Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

archive1
пост

Звычайны і незвычайны Максім Танк

17 верасня 2022 года – 110‑ы дзень нараджэння беларускага паэта, пісьменніка, перакладчыка, акадэміка Максіма Танка (Яўгена Іванавіча Скурко).


Звычайны і незвычайны Максім Танк

Дарэчы, паэт не любіў юбілеі і называў іх “вясёлай рэпетыцыяй пахавання”. Таму мы не будзем сёння рабіць акцэнт на юбілейнай даце, а раскажам пра Максіма Танка – як пра звычайнага чалавека і незвычайнага паэта.

Жыццё Максіма Танка было насычаным на падзеі.


Звычайны і незвычайны Максім Танк
Звычайны і незвычайны Максім Танк

Нарадзіўся у 1912 годзе ў вёсцы Пількаўшчына былой Мядзельскай воласці Вілейскагага павета Віленскай губерні ў дружнай і працавітай сялянскай сям’і. Далучанасць да земляробчага ўкладу жыццядзейнасці родных і блізкіх спрыяла таму, што ў надораным успрымальнай душой і чулым сэрцам хлопчыку вельмі рана абудзілася цяга да пранікнення ў вабныя сферы маляўнічага наваколля, вытлумачэння яго складаных і супярэчлівых сувязей і ўзаемадачыненняў.

Калі пачалася Першая сусветная вайна, адбылося і першая вандроўка маленькага Жэні разам з сям’ёй ў Маскву ў якасці бежанцаў. 


Звычайны і незвычайны Максім Танк

Прыгадваючы час, праведзены ў Маскве, у аўтабіяграфіі Максім Танк адзначыў наступнае: “Калі бацькі ўспаміналі пакінутыя родныя мясціны, перад маімі вачамі ўставалі: парослае густой муравой дварышча, старая пачарнелая хата з маленькімі квадратамі шыбін, разрыты катлаван студні і, побач, цёмная сцяна лесу, дзе пад хваёвымі лапкамі стаяла некалькі пчаліных вулляў-стаякоў, пакрытых вастраверхімі шапкамі з яловай кары. І чамусьці асабліва запомнілася мне малацьба цапамі і невялічкае акенца ў таку, праз якое відаць было слабадское балота з іржавымі рэчалінамі, зыбунамі, выгарамі – вечным прыстанішчам кулікоў, чэпігаў, кнігавак…

У Маскве хлопчык атрымаў і сваю першую адукацыю на расейскай мове.

Пасля вяртання на радзіму Максіму Танку давялося вучыцца яшчэ па-польску і па-беларуску. І, канечне, беларуская мова, родная мова, матчына мова, была мілейшай ягонаму сэрцу, ён заўсёды яе абараняў і быў ёй верным. Таму, калі ў канцы 1920‑х гадоў у Заходняй Беларусі пачалася ліквідацыя беларускіх школ, Максім Танк актыўна ўключыўся ў падпольную дзейнасць.

З усяго гэтага становіцца зразумелым, чаму Яўген Скурко, будучы здатным да вучобы, змяніў шмат навучальных устаноў, але так і не скончыў ні адну з іх.

Як следства, Максім Танк не меў вышэйшай адукацыі, але дзякуючы самаадукаванню, лічыўся адным з самых інтэлектуальных паэтаў Беларусі, а ў 1972 годзе яго абіраюць акадэмікам Акадэміі навук БССР.

Першая кніга, якая пакінула на будучага паэта незабыўнае ўражанне, была аповесць Мікалая Гогаля “Вечары на хутары бліз Дзіканькі”. 

Першы верш, які мацней за ўсё запаў Максіму Танку ў сэрца, быў верш Янкі Купалы “Вёска”, прачытаны ім у Беларускім календары за 1925 год.

Першым уласным творам Максіма Танка была зарыфмаваная легенда пра Шкленікоўскае возера, пачутая ад старых вяскоўцаў.


Звычайны і незвычайны Максім Танк

А першая публікацыя з’явілася падчас вучобы ў Віленскай пушкінскай гімназіі. Для гэтага давялося зрабіць часопіс самому. Разам з сябрам Янкам Гарохам, вельмі здольным мастаком, Максім Танк выпусціў часопіс “Пралом”. Першы нумар, каля ста старонак, хлопцы аформілі ў дзвух экзэмплярах ад рукі. Менавіта ў гэтым рукапісным выданні Яўген Скурко і змясціў свае першыя вершы. Другі, ён жа і апошні, нумар часопіса пры дапамозе “старэйшых таварышаў з падполля” быў аддрукаваны ў колькасці 500 экзэмпляраў і там таксама размесціліся вершы Максіма Танка пад псеўданімам “А. Граніт”.

А Максімам Танкам паэт падпісаўся пад вершам «Заштрайкавалі гіганты-коміны» ў газеце «Беларускае жыццё» за 7 красавіка 1932 года.

Чаму Максім Танк? Як сам паэт тлумачыў, «Максім — гэта ад Горкага, пад уплывам якога мы ўсе тады знаходзіліся. А Танк — нават сам добра не магу растлумачыць, чаму Танк. Як многім пачынаючым паэтам, мне здавалася, што літаратурны поспех залежыць ад гучнага псеўданіма». 


Звычайны і незвычайны Максім Танк

А на сустрэчах з чытачамі адказваў з уласцівым яму гумарам: “Усе віды флоры былі разабраны папярэднікамі і сябрамі: Пушча, Колас, Чарот, Васілёк... Мне нічога не заставалася, як пашукаць што-небудзь «жалезнае», вось я і спыніўся на Танку. Тады я не ведаў яшчэ, што гэта слова мае адносіны да вершаў: танка — адзін з класічных жанраў японскай паэзіі”.


Звычайны і незвычайны Максім Танк

Дарэчы, у паэта было цудоўнае пачуццё гумару. На ўсіх урачыстасцях ён быў заўсёды тамадой. Усялякае сур’ёзнае пасяджэнне ў Саюзе пісьменнікаў мог ператварыць у жарт, каб разрадзіць атмасферу.

Максіма Танка называюць паэтам-эксперыментатарам. Ён лічыў, што абмяжоўвацца рыфмай ці падпарадкоўвацца строгім правілам ў паэзіі немагчыма. Таму заўсёды вельмі смела эксперыментаваў у творчасці.

Калі гаварыць пра самабытных паэтаў ХХ стагоддзя, то адным з першых на памяць прыходзіць менавіта імя Максіма Танка, які быў майстрам беларускага верлібра (нерыфмаваных вершаў без метра). Не дзіўна, што пісьменнік і ў мастацтве захапляўся творчасцю мастакоў-эксперыментатараў: Казімірам Малевічам, Маркам Шагалам, Васілём Кандзінскім. 


Звычайны і незвычайны Максім Танк
Звычайны і незвычайны Максім Танк

А вершы пісаў дзе хочаш. Пачысціў бульбу, – напісаў, пагуляў з дзецьмі, – яшчэ напісаў. Заўсёды меў з сабой нататнік, а вось кабінета свайго ніколі не меў.


Звычайны і незвычайны Максім Танк

І ўвогулле ў жыцці Максім Танк быў даволі сціплы, нягледзячы на фотаздымкі ў строгіх касцюмах з узнагародамі. Часта адмаўляўся ад выгодаў, якія адпавядалі яго статусу. Напрыклад, меў персанальную машыну з шафёрам, а ездзіў у грамадскім транспарце.


Звычайны і незвычайны Максім Танк
Звычайны і незвычайны Максім Танк
Звычайны і незвычайны Максім Танк

У побыце быў стрыманым. З ежы любіў сала з цыбуляй. Часам займаўся хэндмэйдам – плёў кошыкі з каранёў сасны. Выдатна гуляў у прэферанс. Фанацеў ад кіно. Але болей за ўсё любіў сваю сям’ю і жонку Любоў Ісаевіч, з якой пражылі амаль 55 гадоў, і памерлі яны ў адзін год.


Звычайны і незвычайны Максім Танк
Звычайны і незвычайны Максім Танк

Звычайны і незвычайны Максім Танк
Звычайны і незвычайны Максім Танк
Звычайны і незвычайны Максім Танк

Звычайны і незвычайны Максім Танк
Звычайны і незвычайны Максім Танк

Вось такі звычайны, але і незвычайны Максім Танк.

пост

Выставка ко Дню народного единства

В холле Центральной научной библиотеки имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси демонстрируется выставка «Уз’яднанне беларускага народа ў адзіную дзяржаву: да Дня народнага адзінства».


Уз’яднанне беларускага народа ў адзіную дзяржаву: да Дня народнага адзінства

События 17 сентября 1939 года, в ходе которых осуществилось объединение Западной Беларуси и БССР, имеют для истории Беларуси исключительное значение. Именно тогда произошло воссоединение двух основных частей белорусского этноса.


Уз’яднанне беларускага народа ў адзіную дзяржаву: да Дня народнага адзінства
Уз’яднанне беларускага народа ў адзіную дзяржаву: да Дня народнага адзінства

Уз’яднанне беларускага народа ў адзіную дзяржаву: да Дня народнага адзінства
Уз’яднанне беларускага народа ў адзіную дзяржаву: да Дня народнага адзінства

Воссоединение белорусского народа была реализовано с начала Второй мировой войны 1939–45 гг., и происходило на фоне драматических событий: военное поражение Польши и последующий раздел территории между Германией и СССР. Однако сентябрьские события 1939 года дали возможность определить территориальную целостность БССР и восстановить историческую справедливость, объединить этническую территорию белорусов в рамках единого государства.

На выставке демонстрируются издания, освещающие одну из важных страниц становления белорусской государственности: книги, включая сборники документов и материалов, материалы научных конференций, в которых дается последовательная оценка событиям, предшествующим осени 1939 года, освещаются военные события, связанные с походом Красной Армии в Западную Беларусь во второй половине сентября 1939 г.


Уз’яднанне беларускага народа ў адзіную дзяржаву: да Дня народнага адзінства
Уз’яднанне беларускага народа ў адзіную дзяржаву: да Дня народнага адзінства

Уз’яднанне беларускага народа ў адзіную дзяржаву: да Дня народнага адзінства
Уз’яднанне беларускага народа ў адзіную дзяржаву: да Дня народнага адзінства

В изданиях, представленных на выставке, анализируются сведения об общественно-политическом и социально-экономическом развитии края и основные направления социальных, экономических, культурных и политических преобразований.

Взглянуть на значимое историческое событие с точки зрения советской исторической науки позволяют документы, изданные с 1939 г., а публикации последних лет – с позиции современных белорусских и зарубежных ученых.

пост

Выставки на конференции «Мінск і мінчане: 10 стагоддзяў гісторыі»

9 сентября библиотека демонстрировала выставки в Институте истории в рамках открытия международной научной конференции «Мінск і мінчане: 10 стагоддзяў гісторыі (да 955-годдзя горада)»


Выставки в рамках конференции «Мінск і мінчане: 10 стагоддзяў гісторыі (да 955-годдзя горада)»
Выставки в рамках конференции «Мінск і мінчане: 10 стагоддзяў гісторыі (да 955-годдзя горада)»

Выставки в рамках конференции «Мінск і мінчане: 10 стагоддзяў гісторыі (да 955-годдзя горада)»
Выставки в рамках конференции «Мінск і мінчане: 10 стагоддзяў гісторыі (да 955-годдзя горада)»

Конференция проводится традиционно под эгидой Института истории НАН Беларуси. Проблемное поле конференции: Менск древний (XI–XIII вв.); в составе Великого Княжества Литовского и Речи Посполитой; центр губернии Российской империи; город в вихрях войн и революций; Минск – столица Советской Беларуси и Республики Беларусь; знаменитые минчане; туристический потенциал столицы Беларуси.


Выставки в рамках конференции «Мінск і мінчане: 10 стагоддзяў гісторыі (да 955-годдзя горада)»
Выставки в рамках конференции «Мінск і мінчане: 10 стагоддзяў гісторыі (да 955-годдзя горада)»

Выставки в рамках конференции «Мінск і мінчане: 10 стагоддзяў гісторыі (да 955-годдзя горада)»
Выставки в рамках конференции «Мінск і мінчане: 10 стагоддзяў гісторыі (да 955-годдзя горада)»

В Центральной научной библиотеке им. Я. Коласа НАН Беларуси прошли заседания двух секций: Секция 1. Материальная культура и экономика, Секция 2. Социально-политическая жизнь.

В рамках работы конференции библиотека демонстрировала две выставки: «Мінская даўніна (выданні з фондаў аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі)» и «Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі».


Выставки в рамках конференции «Мінск і мінчане: 10 стагоддзяў гісторыі (да 955-годдзя горада)»
Выставки в рамках конференции «Мінск і мінчане: 10 стагоддзяў гісторыі (да 955-годдзя горада)»
Выставки в рамках конференции «Мінск і мінчане: 10 стагоддзяў гісторыі (да 955-годдзя горада)»

Выставки в рамках конференции «Мінск і мінчане: 10 стагоддзяў гісторыі (да 955-годдзя горада)»
Выставки в рамках конференции «Мінск і мінчане: 10 стагоддзяў гісторыі (да 955-годдзя горада)»
Выставки в рамках конференции «Мінск і мінчане: 10 стагоддзяў гісторыі (да 955-годдзя горада)»

На выставке «Мінская даўніна (выданні з фондаў аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі)» были представлены книги и журналы, изданные в ХІХ ‒ начале ХХ вв. Старейшими из выставленных изданий являются «Минские губернские ведомости», № 6 за 1844 г., и «Собрание древних грамот и актов городов Минской губернии, православных монастырей, церквей и по разным предметам», напечатанное в 1848 г. Можно выделить такие исторические и археологические исследования, как «Историко-статистическое описание Минской епархии» (1864), «Описание церквей и приходов Минской епархии» (1879), «Очерк археологических памятников на пространстве Минской губернии» (1892). 


Выставки в рамках конференции «Мінск і мінчане: 10 стагоддзяў гісторыі (да 955-годдзя горада)»
Выставки в рамках конференции «Мінск і мінчане: 10 стагоддзяў гісторыі (да 955-годдзя горада)»

Интерес представляют также такие издания по общественной жизни Минщины, как «Обзор Минской губернии» (за 1894 г. і 1895 г.), «Поземельное устройство крестьян Минской губернии» Ф. Ястремского (1901), «Труды Первого Съезда врачей Минской губернии» (1908), «Список населенных мест БССР (б. Минской губернии)» (1924). Следует отдельно отметить такие ценные источники по истории Минска и Минщины, как памятные книжки Минской губернии (на выставке демонстрировались издания на 1893 г. и 1898 г.) и «Минская старина: труды Минского церковного историко-археологического комитета» (первый выпуск 1909 г. и второй выпуск 1911 г.).


Выставки в рамках конференции «Мінск і мінчане: 10 стагоддзяў гісторыі (да 955-годдзя горада)»
Выставки в рамках конференции «Мінск і мінчане: 10 стагоддзяў гісторыі (да 955-годдзя горада)»
Выставки в рамках конференции «Мінск і мінчане: 10 стагоддзяў гісторыі (да 955-годдзя горада)»

Выставки в рамках конференции «Мінск і мінчане: 10 стагоддзяў гісторыі (да 955-годдзя горада)»
Выставки в рамках конференции «Мінск і мінчане: 10 стагоддзяў гісторыі (да 955-годдзя горада)»
Выставки в рамках конференции «Мінск і мінчане: 10 стагоддзяў гісторыі (да 955-годдзя горада)»

Также библиотека демонстировала одноименную выставку«Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі». Минск – хорошо известный всему миру европейский мегаполис, развивающийся быстрыми темпами. Минск – это город с богатым историческим прошлым. Первое упоминание о нем в древнерусской летописи «Повесть временных лет» относится к 3 марта 1067 г. История нашего города все еще таит множество загадок, что подтверждается многочисленными историческими исследованиями, представленными в трудах историков, археологов, этнографов от середины XIX в. до сегодняшних дней. 


Выставки в рамках конференции «Мінск і мінчане: 10 стагоддзяў гісторыі (да 955-годдзя горада)»
Выставки в рамках конференции «Мінск і мінчане: 10 стагоддзяў гісторыі (да 955-годдзя горада)»
Выставки в рамках конференции «Мінск і мінчане: 10 стагоддзяў гісторыі (да 955-годдзя горада)»

Выставки в рамках конференции «Мінск і мінчане: 10 стагоддзяў гісторыі (да 955-годдзя горада)»
Выставки в рамках конференции «Мінск і мінчане: 10 стагоддзяў гісторыі (да 955-годдзя горада)»
Выставки в рамках конференции «Мінск і мінчане: 10 стагоддзяў гісторыі (да 955-годдзя горада)»

По-прежнему вызывает интерес упоминание Минска в древних письменных источниках: летописях, хрониках, грамотах, актах, происхождение названия города, трактовка событий, упоминаемых в источниках и имеющих отношение к городу, его жителям, экономическому, культурному развитию того периода. Археологические исследования Минска и городища на Менке, Минского замчища, вопросы стратиграфии и хронологии минских древностей составляют важную часть источниковедения. Также привлекают внимание географические описания, статистические данные и другие сведения о Минске и Минской губернии. История Минска раскрывается и в научных и научно-популярных изданиях, подробно изучающих важные исторические этапы: Минск – столица удельного княжества Полоцкой земли, Минск – воеводский центр в ВКЛ, Минск в составе Российской империи, Минск после Октябрьской революции, в годы Великой Отечественной войны, Минск послевоенный, Минск современный – столица Республики Беларусь.

пост

Да Дня беларускага пісьменства

На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Богам.

Евангелле ад Яна 1:1

Нездарма менавіта так пачынаецца Евангелле ад аднога з самых любімых вучняў Хрыста – Яна Багаслова, паколькі менавіта так пачаўся свет. Гісторыя пісьмовага слова на Беларусі – адная з найважнейшых з’яў у шерагу падзей нашай культуры. Беларускае пісьменства падарыла свету найвыдатнейшых твораў мастацкай прозы, паэзіі, тэалагічных ды навуковых трактатаў. 


Да Дня беларускага пісьменства

Нягледзячы на прымеркаванасць даты да друкарскай справы Францыска Скарыны, гісторыя беларускага пісьменства пачалася значна раней. Станаўленне пісьменнасці беларусаў было звязана з прыняццем хрысціянства і далейшым развіццём асаблівага сембіёзу язычніцкай традыцыі і хрысціянскіх каштоўнасцяў з моцным фальклорным адбіткам. Беларускія гарады, якія былі цэнтрамі хрысціянізацыі, сталі і цэнтрамі пісьмовага Слова – пачаткам стварэння свету, крыніцамі адукацыі, навукі і развіцця культуры. 

Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін пісаў: “Ад Полацка пачаўся свет” і быў несумненна правы. Сёння мы адносім “Прамову Яна Полацкага” Х ст., “Тураўскае Евангелле” ХІ ст., “Жыціе прападобнай Еўфрасінні Полацкай” ХІІ ст. ды “Словы і павучанні Кірылы Тураўскага” да старажытнейшых помнікаў беларускага пісьменства. Нягледзячы на рэлігійнасць дадзеных тэкстаў, мы маем і бярэсцяныя граматы, знойдзеныя ў Мсціславе і Віцебску, маючыя гаспадарчы характар. Беларуская тэма моцна гучыць у “Аповесці мінулых гадоў” і ў “Слове пра паход Ігаравы” – шэдэўры старажытнай ўсходнеславянскай літаратуры.

Звыш трох стагоддзяў беларуская мова была дзяржаўнай у Вялікім Княстве Літоўскім, дзе і дасягнула свайго апафеозу ў гістарычнай прозе ў перыяд XIV-XVI стагоддзяў. Сярод помнікаў гэтага часу можна ўзгадаць “Летапісец вялікіх князёў літоўскіх”, “Хроніку Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага”, “Хроніку Быхаўца” і шмат іншых выдатных твораў. 


Да Дня беларускага пісьменства
Да Дня беларускага пісьменства
Да Дня беларускага пісьменства

Найважнейшымі помнікамі справавой пісьменнасці і прававой думкі сталі Статуты Вялікага Княства Літоўскага. У XVI стагоддзі беларускае пісьменства набывае новыя формы. Так, татары пішуць свае Кітабы арабскай вяззю па-беларуску, а беларусы-каталікі карыстаюцца лацінкай.


Да Дня беларускага пісьменства
Да Дня беларускага пісьменства

Да Дня беларускага пісьменства
Да Дня беларускага пісьменства

Па-беларуску загучалі таксама шэдэўры заходнееўрапейскай літаратуры, такія як “Аповесць пра Трышчана”, “Аповесць пра Баву”, “Гісторыя пра Атылу”, што падкрэслівае сувязь Беларусі з еўрапейскай культурай.

Стэфан Малармэ, французскі паэт і пісьменнік, казаў, што свет існуе, каб увайсці ў кнігу. Менавіта так 505 год таму наш суайчыннік Францыск Скарына выдаў у Празе “Псалтыр”, чым адзначыў новую эпоху ў гісторыі Беларусі: эпоху друкаванага слова. Імя Скарыны назаўсёды застанецца ў гісторыі не толькі дзякуючы яго дасягненням у галінах асветы, кнігадрукавання і распаўсюджвання кніг, але і таму, што кнігі беларускага асветніка па колькасці складаюць больш за палову кірылічных выданняў у свеце за XV – першую палову XVI стагоддзяў.


Да Дня беларускага пісьменства
Да Дня беларускага пісьменства

Да Дня беларускага пісьменства
Да Дня беларускага пісьменства

Свята беларускага пісьменства дэманструе нам адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай нашага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі з яе больш чым тысячыгадовай гісторыяй.


Да Дня беларускага пісьменства

Віншуем усіх са святам беларускага пісьменства! Шануйце роднае слова!

пост

Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)

«У пісьменніка парог болю павінен быць самы нізкі, калі гэта датычыцца чужых пакутаў, чалавечага гора. Іначай пісьменніка проста няма. Тым больш значнага».

Алесь Адамовіч «Кузьма Чорны. Урокі творчасці»


Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)

3 верасня споўнілася 95 гадоў з дня нараджэння Алеся Адамовіча. Аднак, нямногія ведаюць, што нарадзіўся ён годам раней, 2 жніўня 1926 года. 


Алесь Адамовіч разам з маці Ганнай Мітрафанаўнай і братам Яўгенам. 1936

Маці будучага пісьменніка падправіла метрыку, каб немцы не сагналі сына на працы ў Нямеччыну. 


У партызанскім атрадзе. Алесь Адамовіч трэці у другім шэрагу.

У 15 гадоў Алесь Адамовіч сышоў да партызанаў, нароўні з дарослымі ўдзельнічаў у баявых заданнях. У адным з іх атрад быў амаль цалкам знішчаны фашыстамі, хлопчык, адзін з нямногіх, застаўся ў жывых. Застаўся, каб расказаць, як гэта было.


Алесь Адамовіч – студэнт БДУ
Сярод аднакурснікаў (у верхнім радзе другі злева)

У 1945 годзе ён экстэрнам здаў іспыты за сярэднюю школу і паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Скончыўшы ў 1950 годзе ўніверсітэт, паступіў у аспірантуру.

Алесь Адамовіч так узгадваў аб тым, што прывяло яго ў літаратуру: «Кожны, хто піша, ведае той галоўны штуршок у жыцці, які зрабіў яго літаратарам. Для адных гэта была рэвалюцыя, Грамадзянская вайна. Для мяне і многіх маіх аднагодкаў – Айчынная вайна і XX з’езд. Два штуршкі – два «эпіцэнтра». Без другога і пра вайну распавядалі б па-іншаму. Або наогул не расказвалі б». 


Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)

З 1948 года Алесь Адамовіч пачаў пісаць раман «Сыновья уходят в бой». 

У 1954 годзе пасля абароны дысертацыі «Язык романа «Третье поколение» и индивидуальный литературно-художественный стиль Кузьмы Чорного» — (напісаў за тры летнія месяцы 1953 года, бо ўсе гады аспірантуры працаваў над раманам) стаў выкладчыкам беларускай літаратуры на філалагічным факультэце БДУ, а затым перайшоў на працу навуковым супрацоўнікам у Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, дзе працаваў (з перапынкам) тры дзесяцігоддзі (з 1976 года — загадчык сектара ўзаемасувязяў літаратур). Пісаў пра тое, што здавалася актуальным для беларускай літаратуры (станаўленне жанру беларускай літаратуры; Кузьма Чорны і Фёдар Дастаеўскі; творчасць Максіма Гарэцкага і класічная традыцыя; ваенная і вясковая проза на літаратурнай планеце і г.д.). Апублікаваныя навуковыя працы заўсёды выклікалі шырокі грамадскі рэзананс, амаль усе былі перакладзены на рускую мову і выдадзены ў Маскве. 


Алесь Адамовіч. 1957 год. З асабістага фонду А. Адамовіча в БДАМЛМ.

У 1958 годзе з друку выйшла першая кніга Адамовіча, літаратуразнаўчае даследаванне «Шлях да майстэрства: Станаўленне мастацкага стылю К. Чорнага». У 1959 годзе пабачыў свет зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў «Культура творчасці».


Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)

У 1960 годзе пісьменнік публікуе ў часопісе «Дружба народаў» раман «Вайна пад стрэхамі». Пазней адзначыў: «Калі мне што і ўдалося ў рамане «Вайна пад стрэхамі», дык гэта таму, што раней гэтую кнігу маці напісала ўласным жыццём».

У 1961 годзе выйшла з друку манаграфія А. М. Адамовіча «Белорусский роман», на аснове якой была абаронена доктарская дысертацыя ў Кіеве ў 1962 годзе.


Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)
Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)

У 1963 годзе Алесь Адамовіч публікуе ў часопісе «Дружба народов» другую частку рамана-дылогіі «Сыновья уходят в бой». На аснове гэтых твораў напісаны кінасцэнар двухсерыйнага фільма «Война под крышами» і «Сыновья уходят в бой» (рэжысёр Віктар Тураў, аўтар і выканаўца песень Уладзімір Высоцкі, кінастудыя «Беларусьфільм», 1970 г.).

У 1962–1964 гг. Адамовіч вучыўся на вышэйшых сцэнарных курсах у Маскве. Адначасова выкладаў беларускую літаратуру ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце (1964–1966 гг.).


Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)

У 1971 г. Алесь Адамовіч напісаў «Хатынскую аповесць» (часопіс «Дружба народов», 1972, № 9). Хоць твор меў станоўчыя водгукі, сам пісьменнік перажываў: «Выявил, поднял, показал одну только крупицу правды, каплю с того, что увидел, понял, а бездонный океан народной, огненной, хатынской памяти остался, там же, неслышимый, невидимый миру».


Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)
Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)
Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)

З 1970 па 1973 год разам з Янкам Брылём і Уладзімірам Калеснікам Алесь Адамовіч аб’ехаў з магнітафонам усю Беларусь. Яны пабывалі ў сотнях спаленых вёсак, апыталі і запісалі больш за трыста сведкаў ваеннай трагедыі, апавяданні якіх ляглі ў аснову дакументальнай кнігі «Я з вогненнай вёскі», якая выйшла ў 1975 годзе асобным выданнем. Перакладзеная на многія замежныя мовы, стала літаратурным бэстсэлерам на Захадзе.


Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)
Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)

«Гэта змясціць было душы куды цяжэй, страшней, вастрэй і глыбей, чым любую нармальную вайну. Гэта была ўжо не нармальная вайна, гэта было нешта страшнае, нешта невыноснае. Чытаць яго невыносна, Алеся. Як было не напісаць гэта. Натуральна трэба было вызваліцца ад гэтага жаху ў душы», — лічыць літаратуразнаўца Леў Анінскі.


Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)
Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)

За кожнай гісторыяй, расказанай пісьменнікам, сапраўдныя жыцця. Самаадданая аптэкарша з рамана-дылогіі «Партызаны» — гэта яго маці. Рэальныя прататыпы былі і ў жорсткіх карнікаў, ён знаходзіў іх у залах суда. Пра Адамовіча кажуць: ён пісаў сваю прозу «зламаным сэрцам». Кожную новую ваенную аповесць ператвараў у антываенную прытчу-перасцярогу.


Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)

У часопісе «Полымя» ў 1975 годзе пісьменнік апублікаваў серыю літаратуразнаўчых артыкулаў пра творчасць Максіма Гарэцкага «Браму скарбаў сваіх адчыняю...». Гэта своеасаблівы раман-эсэ.


Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)
Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)

З красавіка 1975 года Алесь Адамовіч пачаў запісваць ленінградскіх блакаднікаў. Сааўтар – Ленінградскі пісьменнік Данііл Гранін. У 1979 годзе выйшла першая частка «Блокадной книги».

У 1977 годзе выйшаў збор твораў пісьменніка ў 2‑х тамах.


Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)

У 1981 годзе ў Алеся Адамовіча выйшаў раман «Каратели». 


Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)

У 1982 годзе пісьменнік удзельнічае ў працы Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку ў складзе беларускай дэлегацыі. 


Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)
Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)

У 1981–1983 гг. Выйшаў збор твораў у 4‑х тамах.

«Той, хто не памятае свайго мінулага, асуджаны на тое, каб перажыць яго зноў» – гэтыя словы амерыканскага філосафа і паэта Джорджа Сантаяны ў 70‑х гадах натхнілі пісьменніка Алеся Адамовіча і рэжысёра Элема Клімава ўзяцца за здымкі аднаго з самых праўдзівых фільмаў пра Вялікую Айчынную вайну. Сцэнар стваралі разам на аснове двух твораў Алеся Адамовіча «Хатынская аповесць» і «Карнікі».


На прэм’еру фільма «Ідзі і глядзі» у мінскім кінатэатры «Кастрычнік» прыехалі сведкі даўніх трагічных падзей, якія здымаліся ў ім.

У 1985 годзе кінафільм «Ідзі і глядзі» атрымаў першую прэмію і залаты прыз на XIV Маскоўскім кінафестывалі і абышоў экраны многіх краін свету, атрымаўшы велізарны рэзананс. Па ўспамінах Элема Клімава, замежнікаў карціна ўражвала настолькі, што падчас сеансаў за мяжой ля кінатэатраў дзяжурылі карэты «хуткай дапамогі». 

Захаваць максімальную дакладнасць у абстаноўцы, характарах – тое, чаго Алесь Адамовіч хацеў і сам. Падлеткам ён бачыў самы агідны бок вайны – жудасныя бясчынствы на акупаваных беларускіх тэрыторыях. Гаварыць і пісаць аб Вялікай Айчыннай толькі праўду лічыў сваім грамадзянскім і маральным абавязкам.

«Гэта заканамернасць часу. Чым далей мы адыходзім, сыходзім ад часу Айчыннай вайны, тым людзі і гледачы, чытачы патрабавальней да абсалютнай праўдзівасці таго, што яны бачаць у кнігах або на экранах. Тут глядач нам не даруе найменшае адступленне ад праўды, нават калі ён сам і не быў на акупаванай тэрыторыі, ён адчуе, дзе ёсць праўда, а дзе – толькі прыблізнасць, бачнасць праўды», – казаў пісьменнік, сцэнарыст Алесь Адамовіч.


На здымках фільма «Ідзі і глядзі»

Пісьменнік Адамовіч на здымачнай пляцоўцы працаваў не толькі як сцэнарыст, але і як другі рэжысёр. «Ён прыязджаў, шмат са мной размаўляў, распавядаў мне, або проста праводзіў са мной час. Мабыць, у гэты момант ішла праца, я яго слухаў, яго апавяданні слухаў, жорсткія апавяданні пра вайну. Я памятаю, як мы ездзілі ў Хатынь, і лепш экскурсавода проста не знайсці было», – узгадвае акцёр Аляксей Краўчанка (у 1985 годзе ў 14 гадоў дэбютаваў у фільме «Ідзі і глядзі»).


Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)

Творы Адамовіча пра вайну, перакладзеныя на 21 мову, не пакінулі абыякавым нікога ў цывілізаваным свеце. 


Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)
Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)

Адамовіч стаў адным з першых, хто падняў у літаратуры тэму чарнобыльскай катастрофы, яе сапраўдных маштабаў. Ён – адзін з ініцыятараў стварэння ў Беларусі Фонду «Дзеці Чарнобыля», дзякуючы якому мільёны дзяцей прайшлі аздараўленне за мяжой.


Над сабою ўзняцца. Алесь Адамовіч (1927–1994)

— Аднойчы Алесь Міхайлавіч распавёў мне, што за ўсё жыццё выкапаў сваімі рукамі два калодзежы, — успамінаў фатограф Яўген Коктыш. — І раптам прызнаўся: «Ведаеш, Жэня, часам мне здаецца, што там (пры гэтым пісьменнік паказваў пальцам на неба) мне залічаць не ўсе мае аповесці, раманы і сцэнары, а менавіта гэтыя два калодзежы. Магчыма, яны — лепшае, што я зрабіў у сваім жыцці».

пост

Першы надрукаваны верш Якуба Коласа

Больш за стагоддзе назад 1 верасня 1906 года ў жыцці Якуба Коласа адбылася значная падзея. У газеце «Наша доля» быў надрукаваны верш паэта «Наш родны край». З часу гэтай публікацыі і адлічваюць пачатак літаратурна-мастацкай дзейнасці песняра. Але фактычнаму пачатку творчасці гэта, зразумела, не адпавядае, бо складаць свае першыя творы Костусь пачаў яшчэ ў школьныя гады пад захапленнем ад крылоўскіх баек. 

«У дзяцінстве, — пісаў Якуб Колас, — я вельмі любіў байкі Крылова, ведаў іх амаль усе на памяць... Пад уплывам Крылова я пачаў пісаць». Так з’явілася байка «Ворона и лисица» на рускай мове. А пад уплывам беларускага верша Янкі Лучыны «Стары ляснік» Якуб Колас пачаў пісаць па-беларуску. 

Першыя спробы друку былі яшчэ ў 1904 годзе, калі паэт даслаў свае вершы ў часопіс «Журнал для всех». Рэдакцыя станоўча ацаніла вершы маладога хлопца, але не зразумела, па якіх прычынах іх не надрукавала. Праз два гады 12 жніўня 1906 года віленскі губернатар даў дазвол на выданне першай беларускай газеты «Наша доля». І вядомага сярод беларускай інтэлігенцыі настаўніка Канстанціна Міцкевіча запрасілі прыняць удзел у газеце. 

«Зразумела, — пісаў Якуб Колас у адным з лістоў, — я з вялікай радасцю згадзіўся ўступіць супрацоўнікам «Нашай долі». Прыйшоўшы дамоў, я прыняўся за вершы. Напісаў «Наш родны край» і падпісаў — Якуб Колас». 


Першы надрукаваны верш Якуба Коласа
Першы надрукаваны верш Якуба Коласа

Так, у першым нумары першай легальнай беларускай газеты 1 верасня 1906 года на сёмай старонцы ўпершыню быў надрукаваны верш Якуба Коласа «Наш родны край». 

пост

Зямля пад белымі крыламі

Акрамя сваіх афіцыйных назваў многія краіны маюць і неафіцыйныя, паэтычныя. Усім вядома, што краіна ўзыходзячага сонца – гэта Японія, імглісты Альбіён – Англія, краіна кветак – Нідэрланды, а Беларусь – ЗЯМЛЯ ПАД БЕЛЫМІ КРЫЛАМІ. Такую назву надаў ёй вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч.

Апісаць пачуцці Караткевіча да роднай краіны нялёгка, ніякіх аркушаў і старонак не хопіць, бо пісьменнік быў проста апантаны Беларуссю, яе гісторыяй, прыродай і людзьмі.


Зямля пад белымі крыламі

У 1972 годзе, 50 гадоў назад, у Кіеве ў перакладзе на ўкраінскую мову ўпершыню быў выдадзены нарыс Уладзіміра Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”. Праз пяць гадоў – у 1977 – кніга выйшла з друку на беларускай мове і стала сапраўдным адкрыццём для беларусаў, бо гісторыю і культуру краіны у той час можна было даведацца амаль што толькі з падручнікаў.


Зямля пад белымі крыламі

І нямногія ведаюць, што вялікую ролю у стварэнні нарыса адыграла жонка пісьменніка Валянціна Караткевіч.

Пасля знаёмства з Уладзімірам Караткевічам Валянціна Браніславаўна вырашыла перабрацца ў Мінск. У канцы 60‑х яна пачала працу ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук. Тады рыхтаваўся “Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі”. Валянціна Браніславаўна была членам рэдкалегіі і адным з аўтараў. Тое, што зрабіла Валянціна Караткевіч для падрыхтоўкі “Збора…” можна смела назваць навуковым подзвігам і грамадзянскай мужнасцю. Яна даволі часта разам з супрацоўнікамі Інстытута ездзіла ў экспедыцыі з мэтай даследаваць і зафіксаваць стан беларускіх помнікаў архітэктуры. Вядома, Караткевіч не мог не скарыстацца магчымасцю падарожнічаць разам з імі, бо вельмі любіў гэтую справу і тэма фальклору і этнаграфіі, яму, як рамантыку, была вельмі блізкай. Даследавалі кожную вёсачку, кожнае мястэчка. “Я аб’ездзіў на Беларусі амаль ўсё. Няшмат засталося нават глухіх куткоў, дзе я б не пабываў…” – пісаў Караткевіч. Зразумела, што дакументальнага матэрыялу і розных запісаў у Караткевіча было назбірана зашмат. І ён пачаў пісаць.


Зямля пад белымі крыламі
Зямля пад белымі крыламі

Але раптам на пісьменніка напала модная сёння хвароба, якую раней лічылі толькі хваробай творчых людзей – дэпрэсія. Ён знаходзіўся ў такім стане, што Валянціна разумела: трэба шукаць нейкага ратунку. І ратунак гэты можа быць знойдзены толькі ў працы. Але працаваць не атрымлівалася. Так успамінала Ізабэла Гатоўчыц, калега і сяброўка Валянціны Браніславаўны: “…Як гэта бывае ў творчых асоб, Валодзя мучыўся новай кніжкай і быў вельмі некамфортны, ён нэрваваўся, ён мог разагнаць кампанію, якія ўвогуле любіў і часта збіраў дома. І Валя, якая была вельмі разумнай спадарожніцай Валодзі, пачала шукаць нейкі спосаб для Валодзі пабыць у адзіноце .”

Нарэшце праз бюро падарожжаў “Спадарожнік” у пансіянаце “Юнацтва” быў знойдзены пакой, у якім Уладзімір Караткевіч больш за месяц працаваў над рукапісам кнігі “Зямля пад белымі крыламі”. У вольны ад працы час хадзіў у лес за любімымі смаржкамі, рабіў незвычайныя інсталяцыіі, каб павесяліць жонку і яе сяброўку, якія наведвалі яго кожную нядзелю; дыхаў свежым паветрам, слухаў гукі прыроды і паступова вяртаўся да свайго звычайнага стану.


Зямля пад белымі крыламі

Па прыезде ў Мінск 12 ліпеня 1971 года Уладзімір Караткевіч на апошняй старонке рукапісу паставіў кропку, вядома, не апошнюю, але кніга была скончана.

Так драматычна нараджаўся адзін з найлепшых твораў беларускага пісьменніка. Многія факты, змешчаныя ў кнізе, ужо адыйшлі ў нябыт, але любоў да сваёй Беларусі, якая чытаецца паміж радкамі, напаўняе пачуццём годнасці за краіну кожнага, хто дакранаецца да “Зямлі пад белымі крыламі” Уладзіміра Караткевіча.

Сёння у кожнай беларускай бібліятэцы зберагаецца друкаваная спадчына пісьменніка. Але нашай бібліятэцы пашчасціла больш. Свой асабісты архіў, спачатку ў 1970, а потым у 1981 годзе, пісьменнік перадаў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, і ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў захоўваецца самая вялікая частка дакументальнай спадчыны пісьменніка. Сярод творчых матэрыялаў, да якіх адносяцца рукапісныя і машынапісныя экзэмпляры твораў Караткевіча, і рукапіс нарыса ад 12 ліпеня 1971 года.


Зямля пад белымі крыламі
Зямля пад белымі крыламі
Зямля пад белымі крыламі

А ў кніжным фондзе аддзела зберагаецца выданне “Зямлі пад белымі крыламі”, якое пісьменнік ў 1979 годзе падпісаў і падараваў нашай бібліятэцы.


Зямля пад белымі крыламі
Зямля пад белымі крыламі

Зямля пад белымі крыламі
пост

450 гадоў паэме Людовіка Арыёста “Апантаны Арланда”

450 год спаўняецца з моманту выдання адной з самых папулярных у гісторыі еўрапейскай літаратуры эпічных паэм – “Апантаны Арланда” (або “Апантаны Роланд”)


450 гадоў паэме Людовіка Арыёста “Апантаны Арланда”

Людовіка Арыёста – аўтар паэмы – нарадзіўся 8 верасня 1474 года ў Рэджо–нэль–Эмілія. Бацькі Людовіка бачылі сына прававедам, аднак юнак, якога не прыцягвала юрыспрудэнцыя, прысвяціў сябе вывучэнню класічнай літаратуры. Ён так добра засвоіў формы і памеры рымскай паэзіі, што без цяжкасцяў пісаў вершы па-лацінску. У 1522 годзе Арыёста стаў губернатарам Гарфаньяны. Прыехаўшы ў Ферары, ён пабудаваў сабе невялікі домік з садам і агародам, дзе і жыў да канца жыцця са сваёй каханай Алесандрай Бенучы.


450 гадоў паэме Людовіка Арыёста “Апантаны Арланда”
450 гадоў паэме Людовіка Арыёста “Апантаны Арланда”

Арыёста пачаў працаваць над паэмай прыкладна ў 1506 годзе, калі яму было 32 гады. Першае выданне паэмы ў 40 песнях было апублікавана ў Ферары ў красавіку 1516 года і было прысвечана патрону паэта Іпаліту д’Эстэ. Арыёста працягваў збіраць больш матэрыялу для паэмы і ў 1520‑х гадах напісаў яшчэ пяць песняў, якія адзначылі далейшае развіццё яго паэзіі. Яны былі апублікаваны пасля яго смерці яго пазашлюбным сынам Вірджыніа. Арыёста шукаў стылістычнай парады ў гуманіста П’етра Бемба, каб даць свайму вершу апошнюю ступень адшліфоўкі.

“Апантаны Арланда” – адна з найвышэйшых вяршынь сусветнай паэзіі. У Заходняй Еўропе імя Арыёста нязменна ставілася каля імёнаў Гамера і Вяргілія.


450 гадоў паэме Людовіка Арыёста “Апантаны Арланда”
450 гадоў паэме Людовіка Арыёста “Апантаны Арланда”
450 гадоў паэме Людовіка Арыёста “Апантаны Арланда”

450 гадоў паэме Людовіка Арыёста “Апантаны Арланда”
450 гадоў паэме Людовіка Арыёста “Апантаны Арланда”
450 гадоў паэме Людовіка Арыёста “Апантаны Арланда”

Сюжэт паэмы распавядае нам пра прыгоды Арланда. Арланда – хрысціянскі рыцар, вядомы на французскай, а потым і на англійскай мовах як Раланд. Гісторыя разгортваецца на фоне вайны паміж хрысціянскімі паладынамі Карла Вялікага і арміяй сарацынаў, якая ўварвалася ў Еўропу і спрабуе зрынуць хрысціянскую імперыю. Паэма пра вайну і каханне, пра рамантычны ідэал рыцарства. У ім спалучаюцца рэалізм і фантазія, гумар і трагізм. Сцэна падзеяў – гэта ўвесь свет: ад Еўропы да Азіі і Афрыкі, а таксама падзеі пераносяцца нават на Месяц. Вялікая група персанажаў змяшчае хрысціян і сарацынаў, салдат і ведзьмакоў, а таксама фантастычных істот, у тым ліку гіганцкага марскога монстра па імені Орк і лятучага каня гіпагрыфа. У яго складаную эпізадычную структуру ўплятаецца мноства тэм, але найбольш важнымі з’яўляюцца няшчаснае каханне паладзіна Арланда да язычніцкай прынцэсы Анжалікі, якое пазбаўляе яго розуму, і каханне паміж хрысціянскай ваяўніцай Брадамантэ і сарацынам Руджэра.


450 гадоў паэме Людовіка Арыёста “Апантаны Арланда”
450 гадоў паэме Людовіка Арыёста “Апантаны Арланда”

У фондзе рэдкіх кніг ЦНБ НАН Беларусі захоўваецца Венецыянскае выданне 1572 года на італьянскай мове. Гэтая кніга па праву лічыцца адной з найпрыгажэйшых кніг у нашых фондах. Звыш 50 гравюр раскрываюць перад чытачом прыгоды апантанага каханнем і жыццём Арланда.

На працягу 25 год выдатны італьянскі паэт часоў Рэнэсансу Людовіка Арыёста працаваў над гэтым творам, ствараючы адзіны з самых уплывовых твораў ва ўсёй еўрапейскай літаратуры, які дагэтуль застаецца крыніцай натхнення для пісьменнікаў. Нягледзячы на тое, што паэма была надрукавана пасмяротна, але свайму аўтару яна надала бессмяротную славутасць.

пост

Ісці на святло лабірынтамі даўніх падзей

ВІТАЛЮ СКАЛАБАНУ

Ісці на святло лабірынтамі даўніх падзей,
Ісці на святло – дзеля зніклых у цемры людзей.
Скрозь цемру ісці – і рабіцца драбніцай святла,
Каб праўда здабытая
сэрца жывым апякла,
Каб крокі дзядоў не расталі, як сон у траве,
Каб людзі спазналі аднойчы –
Айчына жыве!...

Людміла Рублеўская

5 жніўня спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння беларускага гісторыка, літаратуразнаўцы, кандыдата гістарычных навук Віталя Уладзіміравіча Скалабана.


Да 75-годдзя з дня нараджэння Віталя Скалабана
Да 75-годдзя з дня нараджэння Віталя Скалабана

Віталь Скалабан нарадзіўся ў 1947 годзе ў вёсцы Шылавічы Слонімскага раёна. Ён скончыў Ленінградскі ўніверсітэт у 1970 годзе. 3 1972-га працаваў у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя» рэдактарам, пасля загадчыкам рэдакцыі.

Віталь Уладзіміравіч быў унікальным знаўцам гісторыі беларускага нацыянальнага руху. Менавіта ён выявіў, хто быў аўтарам паэмы «Тарас на Парнасе». Ён стаяў у вытоках стварэння найлепшых энцыклапедый на беларускай мове, у тым ліку 6‑тамовай «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі». Пры гэтым ён быў выдатным пісьменнікам: ён аўтар дзясяткаў публікацый у газетах і часопісах, пісаў пра постаці і эпізоды гісторыі.


Да 75-годдзя з дня нараджэння Віталя Скалабана
Да 75-годдзя з дня нараджэння Віталя Скалабана
Да 75-годдзя з дня нараджэння Віталя Скалабана

Апошнім местам працы В. В. Скалабана быў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь.


Да 75-годдзя з дня нараджэння Віталя Скалабана

Ён быў асобай шырокавядомай, пазвавальнай, карыстаўся грамадскай увагай, бо талент даследчыка і публікатара спалучаўся ў ім з талентам лектара і асветніка.

«Архівіст і Гісторык з вялікай літары, шчыры руплівец, клапатлівец на ніве ўзнаўлення і сцвярджэння гістарычнай памяці. Такім ён будзе, павінен бачыцца ўсім наступным пакаленням прафесійных і сумленных гісторыкаў, архівістаў» – пісаў Алесь Карлюкевіч.


Да 75-годдзя з дня нараджэння Віталя Скалабана
Да 75-годдзя з дня нараджэння Віталя Скалабана

Вобраз Віталя Уладзіміравіча склаўся з успамінаў яго сяброў і калег, вучняў і паслядоўнікаў – людзей, блізкіх яму па духу, тых, хто цесна супрацоўнічаў і ведаў яго асабіста.

Вытрымкі са Зборніку памяці Віталя Скалабана «Ісці на святло лабірынтамі даўніх падзей»:

Михаил Шумейко:

« … Воспитанник Санкт-Петербургского (Ленинградского) университета, В. Скалабан со студенческих времен имел счастливую возможность окунуться в мир науки, дышать его воздухом <…> Богатейшие архивные, библиотечные, музейные собрания города на Неве вселяли надежду в возможность реализации научных планов, которые возникли еще у Скалабана-школьника, увлеченного, во многом благодаря влиянию отца, подлинного краеведа и краелюба, идеей подготовки исторического труда о политической истории Беларуси первой четверти ХХ века…».

Анатоль Бутэвіч:

«…І мо самае галоўнае – ён быў неардынарным і неабыяковым чалавекам. Чалавекам, які насуперак архіўнай цішыні любіў і шанаваў стасункі з людзьмі, не пазбягаў зацятых спрэчак па тых ці іншых пытаннях, што хвалявалі яго і змушалі думаць і думаць, перш чым вынесці нейкае меркаванне. У такіх спрэчках часта першынство належала менавіта Віталю Уладзіміравічу, бо ён валодаў дакументальным пацвярджэннем сваёй пазіцыі, сваіх высноваў. А дакумент, як вядома, пераконвае мацней за любыя эмоцыі. Вось гэтае разумнае спалучэнне эмоцый і яго вялікасці факта, дакумента наяве бачна ў ягоных літаратурных і нават навуковых публікацыях, у кнігах, да падрыхтоўкі якіх ён далучыўся. А такіх публікацый, на наша шчасце, нямала. 

Быў ён чалавекам, да якога ахвотна хінуліся іншыя, з якім было не сумна, які знаходзіў паразуменне і тэму для гаворкі ў любой цікавай для яго кампаніі. Відаць, ён найперш любіў і цаніў жыцце, а таму не хацеў марнаваць ніводнага пражытага дня. Да таго ж ён был чалавекам публічным у самым глыбінным значэнні гэтага слова. Не баяўся ніякай аўдыторыіі, умеў размаўляць з ёй нароўні. Мог выступіць з лекцыяй перад моладдзю і людзьмі дасведчанамі, на тэлебачанні пачуваўся свабодна, на навуковых канферэнцыях быў здольны абараняць і адстойваць свой пункт гледжання на тую ці іншую з’яву…».

Ганна Запартыка:

«… З вялікім захапленнем і павагай ставіўся Віталь Уладзіміравіч Скалабан да архіваў і працы архівістаў. І сам быў прыроджаным архівістам, чалавекам, для якога гістарычная праўда была вышэй і даражэй за ўсе. Ён валодаў вялікім талентам «чытаць» дакумент, складаць з раскіданых архіўных драбніц цэлыя гістарычныя палотны, узнаўляць біяграфіі даўно забытых дзеячаў і даваць ім новае духоўнае жыццё. Ён змусіў свайго сучасніка думаць аб мінулым, учынках яго герояў і антыгерояў, яго высакародным і пачварным, шчаслівым і трагічным. Гэтым самым спраўдзілася яго роля ў гістарычным выхаванні цэлага пакалення, фарміраванні культурных, этычных, філасофскіх поглядаў на ролю архіваў і архіўных крыніц. <…> Віталь Уладзіміравіч шчыра радаваўся кожнаму новаадкрытаму факту, узнятаму з небыцця імені, апублікаванаму раней невядомаму твору. І было ўсё роўна: зроблена гэта ім ці кім іншым – вочы яго свяціліся ад таго, што мінулае спакваля адчыняе нам свае таямніцы …».

Николай Илькевич

«…Конечно, я не смогу рассказать о В. Скалабане и малой толики того, что знают о нём его белорусские коллеги, многочисленные друзья в Москве, Санкт-Петербурге, Польше, Литве. Думаю, в самом непродолжительном времени о Виталии Владимировиче будут написаны и выпущены прекрасные и нужные книги. В. Скалабан это заслужил всей своей яркой и подвижнической жизнью. Он действительно достоин такой памяти и подобного «нерукотворного» памятника – многочисленные комментарии, появившиеся в Интернете в первые часы после смерти Виталия Владимировича, красноречиво и убедительно об этом свидетельствуют. Он сам всю свою творческую энергию посвятил и все силы отдал на создание аналогичных памятников – в виде сборников документов, энциклопедий, библиографических указателей, изданий с материалами научных конференций, сценариев к документальным фильмам и телепередачам, пьес, сводных каталогов и каталогов выставок, архивных описей…».

Аляксей Каўка

Прабач мне, дружа…

«…І вось – апошні фотаздымак з апошняе таксама нашае сустрэчы ў Менску. Папрасіў тады Віталя правесці мяне да Нацыянальнае Бібліятэкі (новае яе сядзібы яшчэ не бачыў). Дамовіліся спаткацца ля помніка Скарыну. Гэта ж – цёплым рокатам-голасам па тэлефоне ўдакладняў сябра – на колішніх Содалевых сотках, непадалёк ад майго дома. Тады ж золкім лістападаўскім днём і адзначыліся мы ля пастамента нашаму Першадрукару. Каментуючы маскоўскаму госцю мастацкі роспіс-ухваленне Слову роднаму прытчамі, паэтычнымі радкамі Скарыны, Багушэвіча, Купалы… на бібліятэчным фасадзе, Скалабан атымістычна заўважыў: няварта адчайвацца, дзядзька Аляксей, мова беларуская бачыце, жыве, і мы будам жыць. Бо, як сцвердзіў ён раней на старонках ЛіМа, «скарынічы вечныя». Прынамсі незабыўны – адзін і іх мой светладумны сябра-скарыніч.»

Андрей Киштымов:

«…Он очень любил людей в истории. Причем живые фигуры, с их силой и слабостями в праздники и будни, на переломах истории и в семейном интерьере. Он говорил и писал о них так, что это создавало эффект присутствия. Его легко было представить рядом с Купалой или Коласам, в Белнацкоме или Инбелкульте. Он бы там не потерялся, ему было бы о чем поговорить с этими людьми.

И это, наверное, справедливо, что человек, который столько имен вписал в нашу белорусскую историю, сам навсегда остался в ней.»

Віктар Корбут:

«Яго няма, а кнігі яго выходзяць. Сведчыць гэта пра тое, што чыннасць Віталя Скалабана абганяла час. Хаця сам ён не спяшаўся, а педантычна рабіў сваю справу: даставаў са стосаў архіуных спраў раней невядомыя навукоўцам дакументы і, як кажуць даследчыкі, уводзіў у навуковы абарот. <…>

Упэўнены, што без адкрыццяў, зробленых Віталём Уладзіміравічам, гісторыю Радзімы ХХ стагоддзя мы ўяўлялі б сёння інакш. 

Я не маю на мэце даваць агляд прац Віталя Уладзіміравіча. Я хачу сказаць колькі слоў пра Скалабана як пра чалавека, якога знаў.

Захапляючыся кругаглядам Віталя Уладзіміравіча, я спачатку яго дапякаў (а мо нават і ўпікаў): «Чаму ж вы, спадар Скалабан, не дасце сваіх кніг? ». І раптам кнігі Скалабана ў апошнія гады сталі выходзіць! І працягваюць друкавацца пасля смерці навукоўца. Праўда, гэта не магнаграфічныя даследаванні, а зборнікі дакументаў. Магчыма, чытачы нават і не заўважаць пад вокладкамі імя ўкладальніка. 

<…> Скалабан, праўда, любіў недагаворваць: пачне пра нешта расказваць і раптам змоўкне. Ніколі не казаў лішняга. Магчыма, таму што выказваў толькі тыя меркаванні, у якіх быў упэўнены на 100 працэнтаў. Скалабан знаёміў з фактамі. А высновы мусіў рабіць чытач.

Часам мне хочацца набраць нумар Віталя Уладзіміравіча, каб параіцца, пацікавіцца яго меркаваннем…».

Анатоль Сідарэвіч:

«Гэта было як рытуал. Наша размова звычайна пачыналася з вітання «Здравствуйте, товарищ Скалабан! » або з нямецкага адпаведніка гэтага вітання: «Guten Tag, Genosse Skalaban». І ў адказ я заўсёды чуў: «Laba diena, draugas Sidarevičius». Пасля такога абмену мы адразу пераходзілі на родную мову.

Ініцыятава тэлефонных размоваў амаль заўсёды сыходзілі ад мяне, бо Віталь Скалабан быў чалавекам-даведнікам. Не кожнаму дадзена ведаць усіх гісторыкаў Беларусі, хто што даследуе, хто што піша, а Віталь Уладзіміравіч ведаў, здаецца, усё пра ўсіх. І калі трэба было даведацца, што гэта за аўтар, дзе ён публікаваўся, Віталь Уладзіміравіч прыходзіў на дапамогу. <…>

…Вечна бадзёры, вечна з усмешкай – такім ён помніцца, бадай, кожнаму, хто яго ведаў…».

Ціхан Чарнякевіч:

«Прафесіяналы. Іх на пальцах пералічыць можна ў кожнай галіне беларускай навукі.

Прафесіянал валодае перш за ўсё вычарпальнай інфармацыяй па прадмеце. Віталь Уладзіміравіч, здавалася, ведаў усё. Акрамя радовішчаў уласнага архіва, які збіраўся дзесяцігоддзямі і ў будучыні стане неабходным памочнікам для кожнага даследчыка гісторыі Беларусі 1‑ай паловы ХХ ст., Скалабан ведаў усе сховішчы Мінска як свае пяць пальцаў. Больш за тое, ён зазіраў і ва ўсе літаратурныя музеі, рэгіянальныя архівы, у замежных камандзіроўках пільна інспектаваў аддзелы рукапісаў бібліятэк, маладаступныя архівы, каб знайсці нешта новае, свежае. Пра Беларусь, канечне. І пра беларусаў. Только пра іх, гэта асноўнае ...».


Да 75-годдзя з дня нараджэння Віталя Скалабана
Да 75-годдзя з дня нараджэння Віталя Скалабана

Да 75-годдзя з дня нараджэння Віталя Скалабана

Спіс друкаваных прац В.В. Скалабана ў якасці рэдактара і аўтара ў ЭК ЦНБ НАН Беларусі на беларускай мове і на рускай мове

пост

Быць Беларусам! Да 105-ці-годдзя Янкі Брыля

Быць чалавекам свайго часу трэба, дакладней кажучы — нельга не быць. Але ж як гэта важна быць яшчэ і над часам, быць тым, хто бачыць далей наперад, вышэй — у агульначалавечае.

Янка Брыль


Янка Брыль, 1979 г.

Для беларускай нацыянальнай культуры сярод постаццяў пісьменнікаў значна вылучаецца асоба празаіка, публіцыста і перакладчыка Івана Антонавіча Брыля, якому 4‑га жніўня спаўняецца 105 год з дня нараджэння.

Жыццёвыя карані і вытокі творчага натхнення народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля пайшлі са старажытнай і знакамітай Навагрудчыны. Гэты край даў свету не аднаго выдатнага творцу, сярод якіх паэты Адам Міцкевіч і Уладзіслаў Сыракомля, навуковец Ігнат Дамейка, хірург Якаў Зэдьдовіч і інш.

Але сам Янка Брыль (самы малодшы ў сям’і) з’явіўся на свет у 1917 годзе ў Адэсе, куды яго сям’я была вымушана з’ехаць пад час Першай сусветнай вайны. Нарадзіўся Іван Антонавіч Брыль у сям’і з сялянскімі каранямі. Яго бацька, Антон Данілавіч Брыль, быў родам з вёскі Загора, адкуль у 17 гадоў паехаў у Пецярбург. Са сталіцы Расійскай імперыі лёс прывёў маладога чалавека ў Адэсу, дзе ён стаў правадніком цягніка Адэса – Пецярбург. Бацька будучага пісьменніка ўзяў шлюб з дзяўчынай-зямлячкай Анастасіяй Іванаўнай Чычук. Сям’я была шчыра і па-сяброўску згуртаваная, дзяцей заахвочвалі да вучобы, старэйшыя дапамагалі малодшым.

Цікава, што брылём называюць у Беларусі і ва Украіне традыцыйны саламяны або лямцавы шыракаполы капялюш, які сяляне апраналі падчас працы ў полі. Для лета брылі плялі з саломы, чароту, лазы. Плеценыя саламяныя палоскі (саламяную тасьму) зашывалі суровымі ніткамі ці конскім воласам. Такія капялюшы насілі ў любы час года. Святочныя брылі вышэй палёў упрыгожваліся конскім воласам, каляровай тасьмой чырвонага або сіняга колераў, а летам-жывымі кветкамі.


Янка Брыль, 1996 г.

Старэйшыя дзеці былі ўжо самастойнымі і засталіся ў Адэсе, а з малодшымі — Міколам, Міхасём і Янкам — бацькі вяртаюцца ў вёску Загора ў 1922 годзе, дзе і прайшло маленства будучага пісьменніка. На радзіме бацькоў Янка Брыль скончыў загорскае трохкласнае вучылішча і паступіў у польскую сямігадовую школу ў мястэчку Турэц, якую паспяхова скончыў у 1931 годзе. У 1924 годзе памёр бацька, і ўвесь цяжар па выхаванні дзяцей лёг на плечы маці. Як бы ні было цяжка, яна рабіла ўсё, каб вывучыць дзяцей і вывесці іх у людзі. Янка Брыль заўсёды з удзячнасцю, пяшчотай і замілаваннем успамінаў маці, якая была бязмерна адданая сям’і. Пасля заканчэння сямігодкі ў будучага пісьменніка выспела жаданне працягваць вучобу ў гімназіі. Брат Міша, які ўжо год адвучыўся ў Навагрудскай польскай гімназіі, падрыхтаваў хлопца да экзаменаў, і Янка паспяхова вытрымаў іспыты і ў 1931 годзе стаў гімназістам. У беларускай вёсцы існавала традыцыя, каб малодшы сын заставаўся даглядаць старых бацькоў, таму Янка вымушаны быў вярнуцца ў бацькоўскую хату, дзе займаўся гаспадаркай і самаадукацыяй.


Партрэт Я. Брыля, зроблены братам Міхаілам. 1937 г.
Партрэт Я. Брыля, зроблены братам Міхаілам. 1941 г.

Вельмі рана ў юнака прачнулася жаданне выказаць свае думкі і пачуцці ў вершах, апавяданнях. «З чатырнаццаці год за сталага працуючы ў гаспадарцы, я многа чытаў, настойліва займаўся самаадукацыяй. Многія ночы праседжваў над першымі творамі», – адзначаў Янка Брыль у сваёй аўтабіяграфіі.


Аўтабіяграфія. 1946 г.

Паступова ў юнака з’явілася жаданне і самому пісаць. Спрабаваў свае сілы Брыль у паэзіі, прозе і нават публіцыстыцы. Першымі апублікаванымі творамі маладога літаратара былі вершы, якія з’явіліся ў часопісе «Шлях моладзі» ў 1938 годзе: «Апошнія крыгі», «Ажываюць лес і поле...» і інш. У гэты перыяд былі напісаны і празаічныя творы: апавяданні «Цюцік», «Сустрэча», «Марыля», «Праведнікі і зладзеі» і інш.


Вершы на роднай мове. Аўтограф. 1932-1940 гг.
Вершы на роднай мове. Аўтограф. 1932-1940 гг.

«Проста і ясна». Апавяданне. Аўтограф. 1936 г.
«У пачатку лета».  Апавяданне. Аўтограф. 1934 г.

Акрамя літаратурных здольнасцей, Янка Брыль меў яшчэ і арганізатарскі талент, займаўся культурнай і асветніцкай працай. У роднай вёсцы ён стварыў драматычны гурток, ставіў спектаклі і перакладаў на беларускую мову для тэатральнага рэпертуару творы рускіх і польскіх аўтараў.


«Думкі аб народным тэатры». Артыкул. Аўтограф. 1938 г.
«Думкі аб народным тэатры». Артыкул. Аўтограф. 1938 г.

У 1939 годзе Брыля прызвалі на службу ў польскае войска, у марскую пяхоту. Як сапраўдны і добра выхаваны сын, ён паабяцаў маці, кожны тыдзень пісаць лісты дадому. У якасці кулямётчыка марской пяхоты ён удзельнічаў у баях з нямецкімі захопнікамі, а пад Гдыняй трапіў у палон. У лагеры палонных прымусова працаваў рознарабочым, выношваў думку аб уцёку. Яго, як і іншых салдат, выкарыстоўвалі ў якасці рабочай сілы. Пратэстуючы супраць такога становішча, будучы пісьменнік спачатку ўзначаліў забастоўку, а затым арганізаваў у жніўні 1940 года ўцёкі з лагера. Янку чакала няўдача: ужо ў Польшчы ўцекачоў злавілі і юнака зноў адправілі ў лагер. Так Брыль апынуўся ў лагеры ў Вайдэне, у Баварыі, дзе пазнаёміўся і пасябраваў з Міхасём Васільком – беларускім паэтам. Пад час палону працягваў пісаць, дасылаў маці лісты. Пра палон і гісторыю вяртання дадому пазней ён напіша ў рамане «Птушкі і гнёзды».


Запісная кніжка з запісамі дзённікавага характару. 1939 г.
Запісная кніжка з запісамі дзённікавага характару. 1939 г.
Запісная кніжка з запісамі дзённікавага характару. 1939 г.

Паштоўка Я. Брыля з нямецкага палону, адрасаваная маці. 1941 г.
Паштоўка Я. Брыля з нямецкага палону, адрасаваная маці. 1941 г.

Ліст да маці

У верасні 1941 года Янка Брыль разам з сябрамі ўцёк з палону дахаты, а ў 1942 годзе стаў сувязным партызанскай групы Ц. Дуднікава, перадаваў звесткі аб дыслакацыі і перамяшчэнні нямецкіх войскаў у Мірскім раёне разведцы партызанскіх брыгад імя Жукава і «Камсамолец». У 1944 годзе, калі сям’я Брылёў пайшла ў партызаны, Янка стаў разведчыкам брыгады «Камсамолец», удзельнічаў у баях. Акрамя таго, быў рэдактарам партызанскай газеты «Сцяг свабоды», наладзіў выданне сатырычнага лістка «Партызанскае жыгала», дзе друкаваў свае вершы, нарысы і фельетоны пад псеўданімамі Я. Пчала, І. Асцюг. Я. Б‑ль.


Пасведчанне разведчыка партызанскай брыгады Камсамолец. 1944 г.

Партызанскае жыгала. 1944, № 8, 28 мая.
Партызанскае жыгала. 1944, № 8, 28 мая.

Пасведчанне партызана Беларусі. 1970 г.

На працягу 1950‑х гг. пісьменнік плённа працаваў у жанры аповесці, раскрываючы часам свае аўтабіяграфічныя факты з жыцця («Сірочы хлеб», «У сям’і», «На Быстранцы»). У 1960‑я гады Я. Брыль пачаў асвойваць жанр мініяцюры: нізка лірычных мініяцюр «Рамонкавы россып» з’явілася ў часопісе «Маладосць» за 1964 год. Сёння пісьменніка лічаць непераўзыдзеным майстрам лірычнай мініяцюры.

У наступнае дзесяцігоддзе празаік выдаў шэраг твораў сярэдняй эпічнай формы. У 1975 годзе была напісана аповесць «Ніжнія Байдуны», у 1978‑м — «Золак, убачаны здалёк», адзначаная Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Якуба Коласа. У 1975 годзе выйшла дакументальная кніга «Я з вогненнай вёскі...», якая была створана ў суаўтарстве з Алесем Адамовічам і Уладзімірам Калеснікам.


Кніга Брыля з дарчым надпісам
Кніга Брыля з дарчым надпісам

Янка Брыль абжыў лецішча на беразе Нёмана ў вёсцы Крынічнае, дзе і працягваў сваю творчую працу. Мастак слова меў шмат узнагарод і за баявыя заслугі, і за самаадданую працу, але самае ганаровае званне — народнага пісьменніка БССР — ён атрымаў у 1981 годзе.


Янка Брыль, 1988 г.

У 1990 годзе была надрукавана аповесць Янкі Брыля «Муштук і папка», у якой пісьменнік падзяліўся з чытачом балючай праўдай пра трагічны лёс старэйшага брата Уладзіміра, расстралянага ў 1930‑я гады. У творы аўтар-філосаф праз асабістую драму раскрыў шматпакутную гісторыю беларускага народа.


Білет члена Еўрапейскага аб’яднання пісьменнікаў. 1961 г.

Уся творчасць Я. Брыля – гэта глыбокі філасофскі роздум над убачаным і перажытым за доўгае жыццё, гэта апісанне гістарычнага шляху беларускага народа. Пісьменнік быў шчырым у жыцці і ў творчасці, пра што напісаў у адной са сваіх мініяцюр: «Я магу памыляцца шмат у чым, у жыцці маім было нямала меншых і большых памылак, але адно я ведаю цвёрда: вышэй за ўсё і перш за ўсё — чалавечнасць. Я веру ў гэта ўсё сваё жыццё...».

Постаць Янкі Брыля – гэта постаць чалавека, які нягледзячы на ўсе цяжкасці жыцця здолеў быць беларусам, а не казацца.


Брыль у 1996 г.
×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля