Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Выставка к 60-летию института этнографии

 В читальном зале гуманитарных наук Центральной научной библиотеки имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси демонстрируется выставка «Да 60-годдзя з дня заснавання Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі»

Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору быў заснаваны 11 ліпеня 1957 г. Пастановай Савета Міністраў БССР на базе сектара этнаграфіі і фальклору Інстытута гісторыі і сектара мастацтва Інстытута літаратуры АН БССР. Першым дырэктарам стаў акадэмік АН БССР, вядомы беларускі пісьменнік П. Глебка. Створаны 60 год назад, ІМЭФ імя К. Крапівы, як навуковая ўстанова для комплекснага даследавання матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў, сёння ўваходзіць у склад Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і з’яўляецца унікальным шматпрофільным цэнтрам па даследаванню мастацтва, этналогіі, фалькларыстыкі, антрапалогіі Беларусі.

На выставе дэманструюцца асноўныя і найбольш вядомыя кніжныя выданні, якія выйшлі ў свет дзякуючы плённай працы навуковых супрацоўнікаў ІМЭФ імя К. Крапівы: энцыклапедычныя і даведачныя выданні, аўтарскія і калектыўныя манаграфіі, зборнікі навуковых прац. Сярод дэманструемых такія фундаментальныя выданні : «Беларуская народная творчасць: БНТ», «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (7 т.), «Гісторыя беларускага мастацтва» (6 т.), « Гісторыя беларускага тэатра» (4 т.), «Гісторыя кінатэлемастацтва Беларусі» (4 т.), «Музычны тэатр Беларусі» (5 т.), «Архітэктура Беларусі» (4 т.), «Беларусы» (9 т.), «Гарады і вёскі Беларусі» і інш.

Многія працы супрацоўнікаў ІМЭФ імя К. Крапівы былі адзначаны Дзяржаўнымі Прэміямі БССР і Рэспублікі Беларусь, Прэміямі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і прэміямі творчых саюзаў і культурных фондаў.

Варта адзначыць, што супрацоўнікамі Інстытута, спецыялістамі ў розных галінах ведаў (этнолагамі, фалькларыстамі, этнамузыколагамі, антраполагамі, тэатразнаўцамі, кіназнаўцамі, музыказнаўцамі) праводзяцца даследаванні гісторыі і тэорыі беларускага фальклору, сістэмы яго жанраў, генезісу, паэтыкі і ўзаемасувязі з фальклором іншых славян. Вывучаюцца помнікі гісторыі і культуры Беларусі з мэтай выдання зводу найбольш каштоўных мастацкіх і гістарычных помнікаў. Праводзяцца даследаванні помнікаў старажытнабеларускага мастацтва, архітэктуры, эканамічнага і культурнага развіцця асобных рэгіёнаў Беларусі, даследаванні этнічнай гісторыі і сучасных этнічных працэсаў, грамадскага побыту, культуры гарадскога і сельскага насельніцтва, сямейных традыцый, а таксама гісторыі тэатра, музыкальнай культуры і кінатэлемастацтва Беларусі.

Да юбілейнай выставы падрыхтаваны буклеты з пералікам дэманструемых выданняў:
«Да 60-годдзя з дня заснавання Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора НАН Беларусі: частка 1»
«Да 60-годдзя з дня заснавання Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора НАН Беларусі: частка 2»

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля