Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Выстава да 95-годдзя з дня нараджэння У. Караткевіча

У чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў разгорнута юбілейная экспазіцыя пад назвай “Сын зямлі пад белымі крыламі”, прымеркаваная да 95-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча – славутага беларускага пісьменніка, паэта, празаіка, публіцыста, драматурга, перакладчыка, сцэнарыста, чалавека неардынарнага, надзеленага рознымі талентамі, сапраўднага сына сваёй Бацькаўшчыны.

На выставе, якая знаёміць з асноўнымі этапамі жыцця і творчасці У. Караткевіча, дэманструецца вялікая колькасць разнастайных дакументаў з асабістага архіва пісьменніка, дзе амаль кожны з іх уяўляе рарытэт, нясе сваю асабістую аўру, з’яўляецца сведкам творчага працэса, распавядае пра гісторыю стварэння таго ці іншага твору. 

Сярод экспанатаў – аўтографы паэтычных твораў 1950‑х гг. з цікавымі малюнкамі пісьменніка, чарнавікі вершаў 1960‑х–1980‑х гг., раманаў “Каласы пад сярпом тваім”, “Леаніды не вернуцца да зямлі” (“Нельга забыць”), “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Чорны замак Альшанскі”, аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха”, шматлікіх апавяданняў, эсэ, нарысаў.

Асобныя тэматычныя блокі ствараюць уяўленне пра У. Караткевіча як пра драматурга і кінасцэнарыста. На выставе можна пазнаёміцца з рукапісамі п’ес “Званы Віцебска”, “Калыска чатырох чараўніц”, “Маці ўрагану”; прадстаўлены рукапіс асновы для лібрэта оперы “Сівая легенда” поводле аднайменнай аповесці.

Кінематаграфічную дзейнасць У. Караткевіча адлюстроўваюць сцэнарыі мастацкіх фільмаў, фотаздымкі фрагментаў асобных эпізодаў з кінафільмаў, сярод якіх – “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”.

Выклікаюць цікавасць дакументы часоў вучобы У. Караткевіча ў Кіеўскім дзяржаўным універсітэце, падчас працы настаўнікам у Лесавіцкай і Аршанскай сярэдніх школах, аўтабіяграфія “Дарога, якую прайшоў”, біяграфічныя даведкі. 

Сярод выяўленчых дакументаў – цікавыя і рэдкія фотаздымкі з сямейнага альбома Караткевічаў, малюнкі пісьменніка на гістарычныя тэмы, ілюстрацыі да ўласных твороў, яго самадастатковыя эцюды, падпісаныя “УК”, партрэтныя замалёўкі.

Упершыню на выставе прадстаўлены экслібрысы У. Караткевіча ў выкананні вядомых беларускіх мастакоў. 

Заключны раздзел юбілейнай экспазіцыі змяшчае матэрыялы, прысвечаныя У. Караткевічу: ганаровыя граматы, віншавальныя адрасы, дакументы аб святкаванні 50-годдзя з дня яго нараджэння. 

Материал подготовлен научным сотрудником Т. И. Жук.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля