Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Выстава «Да 130-годдзя з дня нараджэння акадэміка Д.Ф. Жылуновіча»

В читальном зале гуманитарных наук Центральной научной библиотеки имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси демонстрируется выставка «Да 130-годдзя з дня нараджэння акадэміка Д.Ф.Жылуновіча (Цішкі Гартнага), беларускага празаіка, паэта, драматурга, грамадскага дзеяча»

Цішка Гартны (Дзмітрый Фёдаравіч Жылуновіч) – адна з тых постацей у беларускай гісторыі, дзе выключна цесна знітаваны жыццёвы лёс і лёс творчасці. Увайшоў у літаратуру на скрыжаванні дзвюх гістарычных эпох як «пясняр працы і змагання», «першы пралетарскі паэт Беларус», аўтар першага закончанага беларускага рамана.

З успамінаў Ц. Гартнага: «Першыя беларускія вершы, прачытаныя ў «Нашай ніве», зрабілі на мяне сапраўды галавакружнае ўражанне. У маім нутры раптам ўсё перавярнулася. І цяга пісаць па-беларуску завалодала мною цалкам. Напісаныя раней па-расійску творы паказаліся мне шурпатымі, чэрствымі і бяздушнымі. У іх наглядалася нейкая штучнасць, хоць я, пішучы, стараўся ўкладаць у іх сваё заўсёды хвалюючае пачуццё. Ад нашаніўскіх вершаў павеяла цеплатою непасрэднага жыцця, у якім я адчуў і часіну свайго бытавання».

Як майстру слова, яму падуладны і жанравае багацце і відавая разнастайнасць літаратуры: проза, паэзія, публіцыстыка, крытыка; раман, аповесць, апавяданне, нарыс, п’еса, аглядны артыкул і г.д. Пісаў абагулена, можа занадта драматызавана, але эмацыянальна, інтанацыйна пераканальна, што і дапамагае вызначыць сутнасць прозы Цішкі Гартнага, асабліва дакастрычніцкага перыяду.

На выставе дэманструюцца асноўныя творы Ц. Гартнага: самыя ранейшыя публікацыі (вершы, пачынаючы з 1910 г., літаратурна-крытычныя артыкулы з 1918 г., паэтычны зборнік «Песні працы і змагання» (1922), сучасныя перавыданні, пераклад рамана Фадзеева «Апошні з Удэге» на беларускую мову, а таксама пераклады твораў Ц. Гартнага на іншыя мовы свету. Вялікі раздзел выставы прысвечаны літаратуры аб жыцці і творчасці пісьменніка.

Да юбілейнай даты з дня нараджэння Цішкі Гартнага падрыхтаваны буклет.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля