Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Да 145-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Іванавіча Пічэты

 «… Я уверен, что широкие массы трудящихся республики дадут университету полную поддержку и тем дадут возможность создать кадры образованных работников, которые много полезного принесут делу восстановления нашего края». 

З прамовы У. І. Пічэты 30 кастрычніка 1921 г.

Імя Уладзіміра Іванавіча Пічэты – таленавітага вучонага, правадзейнага члена Акадэміі навук СССР і Акадэміі навук БССР – добра вядома навукоўцам-гісторыкам не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. Ён апублікаваў больш за 500 прац па гісторыі Беларусі, Расіі, Літвы, Украіны, Польшчы,Чэхаславакіі, Югаславіі, па міжславянскіх сувязях. 

Талент Уладзіміра Пічэты сапраўды шматгранны: ён быў старанным даследчыкам, выдатным педагогам, гуманітарыем-эрудытам і, самае галоўнае, бліскучым вучоным-гісторыкам.

Уладзімір Іванавіч Пічэта нарадзіўся 21 (9) кастрычніка 1878 года ў Палтаве. Яго бацька, Іван Хрыстафоравіч, серб па нацыянальнасці, быў рэктарам Віцебскай, а затым Палтаўскай духоўнай семінарыі. 

У 1897 годзе Уладзімір Іванавіч Пічэта скончыў Палтаўскую гімназію, а ў 1901 годзе – гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага універсітэта. Навуковым кіраўніком яго дыпломнай працы (якая ў той час называлася кандыдацкай) – «Юрый Крыжаніч аб Маскоўскай дзяржаве» – быў У.А. Ключэўскі.

Пасля адкрыцця ўніверсітэта ў Мінску Пічэта быў яго першым рэктарам на працягу 1921–1929 гадоў. За 9 гадоў працы ў БДУ ён апублікаваў шэраг артыкулаў, дакладаў і амаль 25 кніг. Апагей творчай і грамадскай дзейнасці Уладзіміра Іванавіча прыйшоўся на 1926 г. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт адзначыў 5-годдзе і адначасова 31 кастрычніка святкаваў 25-годдзе навукова-педагагічнай і грамадскай дзейнасці свайго рэктара. Гэтым падзеям былі прысвечаны старонкі цэнтральных газет. З усіх мясцін ішлі да юбіляра віншаванні прафесароў і выкладчыкаў, студэнтаў і аспірантаў, навуковых дзеячаў, арганізацый і асобных грамадзян. 

Праца У. І. Пічэты на пасадзе рэктара БДУ была адзначана Урадам Беларусі, які прысвоіў Уладзіміру Іванавічу ганаровае званне «Заслужаны прафесар Беларусі». Гэтакім званнем ні да яго, ні пасля не быў ушанаваны ніводны навукоўца. 

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы захоўваецца мноства работ Уладзіміра Пічэты. Сярод іх сустракаюцца экзэмпляры з надпісамі, якія былі зроблены Уладзімірам Іванавічам.

У кнізе «Крестьяне тяглые» знаходзіцца дароўны надпіс акадэміку АН БССР (1928 г.) Антону Мікіцічу Ясінскаму: «Глубокоуважаемому А. Н. Ясинскому от преданного автора». 

А кніга «Аграрная реформа Сигизмунда-августа в Литовско-русском государстве» ад 1917 года мае наступны дароўны надпіс: «Дорогому Фёдору Фёдоровичу Турук от автора. 5/VI-21». 

Наш экзэмпляр быў узяты з уласнай бібліятэкі Пятра Глебкі, аб чым сведчыць экслібрыс.

З працамі Уладзіміра Іванавіча Пічэты можна азнаёміцца ў электронным каталозе ЦНБ НАН Беларусі. Таксама можна скарыстацца матэрыяламі, якія размешчаны ў Рэпазіторыі.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля