Всего документов: 97.
Летам гараджан цягне на прыроду: на дачу, у вёску да сваякоў ці проста ў паход з палаткамі. Сваёй прыродзе мы прывыклі давяраць, бо атрутныя расліны можна сустрэць толькі ў джунглях, а ў нашым умераным клімаце не расце нічога больш небяспечнага за крапіву. А вось і не! На лецішчы, падчас пікніку і нават у гарадскім парку можна сустрэць прадстаўнікоў айчыннай флоры, з якімі не варта мець справу. Навуковы супрацоўнік лабараторыі інтрадукцыі і селекцыі арнаментальных раслін Цэнтральнага батанічнага сада Нацыянальнай акадэміі навук Вольга Дуброва распавядае, якія атрутныя расліны растуць у нашай краіне і што рабіць, каб сустрэча з імі прайшла бяспечна.
Памылкі ў харчаванні цягнуць за сабой велізарныя праблемы са здароўем. Сёння медыкі звязваюць з няправільным харчаваннем не толькі лішнюю вагу і гарманальныя парушэнні. Урачы кажуць, што з парушэннямі харчавання на працягу многіх гадоў можа быць звязана нават развіццё анкалагічных захворванняў. Дыетолаг, начальнік аддзела харчавання РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні» Наталля Белякова распавядае пра найбольш тыповыя для людзей нашай краіны памылкі ў харчаванні.
Усе глебы ў Беларусі прыдатныя для вырошчвання яблынь, расказвае вядучы навуковы супрацоўнік аддзела селекцыі пладовых культур Інстытута пладаводства НАН Беларусі Сяргей Ярмоліч.
Выдаткі на харчаванне сёння «з'ядаюць» значную частку бюджэту сярэднестатыстычнай беларускай сям'і. І прысядзібныя ды дачныя ўчасткі вяртаюцца да свайго спрадвечнага значэння: зноў становяцца кармільшчыкамі для гарадскіх і тым больш для сельскіх сем'яў. Як сэканоміць у садзе і агародзе? Сёння прэпараты для апрацоўкі і падкормкі раслін досыць дорага каштуюць, канстатуе загадчык аддзела абароны раслін РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве» Іван Бусько.
«Каб не дзірка ў роце, дык хадзіў бы ў злоце» — трапны народнае выслоўе. Сапраўды, выдаткі на харчаванне сёння «з'ядаюць» значную частку бюджэту сярэднестатыстычнай беларускай сям'і. І прысядзібныя ды дачныя ўчасткі (дзе яшчэ пару гадоў таму модна было слаць газон і вырошчваць кветачкі — ну максімум «садок прыпраў») вяртаюцца да свайго спрадвечнага значэння: зноў становяцца кармільшчыкамі для гарадскіх і тым больш для сельскіх сем'яў. А значыць, узнікае пытанне рэнтабельнасці вытворчасці ўласнай сельгаспрадукцыі — то-бок укласці як мага менш сродкаў і атрымаць добры ўраджай.
Вінаград нельга назваць зусім чужой айчынным садаводам культурай. На тэрыторыі нашай краіны вінаградарства мае дастаткова доўгую гісторыю, якую сёння працягваюць энтузіясты. У НДІ пладаводства ў Самахвалавічах сабрана калекцыя з больш чым 500 сартоў вінаграду. А на дачных і прысядзібных участках сяброў клуба «Паўночны вінаград» расце каля 800 сартоў — і гэты спіс пастаянна пашыраецца. Клуб існуе з 2000 года, расказвае яго цяперашні старшыня, навуковы супрацоўнік аддзела селекцыі пладовых культур РУП «Інстытут пладаводства» Уладзімір Усцінаў.
Вясна ўсё бліжэй, а сіл усё менш. Недахоп вітамінаў у канцы зімы — пачатку вясны штогод адчуваюць практычна ўсе ў Беларусі. Як падтрымаць свой арганізм? Парадамі дзеліцца і спецыяліст навукова-даследчай лабараторыі «Функцыянальнае харчаванне» НПЦ НАН Беларусі па харчаванні Таццяна Акулава.
Селекцыянеры Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па бульбаводстве сёлета перададуць у Дзяржаўную камісію па сартавыпрабаванні новы сорт бульбы з цёмна-фіялетавай мякаццю.
Не сакрэт, што менавіта харчаванне з'яўляецца асновай нашага здароўя і даўгалецця. І калі раней слова «дыета» асацыявалася толькі з пазбаўленнем ад лішніх кілаграмаў, то сёння распрацаваны самыя розныя дыет-планы харчавання, эфектыўнасць якіх пацверджана маштабнымі навуковымі даследаваннямі і якія сапраўды могуць дапамагчы падтрымаць і ўмацаваць здароўе. Але некаторыя з іх могуць быць і небяспечныя. Аб плюсах і мінусах папулярных дыет — для ўмацавання сэрца і сасудаў, супраць раку, для захавання яснасці розуму, а таксама аб сыраядзенні распавядае намеснік генеральнага дырэктара па стандартызацыі і якасці прадуктаў харчавання РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні» Алена Маргунова.
Доктар сельскагаспадарчых навук Мечыслаў Сцяпура сцвярджае, што кавун у Беларусi сёння вырасцiць лягчэй, чым агурок. Мечыслаў Францавiч, загадчык аддзела бахчавых культур Iнстытута агароднiцтва НАН Беларусі, распавядае, як гэта зрабiць i чаму ў многiх не атрымлiваецца.
Наўрад ці сёння беларусы могуць уявіць свой паўсядзённы рацыён без бульбы: мы ўжо паспелі забыць, што на самай справе наш «другі хлеб» — культура заакіянская. Зрэшты, яна так даўно «жыве» на беларускай зямлі (а дакладней, у зямлі), што стала нам родная. Але гаворка не пра гэта. А пра тое, як сучасны свет мяняе погляды на самыя, здавалася б, нязменныя рэчы. Напрыклад, на бульбу. Селекцыянеры Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па бульбаводстве сёлета перададуць у Дзяржаўную камісію па сартавыпрабаванні новы сорт бульбы — з цёмна-фіялетавай мякаццю.
Наўрад ці сёння беларусы могуць уявіць свой паўсядзённы рацыён без бульбы: мы ўжо паспелі забыць, што на самай справе наш «другі хлеб» — культура заакіянская. Зрэшты, яна так даўно «жыве» на беларускай зямлі (а дакладней, у зямлі), што стала нам родная. Але гаворка не пра гэта. А пра тое, як сучасны свет мяняе погляды на самыя, здавалася б, нязменныя рэчы. Напрыклад, на бульбу.
Разбіраючыся ў прычынах розных захворванняў — ад інфарктаў да атлусцення — медыкі, псіхолагі і дыетолагі называюць XXІ стагоддзе «эпохай стрэсу»: сучасныя рэаліі ўводзяць чалавека ў хранічны паўсядзённы стрэс, які ператвараецца з эпізадычнага стану ў свайго роду фон, на якім праходзіць наша жыццё. Ну, а самы просты спосаб справіцца са стрэсам, які прапануе нам падсвядомасць — з'есці што-небудзь смачненькае. Як гэта працуе, чаму такая звычка шкодная і як з тым змагацца, — распавядае начальнік аддзела харчавання РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні» Наталля Белякова.
Разбіраючыся ў прычынах розных захворванняў — ад інфарктаў да атлусцення — медыкі, псіхолагі і дыетолагі называюць XXІ стагоддзе «эпохай стрэсу»: сучасныя рэаліі ўводзяць чалавека ў хранічны паўсядзённы стрэс, які ператвараецца з эпізадычнага стану ў свайго роду фон, на якім праходзіць наша жыццё.
Ціхае паляванне — адна з тых простых радасцяў, якія ненадоўга вяртаюць у дзяцінства. Але каб радасць заставалася радасцю і за яе не прыйшлося плаціць здароўем, трэба памятаць аб мерах перасцярогі. Як гатаваць грыбы з улікам змянення экалагічнай сітуацыі, расказвае намеснік дырэктара РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні» Алена Маргунова.
Хрэстаматыйная фраза, знаёмая кожнаму, хто без двоек скончыў сярэднюю школу, — наконт «народной тропы», якая «не зарастет» — мне яшчэ ў дзяцінстве здавалася крыху, так бы мовіць, перабольшанай. Як і куды торыць сваю сцежку любы народ (наш беларускі — у тым ліку), наўрад ці можна прадказаць загадзя. Туды, дзе ўсё выкладзена пліткай і куды возяць арганізаваныя экскурсіі школьнікаў? Спрэчнае пытанне... Зрэшты, напэўна, гэта суб'ектыўна. Проста хачу сказаць, што ў сядзібу Рэйтанаў у Грушаўцы, што пад Ляхавічамі, народная сцежка і праўда не зарастае. Сюды любіла ездзіць моладзь, якой хацелася даведацца больш пра гісторыю сваёй краіны, дваццаць гадоў таму. Ездзіць і цяпер.
Спецыялiсты здаровага харчавання заклiкаюць нас чытаць састаў прадуктаў, якiя мы набываем. Але калi вы не тэхнолаг, гэта мала дапаможа: поўны каталог харчовых дабавак — тых самых «Е», пра якiя столькi пiшуць апошнiм часам, — налiчвае сотнi найменняў. Пра тое, што стаiць за гэтымi доўгiмi кодамi, мы распавядае эксперт — намеснiк дырэктара Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэмii навук Беларусі па харчаваннi Алена Маргунова.