Всего документов: 97.
Прынамсі, першы айчынны сорт цёмна-сіняга вінаграду тэхнічнага прызначэння «Лорэд» ужо створаны і перададзены на дзяржсортавыпрабаванне. У першую чаргу «Лорэд» — вынік двух дзесяцігоддзяў карпатлівай працы і сучасных метадаў селекцыі. Падрабязна распавядае навуковы супрацоўнік аддзела селекцыі пладовых культур РУП «Інстытут пладаводства» Уладзімір Усцінаў.
Распрацоўка інавацыйных прадуктаў харчавання сѐння ў ліку прыярытэтаў ва ўсім свеце. Навуковыя цэнтры імкнуцца задаволіць запыт сучаснага чалавека на перадавыя распрацоўкі, якія дазваляюць атрымліваць асалоду ад смачных страў без шкоды для здароўя. Падрабязна расказаў намеснік генеральнага дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні Дзмітрый Зайчанка.
Сёння галіна сельскай гаспадаркі ў ліку асноўных спажыўцоў ноу-хау. Ва ўмовах навукова-тэхнічнай канкурэнцыі і кліматычных выклікаў рухацца наперад без навукі немагчыма. У нашай краіне ўдасканаленне сельскагаспадарчых тэхналогій з апорай на навуку — сярод прыярытэтных кірункаў развіцця, і гэта дае вынікі, падкрэслілі прадстаўнікі НАН Беларусі.
Метады селекцыі агароднінных культур (як і іншых стратэгічна важных сельгасраслін — пладовых, збожжавых і г. д.) удасканальваюцца ў свеце імкліва. Каб паспяваць за працэсам, патрэбныя высакакласныя спецыялісты і высокатэхналагічнае абсталяванне. Асабісты талент селекцыянера і любоў да зямлі, вядома, таксама ніхто не адмяняў, але вынік залежыць не ад «мічурынскага запала», а ад сучасных селекцыйных методык. Намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце НПЦ НАН Беларусі па бульбаводстве і агародніцтве Андрэй Чайкоўскі распавѐў аб тым, наколькі сѐння беларуская селекцыя можа канкурыраваць з замежнай.
Набліжаецца Дзень абаронцы Айчыны — адна з нямногіх афіцыйных падстаў нагадаць любімым мужчынам, наколькі яны важныя і каштоўныя для нас, жанчын. І, зразумела, у гэты дзень мужчыны чакаюць падарункаў як праявы любові і клопату. І якраз пра выбар падарункаў «на дваццаць трэцяе» прыгожай палове варта задумацца ўжо цяпер. Сваім меркаваннем дзеліцца і Юлія Качурка, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, старшыня пярвічнай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Якаснае насенне — найважнейшая ўмова будучага ўраджаю і ў прамысловых маштабах, і на асабістых градках. Ужо сѐння агароднікі-аматары рыхтуюцца да пасяўной. Як аматару не памыліцца з выбарам пасяўнога матэрыялу, распавядае намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце НПЦ НАН Беларусі па бульбаводстве і агародніцтве Андрэй Чайкоўскі.
Работа па стварэнні канкурэнтных сартоў сельскагаспадарчых культур навукоўцамі праводзіцца на пастаяннай аснове. Вынікова вядзецца селекцыя, а таксама арыгінальнае і элітнае насенняводства каля 40 відаў сельскагаспадарчых раслін, адзначае доктар сельскагаспадарчых навук, член-карэспандэнт НАН Беларусі, намеснік дырэктара Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробстве Эрома Урбан.
Напярэдадні свайго 60-гадовага юбілею айчынны флагман у галіне інфармацыйных тэхналогій — Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі (АІПІ) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — распавѐў пра перспектывы развіцця ІТ-сферы ў Беларусі.
Вывучэнне Антарктыды — стратэгічная задача, рэалізацыя якой была распачата суверэннай Беларуссю амаль два дзесяцігоддзі таму, падкрэслівае начальнік Рэспубліканскага цэнтра палярных даследаванняў НАН Беларусі Уладзімір Рыжыкаў.
Каштоўныя камяні можна не толькі здабываць, але і атрымліваць у лабараторных умовах. У Беларусі вырошчваюць смарагды (ізумруды), лалы (рубіны) і сінія сапфіры. Хоць першапачаткова тэхналогія была распрацавана для вытворчых, а не эстэтычных задач. Падрабязна распавядае загадчык галіновай лабараторыі радыяцыйных уздзеянняў Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве Рыгор Рымскі.
Антарктыка — малавывучаны рэгіён планеты. У 2006 годзе наша краіна далучылася да Дагавора аб Антарктыцы, распавядае начальнік Рэспубліканскага цэнтра палярных даследаванняў НАН Беларусі Уладзімір Рыжыкаў.
За чатыры дзесяцігоддзі селекцыянерамі НПЦ па земляробстве НАН Беларусі створана амаль шэсць соцень сартоў збожжавых, зернебабовых, кармавых, тэхнічных і крупяных культур. Некаторыя з іх дзесяцігоддзямі застаюцца эталоннымі ў нашай краіне і СНД. Але XXІ стагоддзе змяняе не толькі тэхналогіі, але і падыходы ў селекцыі. Ад новых сартоў і гібрыдаў патрабуецца адаптаванасць пад рэгіянальныя кліматычныя ўмовы, высокая ўраджайнасць без нарошчвання аграхіміі, неўспрымальнасць да хвароб і шкоднікаў. Якім павінен быць сорт, каб быць канкурэнтным, расказаў доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Эрома Урбан.
Практыкаарыентаванасць — найважнейшы прыярытэт беларускай навукі. Прадстаўнікі арганізацый НАН Беларусі расказалі аб трансфармацыі фундаментальных, тэарэтычных даследаванняў для фарміравання маштабных інавацыйных вытворчасцяў і выпуску высокатэхналагічнай прадукцыі.
Нягледзячы на развіццѐ тэхналогій, умовы надвор’я па-ранейшаму сярод ключавых фактараў сельскагаспадарчай вытворчасці. Кліматычныя змены кідаюць выклік як аграрыям-практыкам, так і навуцы. Што супрацьпаставяць навукоўцы «нябеснай канцылярыі»? Ці можа анамальна цѐплая зіма стварыць праблемы для ўраджаю азімых? І якія прагнозы на будучы сельскагаспадарчы сезон? Пра гэта «Звяздзе» распавялі ў Навукова-практычным цэнтры па земляробстве НАН Беларусі.
Прэмію Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў галіне інфармацыйных тэхналогій прысудзілі ў 2024 годзе за цыкл навуковых прац «Прымяненне штучнага інтэлекту і малекулярнага мадэлявання для распрацоўкі новых лекавых прэпаратаў супраць COVІD-19». Аўтары даследавання — супрацоўнікі навуковых структур Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі: доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Аляксандр Тузікаў, доктар хімічных навук прафесар Аляксандр Андрыянаў і малодшы навуковы супрацоўнік лабараторыі матэматычнай кібернетыкі Канстанцін Фурс. Але калі гаворка ідзе пра лекі, пры чым тут штучны інтэлект? І чаму ў сучасных фармакалагічных распрацоўках не абысціся без матэматыкаў?
Падтрымка навуковай моладзі — абавязковая ўмова развіцця навукі. У 2019 годзе былі зацверджаны прэміі для таленавітых маладых навукоўцаў, якія працуюць у інстытутах і даследчых цэнтрах Нацыянальнай акадэміі навук. Прэмію акадэміка У. Ігнатоўскага ўручаць навуковаму супрацоўніку Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Дзмітрыю Крэнту.
Першы беларускі электрамабіль і сімулятар кіравання трактарам, магчымасць набыць лекі ў робата-аптэкара і атрымаць глазураваны сырок у робата-дэгустатара, «памерацца ростам» з колам БелАЗа і адчуць на далонях «зорны пыл»... Калі вам не хапіла яркіх навагодніх уражанняў, свята для дзяцей, ды і для сябе асабіста, можна падоўжыць, пабываўшы на выставе дасягненняў «Мая Беларусь». Прадстаўленыя там і дасягненні НАН Беларусі.
Самая чаканая падзея для распрацоўшчыкаў лічбавых і інавацыйных рашэнняў нашай краіны — цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Лідары лічбавай эканомікі — 2024» — па традыцыі адбылася напярэдадні Новага года. Праводзіцца конкурс пры падтрымцы Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі, кафедры лічбавых сістэм і тэхналогій Інстытута бізнесу БДУ, шэрагу іншых экспертных арганізацый.
У Комплексным прагнозе навукова-тэхнічнага развіцця Рэспублікі Беларусь да 2045 года сярод актуальных задач, якія стаяць перад навукоўцамі ў сферы медыцыны, значная ўвага ўдзелена ранняй дыягностыцы анкалагічных захворванняў. Рост анкалагічных захворванняў — агульнасусветная негатыўная тэндэнцыя, адзначыў, каментуючы прагноз, дырэктар Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Андрэй Ганчароў.
Навукоўцамі распрацаваны Комплексны прагноз навукова-тэхнічнага прагрэсу Рэспублікі Беларусь на 2026–2030 гады і на перыяд да 2045 года. Адным з прыярытэтаў для распрацоўкі і ўкаранення інавацый вызначана галіна аховы здароўя і біятэхналогій. Падрабязна распавядае дырэктар Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Андрэй Ганчароў.
У Беларусі адраджаюць мясцовую пароду чырвоных кароў. Пра пароду расказвае першы намеснік Генеральнага дырэктара па інавацыях НПЦ НАН Беларусі па жывёлагадоўлі, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар Уладзімір Цімашэнка.
Тэхналогіі вырабу нізкатлустых сыроў прадставілі на «Прадэкспа-2024» навукоўцы Інстытута мяса-малочнай прамысловасці НАН Беларусі. Што яшчэ новага прэзентавалі вытворцы прадуктаў харчавання?
Падвядзенне вынікаў конкурсу «Лепшы патэнт Беларусi» адбылося 22 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы ў рамках IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця». Інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі НАН Беларусі прадставіў на конкурс тэст-сістэмы дыягностыкі вірусных інфекцый буйной рагатай жывелы.
Тое, што ўраджайнасць любых культур напрамую звязана з правільнай падрыхтоўкай глебы пад сяўбу, вядома нават тым, хто па родзе заняткаў не мае дачынення да сельскай гаспадаркі. І любы аграрый скажа вам, што гэты фактар — адзін з найболей значных, ад выбару аптымальнай тэхналогіі апрацоўкі глебы напрамую залежыць ураджай. Аб тым, якія сучасныя тэхналогіі апрацоўкі глебы найбольш прымальныя для Беларусі, распавёў доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Эрома Урбан.
Сёлета кукурузны год, гавораць навукоўцы. Рэкордная спякота ў жніўні, якая негатыўна паўплывала на ўраджаі іншых культур, кукурузе пайшла толькі на карысць: ураджайнасць яе па краіне — у межах сярэднесусветных паказчыкаў. Звярнуўшы на гэта ўвагу, Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас нядаўняй паездкі ў Шклоўскі раён паставіў задачу замяніць імпартныя сарты гэтай культуры якаснымі айчыннымі. Аб тым, у якіх кірунках працуюць у Акадэміі навук нашай краіны, ствараючы новыя гібрыды кукурузы, і чаму гэта работа сёння асабліва важная, расказаў першы намеснік генеральнага дырэктара Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробстве Эрома Урбан.
Больш за сотню праектаў прадставілі 65 навукова-даследчых арганізацый, устаноў адукацыі і прыватных кампаній нашай краіны на ІІІ Форуме ІT-Акадэмгорада «Штучны інтэлект у Беларусі», які адкрыўся днямі ў Нацыянальнай акадэміі навук. Арганізатарамі форуму па традыцыі выступілі Нацыянальная акадэмія навук і Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН. У гэтым годзе форум прымеркаваны да Дня Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Штогод 14 кастрычніка навукова-тэхнічная грамадскасць розных краін адзначае Сусветны дзень стандартызацыі. У Беларусі таксама з 2000 года адзначаецца гэтае прафесійнае свята. Асабліва значная гэта дата, як і дзейнасць у сферы стандартызацыі, у Год якасці. З Нацыянальнай акадэміяй навук і Міністэрствам сувязі сёння абмяркоўваецца пытанне па распрацоўцы дзесяці дзяржстандартаў на аснове міжнародных у сферы ШІ.
Калісьці беларуская зямля славілася сваімі садамі, багатымі ўраджаямі яблыкаў і груш. Потым наш рынак захапіў імпарт. Цяпер настаў час адраджаць беларускае садоўніцтва, у адсутнасці знешняй канкурэнцыі развіваць сваю вытворчасць пладовай прадукцыі, падкрэсліваюць навукоўцы. Для гэтага ёсць і тэхналогіі, і новыя сарты. Падрабязна распавядае вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута пладаводства НАН Беларусі Юлія Кандрацёнак.
У сярэдзіне і канцы мінулага стагоддзя штучны інтэлект быў «героем» фантастычных раманаў. У наш час ён хутка ўваходзіць у штодзённасць. Разумныя дамы, разумныя гарады (праект, які сёння рэалізоўваецца ў нашай краіне) або тыя ж галасавыя памочнікі — гэта, скажам так, выкарыстанне штучнага інтэлекту на паўсядзённым, абывацельскім узроўні. А калі глядзець больш глабальна, то сучасная дыягностыка, медыцына і фармацэўтыка, машынабудаванне, дакладнае земляробства, вывучэнне космасу — усё гэта немагчыма без інтэлектуальных тэхналогій. Сёння беларускія вытворчасці актыўна прымяняюць тэхналогіі штучнага інтэлекту ў розных сферах эканомікі, падкрэсліў генеральны дырэктар Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Круглікаў.
Шосты раз, 7 верасня, у Мінску адбудзецца маштабная навукова-папулярная падзея — фестываль навукі. У Цэнтральным батанічным садзе будуць працаваць тэматычныя пляцоўкі, пройдуць лекцыі вядомых вучоных, выставы дасягненняў у розных галінах беларускай і сусветнай навукі, інтэрактыўныя навуковыя эксперыменты і майстар-класы для наведвальнікаў усіх узростаў. Падрабязна расказаў старшыня Савета маладых вучоных НАН Беларусі Станіслаў Юрэцкі.
Поліненасычаныя тлустыя кіслоты дыетолагі называюць незаменнымі: гэтыя рэчывы не сінтэзуюцца ў нашым арганізме. Пры гэтым іх недахоп — а часцей не хапае сучаснаму чалавеку амега-3 — вядзе да розных фізіялагічных і біяхімічных парушэнняў. Аб карысці рапсавага алею дыетолагі і медыкі пісалі і казалі шмат. Сёння клінічныя выпрабаванні пацвярджаюць, што ўнікальны прадукт, у прыватнасці, папярэджвае развіццё паталогій сардэчна-сасудзістай сістэмы ў людзей з залішняй масай цела. Пра гэта паведаміла навуковы супрацоўнік аддзела тэхналогій кандытарскай і алейна-тлушчавай прадукцыі Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні Ганна Пчэльнікава.
Добры ўраджай бульбы са свайго прысядзібнага або дачнага ўчастка — узнагарода за працу. І хочацца без страт захаваць яе вынік, каб парадаваць сям’ю смачнымі стравамі са сваёй бульбачкі і на Новы год, і ў лютым, і нават у сакавіку. Пра тое, як правільна захоўваць бульбу, расказвае навуковы супрацоўнік аддзела тэхналогій вытворчасці, абароны і захоўвання бульбы РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве» Віталь Сердзюкоў.
Беларусь у ліку сусветных лідараў па вытворчасці малака на душу насельніцтва: узровень самазабеспячэння гэтым прадуктам у нашай краіне — больш за 260%. Асартымент малочнай прамысловасці складае больш за 1800 найменняў прадукцыі. Сёння асартымент пітнога малака велізарны: безлактознае, з павышаным утрыманнем бялку, малако А2, для дзіцячага харчавання, з розным працэнтам тлустасці і рознымі тэмпературнымі апрацоўкамі... Чаму ў наш час узнікла неабходнасць у такой дэталізацыі, распавядае загадчыца сектара стандартызацыі і нарміравання малочнай галіны РУП «Інстытут мяса-малочнай прамысловасці» Алена Вайцяховіч.
Вы паспелі падзабыцца на пандэмію ковіду, калі не выходзілі з дому без маскі і ўздрыгвалі, калі хтосьці побач чхне? З вялікай доляй верагоднасці гэты час усім нам наканавана перажыць зноў. Чалавецтва чакае новая пандэмія, папярэдзіў дырэктар Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Андрэй Ганчароў. На гэты раз — пандэмія грыпу H5N1. І рыхтавацца да яе трэба ўжо цяпер.
Прыемна, што ў нашым пераменлівым свеце ёсць добрыя рэчы, якія застаюцца нязменнымі. Нават калі гэта простыя радасці накшталт марожанага ў спякоту. Але паміж «смачна» і «карысна» не заўсёды можна паставіць знак роўнасці. Напярэдадні лета загадчыца сектара стандартызацыі і нарміравання малочнай галіны РУП «Інстытут мяса-малочнай прамысловасці» Алена Вайцяховіч расказала, як выбраць сапраўды карыснае марожанае.
Упрыгожаныя буйнымі кветкамі магноліі, палі рознакаляровых нарцысаў і цюльпанаў, стройныя сакуры, што асыпаюць бязважкія пялёсткі на дагледжаныя дарожкі... Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю. Далёка не ўсе мінчане і госці сталіцы ўключаюць яго наведванне ў праграму выхаднога дня. І дарэмна: тут можна атрымаць мноства станоўчых эмоцый.
Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне. Зрэшты, многія дасведчаныя агароднікі гэтую важную куплю да цяперашняга часу ўжо здзейснілі, а самыя прадуманыя — нават пасадзілі раннюю бульбу пад плёнку або спанбонд, каб атрымаць першы ўраджай ужо ў чэрвені. Ну, а калі вы пакуль разважаеце над сартамі і месцам набыцця пасяўной бульбы, мдаведацца пра найноўшыя напрацоўкі селекцыянераў можна ў Навукова-практычным цэнтры НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве.
Напярэдадні Сусветнага дня авіяцыі і касманаўтыкі вучоныя НАН Беларусі распавялі, якія распрацоўкі рухаюць наперад айчынную навуку і як ствараюцца тэхналогіі для асваення і вывучэння космасу.
Ужо нікога не здзіўляюць «уласныя» дыні і кавуны, ды нават персікі і абрыкосы «абжыліся» ў Беларусі. Сёння ў модзе ў садаводаў-аматараў — арэхаплодныя культуры. Клімат змяняецца, і гэта адкрывае магчымасці для цэлага шэрагу культур, адзначае намеснік дырэктара па інавацыйнай рабоце РУП «Інстытут пладаводства» Віталь Васеха.
Штогадовая Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш сёлета ўжо 31-я, па-ранейшаму — падзея, якая выклікае цікавасць. Беларуская класіка на стэндах выставы прадстаўлена дастаткова шырока. Інстытут мовазнаўства НАН Беларусі прадставіў наведвальнікам 31-й выставы-кірмашу самы новы «Слоўнік беларускай мовы».