Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Сустрэча да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча

Сапраўдным паэтычным святам стаў 125‑ы дзень нараджэння Максіма Багдановіча ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі. 9 снежня тут адкрыўся літаратурна-музычны салон «Я хацеў бы спаткацца з вамі...».

У госці былі запрошаны вучні 5‑х і 7‑х класаў, для іх была падрыхтавана цікавая праграма, а юныя чытачы ў сваю чаргу падрыхтавалі вершы Максіма Багдановіча, якія і дэкламавалі ў ходзе імпрэзы.

Урачыстае адкрыццё літаратурна-музычнага салона пачалося з музыкі. У выкананні таленавітых маладых вучоных і спецыялістаў Міхаіла Завадскага (Інстытут філасофіі НАН Беларусі) і Кацярыны Пракапчук (ЦНБ НАН Беларусі) прагучалі песні на словы Максіма Багдановіча.

ЦНБ НАН Беларуси
ЦНБ НАН Беларуси
ЦНБ НАН Беларуси
ЦНБ НАН Беларуси

Загадчыца аддзела абслугоўвання чытачоў Ніна Рыгораўна Шабаліна пазнаёміла прысутных з найбольш цікавымі экспанатамі кніжнай выставы «Вянок» паэта: да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча», на якой дэманстраваліся як першыя публікацыі ў штотыднёвай газеце «Наша Ніва», першая і адзіная прыжыццёвая кніжка «Вянок», так і наступныя перавыданні твораў да сучасных дзён.

І дзеці, і дарослыя з цікаўнасцю слухалі гісторыю выдання кнігі, якая пабачыла свет у 1913 годзе дзякуючы Вацлаву Ластоўскаму, які размясціў на вокладцы малюнак аднаго школьніка, імя якога засталося невядомым. Гэты малюнак, падабенства вянка, наштурхнуў выдаўца на думку зрабіць яго назвай зборніка. Н.Г. Шабаліна падзялілася і іншымі цікавымі фактамі нараджэння «Вянка». У сваім расказе пра Максіма Багдановіча яна падрабязна спынілася на апошнім прыездзе паэта ў Мінск восенню 1916 годзе.

ЦНБ НАН Беларуси

Вялікая колькасць выданняў на выставе была прысвечана літаратурнай крытыцы творчасці Максіма Багдановіча і матэрыялам да яго біяграфіі : успамінам бацькі, сяброў і знаёмых, калег па пяру, даследчыкаў яго дзейнасці, якія прыадкрылі для нас таямніцу жыцця Максіма.

Прапануем азнаёміцца з юбілейнымі буклетамі:

Выступы чытальнікаў былі шчырымі і кранальнымі. Удзячная публіка ўзнагароджвала кожнага з іх апладысментамі. У гэты дзень ніхто з удзельнікаў святочнай імпрэзы не застаўся без падарунка на памяць.

Азнаёміцца з багатай бібліятэкай Адама Багдановіча, якая беражліва захоўваецца ў фондах ЦНБ НАН Беларусі, маленькую публіку запрасілі ў аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў. Акрамя таго ім пашчасціла ўбачыць некаторыя асобнікі дзіўных старадаўніх выданняў. У асяроддзі гэтых кніжных рарытэтаў час нібы паварочваецца назад, і можна бясконца слухаць апавяданні навуковага супрацоўніка Алены Пятроўны Дзенісенка, якія накіроўваюць у далёкае мінулае. І так прыемна назіраць з боку за дапытлівымі маленькімі чытачамі, якія засыпаюць пытаннямі расказчыка і не застаюцца абыякавымі да свету пазнання.

ЦНБ НАН Беларуси
ЦНБ НАН Беларуси
ЦНБ НАН Беларуси
ЦНБ НАН Беларуси

А потым школьнікаў чакалі ў імправізаванай кіназале, дзе паказалі фільм «Вечны юны, як наша зямля», прысвечаны Максіму Багдановічу. Супрацоўнікі бібліятэкі, ствараючы фільм, больш разлічвалі на дарослую аўдыторыю. Але ён стаў зразумелы і дзецям, якія пранікліся лірычным зместам, глядзелі з цікавасцю і ўвагай.

ЦНБ НАН Беларуси

Развітваючыся, юныя прыхільнікі таленту творчасці Максіма Багдановіча абяцалі прыйсці ў бібліятэку яшчэ не раз.

ЦНБ НАН Беларуси

І мы “хацелі б спаткацца з вамі”. Да сустрэчы, нашы маленькія чытачы!

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля