яго ў падтрымцы геліацэнтрычнай сістэмы Мікалая Каперніка (у 1616 г. яна была прызнана ерытычным вучэннем). Па выніках суда Галілей быў пакараны хатнім арыштам, які цягнуўся да самой ягонай смерці.

Падобныя з’явы паспрыялі таму, што напісаны ў тым жа 1633 г. “Трактат пра свет і святло”, Дэкарт вырашыў не публікаваць, каб не выклікаць на сябе пакарання з боку царквы і ўладаў. Некалькі год Рэнэ Дэкарт пераапрацоўваў яго, змяняў структуру і пашыраў праблемнае поле, пасля чаго выйшаў вядомы твор “Развагі аб метадзе”.

Выданне Рэнэ Дэкарта “Discours sur la methode” 1637 г.

Апублікаваная ў Лейдэнскай тыпаграфіі Яна Мэйра ў 1637 г. “з прывілегіяй” (лац. “Auec priuilege”), кніга стала пераломнай працай, якая адзначыла пераход ад філасофіі Рэнэсанса (антрапацэнтрызм і гуманізм) да філасофіі Новага часу (вопыт і рацыяналізм). “Развагі аб метадзе” былі надрукаваны з падзагалоўкам “Каб правільна кіравацца сваім розумам і шукаць праўду ў навуках” (фр. “pour bien conduire sa raison, et chercher la verité dans les sciences”), што засяроджвала асноўную мэту дадзенай працы Дэкарта менавіта на абгрунтаванні рацыяналізму і навукова-метадалагічнага аналізу. Разам з гэтай працай Рэнэ Дэкарт дадаў яшчэ некалькі сваіх твораў: “Дыоптрыка”, “Мэтэоры” і “Геаметрыя” (фр. “La Dioptrique”, “Les Météores” et “La Géométrie”). Таксама аўтар адзначыў, што тры апошнія часткі кнігі з’яўляюцца “выпрабаваннем гэтага метада” (фр. “lui font des effais de cete methode”). Друкарскае клеймо Яна Мэйра з відарысам селяніна-грабара/землякопа змяшчае дэвіз “Рабі і спадзявайся” (лац. “Fac et sper”), што вельмі пасуе настрою самога Дэкарта, які ў гэты ж час сумняваўся ў неабходнасці публікацыі падобнай працы і палохаўся ціска ўлады і царквы.

Выданне Рэнэ Дэкарта “Discours sur la methode” 1637 г.
Выданне Рэнэ Дэкарта “Discours sur la methode” 1637 г.
Выданне Рэнэ Дэкарта “Discours sur la methode” 1637 г.

Варта адзначыць, што твор быў надрукаваны ананімна. Сам Рэнэ Дэкарт прымаў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы кнігі да выдання. Ён выказаў жаданне друкаваць яе “вельмі прыгожымі літарамі і вельмі прыгожай паперай” (фр. “en fort beaux caractères et de fort beau papier”) і па-французску, не гледзячы на тое, што лацінская мова была больш прыдатнай і папулярнай для навуковых тэкстаў. Такім чынам Дэкарт хацеў супрацьстаяць схаластычнай традыцыі і звярнуцца да больш шырокай аўдыторыі, няўжо навукоўцы і тэолагі. Ён хацеў, “каб яго разумелі жанчыны і дзеці” (фр. “être compris des femmes et des enfants”).

Экзэмпляр ЦНБ НАН Беларусі мае арыгінальную галандскую пергаментную вокладку, шматлікія падкрэсліванні ў тэксце кнігі з вылучэннем найбольш цікавых і галоўных аспектаў філасофскай канцэпцыі Дэкарта, а таксама з два дзясяткі навуковых відарысаў і схемаў.

Выданне Рэнэ Дэкарта “Discours sur la methode” 1637 г.
Выданне Рэнэ Дэкарта “Discours sur la methode” 1637 г.

Выданне Рэнэ Дэкарта “Discours sur la methode” 1637 г.
Выданне Рэнэ Дэкарта “Discours sur la methode” 1637 г.

З самага пачатку “Развагі аб метадзе” не прывабілі да сябе шматлікай увагі еўрапейскай навуковай аўдыторыі у адрозненні ад трох эсэ “Дыоптрыка”, “Мэтэоры” і “Геаметрыя”, якія выклікалі вялікую зацікаўленасць у чытачоў і атрымалі станоўчыя водгукі. Паступова папулярнасць эсе адступіць на задні план, даючы права першанства менавіта “Развагам аб метадзе”. Уплыў іх будзе настолькі вялікі і значны, што яны стануць лёсавызначальнымі для далейшага развіцця еўрапейскай філасофскай думкі. Менавіта ў гэтай кнізе прагучыць сусветна вядомае “Я думаю, а значыць я існую” (фр. “Je pense, donc je suis” ці ў лацінскім выданні 1644 г. “Cogito ergo sum”).

Наступныя часткі “Разваг аб метадзе”: “Дыоптрыка”, “Мэтэоры” і “Геаметрыя” раскрываюць практычнае прымяненне філасофскага метада рацыянальнага спасціжэння свету, выкладзенага Рэнэ Дэкартам. Яны мелі для развіцця навукі вялікае значэнне і прыцягнулі галоўную ўвагу да сябе пасля публікацыі ў 1637 г. асноўнага тэксту працы. Раскрыццё прыроды святла, законаў оптыкі, дэманстраванне новых поглядаў на паходжанне метэораў, нябёсных целаў, меркаванні аб крывых, аб прасторы – усе гэтыя думкі выклікалі дыскурс у навуковым ассяроддзі Еўропы Новага часу, падштурхоўваючы далейшае дыхтоўнае і глыбокае развіццё навукі ў плыні новага метаду – рацыяналізму.

Нягледзячы на папулярнасць прац Дэкарта, наступнае выданне “Разваг аб метадзе” па-французску выйшла толькі праз дваццаць год (у 1657 г.). У 1685 г. кароль Францыі Людовік XIV палічыў твор згубным і забараніў яго распаўсюджванне, але папулярнасць Дэкарта была ўжо несупынная.

пост

Выстава «Егарэйчанка А. А., доктар гістарычных навук, археолаг. Выбраныя працы»

2 снежня 2022 года бібліятэка дэманстравала выставу ў рамках Рэспубліканскага круглага стала памяці доктара гістарычных навук, прафесара Аляксандра Андрэевіча Егарэйчанкі.

Выстава «Егарэйчанка А. А., доктар гістарычных навук, археолаг. Выбраныя працы»

Мерапрыемства было арганізавана па ініцыятыве гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Асноўнымі тэмамі круглага стала былі як археалагічные даследаванні А. А. Егарэйчанкі, так і актуальные праблемы, перспектывы вывучэння помнікаў позняга бронзавага – жалезнага веку центральнай і паўночнай Беларусі, позняга перыяда эпох бронзы ва Усходнім Палессі.

Выстава «Егарэйчанка А. А., доктар гістарычных навук, археолаг. Выбраныя працы»
Выстава «Егарэйчанка А. А., доктар гістарычных навук, археолаг. Выбраныя працы»

Выстава «Егарэйчанка А. А., доктар гістарычных навук, археолаг. Выбраныя працы» пазнаёміла прысутных з асноўнымі публікацыямі вядомага беларускага вучонага.

Яшчэ студэнтам А. А. Егарэйчанка захапіўся археалагічнымі раскопкамі, удзельнічаў у раскопках гарадзішча сярэдневяковага Рагачова, аспірантам вывучаў старажытныя умацаваныя паселішча беларускага Палесся VII – VI стст. да н. э. – II ст. н. э. Працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР, з 1988 года ў БДУ, дзе ў 2001 годзе ўзначаліў кафедру археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін гістарычнага факультэта.

Выстава «Егарэйчанка А. А., доктар гістарычных навук, археолаг. Выбраныя працы»
Выстава «Егарэйчанка А. А., доктар гістарычных навук, археолаг. Выбраныя працы»
Выстава «Егарэйчанка А. А., доктар гістарычных навук, археолаг. Выбраныя працы»

Выстава «Егарэйчанка А. А., доктар гістарычных навук, археолаг. Выбраныя працы»
Выстава «Егарэйчанка А. А., доктар гістарычных навук, археолаг. Выбраныя працы»
Выстава «Егарэйчанка А. А., доктар гістарычных навук, археолаг. Выбраныя працы»

Навуковыя інтарэсы А. А. Егарэйчанкі былі звязаны з праблемамі вывучэння жалезнага веку беларускага Палесся, пад яго кіраўніцтвам праводзіліся раскопкі на гарадзішчах Івань Слуцкага раёна і Кашчэлічы Валожынскага раёна, селішчах Востраў Пінскага раёна і Давыд-Гарадок Столінскага раёна. Асноўныя вынікі навукова-практычнай дзейнасці знайшлі адлюстраванне ў кнігах, навуковых артыкулах у часопісах, зборніках навуковых прац і матэрыялах канферэнцый. Агульная рэтраспектыва публікацый, прадстаўленных на выставе, ахоплівае перыяд з 1977 да 2019 гг.

Выстава «Егарэйчанка А. А., доктар гістарычных навук, археолаг. Выбраныя працы»
Выстава «Егарэйчанка А. А., доктар гістарычных навук, археолаг. Выбраныя працы»

Выстава «Егарэйчанка А. А., доктар гістарычных навук, археолаг. Выбраныя працы»
Выстава «Егарэйчанка А. А., доктар гістарычных навук, археолаг. Выбраныя працы»

Адзін з раздзелаў выставы пазнаёміць з літаратурай аб жыцці і дзейнасці вучонага. Да мерапрыемства быў падрыхтаваны буклет.

Выстава працягвае працу ў чытальнай зале гуманітарных навук Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі да 23 снежня 2022 г.

пост

Літаратурна-адукацыйная праграма «І не знікаць паэтам вечна»

Мерапрыемствы святкавання 140-гадовага юбілею класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа працягваюцца!

Літаратурна-адукацыйная праграма «І не знікаць паэтам вечна»
Літаратурна-адукацыйная праграма «І не знікаць паэтам вечна»

21 лістапада ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі была арганізавана літаратурна-адукацыйная праграма з інтэлектуальнымі і лінгвістычнымі гульнямі і квэстамі “І не знікаць паэтам вечна”, у якой прынялі ўдзел вучні 7–10 класаў Гімназіі № 2 г. Мінска.

Літаратурна-адукацыйная праграма «І не знікаць паэтам вечна»
Літаратурна-адукацыйная праграма «І не знікаць паэтам вечна»
Літаратурна-адукацыйная праграма «І не знікаць паэтам вечна»

У межах праграмы было прадугледжана азнаямленне з выставамі прыжыццёвых выданняў твораў Якуба Коласа і Янкі Купалы – “Пясняр свайго народа” і “Неўміручая спадчына”, падрыхтаванымі супрацоўнікамі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў. 

Сярод ранейшых выданняў твораў Янкі Купалы ‒ самы першы паэтычны зборнік “Жалейка” (1908), вершаваная п’еса “Адвечная песьня” (1910), зборнікі вершаў “Гусляр” (1910, выдадзены лацінскім шрыфтам) і “Шляхам жыцьця” (1913). Асаблівую каштоўнасць прадстаўляць кнігі з дарчымі надпісамі, зробленымі Купалам. На двух кнігах з бібліятэкі Пятра Глебкі, якая захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў, рукой Янкі Купалы пакінутыя памятныя надпісы.

Самыя ранейшыя выданні твораў Якуба Коласа адносяцца да дарэвалюцыйнага часу: “Другое чытанне для дзяцей беларусаў” (1909), “Апавяданні” (1912), “Нёманаў дар” (1913), “Прапаў чалавек” (1913), “Сымон-музыка” (1913) і “Родныя з’явы” (1914).

Якуб Колас з радасцю дарыў свае кнігі сябрам, калегам і знаёмым, а таксама розным установам, пакідаючы некалькі радкоў на памяць. Увогуле, паэт падарыў бібліятэцы Акадэміі навук 12 кніг. Акрамя кніг, падпісаных аўтарам установе, у бібліятэцы беражліва захоўваюцца кнігі Якуба Коласа з інскрыптамі, адрасаваныя Адаму Багдановічу, Максіму Гарэцкаму, Пятру Глебку і Максіму Лужаніну, і інш.

Літаратурна-адукацыйная праграма «І не знікаць паэтам вечна»
Літаратурна-адукацыйная праграма «І не знікаць паэтам вечна»

Разам з навуковым супрацоўнікам Віктарам Свёклам дзеці з цікавасцю разглядалі кнігі, узгадвалі змест асобных твораў, вывучалі почыркі класікаў беларускай літаратуры.

Літаратурна-адукацыйная праграма «І не знікаць паэтам вечна»
Літаратурна-адукацыйная праграма «І не знікаць паэтам вечна»
Літаратурна-адукацыйная праграма «І не знікаць паэтам вечна»

Далей навучэнцаў чакала падрыхтаваная адзелам маркетынгавых камунікацый пляцоўка для правядзення Квіза з пытаннямі аб жыцці і творчасці Якуба Коласа і Янкі Купалы.

З навукова-папулярнай лекцыяй “Два яблыкі на адной галінцы” перад вучнямі гімназіі выступіў культуролаг Радзівон Колас, які распавёў, як біяграфія паэтаў уплывала на іх творчасць, а таксама як адрозніваць вершы Купалы ад вершаў Коласа па стылістыцы, тэматыцы і рытміцы. 

Літаратурна-адукацыйная праграма «І не знікаць паэтам вечна»
Літаратурна-адукацыйная праграма «І не знікаць паэтам вечна»

Літаратурна-адукацыйная праграма «І не знікаць паэтам вечна»
Літаратурна-адукацыйная праграма «І не знікаць паэтам вечна»

Варта адзначыць, што пасля гэтага вучні паспяхова склалі ўрыўкі з вершаў класікаў і адгадалі іх аўтарства. 

Літаратурна-адукацыйная праграма «І не знікаць паэтам вечна»
Літаратурна-адукацыйная праграма «І не знікаць паэтам вечна»

Літаратурна-адукацыйная праграма «І не знікаць паэтам вечна»
Літаратурна-адукацыйная праграма «І не знікаць паэтам вечна»

Літаратурна-адукацыйная праграма «І не знікаць паэтам вечна»
Літаратурна-адукацыйная праграма «І не знікаць паэтам вечна»
Літаратурна-адукацыйная праграма «І не знікаць паэтам вечна»

Таксама выразна чыталі верш Купалы “А хто там ідзе” на польскай, чэшскай, славацкай і балгарскай мовах, слухалі яго таксама па-нямецку і па-французску. Заўзята пагулялі ў “Кракадзіла”, адгадваючы творы Якуба Коласа.

Вядучая мерапрыемства Вольга Панасіна актыўна супрацоўнічала з вучнямі, выклікаючы цікавую і нават гарачую барацьбу каманд паміж сабой у квізе. Дзеці вельмі добра паказалі сваю эрудыцыю, цудоўныя ды глыбокія веды па творчасці класікаў літаратуры, паспяхова выконвалі ўсе заданні арганізатараў. 

Літаратурна-адукацыйная праграма «І не знікаць паэтам вечна»
Літаратурна-адукацыйная праграма «І не знікаць паэтам вечна»
Літаратурна-адукацыйная праграма «І не знікаць паэтам вечна»

Усе ўдзельнікі квіза атрымалі прэзенты, а найбольш актыўныя – падарункі ад бібліятэкі. 

Літаратурна-адукацыйная праграма «І не знікаць паэтам вечна»
Літаратурна-адукацыйная праграма «І не знікаць паэтам вечна»

Адміністрацыі гімназіі была перададзена спецыяльная падзяка ад кіраўніцтва ЦНБ НАН Беларусі за актыўны ўдзел у мерапрыемствах бібліятэкі вучняў, з якімі мы пазнаёміліся падчас правядзення Фестываю навукі і за кароткі час арганізавалі шмат пазнавальных праграм.

Літаратурна-адукацыйная праграма «І не знікаць паэтам вечна»

Такім чынам, праходзячы ва ўтульнай і сяброўскай атмасферы, інтэрактыўная сустрэча выклікала актыўны ўдзел і вялікую зацікаўленасць, а таксама пакінула прыемныя ўражанні ў нашых юных гасцей і арганізараў.

пост

Да 305-годдзя з дня нараджэння Георгія Каніскага

20 лістапада 1717 г. у Нежыне ў шляхетнай заможнай сям’і нарадзіўся будучы святар, грамадскі дзеяч, палеміст, багаслоў і пісьменнік Георгій Каніскі (ў міру Рыгор Восіпавіч), чыя справа па аднаўленні правоў праваслаўнай царквы і заклікі да верацярпімасці ў Рэчы Паспалітай знайшлі шырокі распаўсюд сярод насельніцтва і паўплывалі на філасофскую думку эпохі Асветніцтва.

Да 305-годдзя з дня нараджэння Георгія Каніскага

Трэба адзначыць, што Рыгор Восіпавіч Каніскі быў адным з самых адукаваных людзей свайго часу. Шляхетнае паходжанне дазволіла яму атрымаць адукацыю. Ён паказаў выдатныя веды, навучаючыся ў Кіева-Магілянскай акадэміі. Скончыўшы яе ў 1743 г., працягнуў там жа выкладаць паэзію, філасофію і багаслоўе. Прыняўшы манаскі пострыг у Кіева-Пячэрскай Лаўры ў 1745 г., Рыгор Каніскі абраў імя Георгій у гонар святога Георгія Пераможца.

У духоўнай іерархіі ён прайшоў прыступкі ад іерадыякана да арцімандрыта, а ў навуковай дзейнасці, ў сілу сваіх вялікіх талентаў, прасунуўся ад радавога лектара да рэктара Кіеўскай духоўнай акадэміі.

Да 305-годдзя з дня нараджэння Георгія Каніскага
Да 305-годдзя з дня нараджэння Георгія Каніскага

Заняпад праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай быў выкліканы некалькімі фактарамі: падтрымкай каталіцкай і ўніяцкай канфесій уладамі і нізкім узроўнем якасці адукацыі праваслаўнага святарства, а таксама ягонай артадаксальнасці і непрыманнем зменаў у грамадстве. У такіх умовах Георгій Каніскі ў 1755 г. быў прызначаны Арцібіскупам Беларускім – кіраўніком праваслаўнай епархіі з цэнтрам у Магілёве. Прымаючы гэтую пасаду, ён даў добраахвотную згоду стаць біскупам у Рэчы Паспалітай.

Узначаліўшы Магілёўскую кафедру, Каніскі пачаў працаваць над павышэннем узроўню адукацыі праваслаўнага святарства, пашырэннем кнігадрукарскай справы. Так у 1757 г. у Магілёве пры арцірэйскім доме ён адкрыў друкарню і перавыдаў скарочаны тэкст “Катэхізіса” Феафана Пракаповіча ў сваім перакладзе на беларускую мову, а таксама стварыў пры Спаскім манастыры школьныя класы і заснаваў духоўную семінарыю. Сабраў шмат дакументаў па гісторыі праваслаўнай царквы, што дазволіла яму стаць добрым спецыялістам у галіне гісторыі царквы. У гэты ж час Каніскі піша розныя палемічныя творы, філасофскія разважанні, багаслоўскія і гістарычныя трактаты.

Да 305-годдзя з дня нараджэння Георгія Каніскага
Да 305-годдзя з дня нараджэння Георгія Каніскага

У 1765 г. на аўдыенцыі караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага Георгій Каніскі выступіў з прамовай у абарону правоў праваслаўных, якая была перакладзена на еўрапейскія мовы як узор абароны верацярпімасці: “Вера наша – вось адзінае злачынства, у якім нас абвінавачваюць... Мы хрысціяне, але хрысціянамі ж прыгнятаемся... за тое, што мы не адважваемся тлумачыць вечныя Божыя законы згодна з паданнямі чалавечымі, і, так бы мовіць, не змешваем неба з зямлёю, – за тое, кажу, называюць нас схізматыкамі, богаадступнікамі. За тое, што страшымся супярэчыць з бессаромнасцю голасу сумлення, асуджаюць нас на зняволенне ў вязніцы, на раны, на ганебную пакаранне і спаленне!”. Разам з гэтым Каніскі прадставіў Панятоўскаму і свой твор “Мемарыял аб крыўдах праваслаўным”. Каніскі так уразіў Панятоўскага, што гэта дазволіла яму застацца ў Варшаве, дзе ён цягам трох год рыхтаваў і выдаваў зборнікі законаў аб вольнасці веравызнанняў і правоў хрысціянскіх канфесій у Рэчы Паспалітай “Правы і вольнасці жыхароў грэцкага веравызнання”.

Цягам 17-ці гадоў сваёй працы ў Рэчы Паспалітай Каніскі вяртаў праваслаўныя храмы, рамантаваў старыя, дбаў пра сялян, якіх прымушалі змяніць веру. Пасля трэцяга замаху на жыццё ў 1768 г. Каніскі выедзе ў Смаленск, дзе будзе Беларускім Арцібіскупам у выгнанні, пакуль у 1772 г. не адбудзецца Першы падзел Рэчы Паспалітай. 

Акрамя гэтага, у 1785 г. намаганнямі Георгія ў Слуцку была заснавана праваслаўная кафедра, на якую быў пастаўлены ў 1785 г. яго блізкі памочнік і вучань арцімандрыт Віктар (Садкоўскі). У 1793 г. арцірэйская кафедра са Слуцка была перанесена ў Мінск, што паслужыла пачаткам Мінскай епархіі.

У лютым 1795 г. Георгій Каніскі памёр, пакінуўшы пасля сябе багатую эпісталярную і творчую спадчыну. Сярод важных твораў можна адзначыць духоўны дзённік “Думкі”, адказ на “Ліст Вальтэра да настаўнікаў царквы і багасловаў”, драмы “Уваскрэсенне мёртвых”, гістарычны нарыс “Гісторыя русаў”, казанні “Словы і прамовы”.

Да 305-годдзя з дня нараджэння Георгія Каніскага
Да 305-годдзя з дня нараджэння Георгія Каніскага
Да 305-годдзя з дня нараджэння Георгія Каніскага

Лічыцца, што рэшткі Георгія Каніскага нятленны. Гэта было выяўлена падчас вайны 1812 г., а таксама ў 1875 г. пры рамонце Спаскага храма. 
На сённяшні дзень месца знаходжання рэшткаў Георгія Каніскага не вядома, паколькі яны былі страчаны ў савецкі час. Толькі ў 1993 г. Каніскі быў далучаны да ліку святых рашэннем Сінода Беларускай праваслаўнай царквы.

У фондах Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі захоўваецца шэраг прац Георгія Каніскага. Найбольш каштоўныя выдадзены ў ХІХ ст.

Выданні “Збор твораў Георгія Каніскага архіепіскапа Беларускага” 1835 г. Санкт-Пецярбургскай тыпаграфіі Акадэміі навук (маючая партрэт аўтара) і “Гісторыя русаў” Маскоўскай універсітэцкай тыпаграфіі ўяўляюць цікавую і карысную крыніцу па вывучэнні поглядаў праваслаўнага святара на гісторыю Беларусі і Украіны, раскрываючы трактаванне гістарычных крыніц Літвы і Польшчы, погляды на лёс праваслаўнай царквы, а таксама моцна акрэсліваюць беларускасць поглядаў аўтара.

пост

Знакомство с раритетами. Интерактивная экскурсия

В очередной раз гостями Центральной научной библиотеки им. Якуба Коласа НАН Беларуси стали учащиеся гимназии №2 г. Минска. На экскурсию к нам пришли ребята из 4‑го, а также из 7‑го и 8‑го классов – те, кто интересуется историей и книговедением. 

Знакомство с раритетами. Интерактивная экскурсия
Знакомство с раритетами. Интерактивная экскурсия

Первое знакомство с нашими юными друзьями состоялось во время проведения лекции и мастер-класса по написанию арабской вязью, организованными в сентябре. А месяц спустя гимназисты посетили секции, которые работали в библиотеке в рамках Международной научной конференции «Молодёжь в науке 2022». 

Знакомство с раритетами. Интерактивная экскурсия
Знакомство с раритетами. Интерактивная экскурсия
Знакомство с раритетами. Интерактивная экскурсия

Знакомство с раритетами. Интерактивная экскурсия
Знакомство с раритетами. Интерактивная экскурсия
Знакомство с раритетами. Интерактивная экскурсия

Небольшая обзорная экскурсия по библиотеке привела ребят в мемориальный кабинет Петра Глебки. Здесь ребята узнали о книгах писателя и ученого и о том, как кабинет со всем содержимым попал в Центральную научную библиотеку им. Якуба Коласа НАН Беларуси.

Знакомство с раритетами. Интерактивная экскурсия
Знакомство с раритетами. Интерактивная экскурсия
Знакомство с раритетами. Интерактивная экскурсия

Знакомство с раритетами. Интерактивная экскурсия
Знакомство с раритетами. Интерактивная экскурсия
Знакомство с раритетами. Интерактивная экскурсия

Знакомство с раритетами. Интерактивная экскурсия
Знакомство с раритетами. Интерактивная экскурсия
Знакомство с раритетами. Интерактивная экскурсия

Интерактивная экскурсия продолжилась в читальном зале отдела редких книг и рукописей. Вниманию юных гостей были предложены кириллические издания XVI в., книги из собрания Радзивиллов Несвижской ординации, рукописные книги белорусских татар. 

Участники экскурсии воочию увидели самое старое из хранящихся в библиотеке изданий – изданный в 1484 г. в Страсбурге трактат французского священнослужителя Гийома Дюрана-старшего «Rationale divinorum officiorum» о происхождении и символическом значении христианской литургии. 

Познакомились они и со знаменитой Брестской Библией – первой протестантской Библией на польском языке, изданной в 1563 г. по приказу и на деньги канцлера Великого Княжества Литовского князя Николая Радзивилла «Черного». 

Знакомство с раритетами. Интерактивная экскурсия
Знакомство с раритетами. Интерактивная экскурсия
Знакомство с раритетами. Интерактивная экскурсия

Не могла не вызвать интерес у школьников и самая большая книга в библиотеке – альбом «Птицы Америки» американского художника и натуралиста начала XIX в. Джона Джеймса Одюбона, включающий изображения обитающих в Северной Америке птиц в натуральную величину.

Каждое рассмотренное издание находило живой отклик у ребят, что вызывало у них большое количество вопросов. 

Не исключено, что и эта встреча с юными представителями 2‑й гимназии была не последней, настолько неподдельный интерес проявляли ребята к книжным раритетам.

А мы приглашаем на наши экскурсии всех желающих. Будем рады видеть в нашей библиотеке!

пост

Альдаўскія шрыфты

Гісторыя сусветнай кніжнай справы ўяўляе сабой вельмі цікавую галіну гуманітарнага ведання, якая захоўвае вялікую колькасць незвычайных акалічнасцяў.

13 лістапада 1502 года італьянскі друкар Альд Мануцый атрымаў ад венецыянскага сената прывілегіі на свой друкарскі станок, у прыватнасці, на свае шрыфты, свой наватарскі фармат актава і нават на асобныя тэксты. Таксама ад Рымскага Папы Аляксандра VI Мануцый атрымаў правы выдаўца і друкара ад Рымскага прастолу Святога Пятра, што было вялікай прывілегіяй.

“Атычныя ночы” Аўла Гелія 1515 г.
“Атычныя ночы” Аўла Гелія 1515 г.

Пачатак друкарскай справы Альда Мануцыя выпаў на другую палову 1480‑х гг., але пра гэты перыяд вядома няшмат. Перад гэтым Мануцый атрымаў бліскучую адукацыю ў духу гуманізму, вывучаючы латынь у Рыме, а грэцкую мову – у Ферары. Альд Мануцый быў сябрам вядомага філосафа эпохі Адраджэння Джавані Піка дэ Мірандола, разам з якім яны вандравалі па Італіі.

Альд Мануцый адзначаў, што Венецыя была лепшым месцам для яго працы, і пасяліўся там у 1490 годзе. У Венецыі Мануцый пачаў збіраць выдавецкія кантракты. Пасля сустрэчы з Андрэа Торэзані, які таксама займаўся друкаванымі выданнямі, яны сталі справавымі партнёрамі на ўсё жыццё. Разам паплечнікі выпусцілі кнігу па Лацінскай граматыцы “Institutiones grammaticae”, апублікаванай 9 сакавіка 1493 года. 

Самастойная друкарская справа пачалася ў 1494 г. з адкрыцця ў Венецыі “Aldine Press”. Сям’я Джавані Піка і Альберта Піо прафінансавалі пачатковыя выдаткі на друкарню Мануцыя.

Вялікую ўвагу надаваў Мануцый выданню грэцкай класічнай літаратуры як у арыгінале, так і ў перакладзе на лацінскую мову. Менавіта для гэтага ён распрацаваў унікальны курсіўны шрыфт, які пасля атрымае назву – альдаўскі.

Альдаўскі курсіў
Альдаўскі курсіў

Публікуючы грэцкія рукапісы, Мануцый заснаваў Новую Акадэмію, у 1502 годзе сабраў групу навукоўцаў-эліністаў для прасоўвання грэцкіх даследаванняў. Правілы Новай Акадэміі былі напісаны на грэцкай мове, яе сябры гаварылі па-грэцку, іх афіцыйныя тытулы былі таксама грэцкімі, іх імёны былі элінізаваныя.

У якасці клейма свайго выдавецтва ў чэрвені 1502 г. Мануцый абраў выяву дэльфіна, абгорнутага вакол якара. Сімвал дэльфіна і якара звязаны з фразай “festina lente”, якая азначае “спяшайцеся павольна”, што ўвасабляе шпаркасць ў спалучэнні з цвёрдасцю. Сімвал і выраз былі ўзятыя з рымскай манеты, адчаканенай у час праўлення імператара Веспасіана. 

Друкарскае клеймо “Атычныя ночы” Аўла Гелія 1515 г.
Друкарскае клеймо “Атычныя ночы” Аўла Гелія 1515 г.
Друкарскае клеймо “Атычныя ночы” Аўла Гелія 1515 г.

У фондзе рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі захоўваецца венецыанскае выданне “Атычныя ночы” Аўла Гелія 1515 г. Кніга мае пазнавальны друкарскі штамп з дэльфінам, а таксама ўтрымлівае курсіўны шрыфт.

Уплыў Альдаўскай тыпаграфіі быў настолькі вялікі і значны, што шматлікія выдаўцы капіравалі ягоныя шрыфты. Такі ўплыў мы можам заўважыць на вялікай колькасці выданняў антычных грэцкіх і рымскіх аўтараў. 

Ліонскае выданне 1566  г. твораў Арыстоцеля
Выданне “Арыстоцелеўскай логікі” 1583 г.

Выданне “Арыстоцелеўскай логікі” 1583 г.
Выданне “Арыстоцелеўскай логікі” 1583 г.

Вашай увазе прадстаўлены кнігі з нашых фондаў, на шрыфтах якіх заўважны відавочны адбітак тыпаграфіі Альда Мануцыя і ягонай друкарскай справы.

Базэльскае выданне “Orationes, dialogi, epistolae, carmina tam latima quam graeca” Алімпіі Фульвіі Мараты 1562 г.

Майнцкае Выданне “Георгік, Энііды, Эпіграм” Вяргілія 1547 г.
Майнцкае Выданне “Георгік, Энііды, Эпіграм” Вяргілія 1547 г.
пост

Ад усяго сэрца, ад усёй душы: інскрыпты Якуба Коласа на кнігах

У 2022 годзе Беларусь шырока адзначае 140-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа. 

Ад усяго сэрца, ад усёй душы: інскрыпты Якуба Коласа на кнігах

Ад усяго сэрца, ад усёй душы: інскрыпты Якуба Коласа на кнігах
Ад усяго сэрца, ад усёй душы: інскрыпты Якуба Коласа на кнігах

На мінулым тыдні па ўсёй краіне прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы ўшанавання памяці народнага паэта Беларусі. Сярод іх – урачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі «Ад усяго сэрца, ад усёй душы: інскрыпты Якуба Коласа на кнігах», якое адбылося 4 лістапада ў Літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.

Якуб Колас з радасцю дарыў свае кнігі сябрам, калегам і знаёмым, а таксама розным установам, пакідаючы некалькі радкоў на памяць.

Ад усяго сэрца, ад усёй душы: інскрыпты Якуба Коласа на кнігах
Ад усяго сэрца, ад усёй душы: інскрыпты Якуба Коласа на кнігах

Сярод кніг, прадстаўленых на выставе, былі два экзэмпляра з фонду рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Гэта выданне «Мой дом» 1945 г., якое мае дарчы надпіс: «Бібліятэцы Акадэміі навук. Якуб Колас», а таксама трэці том выданняў «Рассказов и повестей» 1947 г. у перакладзе на рускую мову з дарчым надпісам адрасаваным Старшыні Савета Міністраў БССР П.К. Панамарэнку: «Глубокоуважаемому, незабываемому, дорогому П.К. Понаморенко. Якуб Колас. 28.VIII.1952».

Ад усяго сэрца, ад усёй душы: інскрыпты Якуба Коласа на кнігах
Ад усяго сэрца, ад усёй душы: інскрыпты Якуба Коласа на кнігах

Увогуле, паэт падарыў бібліятэцы Акадэміі навук 12 кніг. Сярод іх — зборнікі вершаў, аповесці «У палескай глушы», «Дрыгва», паэма «Адплата», выбраныя творы на беларускай і рускай мовах. Усе кнігі былі падараваны ў адзін дзень — 6 лютага 1950 года, аб гэтым сведчаць аднолькавыя дарчыя надпісы на кнігах: “Бібліятэцы Акадэміі навук БССР. Якуб Колас 6.ІІ.1950 г.». Акрамя кніг, падпісаных аўтарам установе, у бібліятэцы беражліва захоўваюцца кнігі Якуба Коласа з інскрыптамі, адрасаваныя беларускаму этнографу, фалькларысту, мовазнаўцу, бацьку беларускага паэта Максіма Багдановіча Адаму Багдановічу, беларускаму вучонаму Івану Замоціну, беларускім пісьменнікам Максіму Гарэцкаму, Пятру Глебку і Максіму Лужаніну і інш.

Ад усяго сэрца, ад усёй душы: інскрыпты Якуба Коласа на кнігах

А пабачыць гэтыя кнігі і іншыя прыжыццёвыя выданні Якуба Коласа можна на выставе «Пясняр свайго народа (да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа)», якая адкрыта ў бібліятэцы да канца лістапада. 

Уваход вольны! Запрашаем!

пост

Выстава “Хіба на свет выйду долі пагукаю…”

4 лістапада спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка, грамадскага і дзяржаўнага дзеяча, акадэміка АН БССР Цішкі Гартнага (1887–1937). З гэтай нагоды у ЦНБ НАН Беларусі падрыхтавана выстава “Хіба на свет выйду долі пагукаю…”. 

Выстава “Хіба на свет выйду долі пагукаю…”

Дэбютам Цішкі Гартнага (сапраўднае імя – Зміцер Хведаравіч Жылуновіч) у літаратуры стаў надрукаваны ў газеце “Наша Ніва” верш “Бяздольны” (1908), прысвечаны Янку Купалу. Адзін з радкоў гэтага верша і стаў назвай выставы. А найбольш вядомым творам пісьменніка стаў раман “Сокі цаліны” (1922) – першы твор гэтага жанру ў беларускай літаратуры. Акрамя таго, Цішка Гартны з’яўляецца аўтарам аповесцей “На новым месцы” (1930), “Зялёны шум” (1931), кніг апавяданняў “Трэскі на хвалях” (1924), “Прысады” (1927), “Гоман зарніц” (1932), зборнікаў вершаў “Песні працы і змагання” (1922) “Урачыстасць” (1925), зборніка літаратурна-крытычных артыкулаў “Узгоркі і нізіны” (1928). Усе гэтыя выданні, а таксама адзіны збор твораў Цішкі Гартнага, выдадзены пры яго жыцці (у 1929–1930 гг. у двух тамах) з’яўляюцца экспанатамі выставы. 

Выстава “Хіба на свет выйду долі пагукаю…”
Выстава “Хіба на свет выйду долі пагукаю…”

Зміцер Жылуновіч вядомы таксама як адзін з лідэраў камуністычнага руху ў Беларусі і ініцыятараў стварэння Беларускай Савецкай Рэспублікі. Ён быў заснавальнікам і рэдактарам газеты “Дзянніца” – першага бальшавіцкага перыядычнага выдання на беларускай мове і першай беларускамоўнай савецкай газеты. Часта ён выступаў у гэтай газеце і ў якасці аўтара артыкулаў, некаторыя з якіх можна ўбачыць на выставе. 

Выстава “Хіба на свет выйду долі пагукаю…”

Постаць Цішкі Гартнага заўсёды выклікала ўвагу айчынных літаратуразнаўцаў. Яшчэ ў 1928 г. убачыў свет зборнік “Цішка Гартны ў літаратурнай крытыцы”. У пазнейшы час творчасць пісьменніка даследавалі Аляксей Клачко, Сцяпан Александровіч, Міхась Стральцоў. Кнігі і публікацыі гэтых аўтараў, як і выданне ”Успаміны пра Цішку Гартнага” (1984), таксама ўваходзяць у склад эксапазіцыі. 

Выстава “Хіба на свет выйду долі пагукаю…”
Выстава “Хіба на свет выйду долі пагукаю…”

Пазнаёміцца з экспанатамі выставы можна ў чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў (6‑ы паверх, пакой 601). 

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля