Выстава «Да 85-годдзя з дня нараджэння акадэміка А. І. Падлужнага»
У чытальнай зале гуманітарных навук Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі дэманструецца выстава «Да 85-годдзя з дня нараджэння акадэміка А. І. Падлужнага, мовазнаўцы, прафесара»
Выстава прымеркавана да юбілейнай даты буйнейшага беларускага моваведа другой паловы ХХ стагоддзя, стваральніка фанэтычнай школы, акадэміка Аляксандра Іосіфавіча Падлужнага, які адыграў значную ролю ў развіцці сучаснага беларускага мовазнаўства.
Падлужны А. І., як спецыяліст у галіне беларускай фанетыкі і фаналогіі, эксперыментальна даследаваў і апісаў артыкуляцыйную і акустычную сістэму гукаў беларускай мовы, вельмі шмат зрабіў для выпрацоўкі беларускага літаратурнага маўлення, прымаў актыўны ўдзел у вырашэнні праблем сучаснага беларускага правапісу.
Сярод матэрыялаў выставы асноўныя працы вучонага : аўтарскія і калектыўныя манаграфіі, хрэстаматыі, падручнікі, шматлікія артыкулы, якія публікаваліся ў часопісах, зборніках навуковых прац за перыяд з 1965 да 2006 гг. Сярод першых публікацый : «Гукі беларускай мовы» (1973), «Нарысы акустычнай фанетыкі беларускай мовы» (1977), «Фанетычнае сістэма беларускай мовы (эксперыментальна-фанетынчае даследаванне гукавага складу» (1980). Творчая спадчына Падлужнага А. І. з’яўляецца яркай старонкай у гісторыі беларускага мовазнаўства, сярод іх ёсць і такія папулярныя выданні, адрасаваныя тым, хто вывучае беларускую мову: «Белорусский язык для небелорусов», «Белорусский язык для говорящих по-русски», «Учебник белорусского языка самообразования» и другие.
Навуковыя даследаванні вучонага добра вядомы не только беларускім, але і замежным лінгвістам. Асобны аддзел выставы пазнаёміць з літаратурай аб жыцці і дзейнасці А. І. Падлужнага.
Да юбілейнай выставы падрыхтаваны буклет