Прэзентацыя аднатомнага тлумачальнага слоўніка беларускай мовы
22 лютага ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася прэзентацыя новага выдання аднатомнага “Тлумачальнага слоўніка беларускай літаратурнай мовы”, падрыхтаванага калектывам лексікографаў Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа пад навуковай рэдакцыяй дырэктара інстытута, кандыдата філалагічных навук, дацэнта І. Л. Капылова.
У прэзентацыі ўзялі удзел супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі”, выкладчыкі ВНУ, прадстаўнікі навуковай і творчай грамадскасці краіны.
Падрабязна пра мерапрыемства чытайце на сайце Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.