Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Выставка к юбилею Ивана Брыля

 В читальном зале гуманитарных наук Центральной научной библиотеки имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси демонстрируется выставка «К 100-летию со дня рождения почетного члена НАН Беларуси И. А. Брыля (Янки Брыля), народного писателя БССР»

4 жніўня 2017 года спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Івана Антонавіча Брыля, народнага пісьменніка, ганаровага акадэміка НАН Беларусі.

Янка Брыль належыць да той плеяды беларускіх пісьменнікаў, якая прыйшла ў літаратуру ў канцы 30-х – пачатку 40-х гадоў. Чуйны да грамадскіх зрухаў, змен у сацыяльнай псіхалогіі Я. Брыль звяртаецца да актуальных тэм сучаснасці: уваходжанне ў новы лад старой заходнебеларускай вёскі, духоўныя пошукі моладзі, культура эмоцый і адносін з людзьмі. Жыццё і смерць, імгненне і вечнасць, радзіма і сусвет, прымус і свабода, вайна і мір, дзяржава і асоба, каханне і сяброўства, абавязак і выбар, бацькі і дзеці, сваё і чужое – гэта няспынная размова пра чалавека, пра яго жыццё на “планеце людзей”.

На выставе дэманструюцца першыя публікацыі пісьменніка, зборнікі: «Апавяданні» (1946), «Нёманскія казакі» (1947), «Вераснёвая рунь» (1949) і гэтак далей. На пачатку 60-х г. з’явіўся знакаміты раман «Птушкі і гнёзды», які адразу быў высока ацэнены літаратурнымі крытыкамі. Сярод вядомых твораў: лірычныя нарысы, замалёўкі, нататкі, падарожныя запісы, эсэ, мініяцюры.

Адзін з раздзелаў выставы прадстаўляе літаратуру аб жыцці т творчасці Янкі Брыля, цікавыя біяграфічныя факты, інтэрв’ю, успаміны. Напрыклад, падчас падрыхтоўкі кнігі «Я – з вогненнай вёскі…» яе аўтары – Янка Брыль, Алесь Адамовіч і Уладзімір Калеснік – запісалі 72 км стужкі з аповедамі жыхароў спаленых у Вялікую Айчынную вайну беларускіх вёсак. Чарнавікі кнігі аўтары “ўрачыста” знішчылі, каб ніхто ніколі не даведаўся і не здагадаўся, хто з іх што напісаў – не гэта галоўнае. А калі кніга ўжо выйшла з друку, аўтары даслалі яе ўсім, з кім гутарылі – а гэта больш за трыста чалавек.

Творы Я. Брыля неаднойчы перакладаліся на розныя мовы, пісьменнік і сам выступаў у ролі перакладчыка. Пераклады твораў з польскай, чэшскай, славацкай моў таксама дэманструюцца на выставе.

Да юбілея пісьменніка падрыхтаваны буклет

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля