Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Вынікі конкурсу “У словах-вобразах, у песнях вольнаплынных…”

12 лютага ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія падвядзення вынікаў конкурсу творчых работ “У словах-вобразах, у песнях вольнаплынных…”, прымеркаванага да 100-годдзя першага выдання паэмы Якуба Коласа “Сымон-музыка” і 95-годдзя паэмы “Новая зямля”.

ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси
ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси

Конкурс арганізаваны Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеям Якуба Коласа.

Удзел у ім прынялі дзеці ва ўзросце ад васьмі да васямнаццаці гадоў. На адрас музея прыйшло каля дзвюх тысяч работ з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Работы ацэньваліся ў пяці асноўных намінацыях:

  • выяўленчае мастацтва;
  • дэкаратыўна-прыкладное мастацтва;
  • літаратура (паэзія і проза);
  • фотамастацтва;
  • музычнае мастацтва.

У намінацыі “Выяўленчае мастацтва” былі прадстаўлены пейзажныя малюнкі, партрэты Якуба Коласа і ілюстрацыі да паэм “Сымон-музыка” і “Новая зямля”. Удзельнікі намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” здзіўлялі арганізатараў і журы паштоўкамі, пано, вышыванкамі, лялькамі, выцінанкамі, вырабамі з керамікі, салёнага цеста, пластыліну.

ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси
ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси

Творы літаратурнай намінацыі былі прадстаўлены ў розных жанрах: казка, эсэ, замалёўка, літаратурная крытыка, сачыненне. Для дзецей – удзельнікаў гэтай намінацыі была арганізавана аўтограф-сесія, дзе кожны меў магчымаць падпісаць свой твор, аформлены ў альбоме.

ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси

У якасці журы конкурсу выступілі вядомыя беларускія паэты, празаікі, мастакі, скульптары і дзеячы культуры.

ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси
ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси

На ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання члены журы павіншавалі пераможцаў, уручылі дыпломы і памятныя падарункі.

ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля