Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Дыялогавая пляцоўка «Беларускія пісьменнікі – дзецям»

2 верасня 2022 г. у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася дыялогавая пляцоўка «Беларускія пісьменнікі – дзецям».


Дыялогавая пляцоўка «Беларускія пісьменнікі – дзецям»

З прывітальным словам да ўдзельнікаў сустрэчы звярнулася намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі – начальнік упраўлення дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, кандыдат педагагічных навук, старшыня першаснай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Альбіна Леанідаўна Давідовіч. 


Дыялогавая пляцоўка «Беларускія пісьменнікі – дзецям»

У сваім выступе А.Л. Давідовіч падкрэсліла, што беларуская дзіцячая літаратура – важны аспект культуры і заклікала гасцей да актыўнага ўдзелу ў дыялогу. 


Дыялогавая пляцоўка «Беларускія пісьменнікі – дзецям»

З Днём ведаў і Днём беларускага пісьменства павіншавала прысутных Юлія Васільеўна Качурка, начальнік упраўлення навукова-арганізацыйнай і прававой работы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, старшыня першаснай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.


Дыялогавая пляцоўка «Беларускія пісьменнікі – дзецям»
Дыялогавая пляцоўка «Беларускія пісьменнікі – дзецям»

Дацэнт кафедры беларускай і замежнай літаратуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, кандыдат філалагічных навук Ала Уладзіміраўна Жардзецкая, выступаючы з тэмай «Актуальнасць дзіцячай літаратуры на сучасным этапе», адзначыла выхаваўчую, адукацыйную і эстэтычную функцыі дзіцячай кнігі.


Дыялогавая пляцоўка «Беларускія пісьменнікі – дзецям»

А. У. Жардзецкая звярнула ўвагу гасцей на працу Якуба Коласа «Методыка роднае мовы» (1926) – першы метадычны дапаможнік для настаўнікаў, у якім знайшлі адлюстраванне не толькі асабісты педагагічны вопыт Коласа як настаўніка, але і дасягненні айчыннай метадычнай навукі таго часу. У сваёй рабоце аўтар раіў настаўнікам стымуляваць эмацыянальную і творчую актыўнасць вучняў. «Кожны ўрок, – пісаў Колас, – гэта чарадзейнае, казачнае царства ведаў, таямніца адкрыцця».

На думку А. У. Жардзецкай «Методыка роднае мовы» Якуба Коласа не страціла актуальнасці і ў нашы дні. Ала Уладзіміраўна расказала пра падрыхтоўку будучых настаўнікаў. Падкрэсліла ролю бацькоў і настаўнікаў у выхаванні дзяцей праз кнігу. 


Дыялогавая пляцоўка «Беларускія пісьменнікі – дзецям»
Дыялогавая пляцоўка «Беларускія пісьменнікі – дзецям»

Выступленне старшага навуковага супрацоўніка лабараторыі гуманітарнай адукацыі навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вячаслава Іванавіча Караткевіча было прысвечана асэнсаванаму чытанню, якое яўляецца асновай чытацкай адукаванасці. Чытацкая адукаванасць – здольнасць чалавека разумець, ацэньваць і выкарыстоўваць тэксты, асэнсоўваць іх і быць уцягнутым у працэс чытання для дасягнення ўласных мэт, пашырэння сваіх ведаў і магчымасцяў, усебаковага ўдзелу ў жыцці грамадства. Асэнсаванае чытанне – від чытання, якое накіравана на разуменне тым, хто чытае, сэнсавага зместу тэксту.


Дыялогавая пляцоўка «Беларускія пісьменнікі – дзецям»
Дыялогавая пляцоўка «Беларускія пісьменнікі – дзецям»

У сваёй прэзентацыі В. І. Караткевіч прыводзіць вынікі даследаванняў – статыстыку па чытацкай адукаванасці, наколькі асэнсаваным яўляецца чытанне сярод беларускіх навучэнцаў, а таксама, якія крокі трэба рабіць для развіцця такога чытання ў дзяцей.

«Чытанне выхоўвае мускулы душы» – з такіх слоў пачаў свой выступ Уладзімір Ліпскі, беларускі пісьменнік, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, аўтар 90 кніг.


Дыялогавая пляцоўка «Беларускія пісьменнікі – дзецям»

Уладзімір Сцяпанавіч падзяліўся ўспамінамі са свайго дзяцінства, расказаў, якую ролю адыгралі бацькі і настаўніца Аляксанда Лявонаўна ў яго выхаванні. 


Дыялогавая пляцоўка «Беларускія пісьменнікі – дзецям»
Дыялогавая пляцоўка «Беларускія пісьменнікі – дзецям»

У экспазіцыі кніжнай выставы аўтар дзіцячай літаратуры знайшоў шмат сваіх твораў, са зместам некаторых з іх і пазнаёміў гасцей сустрэчы.


Дыялогавая пляцоўка «Беларускія пісьменнікі – дзецям»

Сярод кніг асаблівае месца ў творчай скарбонцы аўтара займае яго дзённік-дыялог з унукам «Сонца над галавой». Уладзімір Сцяпанавіч прызнаўся, што сябе асацыюе з вобразам, апісаным Р. Барадуліным: «Дзед як дзіця, хаця...».


Дыялогавая пляцоўка «Беларускія пісьменнікі – дзецям»
Дыялогавая пляцоўка «Беларускія пісьменнікі – дзецям»
Дыялогавая пляцоўка «Беларускія пісьменнікі – дзецям»

А бібліятэка атрымала ў дар ад Уладзіміра Ліпскага яшчэ адзін дзённік – кнігу «Усякі дзень апошні».


Дыялогавая пляцоўка «Беларускія пісьменнікі – дзецям»
Дыялогавая пляцоўка «Беларускія пісьменнікі – дзецям»

Старшы выкладчык кафедры беларускай і замежнай літаратуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэт імя Максіма Танка Лілія Пятроўна Лесько прысвяціла сваё выступленне творчасці А. Васілевіч. «Янка Маўр – бацька беларускай літаратуры, а Алена Васілевіч – маці» – падкрэсліла Лілія Петровна. Яна адзначыла, што кожнае апавяданне пісьменніцы шчырае, шчымлівае, лірычнае, направленае на выхаванне дзіцяці. 


Дыялогавая пляцоўка «Беларускія пісьменнікі – дзецям»
Дыялогавая пляцоўка «Беларускія пісьменнікі – дзецям»

З незвычайнымі цікавымі формамі правядзення ўрокаў пазакласнага чытання азнаёміла ўдзельнікаў дыялогавай пляцоўкі старшы выкладчык кафедры беларускага і рускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка, кандыдат педагагічных навук Ірына Аляксандраўна Буторына. Яна падзялілася вопытам рэалізацыі адукацыйнага праекта «Ад культуры чытання – да культуры асобы».

Як на старонках часопіса «Пралеска» ствараецца матэрыял «Літаратурнай гасцёўні» і дзе можна азнаёміцца з біяграфіяй і творчасцю беларускіх пісьменнікаў, распавяла галоўны рэдактар часопіса Святлана Анатольеўна Штабінская. 


Дыялогавая пляцоўка «Беларускія пісьменнікі – дзецям»
Дыялогавая пляцоўка «Беларускія пісьменнікі – дзецям»

Яна расказала, як часопіс прымяняе сучасныя тэхналогіі і суадносіць традыцыйны папяровы носьбіт з новымі патрабаваннямі чытача, размяашчаючы ў выглядзе QR-кода спасылкі на відэаматэрыял.


Дыялогавая пляцоўка «Беларускія пісьменнікі – дзецям»
Дыялогавая пляцоўка «Беларускія пісьменнікі – дзецям»

Дыялогавая пляцоўка «Беларускія пісьменнікі – дзецям»
Дыялогавая пляцоўка «Беларускія пісьменнікі – дзецям»

Дыялогавая пляцоўка «Беларускія пісьменнікі – дзецям»
Дыялогавая пляцоўка «Беларускія пісьменнікі – дзецям»

Дыялогавая пляцоўка «Беларускія пісьменнікі – дзецям»
Дыялогавая пляцоўка «Беларускія пісьменнікі – дзецям»

Намеснік дырэктара па маркетынгу выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» Анастасія Віктараўна Радзікевіч правяла ўдзельнікаў сустрэчы па маршруце адукацыі і выхавання – пазнаёміла з прадукцыяй выдавецтва, расказала пра змест асобных кніг і часопісаў для дзяцей. 


Дыялогавая пляцоўка «Беларускія пісьменнікі – дзецям»
Дыялогавая пляцоўка «Беларускія пісьменнікі – дзецям»

Дыялогавая пляцоўка «Беларускія пісьменнікі – дзецям»
Дыялогавая пляцоўка «Беларускія пісьменнікі – дзецям»

Дыялогавая пляцоўка «Беларускія пісьменнікі – дзецям»
Дыялогавая пляцоўка «Беларускія пісьменнікі – дзецям»

Дыялогавая пляцоўка «Беларускія пісьменнікі – дзецям»
Дыялогавая пляцоўка «Беларускія пісьменнікі – дзецям»

У рамках дыялогавай пляцоўкі дэманстравалася выстава кніг беларускіх пісьменнікаў для дзяцей «Свет дабрыні. Кнігі для дзяцей». На выставе былі прадстаўлены кнігі як класікаў беларускай дзіцячай літаратуры: Васіля Віткі, Эдзі Агняцвет, Алены Васілевіч, так і сучасных беларускіх пісьменнікаў: Алеся Карлюкевіча, Раісы Баравіковай, Уладзіміра Ліпсакага і інш. Таксама выстава складалася з кніг выдавецтва «Адукацыя і выхаванне»: выданні серый «Мир путешествий», «Бібліятэка часопіса «Вясёлка»» і інш.


Дыялогавая пляцоўка «Беларускія пісьменнікі – дзецям»
Дыялогавая пляцоўка «Беларускія пісьменнікі – дзецям»

Дыялогавая пляцоўка «Беларускія пісьменнікі – дзецям»
Дыялогавая пляцоўка «Беларускія пісьменнікі – дзецям»

Па заканчэнні сустрэчы яго арганізатары прапанавалі зрабіць традыцыйнымі такія фарматы сустрэч і пашырыць кола ўдзельнікаў діялогу. 

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля