Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

Лекцыя да 155-годдзя з дня нараджэння Ісака Сербава

Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі запрашае на лекцыю «Библиотека и рукописи занимают почти всю мою комнату»: кнігі ў лёсе этнографа і археолага Ісака Абрамавіча Сербава (да 155-годдзя з дня нараджэння навукоўца).

Ісак Абрамавіч Сербаў (1871–1943) – вядомы беларускі археолаг, этнограф і фалькларыст першай паловы ХХ ст. Нарадзіўся 25 мая 1871 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Кульшычы Магілёўскай губерні Расійскай імперыі (цяпер Слаўгарадскі раён Магілёўскай вобласці). З 1892 года, пасля заканчэння Полацкай настаўніцкай семінарыі, працаваў настаўнікам у Хоцімску, Гомелі, Стоўбцах, Вільні. У 1911–1912 гадах як член Паўночна-Заходняга аддзела Рускага геаграфічнага таварыства ажыццяўляў этнаграфічныя і археалагічныя экспедыцыі па Беларусі. У 1916 годзе паступіў у Маскоўскі археалагічны інстытут, які скончыў у 1918 годзе.

У першыя гады пасля рэвалюцыі Сербаў змяніў некалькі працоўных месцаў у Магілёве, Гомелі і Мінску, а ў 1924 годзе стаў правадзейным членам Інстытута беларускай культуры і пачаў выкладаць у Беларускім дзяржаўным універсітэце. У Інбелкульце (пазней – у Акадэміі навук) ён займаўся этнаграфіяй, археалогіяй, фалькларыстыкай, краязнаўствам, удзельнічаў у археалагічных і этнаграфічных экспедыцыях. З’яўляўся сакратаром камісіі па ахове помнікаў гісторыі і прыроды, якая функцыянавала пры Інбелкульце ў 1920‑я гады. У 1934 годзе атрымаў навуковую ступень кандыдата гістарычных навук. У 1941 годзе эвакуіраваўся ў Тамбоў, працаваў там у педагагічным інстытуце. Памёр у эвакуацыі ў 1943 годзе.

Лектар: Вайтовіч Аляксандра Уладзіміраўна, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, старшы навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Лекцыя адбудзецца 29 мая 2026 года а 14:00 у Чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў (г. Мінск, вул. Сурганава, 15, пак. 601).

У межах лекцыі пройдзе прэзентацыя аднайменнай кніжнай выставы, якая дапаможа раскрыць жыццёвы і навуковы шлях І. А. Сербава.

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля