Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Віртуальная выстава «Музычны класік з Міншчыны»

Сёлета спаўняецца 200 гадоў ад нараджэння Станіслава Манюшкі, аднаго з карыфеяў музычнай культуры ХІХ стагоддзя, заснавальніка класічнай польскай оперы, аўтара чароўных мелодый, у якіх ён адлюстраваў нацыянальны дух польскага народа.

Будучы кампазітар нарадзіўся і працяглы час жыў на беларускай зямлі, яго талент гадаваўся пад уплывам беларускіх народных спеваў і музыкі. Менавіта з беларускага музычнага фальклору чэрпаў ён натхненне. Станіслава Манюшку лічаць заснавальнікам беларускай оперы. Адно гэта робіць імя кампазітара свяшчэнным для беларускай культуры!

У фондзе аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі захоўваюцца ўнікальные выданні твораў С.Манюшкі, у тым ліку прыжыццёвыя творы, якія былі надрукаваны ў Вільні ў сярэдзіне Х1Х стагоддзя, а таксама шэраг манаграфій пра жыццёвы і творчы шлях знакамітага кампазітара. Прапануем азнаёміцца з імі на віртуальнай выставе «Музычны класік з Міншчыны».

ЦНБ НАН Беларуси

Асобай ўвагі заслугоўваюць наступныя выданні:

«Córa Piastów. Powieść wierszem z dziejów litewskich. Рrzez Władysława Syrokomłę. Z muzyką St. Moniuszki», кніга Уладзіслава Сыракомлі (Людвіка Кандратовіча), якая выйшла з віленскай друкарні Юзафа Завадскага (Syrokomla, W. Córa Piastów. Powieść wierszem z dziejów litewskich / рrzez Władysława Syrokomłę. Z muzyką St. Moniuszki. – Wilno: Nakładem Księgarni p. f. Rubena Rafałowicza, 1855. – 54 s.). У выданні змешчаны музычны твор Станіслава Манюшкі – «Паходная песня ліцвінаў».

Нотны зборнік, складзены з чатырох песень, пад адзінай назвай «Lirnik wioskowy», які выйшаў у віленскай друкарні Юзафа Завадскага (Moniuszko, S. Lirnik wioskowy / sielanka Wladyslawa Syrokomli, czery piesni Stanislawa Moniuszki. – Wilno: Nakl. Jozefa Zawadzkiego, [б.г.]. – 29 s.). На форзацы экзэмпляра змешчаны верш з аўтографам Уладзіслава Сыракомлі і подпісы блізкіх паэту людзей, што робіць гэта выданне вельмі каштоўным.

У віленскай тыпаграфіі Ю. Завадскага быў выданы нотны зборнік сялянскіх песенек Станіслава Манюшкі пад агульнай назвай «Nad Nidą» (Moniuszko, S. Nad Nida, slowa W. Wolskiego; Piosnki sielskie przez W. Syrokomli; Pieśń wójta; Drugi spiewnik domowy – Wyjazd z Ukrainy; Czwarty spiewnik domowy – Dary; Z piątego spiewnika domowego – Siérota i O matko moja!; Magda Kaczmarka, ballada E. Sztyrmera / [nuty] / Stanislaw Moniuszko. – Wilno: Nakładem Józefa Zawadzkiego, [б.г.]. – [41] s.). Гэта прыжыццёвае выданне кампазітара, якое выйшла прыблізна ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя. У нотны зборнік увайшлі песні і балады на словы В. Вольскага, У. Сыракомлі, Я. Чачота і іншых.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля