Вопыт выкарыстання беларускай мовы пры рабоце з нейрасеткамі




18 лютага ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася сустрэча са студэнтамі факультэта журналістыкі БДУ і маладымі вучонымі Аддзяленя гуманітарных навук і мастацтва НАН Беларусі “ІТ у сучаснай моўнай прасторы: вопыт выкарыстання беларускай мовы пры рабоце з нейрасеткамі”.
Са святочным словам выступіў дырэктар філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Лявонавіч Капылоў.
Таксама Ігар Лявонавіч прадставіў кнігу «Беларуская мова ад А да Я». Кніга па-свойму ўнікальная: яна змяшчае вялікі блок гістарычнай інфармацыі, але пададзена яна проста і зразумела. Ігар Лявонавіч Капылоў таксама адзначыў, што інфармацыя ў кнізе суправаджаецца багатым ілюстрацыйным матэрыялам.




З прэзентацыяй свайго праэкту «OCR мадэль для распазнавання старабеларускіх друкаваных тэкстаў з выявы» выступіла Мацеша Дар’я Сяргееўна, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук (філіял “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа”), пераможца ў фінале конкурсу рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі» ў намінацыі «Грамадства і сацыяльная сфера». Яна расказала пра працэс стварэння праграмы і яе метадычнае забеспячэнне.
Галоўны рэдактар газеты “Навука” Дубовік Сяргей Уладзіміравіч распавёў пра свой досвед стварэння музычных кампазіцый на беларускай мове з дапамогай нейрасетакавых праграм. Студэнтам і маладым вучоным былі прадэманстраваны некалькі трэкаў, такія як “Слуцкія ткачыхі”, “Малітва” і інш. Сяргей Уладзіміравіч адзначыў асаблівасці, цікавасці і хібы працы знейрасеткамі, таксама адказаў на пытанні слухачоў.


З апошнімі выданнямі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі можна было азнаёміцца на выставе, якую падрыхтавала да мерапрыемства Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі.