Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Выстава падчас творчага вечара Навума Гальпяровіча

Кнігі з фонду ЦНБ НАН Беларусі дэманстраваліся ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа падчас творчага вечара Навума Гальпяровіча, паэта, пісьменніка, публіцыста, журналіста.

ЦНБ НАН Беларуси
ЦНБ НАН Беларуси

25 студзеня 2018 г. у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбыўся творчы вечар вядомага паэта, публіцыста, журналіста Навума Гальпяровіча « На шляху да сябе…».

ЦНБ НАН Беларуси
ЦНБ НАН Беларуси

Навум Гяльпяровіч з'яўляецца аўтарам паэтычных зборнікаў: «Сцяжына», «Брама », «Востраў душы», «Струна», «Святло ў акне», «Гэта ўсё для цябе», «Голас і рэха». На выставе дэманстраваліся кнігі эсэ, навел, публіцыстыкі («Шляхі і вяртанні», «На трапяткім агні»), а таксама пераклады Н. Гальпяровіча з албанскай, азербайджанскай, кітайскай моў на беларускую.

ЦНБ НАН Беларуси
ЦНБ НАН Беларуси

Сярод экспанатаў кніжнай выставы былі і выданні, прысвечаныя гарадам і гістарычным мясцінам Беларусі, якія выйшлі ў свет пры ўдзеле Н. Гальпяровіча: «Полацк – бацька гарадоў беларускіх», «Мінск – сталіца Беларусі», «Віцебск – горад майстроў і мастакоў», «Гродна. На мяжы Айчыны».

ЦНБ НАН Беларуси
ЦНБ НАН Беларуси

Кніжныя выданні Н. Гальпяровіча ў фондзе ЦНБ НАН Беларусі

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля