Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

archive1
пост

Пясняр свайго народа (да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа)

У чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі адкрылася выстава “Пясняр свайго народа (да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа)”. 

Выстава “Пясняр свайго народа (да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа)”

Выстава “Пясняр свайго народа (да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа)”
Выстава “Пясняр свайго народа (да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа)”

Першымі яе гледачамі сталі ўдзельнікі Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Моладзь у навуцы 2022”, якая праходзіла на мінулым тыдні.

Выстава “Пясняр свайго народа (да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа)”
Выстава “Пясняр свайго народа (да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа)”

Выстава “Пясняр свайго народа (да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа)”
Выстава “Пясняр свайго народа (да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа)”

Усе прадстаўленыя кнігі з’яўляюцца прыжыццёвымі выданнямі твораў Якуба Коласа. Самыя ранейшыя выданні адносяцца да дарэвалюцыйнага часу: гэта “Другое чытанне для дзяцей беларусаў” (1909), “Апавяданні” (1912), “Нёманаў дар” (1913), “Прапаў чалавек” (1913), “Сымон-музыка” (1913) і “Родныя з’явы” (1914).

Выстава “Пясняр свайго народа (да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа)”
Выстава “Пясняр свайго народа (да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа)”

Выстава “Пясняр свайго народа (да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа)”
Выстава “Пясняр свайго народа (да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа)”

Выстава “Пясняр свайго народа (да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа)”
Выстава “Пясняр свайго народа (да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа)”
Выстава “Пясняр свайго народа (да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа)”

Кнігі міжваеннага перыяду прадстаўленыя на выставе як савецкімі выданнямі, так і заходнебеларускімі (надрукаванымі беларусамі ў Польшчы, у склад якой у той час уваходзіла заходняя частка сучаснай Беларусі). Сярод савецкіх кніг можна вылучыць першае ў БССР выданне Коласа ‒ збор вершаў “Водгульле” (1922), першае выданне “Новай зямлі” 1923 г., два выдання падручніка для школьных настаўнікаў “Мэтодыка роднае мовы” (1926 і 1930), першае выданне аповесці “Дрыгва” (1934) і першае выданне паэмы “Міхасёвы прыгоды” (1935). Даволі значная колькасць заходнебеларускіх выданняў сведчыць аб вялікай папулярнасці і запатрабаванасці творчасці Якуба Коласа сярод беларусаў Польшчы. На выставе можна пабачыць наступныя заходнебеларускія кнігі: “У Палескай глушы” (1923), “Казкі жыцьця” (1927), “Прапаў чалавек” (1927), “Выбраныя творы. Угодковае выданьне” (1927), “Нёмнаў дар і іншыя расказы” (1928), “Сымон Музыка” (1928), “Новая зямля” (1928), “У глыбі Палесься” (1931), “Новая зямля” (1931), “У старых дубох” (1933) і “Sceničnyja twory” (1937). 

Выстава “Пясняр свайго народа (да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа)”
Выстава “Пясняр свайго народа (да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа)”

Цікава, што амаль ва ўсіх заходнебеларускіх выданняў выкарыстоўвася іншы творчы псеўданім Коласа – Тарас Гушча. 

Выстава “Пясняр свайго народа (да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа)”
Выстава “Пясняр свайго народа (да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа)”
Выстава “Пясняр свайго народа (да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа)”

Асобна трэба вылучыць выданні ваеннага часу на выставе. Гэта малафарматныя кнігі, выпушчаныя выдавецтвам ЦК КП(б)Б “Совецкая Беларусь”: “Адпомсцім” (1942), “Суд у лесе” (1943) і “Голас зямлі” (1943). 

Выстава “Пясняр свайго народа (да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа)”
Выстава “Пясняр свайго народа (да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа)”
Выстава “Пясняр свайго народа (да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа)”

Сярод пасляваенных выданняў можна адзначыць збор твораў у сямі тамах, выдадзены цалкам у 1952 г., а таксама два эмігранцкія выданні, надрукаваныя ў Мюнхене ‒ “Новая зямля” (1952) і “Сымон Музыка” (1955).

Выстава “Пясняр свайго народа (да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа)”
Выстава “Пясняр свайго народа (да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа)”
Выстава “Пясняр свайго народа (да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа)”

Выстава “Пясняр свайго народа (да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа)”
Выстава “Пясняр свайго народа (да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа)”

Асаблівую каштоўнасць прадстаўляюць кнігі з дарчымі надпісамі Якуба Коласа. На выставе можна пабачыць надпісы, адрасаваныя такім выбітным беларускім дзеячам, як Панцеляймон Панамарэнка, Адам Багдановіч, Пётр Глебка, Іван Замоцін, Максім Лужанін. Некаторыя кнігі на выставе былі персанальна падараваныя Якубам Коласам бібліятэцы Акадэміі навук БССР, аб чым сведчаць дарчыя надпісы на іх. 

Выстава “Пясняр свайго народа (да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа)”

Цікавая рукапісная памета прысутнічае на выданні “Новай зямлі” 1923 г.: сінім алоўкам пазначана “Звярнуць увагу на друкарскія памылкі”, а ніжэй пастаўлены подпіс Коласа. 

Выстава “Пясняр свайго народа (да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа)”

Усяго выстаўленыя 90 кніг.

Выстава будзе працаваць да канца лістапада. 

Наведаць яе можа любы жадаючы.

Даведка па тэлефоне +375 17 379 40 12

пост

Да 505-годдзя Рэфармацыі

Да 505-годдзя Рэфармацыі
Да 505-годдзя Рэфармацыі

31 кастрычніка 1517 года доктар багаслоўя Вітэнбергскага ўніверсітэта Марцін Лютар, які сфармуляваў “95 тэзісаў” з выкладаннем у іх крытыкі багаслоўя каталіцызму, а таксама ў якіх сцвярджаў, што пануючая рэлігійная дактрына губіць веру, даслаў гэтыя тэзісы арцібіскупу Майнца (па легендзе прыбіў свае “95 тэзісаў” да дзвярэй Вітэнбергскай замкавай царквы). Менавіта з гэтага дакумента і пачынаецца гісторыя Рэфармацыі. Дадзены дакумент, так ці інакш, вельмі шырока разыйшоўся па руках. Яго капіравалі, перапісвалі і пераказвалі.

Да 505-годдзя Рэфармацыі
Да 505-годдзя Рэфармацыі

Да 505-годдзя Рэфармацыі
Да 505-годдзя Рэфармацыі

Асноўны змест тэзісаў заключаўся ў тым, што Лютар выступаў супраць продажу індульгенцый і ўлады Папы Рымскага над адпушчэннем грахоў. У сваім вучэнні ён абвяшчаў, што царква і духавенства не з’яўляюцца пасрэднікамі паміж чалавекам і Богам. Ён абвясціў ілжывымі прэтэнзіі царквы на тое, што яна можа даваць людзям з дапамогай сакрамэнтаў “адпушчэнне грахоў” і “выратаванне душы”. Асноўнае палажэнне Лютара адпавядала, што чалавек дасягае “выратавання душы” не праз царкву і яе абрады, а пры дапамозе веры, якая даруецца яму непасрэдна Богам. Таксама Лютар аспрэчыў аўтарытэт пастаноў царквы і Папскія дэкрэты, адводзячы ролю адзінай крыніцы рэлігійнай ісціны Святому Пісанню. 

Да 505-годдзя Рэфармацыі
Да 505-годдзя Рэфармацыі

Да 505-годдзя Рэфармацыі
Да 505-годдзя Рэфармацыі

10 снежня 1520 года пры вялізнай колькасці народа Лютар спаліў Папскую булу, дзе асуджаліся яго погляды. Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Карл V выклікаў Лютара з мэтай пераканаць яго і адмовіцца ад сваіх поглядаў – падобна таму, як сто гадоў дагэтуль такую ж спробу распачаў імператар Жыгімонт у дачыненні да Яна Гуса. Лютару далі два дні, каб даць адказ на пытанне, ці гатовы ён адмовіцца. У канцы другога дня Лютар, стоячы перад імператарам, акружаны вярхоўнымі свецкімі і духоўнымі кіраўнікамі Германіі, адказаў: “На тым стаю і не магу інакш. Дапаможа мне Бог”.

Рэфармацыйны рух ахапіў шматлікія краіны Еўропы. Дзякуючы папулярнасці ідэй Рэфармацыі сярод шляхты Вялікага Княства Літоўскага, на беларускія землі актыўна завозіліся пропаведзі Лютара, а таксама яго пераклад Бібліі.

Фонд рэдкіх кнігі рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі ўтрымлівае тры прыжыццёвыя выданні твораў Марціна Лютара. Самай старой кнігай Лютара з фонду з’яўляецца “Von beyder gestalt des Sacraments zu nemen: und ander newerung” 1522 года выдання, апублікаванае, хутчэй за ўсё, у Вітэнбергу.

Да 505-годдзя Рэфармацыі
Да 505-годдзя Рэфармацыі

Кніга “Ordenung und Bericht wie es furtherhin... gehalten aol werden... : item zwo christenlich predig” 1523 года, выдадзена ў Хагенаўскай тыпаграфіі праз Ёханэса Сецэруса. 

Да 505-годдзя Рэфармацыі
Да 505-годдзя Рэфармацыі

Вітэнбергскае выданне Леонэма Люфта “In epistolam a. Pauli ad Galatas / commentarius, ex praelectione D. Martini Lutheri collectus” 1535 года утрымлівае гравіраваны на медзі тытульны аркуш. Сама кніга знешне мае мастацкую вокладку з ціснёнай скуры з меднымі зашпількамі. Захоўвалася кніга ў Пскоўскай духоўнай семінарыі і належыла арцібіскупу Сымону Тадорскаму – законанастаўніка Пятра ІІІ і Кацярыны ІІ.

Да 505-годдзя Рэфармацыі
Да 505-годдзя Рэфармацыі
Да 505-годдзя Рэфармацыі

Матэрыял на рускай мове пра кнігі Марціна Лютара у фондах бібліятэкі можна прачытаць тут.
Вашай увазе прапануем віртуальную выставу «Gottes Wort ist ein Blümlein»: прижизненные и посмертные издания Мартина Лютера (1483–1546)»

пост

Публій Вяргілій Марон: паэт, які чуў музыку

Людзі — як музычныя інструменты і іх гучанне залежыць ад таго, хто да іх дакранаецца.

Публій Вяргілій Марон

Публій Вяргілій Марон: паэт, які чуў музыку
Публій Вяргілій Марон: паэт, які чуў музыку

25 кастрычніка чацвёрты раз будзе адзначацца Сусветны дзень оперы. Гэта маладое свята прымеркавана да дзён нараджэння дзвюх вялікіх кампазітараў Жоржа Бізэ і Іагана Штрауса. Цікава і тое, што за дзесяць дзён да гэтага адзначаецца дзень нараджэння старажытнарымскага паэта Публія Вяргілія Марона, чые сюжэты і творы вельмі актыўна выкарыстоўваліся ў еўрапейскім оперным мастацтве.

Вядома, што нарадзіўся Вяргілій 15 кастрычніка 70 г. да н.э. у вёсцы Анд. Атрымаў сваю першую адукацыю, калі яму было пяць год, пасля чаго адправіўся спачатку ў Крэмону, а затым у Мілан і Рым, каб вывучаць рыторыку, медыцыну і астраномію. Але ад усіх гэтых дысцыплін ён адмовіўся дзеля філасофіі. 

Публій Вяргілій Марон: паэт, які чуў музыку
Публій Вяргілій Марон: паэт, які чуў музыку

Свае першыя вершы Вяргілій пачаў ствараць пад час навучання ў Неапальскай эпікурэйскай школе. Пісьменнік Авл Гелій апісваў працэс творчасці Вяргілія наступным чынам: 

«…ён нараджае свае вершы накшталт мядзведзіцы: як гэта жывёла нараджае дзяцей бясформенных і пачварных, а затым, аблізваючы, ужо народжаным надае вонкавы выгляд і аблічча, так і здабытак яго даравання адразу пасля нараджэння бывае грубым і недасканалым, і ён толькі потым, апрацоўваючы, надае ім рысы асобы і выразнасці».

Свой першы вялікі твор «Буколікі» Вяргілій напісаў у новым жанры для рымскай літаратуры таго часу: «пастуховыя вершы». Іх дзеянне адбываецца ў выдуманым ідыалістычным свеце, на ўлонні прыроды, дзе простыя пастухі расказваюць пра любоўныя перажыванні, спаборнічаюць у спевах, слухаюць апавяданні пра «залатое стагоддзе». Упершыню апублікаваны гэты зборнік вершаў быў у 39 годзе да н.э. Дзякуючы гэтаму 30-гадовы Вяргілій быў прызнаны лепшым паэтам сваёй эпохі. Пасля хрысціяне ўбачылі ў IV ст. у эклозе «Буколік» прадказанне нараджэння Ісуса Хрыста, менавіта таму Вяргілій захоўваў папулярнасць на працягу ўсяго Сярэднявечча. Яго стыль пераймалі многія пісьменнікі эпох Адраджэння і барока.

Публій Вяргілій Марон: паэт, які чуў музыку
Публій Вяргілій Марон: паэт, які чуў музыку

Публій Вяргілій Марон: паэт, які чуў музыку
Публій Вяргілій Марон: паэт, які чуў музыку

Другім буйным творам Вяргілія стала паэма «Георгікі» («Земляробчыя вершы»). Напісаць эпас аб сельскай гаспадарцы Публій вырашыў, прыслухаўшыся да просьбаў мецэнатаў і ўсвядоміўшы галоўныя патрэбы сваёй эпохі. Публій адрасуе паэму людзям, якія нядаўна атрымалі зямлю ва ўласнасць і цяпер не ведаюць, што з ёю рабіць, але рэальнымі ж адрасатамі сталі хутчэй заможныя гараджане з добрым літаратурным густам, якім паэт хацеў расказаць пра перавагі вясковага ладу жыцця. «Георгікі» – вяршыня творчасці Вяргілія. Паэту ўдалося стварыць паўнавартасны гімн сялянскай працы, выказаць сваю любоў да прыроды; дыдактычны эпас у яго выкананні стаў займальным і хвалюючым за кошт чаргавання аповеду пра сельскагаспадарчыя работы з апісаннямі прыроды і ўстаўкамі на іншыя тэмы вядзення гаспадаркі.

Публій Вяргілій Марон: паэт, які чуў музыку
Публій Вяргілій Марон: паэт, які чуў музыку

Справай жыцця для Вяргілія стала стварэнне паэмы з дванаццаці кніг на гісторыка-міфалагічны сюжэт – «Энеіда». Гэты твор застаўся няскончаным: у яго няма ярка выяўленага фіналу, 58 радкоў не дапісаныя, да таго ж Публій меў намер адрэдагаваць ўсю паэму, але не паспеў гэта зрабіць. Яго душапрыказчыкі па распараджэнні Аўгуста апублікавалі «Энеіду» без якіх-небудзь правак. Галоўны герой паэмы – Эней, персанаж грэцкай міфалогіі, сябра траянскага царскага дома, які падчас узяцця Троі ахейцамі змог выратавацца і пазней стаў правадыром сваіх супляменнікаў, якія адправіліся на захад. Да таго ж Вяргілій атрымліваў магчымасць першым стварыць мастацкае апавяданне пра рымскую прагісторыю на класічнай латыні.

Публій Вяргілій Марон: паэт, які чуў музыку
Публій Вяргілій Марон: паэт, які чуў музыку
Публій Вяргілій Марон: паэт, які чуў музыку

У «Энеідзе» Рыма яшчэ няма, але яго лёс, ужо наканаваны. Яго гісторыя паступова раскрываецца ў тэксце, дзе згадваюцца не толькі Аўгуст, але і яго нашчадкі. Гісторыя Рыма разглядаецца не рэтраспектыўна, а з яшчэ больш глыбокага мінулага, і гэта дае даследчыкам падставы, каб называць «Энеіду» «паэмай пра будучыню», паэмай, якая сваёй маштабнасцю адпавядала велічы Рымскай дзяржавы. 

Уплыў творчасці Вяргілія быў надзвычай вялізным. Сучаснікі бралі ягоныя творы за прыклад, а сам ён стаў найбуйнейшым паэтам антычнасці. Пасля пераходу ад антычнасці да Сярэдніх стагоддзяў у чытацкім ужытку засталося вельмі мала класічных літаратурных твораў. Грэцкіх аўтараў амаль зусім перасталі чытаць, а з рымлян перавыдавалі, распаўсюджвалі і каментавалі галоўным чынам толькі Тэрэнцыя, Авідзія і Вяргілія. У XII стагоддзі «Энеіда» стала крыніцай сюжэтаў для рыцарскіх раманаў: былі напісаны ананімны «Раман пра Энея» на французскай мове, амаль адразу пасля яго – паэма «Энеіда» на нямецкай мове, створаная Генрыхам фон Фельдэке. Ад арыгінала гэтыя творы адрозніваюцца распрацаванай лініяй любові галоўнага героя, а таксама анахранічнасцю ў апісанні характараў персанажаў і гістарычнага фону. Другой прычынай запатрабаванасці Публія ў новую эпоху стала іншая трактоўка эклогі яго «Буколік» хрысціянскімі мыслярамі IV ст. У цудоўным дзіцяці, нараджэнне якога павінна было абвесціць пачатак «залатога стагоддзя», яны ўбачылі Ісуса Хрыста, а ў асобе аўтара эклогі адпаведна – прарока і праведніка. У эпоху Высокага Сярэднявечча адбылася трансфармацыя ладу Вяргілія: з паэта ён ператварыўся для публікі, якая чытае, у мудраца, чараўніка і некраманта, што вынаходзіць разнастайныя цуды. 

Публій Вяргілій Марон: паэт, які чуў музыку
Публій Вяргілій Марон: паэт, які чуў музыку
Публій Вяргілій Марон: паэт, які чуў музыку

Публій Вяргілій Марон: паэт, які чуў музыку
Публій Вяргілій Марон: паэт, які чуў музыку
Публій Вяргілій Марон: паэт, які чуў музыку

Вялікую ролю ў папулярызацыі постацці Вяргілія адыграў Дантэ Аліг’еры. Дантэ адхіліў традыцыю Вяргілія-чараўніка. Для яго Публій быў абвеснікам хрысціянства, сімвалам антычнай мудрасці, а таксама настаўнікам у справе вершаскладання. Паводле «Боскай камедыі», Публій пасля смерці трапіў у першы круг пекла, прызначаны для нехрышчоных немаўлят і дабрадзейных нехрысціян. Там ён знаходзіцца разам з чатырма іншымі найвялікшымі паэтамі антычнасці: Гамерам, Луканам, Гарацыем і Авідзіем. 

Фонды ЦНБ НАН Беларусі ўтрымліваюць шмат цікавых выданняў твораў Вяргілія. Сярод найкаштоўнейшых – палеатып 1547 года. Ён уяўляе выданне трох твораў: «Георгікі, Энеіда, Эпіграмы», якія былі апублікаваныя ў Майнцы. Кніга ўтрымлівае шмат рукапісных аркушаў і вельмі багатая на рукапісныя пазначэнні. Базэльскае выданне «Твораў Публія Авідзія Марона» 1581 года захоўвалася ў Бібліятэцы Несвіжскай ардынацыі Радзівілаў. Ёсць таксама некалькі выданняў «Усіх твораў Вяргілія» Лейданскай тыпаграфіі Франціска Хакіуса: 1661 і 1666 гадоў, таўшчыня кожнай перавышае 1000 старонак. Маюцца выданні, якія захоўваліся ў бібліятэцы Віцебскай мужской гімназіі (1808—1918 гг.), у Пскоўскай духоўнай семінарыі, што сведчыць аб характары выкарыстання іх пад час навучання.

Публій Вяргілій Марон: паэт, які чуў музыку
Публій Вяргілій Марон: паэт, які чуў музыку
пост

Выставка ко Дню Национальной академии наук Беларуси

13 октября 2022 года в Президиуме НАН Беларуси состоялось собрание научной общественности, посвященное Дню Национальной академии наук Беларуси. 13 октября 1928 года – важная дата, в этот день было принято постановление Центрального исполнительного комитета и Совета народных комиссаров БССР о реорганизации Института белорусской культуры в Белорусскую академию наук. Об этом свидетельствуют выявленные учеными Института истории ранее неизвестные архивные документальные материалы.

Выставка «Нацыянальная акадэмія навук – флагман беларускай навукі. Гісторыя і сучаснасць»

Ко Дню Национальной академии наук Беларуси было приурочено еще одно важное событие – торжественное открытие Первой выставки-форума IТ-Академграда «Искусственный интеллект в Беларуси». Среди организаторов выставки Объединенный институт проблем информатики НАН Беларуси. Также свои разработки в области искусственного интеллекта и робототехники продемонстрировали на форуме представители учреждений образования и других научно-исследовательских организаций страны, уже имеющие достижения в области искусственного интеллекта и робототехники, и заинтересованные в развитии сотрудничества в различных сферах жизнедеятельности. 

Выставка «Нацыянальная акадэмія навук – флагман беларускай навукі. Гісторыя і сучаснасць»
Выставка «Нацыянальная акадэмія навук – флагман беларускай навукі. Гісторыя і сучаснасць»

Выставка «Нацыянальная акадэмія навук – флагман беларускай навукі. Гісторыя і сучаснасць»
Выставка «Нацыянальная акадэмія навук – флагман беларускай навукі. Гісторыя і сучаснасць»

Центральная научная библиотека НАН Беларуси демонстрировала выставку «Нацыянальная акадэмія навук – флагман беларускай навукі. Гісторыя і сучаснасць», которая представила своеобразную летопись становления и развития академической науки в нашей стране. Первая часть экспозиции была посвящена деятельности Инбелкульта (1922–1928гг.) и довоенному периоду Белорусской академии наук (1929–1940 гг.).

За короткий период своего существования Инбелкульт, как высшее научное учреждение БССР, внес значительный вклад в развитие гуманитарных и естественных наук, в формирование высшей научной школы, научной интеллигенции в Беларуси. Одной из наиболее актуальных задач, стоявших перед Инбелкультом, было создание научной терминологии: в 1922‒1928 гг. были подготовлены выпуски «Беларускай навуковай тэрміналогіі», среди которых были словари математических, астрономических, литературоведческих, анатомических, химических и многих других терминов. Одновременно в Инбелкульте активно разрабатывались проблемы белорусской лингвистики и диалектологии. В разделе периодических, сериальных изданий значительное место заняли выпуски «Беларускай навуковай тэрміналогіі», «Запіскі Аддзелу гуманітарных навук», «Запіскі Аддзелу прыроды і гаспадаркі», «Гістарычна-археалагічны зборнік», ежемесячное издание «Наш край» и др. Экспонировались также научные сборники научных товариществ, входивших в состав Инбелкульта, а также труды краеведческих съездов и другие материалы.

Выставка «Нацыянальная акадэмія навук – флагман беларускай навукі. Гісторыя і сучаснасць»
Выставка «Нацыянальная акадэмія навук – флагман беларускай навукі. Гісторыя і сучаснасць»

Выставка «Нацыянальная акадэмія навук – флагман беларускай навукі. Гісторыя і сучаснасць»
Выставка «Нацыянальная акадэмія навук – флагман беларускай навукі. Гісторыя і сучаснасць»

Научные сборники, посвященные юбилейным датам НАН Беларуси за 50 лет, 60, 70, 80, 90 лет, помогут проследить за ходом основных научных событий и достижениями ведущего научно-исследовательского учреждения нашей страны. Среди экспонатов выставки также демонстрировались Отчеты о деятельности Национальной академии наук Беларуси за последние годы, Каталоги актуальных разработок исследований, испытаний, Перечни высокозначимых разработок научных организаций НАН за различные периоды, Отчеты о результативности внедренных разработок,Топ-100 и Топ-10 результатов деятельности ученых НАН, а также Бренды НАН Беларуси. 

Выставка «Нацыянальная акадэмія навук – флагман беларускай навукі. Гісторыя і сучаснасць»
Выставка «Нацыянальная акадэмія навук – флагман беларускай навукі. Гісторыя і сучаснасць»

Выставка «Нацыянальная акадэмія навук – флагман беларускай навукі. Гісторыя і сучаснасць»
Выставка «Нацыянальная акадэмія навук – флагман беларускай навукі. Гісторыя і сучаснасць»
пост

Эдвард Вайніловіч: да 175-годдзя з дня нараджэння

Традыцыі мецэнацтва і падтрымкі культуры маюць у Беларусі вельмі старажытныя карані. Дзякуючы гэтай з’яве доўгія стагоддзі беларуская культура развівалася, квітнела, уваходзіла ў свой Залаты век. Адной з такіх постацей, што спрыялі развіццю беларускай культуры, дапамагалі беларускаму нацыянальнаму руху, быў Эдвард Адамавіч Вайніловіч.

Да 175-годдзя з дня нараджэння Эдварда Вайніловіча

«Вайніловічы не прышлі ані з усходу, ані з захаду, а з’яўляюцца карэннымі, мясцовымі, кроў з крыві, косць з косці таго народа, які калісь хаваў сваіх продкаў у тых курганах, што і зараз ёсць на вясковых могілках, і родную зямлю беларускай сахой кроіць» – пісаў у сваіх мемуарах Эдвард Адамавіч. Нарадзіўшыся ўноч з 12 на 13 кастрычніка 1847 г. ў сядзібе Ваньковічаў, Вайніловіч быў названы ў гонар свайго дзеда Эдварда Станіслававіча Ваньковіча і ахрышчаны ў Архікафедральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Бацькамі Эдварда былі вельмі адукаваныя людзі. Адам Антонавіч скончыў Слуцкую кальвінісцкую школу і Віленскі ўніверсітэт, займаўся гаспадаркай і быў пасрэднікам у многіх зямельных спрэчках, таму атрымаў вялікі аўтарытэт. Быў кампрамісарам у справе продажы вялізных Барысаўскіх маёнткаў. Маці, Ганна Эдвардаўна, была дачкой Эдварда Станіслававіча Ваньковіча і Міхаліны Станіславаўны Манюшкі, цёткі вядомага кампазітара Станіслава Манюшкі.

Да 175-годдзя з дня нараджэння Эдварда Вайніловіча

Выхаванне ў родавым маёнтку Савічы Слуцкага павета ў традыцыйнай шляхецкай годнасці, якую Эдвард Вайніловіч засвоіў і пранёс у сваёй душы праз усё сваё жыццё і якая заключалася ў высакароднай прастаце і сумленнасці, набожнасці і шчырай веры, зычлівасці і гасціннасці, шанаванні продкаў і ахвярнай любові да айчыны, пачалося бацькамі і працягвалася настаўнікамі, якіх падбіралі для дзяцей бацькі. Вялікім прыкладам для Эдварда заўсёды быў працавіты і мудры бацька, а таксама пакаленні памерлых продкаў. У сваім тастаменце Эдвард Вайніловіч з усёй самапавагай адзначыў: «Наш род ні перад кім шапкі не здымаў».

З павагай і ўдзячнасцю ў сваіх мемуарах ён успамінае сваю першую гувернантку Акінчыц (з малазаможнай шляхты Слуцкага павета), якая любіла Эдварда і яго сясцёр як родных і многаму навучыла. Эдвард з дзяцінства ведаў польскую (на якой у жыцці часцей за ўсё размаўляў і пісаў) і беларускую мовы, размаўляючы на ёй са сваімі сялянамі і дробнай (безмаёнткавай) беларускамоўнай шляхтай Случчыны. Першапачатковую адукацыю ён атрымаў дома ў спадчынным маёнтку Савічы пры дапамозе гувернантак і настаўнікаў, якія выкладалі яму французскую і нямецкую мовы, і гімназістаў-рэпетытараў (сына суседняга арандатара Шалкевіча і «магаметаніна» Мейшутовіча), якія вучылі яго рускай мове для паступлення ў гімназію ў Слуцку.

У 1861—1865 гг. каталік Эдвард Вайніловіч вучыўся ў Слуцкай кальвінісцкай гімназіі, якая была раней кальвінісцкай школай і лічылася адной з лепшых гімназій у краі. Яго вельмі ўразіў гэты старажытны горад, які меў столькі слядоў даўніны як у традыцыях, так і архітэктуры. У мемуарах ніякаму іншаму месцу Вайніловіч не надаў столькі любові, цікавасці, захаплення, увагі да падрабязнасцей у гістарычныя экскурсы. Пасля сканчэння гімназіі Эдвард не стаў займацца сельскай гаспадаркай у родным маёнтку і не пашоў служыць чыноўнікам, а вырашыў атрымаць спецыяльную (тэхнічную) адукацыю. У 1865 г. Вайніловіч паступіў у Санкт-Пецярбургскі тэхналагічны інстытут без экзаменаў, бо добра скончыў Слуцкую гімназію — з медалём. Яго выкладчыкам ва ўніверсітэце быў знакаміты Дзмітрый Мендзялееў. Бацька даваў Эдварду небагата грошай, бо сям’я збірала на пасаг яго сёстрам, але Эдварду ўдавалася хадзіць адзін-два разы ў месяц у тэатр альбо оперу. Універсітэт скончыў у 1869 г. з залатым медалём, атрымаўшы спецыяльнасць «тэхнолаг 1‑га разраду». Жадаючы атрымаць практычны досвед па прафесіі, як адзін з лепшых выпускнікоў, атрымаў пасаду на Пуцілаўскім заводзе ў Санкт-Пецярбургу з месячным заробкам у 50 рублёў і бясплатнае пражыванне ў гарадской кватэры. На Пуцілаўскім заводзе, дзе вырабляліся шыны, бронечасткі і снарады, працаваў інжынерам-механікам. 

Да 175-годдзя з дня нараджэння Эдварда Вайніловіча
Да 175-годдзя з дня нараджэння Эдварда Вайніловіча

18 ліпеня 1882 г. Эдвард Вайніловіч ажаніўся з Алімпіяй Маркаўнай Узлоўскай. 13 лютага 1884 г. у іх нарадзілася дачка Гелена, а 17 чэрвеня 1885 г. – сын Сямён. 10 чэрвеня 1897 г. у прыватным жыцці Эдварда Вайніловіча здарылася трагедыя — памёр яго дванаццацігадовы сын, які пасля зробленай аперацыі па выдаленні міндалін заразіўся скарлацінай – эпідэміяй, што бушавала ў Еўропе. А 12 лютага 1903 г., не дажыўшы аднаго дня да свайго 19-годдзя, памерла іх дачка Гелена, верагодна, ад запалення лёгкіх. Гэтая смерць вельмі моцна ўдарыла па Эдварду Вайніловічу і яго жонцы Алімпіі. Толькі вера была той сілай, якая дазволіла перажыць гора. 

Да 175-годдзя з дня нараджэння Эдварда Вайніловіча

Жадаючы захаваць памяць аб сваіх дзецях, Эдвард Вайніловіч вырашыў пабудаваць касцёл у гонар Святога Сымона і Святой Алены, якія былі святымі заступнікамі яго дзяцей, «... і выбраў для гэтага Мінск — горад, у якім я зрабіў найбольшую частку маёй грамадскай працы і ў якім будаўніцтва другой святыні было найбольш патрэбна. Пры тым хацеў, каб Мінск меў святыню, якая б мела пэўную своеасаблівасць». Па сённяшні дзень гэты прыгожы будынак, у народзе празваны Чырвоным касцёлам, высіцца над Мінскам, як сімвал моцнага духу і самаахвяраванай працы дзеля Беларусі. 

Да 175-годдзя з дня нараджэння Эдварда Вайніловіча

Пробашч парафіі Святога Сымона і Святой Алены, ксёндз Уладзіслаў Завальнюк, выступіў з ініцыятывай перанесці прах Эдварда Вайніловіча з Быдгашча (Польшча) у Мінск і размясціць яго ў касцёле Святога Сымона і Святой Алены, фундатарам якога быў Эдвард Вайніловіч. Пасля ўзгаднення пытанняў, дазволу касцёльных улад, міністэрстваў замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Польшчы прах Эдварда Вайніловіча быў перавезены ў 2006 г. з Быдгашчы ў Мінск і 11 чэрвеня 2006 г. адбылося яго ўрачыстае перапахаванне пад кіраўніцтвам ксяндза Завальнюка каля касцёла.

Да 175-годдзя з дня нараджэння Эдварда Вайніловіча
Да 175-годдзя з дня нараджэння Эдварда Вайніловіча

Да 175-годдзя з дня нараджэння Эдварда Вайніловіча
Да 175-годдзя з дня нараджэння Эдварда Вайніловіча

Эдвард Вайніловіч

З Чырвоным касцёлам на «ты»
Вятры,
Што лятуць з Бэтлеему.
І рупіць прачыстаму небу
Дзяліць з ім святло мілаты.
Гасподзь яго верніцы ў сон
Паслаў,
Як абраз летуценны.
Імёны Сымона й Алены
Вяльмуе прарочысты кон.
Бажэе ў вяках небадол.
І душы жагнае трывога.
У цемначы тлуму людскога
Світае Чырвоны касцёл...

Рыгор Барадулін

Бясспрэчна, што памяць аб асобе и справах Эдварда Вайніловіча павінна захоўвацца. 

Да 175-годдзя з дня нараджэння Эдварда Вайніловіча

На працягу 2015–2022 гг. Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі праводзяць Міжнародныя навукова-практычныя канферэнцыі «Беларусь і Эдвард Вайніловіч». Па выніках канферэнцый, якія ладзіліся ў Капылі, Слуцку, Нясвіжы, Свіслачы, Іўі і інш. выйшлі зборнікі даследаванняў навукоўцаў – спецыялістаў па гісторыі Беларусі другой паловы XIX – першай паловы XX ст. 

Навуковы форум – выдатны прыклад даніны павагі да нашага славутага земляка.

пост

Язэп Драздовіч. Рукапісы не гараць

Твopчae жыццё Язэпa Дpaздoвiчa нe вapтa дзялiць нa зaнятaк мacтaцтвaм, лiтapaтypaй, apxeaлoгiяй, фaльклopaм. У дзeйнacцi твopцы aднo apгaнiчнa пepapacтaлa ў дpyгoe: poздyмы пepaxoдзiлi ў фapбы, фapбы пepaлiвaлicя ў cлoвы гepoяў кнiг, a caмi лiтapaтypныя гepoi пepaтвapaлicя ў тoй iдэaльны тып чaлaвeкa, якoгa мacтaк aдшyквaў для бeлapycaў y нeзлiчoныx пeшыx вaндpoўкax.

Язэп Драздовіч. Рукапісы не гараць

Будучы выдатны беларускі мастак, скульптар, этнограф, пісьменнік і педагог Язэп Нарцызавіч Драздовіч нарадзіўся 13 кастрычніка 1888 года ў засценку Пунькі Дзісенскага павета Віленскай губерні.

Жыццё Драздовіча непарыўна звязана з Беларуссю, яе гісторыяй і пакутлівым шляхам. У два гады ён застаўся без бацькі. Маці Юзэфа адна выхоўвала яго і пяцёра братоў. Сям’я мусіла часта мяняць месцы жыхарства, арандуючы чужую зямлю. Такое дзяцінства спрыяла пошукам іншага шляху для самарэалізацыі і сваіх творчых здольнасцяў. Язэп Драздовіч пачаў вучобу ў прыватнай настаўніцы, пасля адвучыўся ў Дзісенскай гімназіі, а ў 1906 годзе пераехаў у Вільню, дзе паступіў у мастацкую школу вядомага расійскага жывапісца Івана Трутнева, якую скончыў у 1908 годзе. Праз нястачу Драздовіч падрабляў у мастацкіх майстэрнях, але і там грошай не хапала на годнае жыццё.

Творчае станаўленне Язэпа Драздовіча адбывалася пад вялікім уплывам набіраўшага хаду беларускага нацыянальнага адраджэння. У гэты час ён робіць першыя крокі ў мастацтве: стварае серыю графічных работ з краявідамі Дзісеншчыны, аздабляе вокладку «Першага беларускага календара на 1910 год», выдадзенага «Нашай Нівай». Таксама за гэты перыяд захаваліся партрэтныя замалёўкі родных: маці і братоў.

Язэп Драздовіч. Рукапісы не гараць

З 1910 года Язэп Драздовіч вымушаны пакінуць сям’ю, бо быў прызваны ў войска. Ён часта дасылае лісты сваёй сям’і, пяшчотна звяртаючыся «Мой дарагі і высокапаважыны…». Першая сусветная вайна сустракае яго на заходнім форонце, але дамоў ён вернецца толькі праз сем год…

Пасля Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый, стомлены ад жахаў вайны, Язэп Драздовіч вяртаецца на радзіму і жыве ў сваякоў на Дзісеншчыне ў фальварку Лявонаўка каля вёскі Германавічы, пасылае ў «Нашу Ніву» допісы пра клопаты хлебаробаў-землякоў. Толькі пачатак Першага Усебеларускага з’езда вяртае яму аптымізм. Драздовіч зноў напоўнены радасцю, надзеяй і прагнасцю да працы. У лісце да Антона Грыневіча Драздовіч выказваў свае думкі аб арганізацыі акадэміі мастацтваў, а на сваёй малой радзіме мастак стварае народную бібліятэку і тэатр.

Бяседы аб утварэнні свету Язэпа Драздовіча

Малюнкі этнаграфічнага характару, вуллі
Малюнкі этнаграфічнага характару, сукала

Далейшае жыццё Язэпа Драздовіча непарыўна звязана з культурнай і асветніцкай дзейнасцю. Шырокае кола інтарэсаў: гісторыя, археалогія, этнаграфія, літаратура, астраномія, спрыяла ўсебаковаму развіццю яго асобы, якая імкнулася ўзбагаціць свой родны край. 

Афарызмы, сабраныя Язэпам Драздовічам
Песні, сабраныя Язэпам Драздовічам

Ён запісваў фальклор і апрацоўваў для слоўнікаў народную лексіку Дзісеншчыны і Піншчыны, склаў зборнік «Песні Дзісеншчыны». Пісаў вершы, прозу, вёў дзённікі. 1920–1930‑я гг. сталі самымі плённымі ў жыцці мастака-навукоўца Драздовіча. 

Малюнкі архітэктурных аб'ектаў 1920-х гг.

Ягоны значны ўнёсак у станаўленне нацыянальнага гістарычнага жывапісу цяжка пераацаніць. Нам засталася вялікая спадчына этнаграфічных замалёвак, лінгвістычныя нарысы, цудоўныя творы нацыянальнай фантастыкі ў жывапісе.

У ЦНБ НАН Беларусі захоўваецца фонд спадчыны Язэпа Драздовіча, які змяшчае шмат каштоўных і значных крыніц, якія чакаюць свайго даследчыка. 

Падрабязней чытайце па спасылцы.

пост

Презентация научных изданий, посвященных кинолетописи и музыке ВОВ

7 октября в Центральной научной библиотеке им. Якуба Коласа НАН Беларуси состоялась презентация новых научных изданий Центра исследований белорусской культуры, языка и литературы НАН Беларуси, посвященных теме патриотического подвига народов Беларуси,– монографии «Великая Отечественная война в белорусской музыке: память потомков» (авторы Горбушина И.Л., Гудей-Каштальян В.Г., Мдивани Т.Г., Цмыг Г.П., Константинова Т.Л., Санюк М.Л.) и «Врагу беспощадная лютая месть!: кинолетопись и киножурнал “Савецкая Беларусь” огненных лет (июнь 1941 – ноябрь 1945 года)» (автор К.И. Ремишевский).

Презентация новых научных изданий, посвященных кинолетописи и музыке Великой Отечественной войны

Встреча, которую ведущий и один из авторов презентуемых изданий Константин Игоревич Ремишевский охарактеризовал, как симбиоз музыкального салона и презентации, началась с музыки. 

Презентация новых научных изданий, посвященных кинолетописи и музыке Великой Отечественной войны
Презентация новых научных изданий, посвященных кинолетописи и музыке Великой Отечественной войны

В авторском исполнении (Ирины Горбушиной) прозвучала пьеса для скрипки и фортепиано (скрипка – Татьяна Волынец).

Презентация новых научных изданий, посвященных кинолетописи и музыке Великой Отечественной войны

С приветственным словом к участникам презентации обратился академик, директор Центра исследований белорусской культуры, языка и литературы НАН Беларуси Александр Иванович Локотко. 

Он отметил актуальность и уникальность презентуемых изданий, которые вышли в Год исторической памяти. «Одно из них посвящено отражению Великой Отечественной войны в музыкальном искусстве, а второе – в документальном кино. Такие работы выполнены впервые. Чтобы появились такие труды, потребовался длительный период накопления фактического материала, натурных и глубоких исторических исследований, сбора информации в различных архивах, в том числе общеисторических, кинофотофонодокументов, музыкальных, личных», – подчеркнул А. И. Локотко.

Презентация новых научных изданий, посвященных кинолетописи и музыке Великой Отечественной войны

С выходом новых изданий поздравил коллег директор Центральной научной библиотеки им. Якуба Коласа НАН Беларуси Станислав Степанович Юрецкий. 

Презентация новых научных изданий, посвященных кинолетописи и музыке Великой Отечественной войны

Директор Белорусского государственного архива кинофотофонодокументов Андрей Николаевич Гончар рассказал о том, что в канун 100-летия архивной службы и Дня архивиста планируется насыщенная программа празднования, и презентация монографии «Врагу беспощадная лютая месть!: кинолетопись и киножурнал “Савецкая Беларусь” огненных лет (июнь 1941 – ноябрь 1945 года)» – значимое событие в череде мероприятий. А.И. Гончар подчеркнул, что благодаря этому изданию документы военной кинохроники стали частью научно-справочного аппарата. 

Презентация новых научных изданий, посвященных кинолетописи и музыке Великой Отечественной войны

События Второй мировой войны оставили глубокий след в памяти белорусского народа, получив особый резонанс в общественном сознании и в творчестве художников – композиторов, живописцев, скульпторов, режиссеров, артистов. Книга «Великая Отечественная война в белорусской музыке: память потомков» посвящена отражению темы в белорусском композиторском творчестве и песенном фольклоре, в песнях на стихи народных поэтов, подвигу белорусских артистов и музыкантов-партизан на полях сражений и в тылу врага. В книге рассматриваются произведения, написанные как в годы Великой Отечественной войны, так и в последующее время. Монография охватывает все жанры композиторского творчества – опера и балет, симфоническая, вокально-симфоническая и хоровая музыка, концерты и камерно-инструментальные произведения, романсы и песни. Большое внимание уделено партизанской песне и ее роли в поддержке боевого духа защитников Отечества.

Тема Великой Отечественной войны представлена работами композиторов Дмитрия Смольского, Юрия Семеняко, произведениями Андрея Мдивани, современных композиторов. С ней неразрывно связана и музыкально-драматическая культура.

Книга снабжена иллюстративным материалом – фотографиями композиторов и артистов-исполнителей, сцен из оперных и балетных спектаклей, нотными примерами. Приложения содержат важную информацию о нотно-песенных транскрипциях и аудиозаписях партизанских песен, а также перечень основных произведений белорусских композиторов, посвященных Великой Отечественной войне.

Презентация новых научных изданий, посвященных кинолетописи и музыке Великой Отечественной войны
Презентация новых научных изданий, посвященных кинолетописи и музыке Великой Отечественной войны
Презентация новых научных изданий, посвященных кинолетописи и музыке Великой Отечественной войны

Презентация новых научных изданий, посвященных кинолетописи и музыке Великой Отечественной войны
Презентация новых научных изданий, посвященных кинолетописи и музыке Великой Отечественной войны

О своей работе над книгой рассказали ее авторы: Ирина Леонидовна Горбушина, Татьяна Леонидовна Константинова, Татьяна Герасимовна Мдивани, Вера Григорьевна Гудей-Каштальян.

Презентация новых научных изданий, посвященных кинолетописи и музыке Великой Отечественной войны
Презентация новых научных изданий, посвященных кинолетописи и музыке Великой Отечественной войны

Во время выступлений авторов книги «Великая Отечественная война в белорусской музыке: память потомков» звучали музыкальные номера. Зрители тепло встретили премьеру авторской песни в исполнении Ирины Горбушиной «Не предавай» и «Лясную песню» в исполнении Марины Санюк (авторы: В. Оловников, А. Глобус).

Презентация новых научных изданий, посвященных кинолетописи и музыке Великой Отечественной войны

Монография К.И. Ремишевского «Врагу беспощадная лютая месть!: кинолетопись и киножурнал “Савецкая Беларусь” огненных лет (июнь 1941 – ноябрь 1945 года)» знакомит с результатами углубленного изучения хроникального киноматериала военных лет. В годы войны многие операторы Центральной студии документальных фильмов снимали на территории Беларуси. Операторские группы забрасывались в партизанские отряды на парашютах вместе со своей техникой и с риском для жизни снимали сюжеты о войне. 

Научное исследование, описание, каталогизация, систематизация и введение в научный оборот масштабной кинолетописи Великой Отечественной войны – весьма актуальная научная задача, поскольку исследований этого экранного материала в Беларуси в послевоенный период не проводилось.

Одним из результатов научного исследования стало формирование коллекции белорусских кинодокументов 1941–1945 годов, включающих кинокадры, снятые на белорусской земле, а также репортажи и очерки кинооператоров-белорусов, снятые ими в киногруппах разных фронтов.

Презентация новых научных изданий, посвященных кинолетописи и музыке Великой Отечественной войны

Свое выступление Константин Игоревич Ремишевский начал с представления дочерей операторов военной хроники Татьяны Владимировны Цеслюк и Галины Георгиевны Вдовенковой. Он поведал истории биографии Владимира Павловича Цеслюка и Георгия Яковлевича Вдовина, рассказал о том, как они пришли в профессию и организовывали съемки во время войны. 

К.И. Ремишевским исследованы результаты работы Белорусской студии кинохроники, которая в годы оккупации Беларуси временно находилась в Москве, проанализирован комплекс творческо-организационных мероприятий 1942–1945 гг., направленных на восстановление белорусского хроникально-документального кинопроцесса.

Участникам презентации были продемонстрированы уникальные кадры кинохроники: фрагмент выступления народной артистки СССР и БССР Ларисы Александровской перед воинами-танкистами Калининского фронта (сюжет киножурнала «Савецкая Беларусь», 1942, кинооператор К. Кутуб-Заде) и хроникальный сюжет о научной и организаторской работе белорусского академика А. Р. Жебрака – «Беларуская навука жыве!» (второй выпуск «Савецкай Беларусі», 1943, кинооператор А. Шафран).

пост

Зоська Верас. Пчолы бароняць вуллі свае

Яна сябравала з Багдановічам і вучыла мове Караткевіча, ведала ўсе назвы беларускіх раслін і захавала найкаштоўнейшы гістарычны дакумент. Зоська Верас, чыя глінабітная хатка пад Вільняй стала мекай беларускага руху, была гарачай патрыёткай Беларусі, якая вартая памяці і шанавання.

Зоська Верас. Пчолы бароняць вуллі свае: Да 130-годдзя з дня нараджэння

Людвіка Антонаўна Сівіцкая-Шантыр-Войцік нарадзілася ў мястэчку Мяджыбаж Лятычаўскага павета Падольскай губерніі ва Украіне. Бацька, Антон Міхайлавіч Сівіцкі, паходзіў з Гародні і быў царскім афіцэрам. У дзяцінстве будучая пісьменніца вельмі часта наведвала сваіх дзядоў Сівіцкіх – Міхала і Міхаліну, якія жылі адразу за Фарным касцёлам, там, дзе цяпер знаходзіцца рэзідэнцыя каталіцкага біскупа. Маці, Эмілія Людвікаўна з Садоўскіх, нарадзілася на Беласточчыне, вучылася ў Кракаве пры кляштары, была сваячкай Ігната Кулакоўскага – вядомага асветніка, педагога і пісьменніка. Iгнат Кулакоўскі яшчэ ў 1834 годзе ў пісьме на імя расійскага міністра асветы пісаў пра неабходнасць даць беларускаму народу адукацыю “с учётом национальной самобытности здешних людей”. Праўнучка нават захавала дыплом аб выбранні даследчыка беларускіх старажытнасцей i педагога Кулакоўскага сябрам Навуковага таварыства ў Даніі. Прадзядуля таксама быў сябрам навуковых таварыстваў у Вільні, Варшаве і Пецярбургу.

На жаль, памёр бацька паэткі вельмі рана — дачка толькі паспела скончыць прыватнае гандлёвае вучылішча ў Кіеве. Пасля яго смерці сям’я перабралася ў родавы маёнтак Альхоўнікі Сакольскага павета. Людвіка скончыла ў Гародне прыватную жаночую гімназію, якая месцілася ў камяніцы Стэфана Баторыя, і планавала працягнуць справу дзеда, дзеля чаго паступіла на 10-месячныя садоўніцка-агародніцка-пчалярскія курсы. Практыку яна адбывала ў свайго дзеда, заўзятага садоўніка і пчаляра.

Сям’я вельмі шмат вандравала, што паспрыяла абвастрэнню патрыятычных пачуццяў і повязі з Радзімай. Жыла сям’я ў Кіеве, Луцку, Вінніцы, але абавязкова кожнае лета яны будуць прыязджаць у Гародню на два-тры месяцы.

Сапраўды, іпастасяў, у якіх давялося выступіць Зосьцы Верас у беларускім руху, не пералічыць. Яшчэ падчас вучобы ў Гародні Людвіка ўваходзіла ў гурток беларускай моладзі, які займаўся папулярызацыяй мовы і культуры. Там яна была за бібліятэкарку і сакратарку, а яшчэ грала ў тэатральных пастаноўках. Захаваліся нават яе фотаздымкі ў тэатральных строях. У п’есе “Па рэвізіі” ў лютым 1910 года яна сыграла Пантурчыху, а ў “Модным шляхцюку” — Ганку. Яшчэ ў тыя гады яна пазнаёмілася з Вацлавам Ластоўскім і Антонам Луцкевічам (апошні прыязджаў у Гародню на школьны вечар). Гурток беларускай моладзі разгарнуў вельмі актыўную дзейнасць. У 1913 годзе гурткоўцамі быў выдадзены лацінкай на беларускай мове літаратурны альманах “Колас беларускай нівы”, дзе пад псеўданімам Шара Пташка адзначылася і Людвіка Сівіцкая, яна ж была аўтарам уступнага артыкула. 

Тады ж Зоська Верас (гэты псеўданім яна ўзяла ў 1918 годзе) пачала складаць свой “Батанічны зельнік”. Яго адметнасць у тым, што ў артыкулах на першым месцы былі менавіта беларускія назвы раслін. Дасканалае веданне беларускай флоры зрабіла яе аўтарытэтнай сярод пісьменнікаў — нават такія тытаны літаратуры, як Караткевіч, пасля звярталіся да яе па батанічныя парады для сваіх кніг. Аднак любімую батаніку прайшлося на час закінуць. Пачалася вайна, і Людвіка, не раздумваючы, паступіла на 6‑тыднёвыя ваенныя санітарныя курсы ў Варшаве. У эвакуацыі ў Мінску яна працавала санітаркай у Беларускім таварыстве дапамогі пацярпелым ад вайны. А яшчэ з дазволу Міністэрства земляробства Верас чытала лекцыі на 45-дзённых курсах агародніцтва і пчалярства для бежанцаў.

Зоська Верас. Пчолы бароняць вуллі свае: Да 130-годдзя з дня нараджэння
Зоська Верас. Пчолы бароняць вуллі свае: Да 130-годдзя з дня нараджэння
Зоська Верас. Пчолы бароняць вуллі свае: Да 130-годдзя з дня нараджэння

У 1916 годзе Зоська Верас сустрэнецца ў Мінску з Максімам Багдановічам, дзе яны разам будуць працаваць у Беларускім камітэце дапамогі ахвярам вайны і стануць добрымі сябрамі. Вось, напрыклад, што пра гэта піша Данута Бічэль: «Пра Максіма яна мне апавядала пры кожнай сустрэчы... Яна казала пра Максіма, які ён быў прыгожы, высокі, ажно згінаўся ад сваёй высокасці, а валасы ў яго былі каштанавыя, раскошныя, хвалістыя, а вочы блакітныя, а ў пахмурны дзень яны былі светла-шэрыя, а не карыя, як малявалі на карцінах. А я правакавала яе: «А Паўліна Мядзёлка мне казала, што Максім быў непрыгожы, бо надта бледны, хворы, кашляў і пацеў». А пані Людвіка аж падскочыла: «Няпраўда гэта! Ён быў бледны, але гэта яму было да твару. А калі кашляў, ён звычайна адыходзіў у бок. І меў заўсёды чыстую хусцінку, каб выцерці пот і вусны». 

У 1917 годзе Зоська стала адной з дэлегатак Усебеларускага кангрэсу, які прадвызначыў лёс нашай краіны, а ў 1918‑м — сябрам Рады БНР. Грамадская дзейнасць заўсёды была для яе на першым месцы. 

Асабістае жыццё Зоські Верас таксама аказалася досыць няпростым. Яшчэ жывучы ў Мінску, яна пазнаёмілася з Фабіянам Шантырам — публіцыстам і будучым міністрам Рады БНР. Фабіян жыў у Бабруйску, але часта наведваўся ў Мінск, удзельнічаў у рабоце клуба “Беларуская хатка”. У Зоські і Фабіяна, які быў на пяць год старэйшы за яе, завязаліся рамантычныя адносіны. На жаль, пабачыць бацьку сына так і не прыйшлося. У 1920 годзе Фабіян Шантыр быў расстраляны. Пра расстрэл каханага Людвіка даведалася з газет, калі ў яе на руках было ўжо дзіця. Другім мужам Зоські Верас стаў Антон Войцік. З ім яна пазнаёмілася ў Вільні, куды перабралася пасля смерці дзядулі. У 1926 годзе маладыя павянчаліся ў Віленскім касцёле Святога Мікалая. У гэтым шлюбе 1 ліпеня 1927 нарадзілася дачка Галіна, у замужжы Луцкевіч (зяць Зоські Верас — сын Антона Луцкевіча).

У Вільні Зоська Верас апекавала арыштаваных польскімі ўладамі беларускіх палітычных вязняў, якія сядзелі ў віленскай турме “Лукішкі”. Вынесла з “Лукішак” вершы Міхася Машары і выдала за свой кошт яго першы зборнік “Малюнкі” (1928). Друкавала свае творы ў часопісах “Шлях моладзі”, “Студэнцкая думка”, дзе выступала разам з Наталляй Арсеневай. 

Зоська Верас. Пчолы бароняць вуллі свае: Да 130-годдзя з дня нараджэння

Дарэчы, у самой Вільні Зоська Верас жыла нядоўга. У 1923 годзе яна разам з маці перабралася… у лес. У лясным масіве на Панарскіх узгорках пад Вільняй Верас пабудавала прасторную хатку з галінак дрэў, абмазаных глінай — на ўзор украінскіх мазанак ці ляпянак. Гэтая лясная хатка і стала яе прытулкам на астатнія 70 год. А яшчэ асяродкам беларускай культуры і прытулкам беларускай інтэлігенцыі.

У лесе Зоська Верас магла адчуваць сябе больш спакойна. 

Знайсці хатку Зоські Верас было не так і проста, хоць яна і мясцілася зусім недалёка ад Вільні. Аднойчы Уладзімір Караткевіч паблукаў у лесе цэлы дзень і так і не знайшоў дарогі. Потым Зоська Верас пісала яму: «Наш Панарскі лес просіць у вас прабачэння».

Дарэчы, Караткевіч вельмі паважаў аўтарытэт пісьменніцы. Каб менш рабіць памылак, Караткевіч нават перапісаў сабе ўручную ўвесь яе слоўнік. Ён называй Зоську Верас “паважаны наш батанічны бог”. Верас уважліва сачыла за чысцінёй беларускай мовы і часта выгаворвала за русізмы і Караткевічу, і Яну Скрыгану, і Янку Брылю. Але затое, як радавалася яна, калі Караткевіч у сваіх творах выправіў “касцёр” на “вогнішча”, а “кіпрэй” на “малінавы скрыпень”. У Зоські Верас быў абсалютны моўны слых. Яна не мела вышэйшай адукацыі, але з’яўлялася выдаўцом і рэдактарам трох віленскіх часопісаў: выдавала “Заранку” і “Пралескі” для дзяцей, і “Беларускую борць” для пчаляроў. 

Зоська Верас. Пчолы бароняць вуллі свае: Да 130-годдзя з дня нараджэння
Зоська Верас. Пчолы бароняць вуллі свае: Да 130-годдзя з дня нараджэння

Верас сабрала кнігу рэцэптаў “Лекавыя травы”, уклала і выдала ў 1924 годзе “Беларуска-польска-расейска-лацінскі батанічны слоўнік”, якім і ў наш час карыстаюцца мовазнаўцы.

Усё жыццё не яе абаранялі мужчыны, а яна іх ратавала, дапамагала, апекавала. Вызваляла з турмы свайго першага мужа Фабіяна Шантыра. Натхняла няўпэўненага Фларыяна Ждановіча стварыць у Мінску тэатральную трупу. Матэрыяльна падтрымлівала зняволенага паэта Міхаіла Машару і выдала за свае грошы яго першы зборнік. Клапацілася аб хворым Максіме Багдановічы. Спрыяла творчаму станаўленню Сяргея Новік-Пяюна, калі друкавала яго творы ў “Заранцы”. Вучыла Уладзіслава Галубка не пісаць пахабных (як ёй здавалася) камедый. 

Яна працавала самаахвяраванна, заўзята, апантана як пчала. Нездарма Фарнцішак Скарыны ў прамове да кнігі “Юдзіф” пісаў: “птушкі, што лётаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае, рыбы, што плаваюць у моры і рэках, адчуваюць віры свае, пчолы бароняць вуллі свае”.

Зоська Верас. Пчолы бароняць вуллі свае: Да 130-годдзя з дня нараджэння

Паводле Міхася Скоблы

пост

Лекция и мастер-класс по написанию арабской вязью

Большой интерес, проявленный на «Фестивале науки» к теме лекции «Как арабское письмо вплетено в белорусскую историю», а также мастер-классу по написанию арабской вязью, побудил участников и организаторов к новой встрече.

23 сентября библиотеку посетили учащиеся гимназии №2 г. Минска. 

Лекция и мастер-класс по написанию арабской вязью
Лекция и мастер-класс по написанию арабской вязью

Сотрудник отдела информационных ресурсов Георгий Швайба начал свою лекцию с краткого обзора исторических событий, связанных с поселением татар на территории современных Беларуси, Польши и Литвы, взаимодействия их с окружающим славяно-балтским обществом. Ребята узнали о том, как со временем произошло замещение собственного тюркского языка общения славянскими старобелорусскими и польскими говорами. 

Самым сложным и одновременно интересным стал процесс изучения структуры арабского письма. Георгий рассказал о формировании стройной системы записи белорусских слов арабским письмом, в том числе, последовательной записи гласных звуков. 

Лекционная часть завершилась обзором письменных памятников, составленными татарами за несколько столетий проживания на белорусских землях. Среди них: хамаилы, тафсиры, таджвиды, китабы и полукитабы. 

Лекция и мастер-класс по написанию арабской вязью

Нашим гостям был продемонстрирован один из оригинальных документов – полукитаб XVIII века, хранящийся в отделе редких книг и рукописей Центральной научной библиотеки НАН Беларуси.

В отличие от полукитаба, книгу А. К. Антоновича «Белорусские тексты, писанные арабским письмом и их графико-орфографическая система», которая является первоосновой для исследователей в изучении вопроса письменных памятников белорусских татар, гимназисты старались не выпускать из рук. 

Встречу продолжил мастер-класс – процесс «пробы пера», когда каждый желающий имел возможность самостоятельно написать белорусский текст, используя буквы арабского алфавита.

Лекция и мастер-класс по написанию арабской вязью
Лекция и мастер-класс по написанию арабской вязью

Кто-то из участников пытался самостоятельно освоить этот процесс, кто-то использовал в качестве учебного пособия книгу А. К. Антоновича, многие же обращались за консультацией к Георгию. С его помощью наши гости составляли слова и фразы на белорусском и русском языках с помощью арабского письма. 

Приятно было наблюдать, как ребята испытывали радостные эмоции, когда получалось написать свои имена, поздравления, приветствия и даже крылатые фразы (мемы).

По общему мнению, занятие по изучению основ арабской каллиграфии и письму белорусских татар прошло успешно!

пост

Хуберт Гольц і «Медальёны або бюсты рымскіх імператараў»

У 1557 годзе пасля дванаццаці гадоў вывучэння старажытных выяў і працы над стварэннем антычных гравюр у Антвэрпэне Хуберт Гольц (Гольцыус) (Hubert Goltzius) выдае «Медальёны або бюсты рымскіх імператараў» («Medaglien of tronien der Roomsche Keysers»).

Хуберт Гольц і «Медальёны або бюсты рымскіх імператараў»
Хуберт Гольц і «Медальёны або бюсты рымскіх імператараў»

Хуберт Гольц і «Медальёны або бюсты рымскіх імператараў»
Хуберт Гольц і «Медальёны або бюсты рымскіх імператараў»

Дадзеная кніга стала цікавым падручнікам не толькі па гісторыі, паколькі змяшчае цікавыя гістарычныя факты і трапныя апісанні дзейнасці рымскіх цэзараў, франкскіх каралёў і нават уладароў Свяшчэннай Рымскай імперыі, але і падручнікам па мастацтву гравюрыстыцы.

Хуберт нарадзіўся 30 кастрычніка 1526 года ў горадзе Венло ў герцагстве Гейлдрэс на правым беразе ракі Маас у сям’і мастакоў і гравёраў. Яго бацькамі былі Катарына Гольцыус і Рутгер Дэн Мелер (Rutger den Meeler), больш вядомы пад імем Рутгер ван Вертсбург (Rutger van Weertsburg), паколькі быў мастаком нямецкага паходжання і прыбыў у Нідэрланды з Вюрцбурга. Стрыечны брат Хуберта быў гравёрам.

Менавіта родзічы і навучылі яго жывапісу. Пасля вучобы ў Венло, Хуберт адправіўся ў Льеж, дзе працягнуў навучанне ў прыватнай акадэміі мастака Ламберта Ламбарда (Lambert Lombard), які навучыў яго друкаваць і гравіраваць. Там ён пасябраваў з Абрахамам Артэліем, з якім падарожнічаў па Нідэрландах, Германіі і Францыі, каб вывучаць нумізматыку і мастацтва медалістаў. 

Хуберт Гольц і «Медальёны або бюсты рымскіх імператараў»
Хуберт Гольц і «Медальёны або бюсты рымскіх імператараў»
Хуберт Гольц і «Медальёны або бюсты рымскіх імператараў»

З 1546 па 1558 год Хуберт Гольц жыў у Антвэрпэне, дзе працаваў над зборнікам антычных гравюр пад назвай «Medaglien of tronien der Roomsche Keysers», які і захоўваецца ў фондзе аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі. 

Хуберт Гольц і «Медальёны або бюсты рымскіх імператараў»
Хуберт Гольц і «Медальёны або бюсты рымскіх імператараў»
Хуберт Гольц і «Медальёны або бюсты рымскіх імператараў»

Хуберт Гольц і «Медальёны або бюсты рымскіх імператараў»
Хуберт Гольц і «Медальёны або бюсты рымскіх імператараў»
Хуберт Гольц і «Медальёны або бюсты рымскіх імператараў»

У кнізе прадстаўлена 139 гравюраў, выкананых па дрэву і расфарбаваных рудым колерам. Варта адзначыць, што гэтая праца прынесла аўтару тытул мастака дома Іспаніі Філіпа II. 

Пасля выдання дадзенай кнігі Гольц яшчэ шмат будзе ўдасканальваць сваё майстэрства і нават адкрые сваю тыпаграфію у Бруге, дзе ў 1563 годзе апублікуе кнігу «Гай Юлій Цэзар, або гісторыя рымскіх імператараў у медалях», а ў 1566 годзе – кнігу «Жыццё Юлія Цэзара» з уласнымі гравюрамі.

Але сам мастак лічыў манеты дакладнай крыніцай вывучэння гісторыі, ён падарожнічаў па Францыі, Італіі (1558–1560) і Германіі (1570), каб збіраць сваю калекцыю, сістэматызаваць агульны каталог і здабываць максімум інфармацыі са сваіх знаходак. Рэпутацыя Гольца была настолькі высокай, што дзверы дамоў калекцыянераў па ўсёй Еўропе былі ўсюды перад ім адчыненыя.

Цікавы факт, мастак Антоніс Мор двойчы пісаў партрэты Хуберта Гольца ў абмен на асобнікі яго кніг пра манеты.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля