Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Выстава «Да 85-годдзя з дня нараджэння Р. І. Барадуліна»

У чытальнай зале гуманітарных навук Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі дэманструецца выстава «Да 85-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Р. І. Барадуліна»

Выстава прымеркавана да юбілейнай даты з дня нараджэння Рыгора Іванавіча Барадуліна (24 лютага 1935 г. – 2 сакавіка 2014 г.), лірыка, ліра-сатырыка, вострага публіцыста, эсэіста, перакладчыка. Маці, Мова, Беларусь – гэта асноўныя словы, якія ўзнікаюць, калі згадваешь апошняга народнага паэта Беларусі. «Купалам нашых дзён» назваў Рыгора Барадуліна беларускі літаратуразнаўца Лявон Баршчэўскі. «Апошнім паэтам незямной красы» называў Барадуліна Генадзь Бураўкін.

ЦНБ НАН Беларуси

У фондзе ЦНБ НАН Беларусі захоўваюцца амаль усе прыжыццёвыя выданні Р. Барадуліна ад самага першага зборніка «Маладзік над стэпам» (1959), да апошняга – «У неба пехатою» (2014). Вялікая частка выставы пазнаёміць з публікацыямі твораў Рыгора Барадуліна ў часопісах, літаратурных зборніках, а таксама прадэманструе зборы твораў пісьменніка і далейшыя перавыданні ягоных твораў.

ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси

Воблік эпохі, любоўна выпісаны вобраз маці, інтэллектуальная культура, сувязь з бацькоўскім домам, крэўным асяроддзем, паўната жыцця ва ўсіх яго праявах, ноткі ўзгневанасці, іроніі, сатыры, «неруш» роднага слова, метафарычнасць і спроба стварэння новых слоў, новай матэрыі верша, біблейскія матывы і малітоўныя вершы – гэта ўсё адметнасці літаратурнай спадчыны Барадуліна.

Вершы Барадуліна перакладаліся на розныя мовы свету. На выставе дэманструюцца пераклады твораў паэта на англійскую, балгарскую, грузінскую, іспанскую, латышскую, літоўскую, польскую, украінскую, французскую мовы. З апошніх перакладаў нагадаем выданне «Et orbi omni / І свету ўсяму» (Мінск, 2016), дзе вершы са зборніка «Ксты» Рыгора Барадуліна, намінанта на Нобелеўскую прэмію (2006 г.) прыводзяцца ў перакладах на трыццаць моў.

ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси

Рыгор Іванавіч Барадулін і сам лічыўся найбольш плённым з лепшых беларускіх перакладчыкаў. Сярод аўтараў, якіх перакладаў на беларускую мову Барадулін варта ўзгадаць А. Хаяма, Ф. Гарсія Лорку, Дж. Г. Байрана, Э. Дзікінсан, А. Пушкіна, Б. Пастарнака, Т. Шаўчэнку, К. Леандоэра, Г. Містраль, Лі Бо і іншых.

Вялікі раздзел выставы пазнаёміць з літаратурай аб жыціі і творчасці Рыгора Іванавіча, з асабістымі дзённікамі творцы і цікавымі біяграфічнымі фактамі. Літаратурная крытыка ад вядомых літаратуразнаўцаў дапоможа вызначыць асноўныя вехі творчасці Барадуліна, ягоны ўнёсак у развіццё беларускай літаратуры і беларускай культуры ў цэлым.

ЦНБ НАН БеларусиЦНБ НАН Беларуси

Да юбілейнай выставы падрыхтаваны буклеты:

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля