Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Выстава «Да 85-годдзя з дня нараджэння А. М. Булыкі»

У чытальнай зале гуманітарных навук Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі дэманструецца выстава «Да 85-годдзя з дня нараджэння члена-карэспандэнта А. М. Булыкі, філолага, прафесара».

Выстава прымеркавана да юбілейнай даты з дня нараджэння знакамітага беларускага вучонага-мовазнаўцы, члена-карэспандэнта НАН Беларусі Аляксандра Мікалаевіча Булыкі.

Навуковая дзейнасць А. М. Булыкі цесна звязана з актуальнымі праблемамі гістарычнага мовазнаўства, ён займаўся пытаннямі станаўлення і развіцця беларускай мовы, гісторыяй беларускай літаратурнай мовы, гістарычнай лексікаграфіяй і стылістыкай. А. М. Булыка даследаваў змены, якія адбываліся ў слоўнікавым фондзе старабеларускай літаратурна-пісьмовай мовы ў перыяд з сярэдзіны XIV да XVIII ст., шляхі і спосабы яго папаўнення, змены і пераўтварэнні ў ім, звязаныя з наяўнасцю старых і новых элементаў. Ім была прасочана дынаміка семантычнай структуры намінацый, устаноўлена спецыфіка словаўжывання ў творах пэўнай жанрава-стылявой ранавіднасці. Значную ўвагу А. М. Булыка надаваў ролі і месцу іншамоўных слоў у слоўнікавым фондзе старабеларускай літаратурнай-пісьмовай мовы, інтра- і экстра-лінгвістычным прычынам іх з’яўлення і інш.

А. М. Булыка з’яўляецца таксама аўтарам першых у лексікаграфіі Беларусі слоўнікаў іншамоўных слоў у сучаснай беларускай мове, дзякуючы яго працы, было падрыхтавана больш за 20 слоўнікаў (арфаграфічных, тлумачальных, перакладных, фразеалагічных) па сучасных беларускай і рускай мовах.

На выставе дэманструюцца асноўныя працы вучонага: манаграфіі, слоўнікі, артыкулы, – публікацыі за перыяд з 1966 да 2019 г. Адзін з раздзелаў выставы пазнаёміць з літаратурай аб жыцці і дзейнасці Аляксандра Мікалаевіча Булыкі.

Да юбілейнай выставы падрыхтаваны буклеты:

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля