Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Выстава «Да 60-годдзя з дня нараджэння І. В. Саверчанкі»

У чытальнай зале гуманітарных навук дэманструецца выстава «Да 60-годдзя з дня нараджэння І. В. Саверчанкі доктара філалагічных навук, літаратуразнаўца, прафесара»

Іван Васільевіч Саверчанка – вядомы беларускі літаратуразнавец, даследуе гісторыю і тэорыю літаратуры, гісторыю і філасофскую думку Беларусі, культурнае ўзаемадзеянне еўрапейскіх народаў перыяду Рэнесансу, Рэфармацыі і барока, а таксама праблемы дзяржаўнасці і адукацыі. 

Выстава «Да 60-годдзя з дня нараджэння І. В. Саверчанкі доктара філалагічных навук, літаратуразнаўца, прафесара»

На выставе дэманструюцца асноўныя працы І. В. Саверчанкі, сярод якіх манаграфіі, шматлікія навуковыя і навукова-папулярныя артыкулы, пераклады за перыяд з 1988 да 2021 года.

Выстава «Да 60-годдзя з дня нараджэння І. В. Саверчанкі доктара філалагічных навук, літаратуразнаўца, прафесара»Выстава «Да 60-годдзя з дня нараджэння І. В. Саверчанкі доктара філалагічных навук, літаратуразнаўца, прафесара»

Асноўныя вынікі даследаванняў кніжна-пісьмовай культуры і інтэлектуальнай думкі Беларусі апублікаваны ў наступных манаграфіях вучонага: «Сымон Будны – гуманіст і рэфарматар» (1993),  «Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока» (1998), «Паэтыка і семіётыка публіцыстычнай літаратуры Беларусі XVI-XVII стст.» (2012) і інш., а таксама ў калектыўных працах, дапаможніках, навуковых зборніках, тэксталагічных выданнях. Дзякуючы плённай працы І. В. Саверчанкі, знойдзенныя ім некаторыя помнікі старажытнай паэзіі (панегірычныя вершы, эпіграмы на гербы і літаратурныя плачы) апублікаваныя і ўведзеныя ў навуковы зварот.

Выстава «Да 60-годдзя з дня нараджэння І. В. Саверчанкі доктара філалагічных навук, літаратуразнаўца, прафесара»

Значная частка публікацый даследчыка прысвечана асэнсаванню ролі буйных гістарычных асобаў, такіх як Леў Сапега, Астафей Валовіч, Язэп Вельямін-Руцкі і інш. Кнігі і артыкулы гісторыка-біяграфічных нарысаў пра знакамітых і выдатных дзеячоў гісторыі і культуры таксама дэманструюцца на выставе.

Выстава «Да 60-годдзя з дня нараджэння І. В. Саверчанкі доктара філалагічных навук, літаратуразнаўца, прафесара»Выстава «Да 60-годдзя з дня нараджэння І. В. Саверчанкі доктара філалагічных навук, літаратуразнаўца, прафесара»

Пяру І. В. Саверчанкі належаць і літаратурна-мастацкія творы, гістарычныя эсэ і аповесці, якія створаны на падставе шматгадовых даследаванняў і вывучэння архіўных крыніц. Чытачам будзе цікава пазнаёміцца з наступнымі выданнямі: «Блеск короны» (2014), «Магія слова : беларускія пісьменнікі XII–XVII стагоддзяў» (2019), «Трон: легенда, повесть, мистерия» (2019).

Выстава «Да 60-годдзя з дня нараджэння І. В. Саверчанкі доктара філалагічных навук, літаратуразнаўца, прафесара»

Да юбілейнай выставы падрыхтаваны буклет.

Выстава працуе да 22 красавіка.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля