Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Выстава «Да 80-годдзя акадэміка А. А. Кавалені, доктара гістарычных навук, прафесара»

16 сакавіка адбылася прэзентацыя выдання «Акадэмік Аляксандр Аляксандравіч Каваленя». У рамках мерапрыемства бібліятэка дэманстравала выставу «Да 80-годдзя акадэміка А. А. Кавалені, доктара гістарычных навук, прафесара».

Аляксандр Аляксандравіч Каваленя – вядомы беларускі вучоны і арганізатар навукі, гісторык, акадэмік НАН Беларусі, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі.

Асноўнымі напрамкамі навуковай дзейнасці з’яўляюцца даследаванні гісторыі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, партызанскага руху і падпольнай барацьбы на акупаванай тэрыторыі Беларусі (1941–1944 гг.), увекавечванне подзвігу народа ў барацьбе з фашысцкімі захопнікамі, гісторыя маладзёжнага руху ў Беларусі, інтэрнацыянальны характар народнай барацьбы і інш.

А. А. Каваленя прымаў актыўны ўдзел у арганізацыі правядзення комплексных навукова-даследчых праграм: Дзяржаўнай комплекснай праграмы навуковых даследаванняў на 2006–2010 гг. «Гісторыя беларускай нацыі, дзяржаўнасці і культуры», Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў на 2011–2015 гг. «Гісторыя, культура, грамадства, дзяржава» і Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў на 2021–2025 гг. «Грамадства і гуманітарная бяспека беларускай дзяржавы».

На выставе прадстаўлены асноўныя працы вучонага, сярод якіх аўтарскія і калектыўныя манаграфіі, вучэбныя дапаможнікі, навуковыя артыкулы, апублікаваныя ў часопісах, зборніках работ, матэрыялах канферэнцый, кангрэсаў, сімпозіумаў, а таксама выданні, якія выйшлі пад рэдакцыяй вучонага. Агульная рэтраспектыва работ ахоплівае перыяд з 1981 да 2025 гг. Адзін з раздзелаў выставы знаёміць з жыццём і дзейнасцю А. А. Кавалені.

Да юбілейнай выставы падрыхтаваны буклеты:

Выстава працягне працу ва ўніверсальнай чытальнай зале да 6 красавіка 2026 г.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля