З надыходзячымі святамі!
Дарагія сябры!
Прыміце шчырыя віншаванні з Новым 2023 годам і Калядамі!
Гэта светлае, доўгачаканае свята аб’ядноўвае ўсіх нас агульнымі надзеямі, марамі і памкненнямі, стварае атмасферу шчасця і прадчування цудаў.
Няхай надыходзячы год прымнажае лік шчаслівых імгненняў, напоўніць кожнага жыццёвай сілай і мудрасцю, будзе шчодрым на добрыя справы, радасныя падзеі і цёплыя сустрэчы!
Жадаем, каб 2023-ці ўвайшоў у кожны дом з мірам, дабром і любоўю, стаў паспяховым, радасным і светлым!
Няхай у вашых сем’ях будзе ўтульна ад сардэчнай цеплыні, пануюць спакой і ўзаемаразуменне!
З павагай і ўдзячнасцю,
калектыў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі