Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

archive1
пост

Ігнат Дамейка: з Мядзвядкі — у Санцьяга-дэ-Чылі (1802—1889)

На чылійскім узбярэжжы Ціхага акіяна размясціўся порт Пуэрта-Дамейкі, а ля падножжа Кардыльераў — горад Дамейка. На карце Чылі можна знайсці горны хрыбет з аналагічнай назвай, а ў Андах — вулканічную граду «Кардыльера дэ Дамейка». У той жа час заолагі могуць пахваліцца малюскам Наўтылус дамейкус, геолагі — прадэманстраваць мінерал дамейкіт, астраномы — паказаць астэроід 2784 Дамейкі, а батанікі — прапанаваць палюбавацца на фіялку дамейкіяну.


Ігнат Дамейка: з Мядзвядкі — у Санцьяга-дэ-Чылі

Усе яны названыя ў гонар аднаго чалавека — нашага земляка Ігната Дамейкі.


Ігнат Дамейка: з Мядзвядкі — у Санцьяга-дэ-Чылі
Ігнат Дамейка: з Мядзвядкі — у Санцьяга-дэ-Чылі
Ігнат Дамейка: з Мядзвядкі — у Санцьяга-дэ-Чылі

Нарадзіўся Ігнат Домейкач 31 ліпеня 1802 года ў маёнтку Мядзвядка Навагрудскага павета Мінскай губерні (сёння — Карэліцкі раён). Скончыў калегію ў Шчучыне і у 14 гадоў паступіў у Віленскі ўніверсітэт, дзе быў самым маладым у той перыяд студэнтам. Там ён пазнаёміўся з Адамам Міцкевічам, Янам Чачотам і Томашам Занам. Пазней Міцкевіч апіша свайго сябра ў паэме «Дзяды» ў вобразе Жэготы (так называлі яго сябры па ўніверсітэце).

У чэрвені 1817 года атрымаў ступень кандыдата філасофіі. Вучобу скончыў у першай палове 1820 года. Пазней, у 1822 годзе, наведваў лекцыі астранома Пятра Славінскага, у 1823 годзе слухаў лекцыі філосафа Галухоўскага і гісторыка Яўхіма Лялевеля. У чэрвені 1822 года яму была прысвоена ступень магістра філасофіі, таксама атрымаў ступень магістра матэматыкі.

Ён ведаў некалькі моў: валодаў польскай, як выпускнік гімназіі вывучаў лацінскую і грэцкую, як чалавек сваёй эпохі, свабодна гаварыў па-французску. Перад паездкай у Чылі за тры месяцы вывучыў іспанскую. Вядомы факт, што ён перакладаў на польскую з арабскай Каран. Нідзе ў біяграфіі не было звестак, што ён прыняў мусульманства альбо неяк клапаціўся аб становішчы мусульман у Расійскай імперыі. Проста ён шукаў сваё месца ў жыцці, магчыма, таму вырашыў пакінуць след пра сябе – перакласці гэтую кнігу.

Пад час паўстання 1830—1831 гадоў Дамейка прыняў у ім удзел, ваяваў у корпусе Д. А. Хлапоўскага, у адзін час разам з Эміліяй Плятэр і яе стрыечнымі братамі Быў ад’ютантам 25-га пяхотнага палка.

У ліпені 1832 года разам з А. Міцкевічам і іншымі эмігрантамі пераехаў у Парыж. Дамейка стаў наведваць лекцыі ў Калеж дэ Франс, у Сарбонскім універсітэце, займаўся ў Батанічным садзе, удзельнічаў у геалагічных экскурсіях. У 1834—1837 гг. вучыўся ў Горнай школе ў Парыжы, якую скончыў з дыпломам горнага інжынера.

А калі з’явілася магчымасць перабрацца ў Чылі, дзе патрабаваўся выкладчык хіміі і мінералогіі, Ігнат Дамейка падпісаў кантракт на шэсць гадоў і адправіўся ў сваё першае марское падарожжа.


Ігнат Дамейка: з Мядзвядкі — у Санцьяга-дэ-Чылі

Паднімаючыся на борт карабля, хіба мог ён падумаць, што з’язджае не на шэсць, а на сорак шэсць гадоў і што далёкае і незнаёмае Чылі стане для яго другой радзімай. Дабрацца да Рэспублікі Чылі аказалася не так ужо і проста: сыйшоўшы з карабля ў Рыа-дэ-Жанейра, Ігнату Дамейку прыйшлося наняць у порце коней і мулаў. Шлях яго ляжаў праз амазонскія лясы, засушлівыя пустыні, заснежаныя горы... Многае прыйшлося перажыць падарожніку на паўднёваамерыканскім кантыненце, але, магчыма, менавіта тады ў ім прачнулася любоў да гэтай дзікай, суровай зямлі і цяга да падарожжаў. Пазней ён не раз разам са сваімі вучнямі будзе адпраўляцца ў горы, адкрываючы для сябе гэтую краіну ўсё з новага і новага боку.

Будучы выкладчыкам хіміі і мінералогіі Горнай школы г.Какімба, Ігнат Дамейка вёў актыўную даследчую дзейнасць, займаўся пошукам і вывучэннем карысных выкапняў. Менавіта ён адкрыў салетру і арганізаваў яе здабычу, і ўжо ў хуткім часе гэта ўгнаенне стала актыўна выкарыстоўвацца ў многіх краінах свету. Яму ж належыць і гонар адкрыцця новых радовішчаў золата, срэбра, каменнага вуглю і нафты ў Чылі.

Будучы вялікім навукоўцам, Дамейка працягваў заставацца і вялікім чалавекам. Гледзячы, у якіх умовах і за якую сціплую плату вымушаны працаваць мясцовыя, чылійскія шахцёры, ён пачаў пісаць лісты ўраду краіны з патрабаваннем павысіць аплату рабочым і палепшыць умовы іх працы. І, што самае дзіўнае, яму пайшлі насустрач.

Пасля заканчэння шасцігадовага кантракту Ігнат Дамейка перабраўся ў Сант’яга, дзе яму прапанавалі пасаду прафесара мінералогіі ў мясцовым універсітэце. У сталіцы Чылі ён працягваў займацца навуковай працай, збіраў і апісваў невядомыя раней расліны, мінералы, закамянеласці і метэарыты. Акрамя гэтага, прафесар адшукаў у гарах крыніцы чыстай вады і правёў у горад вадаправод, назаўжды вырашыўшы праблему з забеспячэннем мясцовых жыхароў чыстай вадой.

Дом І. Дамейкі на ўскраіне Сант’яга стаў тым месцам, дзе збіраліся лепшыя розумы чылійскай рэспублікі. Па ініцыятыве нашага земляка ў краіне была распрацавана школьная рэформа, якая дазволіла зрабіць навучанне ў школе больш дэмакратычным і агульнадаступным.

А пасля таго, як Дамейку абралі рэктарам універсітэта ў Сант’яга, ён заняўся пераўтварэннем сістэмы вышэйшай адукацыі, узяўшы за аснову сістэму адукацыі Віленскага ўніверсітэта.

Чылійскія газеты таго часу пісалі: «Пан Дамейка не проста навуковец, ён – апостал навукі. У краіне няма больш папулярнага і паважанага імя, чым імя Дамейкі».


Ігнат Дамейка: з Мядзвядкі — у Санцьяга-дэ-Чылі
Ігнат Дамейка: з Мядзвядкі — у Санцьяга-дэ-Чылі

Пад яго кіраўніцтвам ва ўніверсітэце Сант’яга быў заснаваны музей мінералогіі і фізічны кабінет, горная і хімічная лабараторыі, бібліятэка прыродазнаўства. Сёння ў ёй захоўваюцца ў тым ліку і навуковыя працы прафесара – больш за 130 работ, у прыватнасці падручнік «Мінералогія», па якім некалькі дзесяцігоддзяў вучыліся паўднёваамерыканскія студэнты.


Ігнат Дамейка: з Мядзвядкі — у Санцьяга-дэ-Чылі
Ігнат Дамейка: з Мядзвядкі — у Санцьяга-дэ-Чылі

Усё, што бачыў І. Дамейка, з чым яму даводзілася сутыкацца, ён апісваў у кнігах. Напрыклад, знаёмства з дзікім індыйскім племем араўканов лягло ў аснову яго кнігі «Араўканія і яе жыхары», апублікаванай у 1860 годзе ў Вільні і перакладзенай на многія мовы свету.

Ігнат Дамейка тройчы пераабіраўся рэктарам універсітэта ў Сант’яга і сышоў з гэтай пасады па ўласнай ініцыятыве толькі ў 1884 годзе – у знак пратэсту супраць захопніцкай вайны Чылі з Перу. Урад краіны прыняў адстаўку навукоўца і ўсталяваў яму самую высокую на той момант пенсію ў краіне — больш за 6 тысяч піястраў за год.

І толькі ва ўзросце 82‑х гадоў Ігнату Дамейку ўдалося ўбачыць зноў родную Наваградчыну. Ён пабываў у Мядзвядцы, чатыры гады пражыў у Жыбартоўшчыне,у доме зяця і дачкі, некалькі разоў наведаў магілы сваіх бацькоў. Неаднаразова ездзіў у Парыж і Рым, наведаў Кракаўскі Ягелонскі універсітэт, які прысвоіў яму ганаровае званне доктара медыцыны.


Ігнат Дамейка: з Мядзвядкі — у Санцьяга-дэ-Чылі

Хутка Дамейка адправіўся ў Рым, а адтуль, па благаславенні Папы Рымскага Льва XVIII, ў паломніцкае падарожжа па Святой Зямлі. У гэты ж час ім была напісана аўтабіяграфічная кніга «Мае падарожжы».

У 1888 годзе наш зямляк прыняў рашэнне вярнуцца ў Чылі, аднак па дарозе цяжка захварэў і па прыездзе ў Сант’яга, у 1889 годзе, памёр. Дзень яго пахавання быў абвешчаны днём нацыянальнай жалобы.

Ужо пасмяротна І. Дамейка абвясцілі нацыянальным героем Рэспублікі Чылі, і яму было прысвоена званне ганаровага чылійца.

Складана пераацаніць уклад Ігната Дамейкі ў развіццё мінералогіі, фізікі, хіміі, геалогіі, геаграфіі, металургіі, заалогіі і іншых навук. Сёння памяць пра яго шануюць на ўсіх кантынентах, называючы вучонага чалавекам свету.


Ігнат Дамейка: з Мядзвядкі — у Санцьяга-дэ-Чылі
Ігнат Дамейка: з Мядзвядкі — у Санцьяга-дэ-Чылі

Вуліцы, названыя ў яго гонар, з’явіліся ў Мінску і вёсцы Крупава Лідскага р‑на. У Мядзвядцы ўсталяваны бюст навукоўцу, а ля касцёла ў Міры, дзе пахаваны яго бацька, – памятны камень. Да юбілею ў мінскім выдавецтве «Беларускі кнігазбор» быў прымеркаваны выпуск яго кнігі «Мае падарожжы».

У фондзе ЦНБ НАН Беларуі захоўваюцца прыжыццёвыя працы Ігната Дамейкі, з поўным зместам якіх можна азнаёміцца на старонках праекта Навукоўцы, якія праславілі Беларусь

Заказаць кнігі пра Ігната Дамейку і яго бібліяграфію можна праз Электронны каталог бібліятэкі

пост

Два яблыкі на адной галінцы

У 2022 не толькі адзначаюцца юбілеі волатаў роднага слова Янкі Купалы і Якуба Коласа (140 гадоў з дня нараджэння), але і спаўняецца 110 гадоў з моманту іх першай сустрэчы і пачатку далейшага моцнага сяброўства, якое расцягнецца на ўсё жыццё. 

Янка Купала і Якуб Колас – з’ява ўнікальная і, здаецца, адзіная ў такім родзе ў сусветнай літаратуры. 

110 гадоў з моманту першай сустрэчы Купалы і Коласа

Розныя па творчай манеры (у кожнага свой голас, стыль, свой непаўторны жыццёвы шлях, чалавечы характар, духоўны свет), яны былі блізкія па сваіх эстэтычных поглядах, грамадскіх ідэалах. Феномен «літаратурнай пары» Янкі Купалы і Якуба Коласа прываблівае зрок сваёй гарманічнай цэласнасцю, тым, што фізікі называюць «прынцыпам дадатковасці», калі адзін класік дапаўняе другога, як гучнае рэха, якое паглыбляе адчуванне прасторы і часу.

Працуючы загадчыкам літаратурнага аддзела газеты “Наша Ніва”, Якуб Колас упершыню пачуў імя Янкі Купалы, калі той адаслаў у рэдакцыю свой верш “Касцу”. Здарылася гэта ў 1907 годзе. Вершы Купалы звярнулі на сябе ўвагу сваім лірычна-песенным ладам, нацыянальна-вызваленчым зазыўным тонам. Але нягледзячы на тое, што паэты імпанавалі адзін адному, сустрэцца яны здолелі толькі ў ліпені 1912 года. Прычынай таму стала тое, што ўвесь гэты час Якуб Колас быў зняволены і сядзеў у астрогу (з 1908 па 1911 гады), а пасля вызвалення знаходзіўся пад наглядам паліцыі.

Шмат святла на першую сустрэчу Купалы і Коласа праліваюць лісты пісьменнікаў. Так, у лісце ад 26 ліпеня 1912 года Купала піша: “У суботу еду ў Стоўбцы да Коласа”

Пра тую сустрэчу ходзіць байка, што Купала, каб пафарсіць перад калегам, выкупіў сабе новыя чаравікі. Але пакуль ішоў няблізкі шлях са станцыі, сцёр ногі да крыві. Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч распавядаў пра ўспаміны свайго бацькі пра тое, што Купала, канешне, рыхтаваўся да сустрэчы. І ў яго быў новы касцюм, аднак чамусьці рукавы былі крышачку караткаватыя! Можа, і чаравікі былі новыя, таму ён і сцёр ногі.

Сам Якуб Колас так апісваў іх першую сустрэчу: “…Хтось з дому прыбег у сяло, знайшоў мяне і сказаў мне тры словы: “Прыехаў Янка Купала”. Гэтыя словы мяне радасна ўсхвалявалі. Быў ужо даволі позні жнівеньскі вечар. Я жыва раздабыў кварту гарэлкі і борздзенька накіраваўся ў Смольню. Так звалася места, дзе была сядзіба маіх родных. У хаце гарэла лямпа. На лаве каля стала сядзеў малады, статны, жыццярадасны хлопец з вясёлымі, крыху насмешлівымі жаўтавата-карычневымі вачамі. Мы павіталіся, зірнулі адзін аднаму ў вочы, пацалаваліся. І ён мне, і, напэўна, я яму паказаліся зусім не такімі, як гэта прадстаўлялі мы сабе адзін аднаму ў нашым уяўленні…”.

У лісце да Льва Навумавіча Клейнборта ад 7 кастрычніка 1928 г. Колас пісаў: “Наша первая встреча состоялась в Николаевщине в августе месяце 1912 г. (магчыма з цягам часу ўспаміны сказілі дату сустрэчы з ліпеня на жнівень). Купала специально приехал повидаться со мною. Тогда Купала был цветущим красивым юнаком с мягкими, немного насмешливыми глазами. В тоне его разговора всё время сквозил добродушный юмор. На меня он произвёл прекрасное впечатление, и я полюбил его искреннею товарищескою любовью”.

110 гадоў з моманту першай сустрэчы Купалы і Коласа

Першая сустрэча паэтаў стала пачаткам доўгай дарогі іх сяброўства, сумеснай працы, змагання, радасцяў і няшчасцяў. Сімвалізм прасочваецца і ў тым, што абодвум паэтам было па 30 год – столькі, колькі і цягнулася іх сяброўства.

Часцей за ўсё паэты сустракаліся ў Мінску. Якуб Колас некалькі разоў бываў у Янкі Купалы на лецішчы ў Ляўках. Яны вельмі любілі хадзіць у лес, збіраць суніцы, грыбы. Купала любіў разводзіць кветкі, асабліва ружы, якіх у яго было шмат. 

110 гадоў з моманту першай сустрэчы Купалы і Коласа110 гадоў з моманту першай сустрэчы Купалы і Коласа

У 1930‑я гады, калі абодва паэты жылі ў Мінску, яны амаль кожны дзень хадзілі адзін да аднаго ў госці, гулялі ў шахматы, дзяліліся сваімі творчымі планамі. Купала пад час павадкаў Свіслачы перабіраўся да Коласа ў дом, дзе яны разам працягвалі працу. Цяжкія 30‑я гады адгукаліся на сяброўстве шматлікіх пісьменнікаў і паэтаў, але гэта толькі мацней яднала лёсы Коласа і Купалы.

Пад час Вялікай Айчыннай вайны Янка Купала і Якуб Колас раз’ехаліся і згубілі на час сувязь. Для Коласа апошні тыдзень чэрвеня 1942 года быў прасякнуты турботамі і хваляваннямі, быццам як прадчуваў небяспеку... 23 чэрвеня Колас пісаў П. Кавалёву: “Прывітанне ўсім таварышчам. Дзе цяпер Янка? Я з ім не перапісваюся – ён завёў такі звычай, што нікому нічога не піша, не адказвае на пісьмы”. 28 чэрвеня, у дзень згубы Янкі Купалы, Якуб Колас піша Міхасю Лынькову, што вельмі стомлены, напружаны працай, а жонка цяжка хварэе, скардзіцца на маўчанне сяброў: “Кажуць, Янку можна будзе бачыць у Маскве”. На наступны дзень намеснік старшыні СНК БССР І. А. Крупеня накіроўвае ў Ташкент тэлеграму аб смерці Янкі Купалы. 

Вялікім болем і жалем адгукнулася гэта ў сэрцы песняра: “Сэрца беларускага народа, збалелае па роднай краіне, зняволенай і скатаванай нямецкімі разбойнікамі, агарнула новае гора. Памёр Янка Купала – верны сын нашага народа, нястомны змагар за долю і славу Беларусі, выдатны пясняр яе хараства. Мне асабіва цяжка перажываць гэту ўтрату. У асобе Янкі Купалы я страціў не толькі вялікага паэта і чалавека, але і шчырага блізкага друга, з якім плячо ў плячо мы прайшлі наш жыццёвы і літаратурны шлях, дзелячы папалам радасць і смутак. Балюча і горка: не ісці ўжо нам з табой, дарагі Янка, разам гэтай дарогай”.

Да гадавіны гібелі песняра Колас напіша артыкул, прысвечаны Купалу. Ён будзе думаць аб ім у перапынках паміж работай. На сваіх чарнавіках адной з частак трылогіі “На ростанях” — на адваротным баку — накіды таго самага артыкула з добрымі словамі пра сябра. Праз некалькі гадоў пасля гэтага на адрас Коласа прыйдзе пісьмо, дзе дзіцячым почыркам будзе напісана “Янку Купалу”. На пісьмо дзядзька Якуб адкажа сам, назаўсёды вызначыўшы для гісторыі месца Купалы ў сваім жыцці.

Ён напісаў, што растуць два яблыкі на адной галінцы — і не зрастаюцца. Так і яны з Янкам, кожны з іх — асоба, кожны — асобны творчы лёс. “Але ў той жа час мне, — пісаў Колас, — вельмі прыемна, што ў сваім пісьме вы пераблыталі мяне з такім вядомым чалавекам і маім сябрам”.

У фондзе ЦНБ НАН Беларусі захоўваюцца рукапісныя матэрыялы, якія датычацца дзейнасці Якуба Коласа і Янкі Купалы: лісты, аўтабіяграфіі, газетныя выразкі і артыкулы.

пост

460 гадоў выданню “Orationes, dialogi, epistolae, carmina tam lat...

460 год таму пабачыла свет Базэльскае выданне “Orationes, dialogi, epistolae, carmina tam latima quam graeca” (“Прамовы, дыялогі, лісты, вершы на лацінскай і грэцкай мовах”) аўтарства Алімпіі Фульвіі Мората. 

Orationes, dialogi, epistolae, carmina tam latima quam graeca

Цікавасць гэтага выдання шмат у чым звязана з цікавасцю постаці самой аўтаркі кнігі, якая пры жыцці здолела ўразіць еўрапейскі свет сваімі фенаменальнымі інтэлектуальнымі магчымасцямі.

Orationes, dialogi, epistolae, carmina tam latima quam graeca

Алімпія Фульвія Мората нарадзілася ў 1526 годзе ў Ферары ў сям’і Фульвіё Пэлегрына Мората і Люкрэцыі. Бацька, былы настаўнік маладых прынцаў з герцагскага дома Эстэ, быў у блізкіх адносінах з самымі адукаванымі людзьмі Італіі, дзякуючы чаму Алімпія з самага ранняга ўзросту ўвабрала навуковыя веды, а ўжо ў 12 гадоў валодала грэцкай і лацінскай мовамі. Прыкладна ў гэты ж час яе заклікалі ў палац у якасці кампаньёнкі і настаўніцы малодшай, але не менш адоранай Ганны д’Эстэ, дачкі Рэнэ, герцагіні Ферарскай. Многія людзі, якія мелі літаратурную славу альбо былі схільныя да ідэй пратэстантызму, такія як Жан Кальвін, Віторыа Калона і Клеман Маро, наведвалі двор герцагіні. Тут Мората пазнаёмілася з вядомымі гуманістамі, такімі як браты Ёханэс і Кіліян Сінапіус з Швайнфурта. У падлеткавым узросце Алімпія ўжо чытала вершы ўласнага сачынення пра парадоксы Цыцэрона і лекцыі пра творчасць Кальвіна.

Смерць бацькі, якога не стала ў 1548 годзе, прыводзіць Алімпію ў глыбокі адчай, і яна, нарэшце, знаходзіць падтрымку ў веры. За некалькі гадоў да гэтага яе бацька стаў перакананым пратэстантам, натхнёны сябрам-гуманістам Чэліа Курыёнэ. Пры двары герцагіні Рэнаты рэлігійныя бежанцы знаходзіліся пад аховай і абараняліся ад гвалту ды пераследу. Але сітуацыя пры двары змянілася і інквізіцыя стала больш узмоцненай. Гэтыя абставіны вымусіла Алімпію збегчы і павярнуцца да маці, дзе занялася выхаваннем сваіх братоў і сясцёр. Яна праводзіла час за вывучэннем філасофіі і перапісвалася з Гаспаро Сарды, які прысвяціў ёй сваю “De Triplici Philosophia” (“Аб траістай філасофіі”). 

Прыкладна ў канцы 1550 года яна выйшла замуж за маладога студэнта, які навучаўся медыцыне і філасофіі, Андрэаса Грундлера з Швайнфурта (Баварыя). У 1554 годзе яна адправілася разам з мужам на яго радзіму, дзе той быў прызначаны лекарам у гарнізон іспанскіх войскаў. У 1553 годзе маркграф Альбрэхт Брандэнбургскі падчас аднаго са сваіх рабаўніцкіх паходаў захапіў Швайнфурт і быў у сваю чаргу абложаны пратэстантамі. У рэшце рэшт Альбрэхт Брандэнбургскі быў вымушаны пакінуць Швайнфурт і ратавацца ўцёкамі разам з жонкай. Неўзабаве пасля прыбыцця ў Гейдэльберг Грундлер атрымаў пасаду прафесара медыцыны ва ўніверсітэце, а Алімпія Мората стала вучыць студэнтаў грэцкаму і латыні. Аднак маладую жанчыну адалела ліхаманка, якую Алімпія падхапіла ў Швайнфурце і праз некалькі месяцаў яна памерла. 

У выніку гэтых перыпетый большая частка рукапісаў Алімпіі Мората была страчаны. Аднак Грундлеру ўдалося выратаваць некаторыя з іх і адправіць Чэліа Курыёнэ, прафесару Базельскага універсітэта і блізкаму сябру бацькі Морато, які апублікаваў тры выданні яе працы (1558, 1562, 1570). У 1580 годзе рушыла ўслед яшчэ адно выданне.

Orationes, dialogi, epistolae, carmina tam latima quam graeca

Месца жанчыны ў царкве і грамадстве ўжо даўно з’яўляецца прадметам гарачых спрэчак. Нават у ранняй царкве жанчыны актыўна ўдзельнічалі ў сходах. У часы Рэфармацыі Марцін Лютар падкрэсліваў, што ўсе вернікі роўныя перад Богам, але жанчын па-ранейшаму выключалі з парафіяльнай канцылярыі. Рэфармацыя таксама жыла за кошт жанчын, якія распаўсюджвалі пратэстанцкую вестку пра ласку Божую і мужна адстойвалі свае перакананні. Жыццё гуманісткі Алімпіі Мораты паказвае, як вера падахвочвала і натхняла жанчын да ўдзелу ў Рэфармацыі.

Orationes, dialogi, epistolae, carmina tam latima quam graeca

Дадзены экзэмпляр (1562 года выдання) мае прыгожую мастацкую вокладку з выявамі сярэднявечных асоб і хрысціянскімі сюжэтамі. Кніга ўяўляе сабой аўтарскія пераклады Мораты твораў з лацінскай, грэцкай і іўрыта, лістоў антычных аўтараў. 

Orationes, dialogi, epistolae, carmina tam latima quam graeca

Першае выданне, якое было апублікавана ў 1558 годзе, утрымлівала трыццаць лістоў Мораты, а таксама некалькі лістоў іншых асоб. У выданні 1562 года колькасць лістоў павялічана да 74, з якіх 50 былі ад Мораты, 14 – да яе і 10 – ад іншых. Акрамя таго, у кнізе размешчана дэкламацыя пра “Парадоксы стоікаў” Цыцэрона і іншая – “У пахвалу Муцыя Сцэволы”, лацінскі пераклад першых двух гісторый “Дэкамерона” Бакача, два дыялогі на лацінскай мове, адзінаццаць вершаў (восем – на грэцкай і тры – на лацінскай) і пераклад на грэцкую мову сямі псалмоў, а таксама некалькі вершаў на грэцкай і лацінскай мовах у яе хвалу і некалькі эпітафій. У канцы тома надрукаваны знакаміты ліст у форме элегіі, які па-рознаму прыпісваецца Іпаліце Тарэлі, жонцы Бальдасара Кастыльёне, аднаго з самых уплывовых прадстаўнікоў куртуазнай культуры ў Італіі. Гэты верш быў упершыню ўключаны ў яго лацінскую паэзію як яго ўласны.

пост

Парыжскае выданне баек Эзопа 1537 года

Фонды Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі маюць шмат выданняў, якія часам утойваюць у сабе цікавыя загадкі. 

Парыжскае выданне баек Эзопа 1537 года

Досыць часта даследчыкаў чакаюць сюрпрызы ў калекцыі выданняў на замежных мовах XVI – XVIII стагоддзяў.

Парыжскае выданне баек Эзопа 1537 года

Так, напрыклад, парыжскае выданне “Байкі Эзопа жыццё і легенды...” (“Aesopi Phrygis vita et fabulae… ”) 1537 года друкарскага дома Роберта Стывенса, празванага “каралеўскім друкаром”, утрымлівае карыкатурны малюнак на каталіцкага манаха, выкананы алоўкам. На малюнку магчыма заўважыць, як аўтар паверх атрамантавага росчырку, які паслужыў падмуркам для танзуры, намаляваў манаскі профіль.

Парыжскае выданне баек Эзопа 1537 года

Таксама цікавасць уяўляе і экслібрыс Паўла Вікенцьевіча Губара – вядомага калекцыянера і бібліяфіла паходжанем з Ваўкавыскага павета Гроденскай губерніі.

І такія незвычайныя і рэдкія акалічнасці кожны дзень чакаюць сваіх даследчыкаў на паліцах кніг.

пост

Да 140-годдзя Янкі Купалы

Я не паэта, о крый мяне божа!
Ня рвуся я к славе гэткай німала.
Хоць песеньку-думку і высную можа,
Завуся я толькі – Янка Купала.

7 ліпеня спаўняецца 140 год з дня нараджэння выдатнага народнага паэта Беларусі – Янкі Купалы.

Да 140-годдзя Янкі Купалы

Іван Дамінікавіч Луцэвіч нарадзіўся 7 ліпеня 1882 года ў фальварку Вязынка Вілейскага павета. Бацькамі будучага паэта былі арандатар Дамінік Ануфрыевіч Луцэвіч і Бянігна Валасевіч, якія належалі да саслоўя мяшчан. Дамінік Луцэвіч належаў да роду збяднелай шляхты, якая не змагла ў часы Расійскай імперыі дакументальна даказаць сваё шляхецкае паходжанне і зацвердзіць свой род у статусе расійскага дваранства, а маці паэта паходзіла з рубяжэвіцкай шляхты. Шляхецкае паходжанне пакінула вялікі адбітак на жыццё Івана Дамінікавіча, ягоны стыль паводзінаў і псіхалагію. Ён быў эстэтычна арыентаваным чалавекам з добрым густам.

Пісаць вершы Ясь, як яго называлі бацькі, пачаў яшчэ ў дзіцячым узросце на польскай мове. Так у лісце да расійскага літаратурнага крытыка Льва Навумавіча Клейнбарта пісаў, што “первое стихотворение написал я /…/ посвящённое сестре в день её именин. Стихотворение это, насколько помню, сестру разозлило, т.к. в нём была известная доля насмешки по поводу её приготовлений к именинам”. У гэтым жа лісце ён паведамляў, што яму ў юнацтве не падабаўся А. С. Пушкін праз “то место, где он вспоминает о “черни”, мне очень не нравилось, оскорбляло…”.

Да 140-годдзя Янкі Купалы

Іван Луцэвіч скончыў Бяларуцкае народнае вучылішча ў 1898 годзе, але абставіны смерці бацькі, малодшага брата Казіміра і дзвух сясцёр Сабіны і Гэлі ў 1902 вымусілі Івана Луцэвіча пайсці працаваць, каб дапамагаць маці і трымаць гаспадарку. Працаваў Іван Дамінікавіч на гаспадарцы, потым хатнім настаўнікам, пісарам у судовага следчага ў Радашковічах, малодшым прыказчыкам у маёнтку Беліца памешчыка Караля Свяцкага ў Сенненскім павеце Магілеўскай губерні, практыкантам і памочнікам вінакура ў маёнтку Сёмкава пад Мінскам, на бровары ў маёнтку пана Аляксандра Любанскага. Цікава і тое, што ў гэты час вершы нараджаліся вельмі проста і без паэтычных пакутаў: “я мог за один день написать 200–300 строк стихов и редко когда исправлял. Писал где и как попалось /…/. Стихотворение “Чаго вам хочацца, панове?” написано мною при перегонном и контрольном аппарате в винокуренном заводе, когда я должен был наблюдать за этим аппаратом, чтобы регулярно в него поступал спирт”.

У 1904 годзе, пад уплывам беларускага нацыянальнага руху Луцэвіч пачынае пісаць вершы па-беларуску. Самым першым беларускамоўным вершам стаў верш “Мая доля”, напісаны лацінкай. Выкарыстоўваў на той момант Іван Дамінікавіч розныя песеўданімы і крыптанімы: Адзін з “парнаснікаў”, Вайдэльота, Здарэнец, Левы, Марка Бяздольны, Ня-Гутнік, Стары Мінчук, І. К., Я. К. і г.д.

Псеўданім “Купала” з’явіўся 15 траўня 1905 года. “Янук Купала” так ён падпісаў свой першы надрукаваны верш “Мужык”, які быў апублікаваны ў мінскай газеце “Северо-Западный край”. “Янук” пераўтварыўся ў “Янку” пяццю гадамі пазней. Гэта была ініцыятыва пецярбургскага прафесара Эпімах-Шыпілы, у кватэры якога жыў Янка Купала падчас вучобы на курсах. Атрымалася даволі дзіўна, што малады аўтар – жанчына, бо Янкамі звалі менавіта дзяўчат.

Першая сусветная вайна пакінула моцную крыўду ў сэрцы Купалы на беларусаў. У лісце да Браніслава Эпімах-Шыпілы ад 19 красавіка 1919 года ён жаліўся: “У 1916 г. я пакінуў пяць скрынь з кнігамі, рукапісамі і іншымі матэрыяламі ў беларускай кнігарні пад апеку Ўласава і Лявіцкага. Цяпер, як прыехаў у Менск, то і сьледу ад гэтага не знайшоў. Раскралі ўсё, – іхто? – свае ж беларусы, каб ім ні дна ні пакрышкі /…/ Некаторых кніжак цяпер на ніякія грошы не дастану, як напрыклад Статут Літоўскі”. Больш чым тры гады – з 12 верасня 1915 г. па 29 кастрычніка 1918 г. – Янка Купала не складаў вершы, але дзякуючы выпадку, калі ў рукі трапіла кніга Алеся Гаруна “Матчын дар”, вырашыў вярнуцца да творчасці.

Да 140-годдзя Янкі Купалы Да 140-годдзя Янкі Купалы

У фондзе адддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі захоўваецца першая публікацыя Янкі Купалы ў беларускім друку газеты “Наша Ніва” – верш “Касцу” 1907 года.

Да 140-годдзя Янкі Купалы Да 140-годдзя Янкі Купалы Да 140-годдзя Янкі Купалы

Шмат ёсць у нашым фондзе і выданняў 1910‑х гг. – адных з самых плённых у творчым жыцці паэта: віленскае выданне друкарні Марціна Кухты “А хто там ідзе”, пакладзенае на ноты кампазітарам Рагоўскім, “Паўлінка”, якая выйшла з беларускай віленскай друкарні імя Ф. Скарыны і інш. Асаблівую частку складаюць і перакладныя выданні вершаў як самога Купалы, так і ягоныя пераклады твораў іншых пісьменнікаў.

Да 140-годдзя Янкі Купалы Да 140-годдзя Янкі Купалы
Да 140-годдзя Янкі Купалы Да 140-годдзя Янкі Купалы

Рэдкімі экспанатамі з’яўляюцца кнігі з дарчымі надпісамі сям’і П. Ф. Глебкі самога Купалы і ягонай жонкі Уладзіславы Францаўны.

Да 140-годдзя Янкі Купалы Да 140-годдзя Янкі Купалы
Да 140-годдзя Янкі Купалы Да 140-годдзя Янкі Купалы
Да 140-годдзя Янкі Купалы

Яшчэ больш інфармацыі на старонцы Імя ў беларускай навуцы

пост

Неўміручая спадчына: прыжыццёвыя выданні Янкі Купалы

У чытальнай зале аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў экспануецца выстава “Неўміручая спадчына: прыжыццёвыя выданні Янкі Купалы”.

Да 140-годдзя Янкі Купалы

Выстава падрыхтаваная да 140-годдзя з дня нараджэння вялікага беларускага паэта, якое адзначаецца сёлета 7 ліпеня.

Да 140-годдзя Янкі Купалы Да 140-годдзя Янкі Купалы

На выставе прадстаўленыя кніжныя выданні, якія выходзілі на працягу жыцця Янкі Купалы. Сярод ранейшых выданняў ‒ самы першы паэтычны зборнік “Жалейка” (1908), вершаваная п’еса “Адвечная песьня” (1910), зборнікі вершаў “Гусляр” (1910, выдадзены лацінскім шрыфтам) і “Шляхам жыцьця” (1913). 

Да 140-годдзя Янкі Купалы Да 140-годдзя Янкі Купалы
Да 140-годдзя Янкі Купалы Да 140-годдзя Янкі Купалы

Пасля рэвалюцыі выйшлі драма “Раскіданае гняздо” (1919) і зборнік вершаў “Спадчына” (1922), якія таксама прысутнічаюць на выставе. Асобна можна вылучыць зборнік вершаў “Безназоўнае” (1925 і 1928), тры паэтычныя зборнікі “За што”, Адцвітаньне” і “Песьня-байка”, якія выйші ў 1930 г., а таксама тры выданні паэмы “Над ракою Арэсай” (1933, 1934 і 1937). Дэманструюцца зборы твораў і асобныя кнігі выбраных твораў, такія як збор твораў у шасці тамах 1925–1932 гг., збор твораў у трох тамах 1928–1932 гг., выбраныя творы ў чатырох тамах 1935–1940 гг., “Апавяданні ў вершах” у двух кніжках (1926), “1918–1928: творы” (1930). 

Да 140-годдзя Янкі Купалы Да 140-годдзя Янкі Купалы

Акрамя савецкіх выданняў выстава ўключае і кнігі, надрукаваныя ў Заходняй Беларусі, якая ў 1921–1939 гг. уваходзіла ў склад Польскай рэспублікі. Выстаўленыя такія заходнебеларускія кнігі Купалы, як “Паўлінка” (1927), “Адвечная песьня” (1927), “На куцьцю” (1928), а таксама два выдання “Шляхам жыцьця” (1923 і 1935).

Да 140-годдзя Янкі Купалы Да 140-годдзя Янкі Купалы

Таксама на выставе можна пабачыць выданні ваеннага часу, што сталі апошнімі для Купалы, які загінуў ў 1942 г. Гэта такія кнігі, як “Ад сэрца” (1940), “Паэмы” (1940) і збор вершаў 1942 г. 

Да 140-годдзя Янкі Купалы Да 140-годдзя Янкі Купалы

Асаблівую каштоўнасць прадстаўляць кнігі з дарчымі надпісамі, зробленымі Купалам. На двух кнігах з бібліятэкі Пятра Глебкі, якая захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў, рукой Янкі Купалы пакінутыя памятныя надпісы: на зборніку твораў 1935 г. і на зборніку вершаў “Песня будаўніцтву” 1936 г. Дарчы надпіс на трэцім томе шасцітомнага збору твораў (1927) адрасаваны выдатнаму беларускаму літаратуразнаўцу Івану Замоціну.

Выстаўка будзе працаваць да канца ліпеня.

пост

К 135-летию со дня рождения Марка Шагала

«Я всегда писал такие картины, где все краски до единой
были переполнены любовью к людям»

6 июля 1887 года в простой еврейской семье на окраине Витебска родился мальчик, которого назвали Мовша. Миру он стал известен как Марк Шагал – один из самых неординарных художников XX века.

К 135-летию со дня рождения Марка Шагала К 135-летию со дня рождения Марка Шагала К 135-летию со дня рождения Марка Шагала

Образы родителей всегда были очень дороги Шагалу. Глава семейства, Хацкель Мордухов, был тихим, набожным и работящим. «Все в отце казалось мне загадочным и печальным, – вспоминал художник. – Всегда усталый, озабоченный, высокий и худой человек – только в глазах его отражался нежный голубовато-серый цвет. В жирной, грязной рабочей одежде с широкими карманами, из которых выглядывал темно-красный платок, он возвращался домой. Вместе с ним приходил вечер».

Мать художника, Фейга-Ита Менделевна Чернина, напротив была женщиной общительной, энергичной и предприимчивой. Вспоминая о ней, Марк Шагал писал: «Вижу, как она руководит домом и отцом, без конца что-то строчит, возится в бакалейной лавке... Какими словами, какими красками показать ее, улыбающуюся у входа в дом или сидящую за столом в ожидании гостей? … Она любила разговаривать, так выворачивая и растягивая слова, что озабоченный собеседник улыбался. Не меняя позы, едва двигая губами, она почти не открывала рта и роняла слова, как это могла делать только королева… Весь мой талант таился в ней, в моей матери…».

Учиться Марк Шагал не любил, даже оставался на второй год. На уроках был довольно невнимательным и рассеянным. А выступления перед классом и вовсе вызывали у него дикое смущение и сковывающий страх. Во время объяснений учителя Шагал обычно занимался рассматриванием разных предметов в мельчайших подробностях, замечал незамечаемое «обычными» людьми. А когда один из его одноклассников показал Шагалу срисованный из журнала рисунок, Марк незамедлительно отправился в библиотеку, заказал «Ниву» и принялся копировать абсолютно все картинки, попадающиеся ему на глаза.

Шагал вспоминал: «Оставаясь один на один с рисунком, я ясно представлял, что мне нужно было делать. Все казалось таким простым. Но мне хотелось найти свои собственные средства выражения…» В нем пробуждался художник. С тех пор Шагал не расставался с бумагой и карандашом. «В один прекрасный день, когда мама сажала в печку хлеб на длинной лопате, тронул ее за перепачканный мукой локоть и сказал: Мама, я хочу быть художником».

В 1906 году она привела его в частную школу рисования и живописи Иегуды Пэна, учеба в которой прошла для юноши незаметно.

Ощутив уверенность в своих силах, Шагал уехал в Санкт Петербург, как считал он сам – навсегда, чтобы стать художником. Знакомство в Петербурге со Львом Бакстом предопределило его судьбу. Шагал отправился в Париж, который с первых дней очаровал художника. «Я проник в самое сердце французской живописи. Я был захвачен. Никакая академия не могла бы дать мне все то, что я вбирал на выставках Парижа, в его музеях, с его витрин» – писал Марк Шагал в своих воспоминаниях.

К 135-летию со дня рождения Марка Шагала К 135-летию со дня рождения Марка Шагала К 135-летию со дня рождения Марка Шагала

В Париже художник поселился в легендарном «Улье» – месте жительства французской и приезжей богемы, которое называли Вавилоном нищих талантов. Здесь или умирали от голода, или становились знаменитыми. Марка Шагала узнал весь мир. В 1977 году художник получил наивысшую награду Франции – Большой крест Почетного легиона.

К 135-летию со дня рождения Марка Шагала К 135-летию со дня рождения Марка Шагала

Наверное, ему просто повезло, подумаете вы. Да, возможно, ему просто повезло… А, возможно, это связано с особым мироощущением художника. Марк Шагал в любых обстоятельствах умел быть счастливым. Все дни в своей жизни он называл прекрасными. Он не боялся пробовать новое и идти навстречу неизведанному, выходя из своей «зоны комфорта». За всю свою жизнь он не растратил способность удивляться и любить то, что его окружает. Он всегда был открыт миру и мир всегда отвечал ему взаимностью, открывая новые пути и новые возможности. Другими словами, Марк Шагал обладал мышлением и мироощущением успешного человека.

К 135-летию со дня рождения Марка Шагала
  • Интересно, что Шагал является единственным в мире художником, чьими витражами украшены соборы практически всех конфессий. Среди них старинные синагоги, лютеранские храмы, католические костелы и другие общественные сооружения, расположенные в США, Европе и Израиле.
  • Специально по заказу Шарля де Голля, французского президента (1959—1969), художник выполнил оформление плафона Гранд-Опера в Париже. Спустя два года создал два панно Нью-Йоркскому Метрополитен-Опера.
  • И кстати, Марк Шагал вошел в рейтинг художников, чьи картины обрели популярность среди воров. Пропавшими сегодня числятся более 500 работ мастера. Шагала опередили лишь Пабло Пикассо и Хуан Миро.

Книги о Марке Шагале и альбомы с репродукциями его картин можно заказать через ЭК ЦНБ НАН Беларуси.

пост

Язэп Драздовіч: моўная і этнаграфічная спадчына

Язэп Драздовіч (1888—1954) — значная фігура беларускага Адраджэння першай паловы XX ст., якая спарадзіла ўніверсальны тып артыстычнай асобы. Ён быў мастаком, пісьменнікам, паэтам, этнографам, скульптарам, філосафам, хірамантам, археолагам, тэатральным дзеячам, астраномам-аматарам. Беларускі мастак Пётра Сергіевіч, сучаснік майстра, назваў Драздовіча «нашым маленькім павятовым Леанарда да Вінчы».

У выдавецкім доме «Беларуская навука» пабачыла свет навуковае выданне «Язэп Драздовіч: моўная і этнаграфічная спадчына». 


Язэп Драздовіч: моўная і этнаграфічная спадчына

Галуза, І. У. Язэп Драздовіч. Моўная і этнаграфічная спадчына : арх. матэрыялы / Ірына Галуза ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін‑т мовазнаўства імя Я. Коласа, Цэнтр. навук. б‑ка імя Я. Коласа. – Мінск : Беларус. навука, 2022. – 677 с.


Язэп Драздовіч: моўная і этнаграфічная спадчына
Язэп Драздовіч: моўная і этнаграфічная спадчына

Этнаграфічная спадчына Язэпа Драздовіча захавалася ў сотнях малюнкаў, жывапісных і скульптурных кампазіцый, у аўтэнтычных рэчах матэрыяльнай культуры, сабраных падчас навуковых экспедыцый, творчых вандровак, археалагічных раскопак. Раскіданыя па розных музеях, бібліятэках, архівах, бібліятэках, прыватных калекцыях, падстрэшшах сялянскіх хат Дзісеншчыны, яны ўяўляюць сабой неацэнны скарб у вывучэнні беларускага этнасу першай паловы ХХ, а таксама ўсяго ХІХ стагоддзя.


Язэп Драздовіч: моўная і этнаграфічная спадчына
Язэп Драздовіч: моўная і этнаграфічная спадчына
Язэп Драздовіч: моўная і этнаграфічная спадчына

У аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі захоўваецца фонд № 2 «Язэп Драздовіч». У фондзе змешчаны наступныя лінгвістычныя матэрыялы: 

  1. «Слоўнікавы матэрьял з Дзісенчшчыны. Літ. Б.»; 
  2. «Лінгвістычныя матэрыялы (гаворкі Дзісеншчыны і Піншчыны), сабраныя і запісаныя Драздовічам», пазначаныя 1926 г.; 
  3. «Падрыхтовачны матэр’ял для беларускага слоўніка» 1921 г.; 
  4. «Беларуска-расейская тэрміналёгія па анатоміі і фізыялёгіі цела чалавека»; 
  5. «Народныя прыказкі Дзісеншчыны»; 
  6. «Прыказкі і прымаўкі, сабраныя Драздовічам».

Язэп Драздовіч: моўная і этнаграфічная спадчына
Язэп Драздовіч: моўная і этнаграфічная спадчына
Язэп Драздовіч: моўная і этнаграфічная спадчына

Манаграфія ўпершыню ўводзіць у навуковы ўжытак рукапісную спадчыну Я. Драздовіча ў галіне лексікаграфіі і этнаграфіі, што знаходіцца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі і Бібліятэцы імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук. Тэрміналагічныя, краёвыя, дыялектныя (у тым ліку ілюстраваны) слоўнікі, разнастайныя тэматычныя словазборы, прыказкі і прымаўкі, народныя песні, карэспандэнцыя і інш. размеркаваны ў 13 раздзелаў і суправаджаюцца ўступнымі артыкуламі. Агульны аб’ём знойдзеных на дадзены час і падрыхтаваных да друку матэрыялаў складае больш за 18,5 тыс. дзісенскіх і пінскіх лексем, а таксама каля 1,7 тыс. устойлівых адзінак розных жанраў. 

Разлічана на даследчыкаў, мовазнаўцаў і аматараў роднай мовы.

пост

Трыёдзь каляровая

Аднымі з самых прыгожых і па-майстэрску выкананых кніг у гісторыі ўсходнеславянскага кнігадрукавання па праву могуць лічыцца Львоўскія выданні.


Трыёдзь каляровая

У нашым фондзе захоўваецца адна з перлінаў украінскага кнігадрукавання – «Трыёдзь Кветная».


Трыёдзь каляровая
Трыёдзь каляровая
Трыёдзь каляровая

Трыёдзь каляровая
Трыёдзь каляровая
Трыёдзь каляровая

Яна была надрукавана ў сакавіку 1642 года тыпаграфам Міхаілам Слёзкам. Каштоўнасць гэтага выдання заключана ў высокай якасці друка, наяўнасці шматлікіх гравюр, заставак і канцовак, ініцыялаў і рукапісных маргіналій.

Трыёдзь Кветная складаецца са спеваў ад Вялікдня да Нядзелі Усіх святых, гэта значыць, наступнай нядзелі пасля Сёмухі. Назва «Кветная Трыёдзь» паходзіць ад свята Уваходу Гасподняга ў Іерусалім – Кветная Нядзеля.


Трыёдзь каляровая
Трыёдзь каляровая

Важна і тое, што Трыёдзь захоўваецца ў вокладцы XIХ стагоддзя з надпісам на карэньчыку: «ТРИОДІОНЪ ЦВЪТНАЯ / 1642 / ЛЬВОВЪ», які праз час згубіў свой залаты колер. На першым форзацы маецца экслібрыс буйнога ўкраінскага памешчыка і бібліяфіла Івана Якаўлевіча Лукашэвіча: «ИЗЪ БИБЛІОТЕКИ ИВАНА ЛУКАШЕВИЧА. №_ ». Асаблівасцю кніг з калекцыі Івана Лукашэвіча з’яўляюцца саф’янавыя налепкі на карэньчыках з выцісканымі золатам назвамі кніг і выходнымі дадзенымі.


Трыёдзь каляровая

На тытульным аркушы прадстаўлены не толькі выявы святых, тут можна заўважыць малюнкі месяца і сонца з чалавечым тварам, а таксама росчаркі пяра. Наступны аркуш утрымлівае герб роду Мовілэ Пятра Магілы з падрабязным тлумачэннем кожнага элемента: «Солце Мъсѧцъ и Звъзды к небȣ дорогою. Мечи, Шабли, Копїіе ѡтчізнъ ѡброна…».


Трыёдзь каляровая
Трыёдзь каляровая
Трыёдзь каляровая

Трыёдзь каляровая
Трыёдзь каляровая
Трыёдзь каляровая

Прадстаўленыя ў Трыёдзе гравюры раскрываюць розныя гісторыі Новага Запавета: Уваскрашэнне Лазара, Уваход у Іерусалім, Памазанне Ісуса мірам, Укрыжаванне Хрыстова, Уваскрашэнне і Ушэсце Гасподняе. Таксама застаўкі ў тэксце дапаўняюць ілюстраваны матэрыял сюжэтамі з’яўлення Архангела Міхаіла, Тайнай вячэры, Распяццем Хрыста, Зняцця з крыжа, Пакладанне ў труну.


Трыёдзь каляровая
Трыёдзь каляровая

Цікавай знаходкай у кнізе сталі фрагмент кнота і кроплі ад воску.

Асобнік львоўскай «Трыёдзі кветнай» паступіў у аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі ў 1976 г.

Пра цікавыя факты аб гэтай кнізе можна даведацца тут: Сведка часу: паводле асобніка «ТРЫЁДЗI КВЕТНАЙ» 1642 г.

пост

Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі

У кожнага народа ёсць знакавыя імёны, што залатымі літарамі ўпісаны ў яго гісторыю. Для Беларусі адно з такіх імёнаў – Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі.


Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі

14 чэрвеня спаўняецца 155 гадоў з дня нараджэння выдатнага гісторыка, этнографа, выкладчыка, дзеяча беларускага нацыянальнага адраджэння Мітрафана Віктаравіча Доўнар-Запольскага.

Асоба гэтага чалавека ўражвае сваёй унікальнасцю і шматграннасцю. За свае гады плённай навуковай дзейнасці ён стаў аўтарам звыш 150 прац, узначаліў заснаванне акадэмічнай навукі ў Беларусі, быў адным з заснавальнікаў нацыянальнай беларускай гістарыяграфіі, з’яўляўся прафесарам Беларускага дзяржаўнага, Бакінскага, Кіеўскага, Харкаўскага ўніверсітэтаў.


Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі
Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі

Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі
Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі

Аднак значэнне яго дзейнасці не абмяжоўваецца выключна навуковымі даследваннямі. Важную ролю Мітрафан Віктаравіч адыграў у грунтаванні даследчыцкіх сіл дзеля вывучэння Беларусі і развіцця беларусазнаўства, у абгрунтаванні самастойнага гістарычнага шляху беларускага народа і канцэпцыі яго нацыянальна-дзяржаўнага існавання. У 1924 годзе Доўнар-Запольскі быў абраны правадзейным членам Інстытута беларускай культуры. Адным з першых крокаў яго навукова-арганізацыйнай дзейнасці на радзіме была ініцыятыва стварэння Археаграфічнай камісіі пры гісторыка-археалагічнай секцыі Інбелкульта. Першачарговая задача гэтай камісіі – неабходнасць рэстытуцыі беларускіх архіваў, а таксама выданне Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага.


Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі

З сучаснай Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (у той час бібліятэкай Інстытута беларускай культуры) звязвае Мітрафана Віктаравіча не толькі праца ў Інбелкульце, але і перадача ў яе фонд значнай часцы прыватнай бібліятэкі. Па запрашэнні Уладзіміра Іванавіча Пічэты (рэктара БДУ і вучня Доўнар-Запольскага) выкладаць у Беларускім дзяржаўным універсітэце ў 1925 годзе з Баку Доўнар-Запольскі направіўся ў Мінск. Зразумела, што пераезд у тыя часы быў справай не лёгкай. Вось, напрыклад, вытрымка з дзённіку жонкі Мітрафана Віктаравіча Надзеі:

Хлопоты по переезду в Минск. Непрерывный стук молотка. Запечатывают в ящики книги. Всё перевозит контора транспортная. Выеду 25-го, Лиля – на два дня раньше. Бакинская жизнь отходит в прошлое. Хороша ли она была, плоха ли, не знаю. Уезжаю с радостью”.

14 верасня 1925 г. Баку.

Пад час пераезду адмыслова дзеля Доўнар-Запольскага ўрадам быў накіраваны ў Баку цягнік, каб перавесці прафесара і ягоныя рэчы. Адзін вагон цягніка быў цалкам напоўнены прыватнай бібліятэкай, якая пасля ўвайшла ў фонды бібліятэкі Інбелкульта.


Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі
Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі
Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі

Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі
Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі
Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі

У 1926 годзе ў склад фонда бібліятэкі Інстытута беларускай культуры ўваходзіла каля 20 тысяч кніг. З бібліятэкі Мітрафана Віктаравіча ўвайшло каля 9 тысяч, пераважна па гісторыі Беларусі, сярод якіх было шмат рэдкіх выданняў.

Былы вучань Мітрафана Віктаравіча і выдатны археограф Мікалай Мікалаевіч Улашчык, які у сваіх успамінах узгадваў:

У 1925 годзе Мінск быў маленькім, кватэрнай праблемы ня існавала, і прафесару далі верхні паверх двухпавярховага дому, які знаходзіўся ў дварэ Інбелкульту (зараз Рэвалюцыйная 15‑а).

К таму часу ў Інбелкульце была створана Гісторыка-археалагічная секцыя, старшынёю якой быў прызначаны Даўнар-Запольскі, а сакратаром З. І. Даўгяла. Паседжанні секцыі адбываліся на кватэры Даўнар-Запольскага, кажучы дакладней, у першым пакоі яго кватэры. Далей за першы пакой я не заходзіў, але калі барць толькі першы, то можна было думаць, што ўся кватэра прафэсара ўяўляе сабою бібліятэку. Казалі, што ён прывёз з сабою 25 тыс. кніг, пазней гэта лічба знізілася да 15 тыс., ва ўсякім разе, бібліятэка была вялізарная (пакідаючы Мінск, ён заставіў там бібліятэку, якая стала асноваю Бібліятэкі Акадэміі навук). Нават у тым пакоі, дзе адбываліся паседжанні, амаль палавіну займалі паліцы з кнігамі. Паліцы былі простыя, з сасновых дошак, і вышынёю да самай столі. Каб падняцца да верхняй паліцы, трэба было станавіцца на драбніну, такую ж простую, як і паліцы.

Прыблізна праз год пасля прыезду, у жніўні 1926 году Даўнар-Запольскі пакінуў Мінск і выехаў у Маскву, дзе стаў прафэсарам у інстытуце народнай гаспадаркі. Вясною 1930 г., калі быў у Маскве, зайшоў да яго. Прафэсар жыў у аднапавярховым доме на Сталешнікавым завулку ў доме № 9. Яшчэ праз шмат гадоў даведаўся ад Бандарчыка (крытык, літаратуразнавец), дзе жыве яго ўдава. Яна сказала, што памёр Даўнар-Запольскі ў 1934 г., што архіў яго скора пасля смерці забраў адзін з кіеўскіх вучняў, але скора забралі самаго вучня і што архіў такім чынам загінуў.

Пішу скрозь ня “Доўнар”, але “Даўнар”. Думаю, што націск на перадапошнім складзе даецца пад польскім уплывам, але звычайна, калі ёсць “Даўнар” без “Запольскага”, націск ставіцца на апошнім месцы.

14.V. 1985 г.

Варта адзначыць, што так і не высветлена, пра якога вучня ідзе гаворка ва ўспамінах Надзеі Доўнар-Запольскай, а таксама і тое, што лёс архіва самога Мітрафана Віктаравіча савецкага перыяду невядомы.


Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі
Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі
Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі

Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі
Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі
Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі

Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі
Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі

У фондзе рэдкіх кніг Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі захоўваюцца не толькі былая прыватная бібліятэка Мітрафана Віктаравіча, але і цікавыя выданні прац рознага перыяду жыцця Доўнар-Запольскага. Сярод кіеўскіх выданняў ёсць “Беларускае вяселле і вясельныя песні” 1888 г., “Нарыс гісторыі Крывіцкай і Дрыгавіцкай зямель да канца XII стагоддзя” 1891 г., “Песні пінчукоў” 1895 г. з мапай беларускага Палесся. Вялікую каштоўнасць уяўляюць гродзенскія выданні “Асноў дзяржаўнасці Беларусі” 1919 г. на польскай, французскай і нямецкай мовах, а таксама віленскае выданне “Асноў дзяржаўнасці Беларусі” з кнігазбору ксяндза Адама Станкевіча, што таксама захоўвалася ў Пятра Фёдаравіча Глебкі. Адной з рэдкасцяў нашай бібліятэкі з’яўляецца таксама і наяўнасць кнігі “Заходне-руская сельская абшчына ў XVI стагоддзі”, выдадзенай Санкт-Пецярбургскай тыпаграфіяй Балашэва у 1897 г. з дарчым надпісам аўтара.

Фотаздымкі і матэрыялы ўзяты з выдання “Мітрафан Доўнар-Запольскі (1868–1934 гг.): Асоба ў дакументах і ўспамінах” 2020 г.

Больш падрабязней азнаёміцца з біяграфія і працамі як самога Доўнар-Запольскага, так і пра яго Вы можаце на нашым сайце ЦНБ НАН Беларусі.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля