Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

НАН Беларуси в СМИ

Всего документов: 138.

Ці можна расліны вырошчваць у замкнёных прасторах, напрыклад, у космасе? Як з дапамогай святла кіраваць раслінным светам? Што трэба ўлічыць, каб атрымаць добрую расаду? На пытанні адказваюць вучоныя Інстытута эксперыментальнай батанікі Нацыянальнай акадэміі навук.

Источник: Звязда | 08.04.2025

Рубрика: Наука и технологии, НАН Беларуси

Што трэба ўлічваць пры барацьбе за ўраджай? Чаму расце колькасць хвароб і шкоднікаў? Чым можна «прыправіць» глебу, каб павысіць яе ўрадлівасць? Па адказы на гэтыя пытанні звярнуліся ў Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі.

Источник: Звязда | 11.03.2025

Рубрика: НАН Беларуси, Сельское хозяйство

Па ініцыятыве старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзіміра Гусакова Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры распачаў работу, накіраваную на папулярызацыю багатай моўнай спадчыны, сабранай вучонымі. Пазнаѐміцца з ѐй можна дзякуючы серыі ілюстраваных альбомаў «Фальклорныя скарбы Беларусі». Прэзентацыя трох першых альбомаў прайшла ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Источник: Звязда | 26.02.2025

Рубрика: Сотрудники НАН, Мероприятия НАН, Наука и общество

Да залатога юбілею адной з найстарэйшых устаноў Нацыянальнай акадэміі навук была прымеркавана Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Навука. Бібліятэка. Інфармацыя», якая сабрала больш за 200 удзельнікаў — прадстаўнікоў вядучых бібліятэк Беларусі і Расіі, навучальных устаноў, архіваў. Як расказаў дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Станіслаў Юрэцкі, гісторыя ўстановы непарыўна звязана з гісторыяй акадэмічнай навукі.

Источник: Звязда | 15.02.2025

Рубрика: Сотрудники НАН, Мероприятия НАН, ЦНБ НАН Беларуси

У Доме прэсы адбылася прэзентацыя міжнароднага выдавецкага праекта «Сыны Башкартастана ў баях за Беларусь». Загадчык Цэнтра ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Аляксей Літвін заўважыў, што актыўны ўдзел у партызанскім руху, абароне і вызваленні Беларусі бралі і прадстаўнікі башкірскага народа.

Пяты міжнародны кангрэс гісторыкаў Беларусі «Гістарычная навука Беларусі: асобы, канцэпцыі, дасягненні», які сабраў больш за 200 вучоных Беларусі і замежжа, быў прысвечаны 95-годдзю Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук. Працавалі секцыі па вывучэнні розных гістарычных перыядаў, даследчыкі дзяліліся новымі навуковымі напрацоўкамі і практычнымі дасягненнямі. Напрыклад, былі прадстаўлены сенсацыйныя вынікі археалагічных раскопак на Менцы.

Источник: Звязда | 12.11.2024

Рубрика: Сотрудники НАН, Мероприятия НАН, Наука и общество

Сёлета Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Каласавіны» была прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 65-годдзю Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Удзел у ёй узяў і старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў старадрукаваных выданняў і рукапісаў Цэнтральнай бібліятэкі НАН Беларусі Мікалай Трус.

Источник: Звязда | 05.11.2024

Рубрика: Мероприятия НАН, ЦНБ НАН Беларуси

У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адкрылася часовая экспазіцыя «Космас — наш!», прысвечаная творчасці Язэпа Драздовіча. Размешчаны на выстаўцы і так званыя «касмавізіі», брашура «Нябесныя бегі», а таксама замалѐўкі, дзѐннікі, дзѐннікавыя запісы, аўтабіяграфія да 50-годдзя. Дакументы прадастаўлены Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

Источник: Звязда | 22.10.2024

Рубрика: Мероприятия НАН, ЦНБ НАН Беларуси, Наука и общество

«Беларускі гістарычны часопіс» выпусціў юбілейны, 300-ы, нумар. Прэзентацыя юбілейнага нумара прайшла ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, супрацоўнікі якога плённа ўзаемадзейнічаюць з рэдакцыяй, выступаюць на старонках «БГЧ» з артыкуламі. З юбілейнага нумара чытачы могуць даведацца пра радавод падпольшчыцы Алены Мазанік, над якім працаваў загадчык аддзела даследавання старадрукаў і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук Вадзім Урублеўскі.

Источник: Звязда | 15.10.2024

Рубрика: Мероприятия НАН, Сотрудники НАН, ЦНБ НАН Беларуси

Ужо стала добрай традыцыяй напярэдадні дня нараджэння сталіцы праводзіць міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі». Сёлета ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук яна сабрала вучоных, работнікаў музеяў, архіваў, выкладчыкаў, краязнаўцаў ужо сёмы раз. Канферэнцыя была прысвечана 525-годдзю надання Мінску Магдэбургскага права.

Источник: Звязда | 10.09.2024

Рубрика: Мероприятия НАН, Наука и общество

У Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь была прэзентавана кніга Елізаветы Квілінковай «Малдаване Беларусі: этнакультурная ідэнтычнасць і інтэграцыя». Доктар гістарычных навук, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора НАН Беларусі Елізавета Квілінкова таксама прыехала сюды з Малдовы. Ідэю ўзяцца за даследванне этнасаў спачатку — гагаўзаў, а пасля — малдаван, ёй падкінуў муж, які ў Малдове працаваў паслом Рэспублікі Беларусь.

Источник: Звязда | 10.09.2024

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и общество

Каля тыдня засталося да ХХХІ Дня беларускага пісьменства. Традыцыя адзначаць яго распачата ў 1994 годзе. За гэты час яго сталіцамі станавіліся 26 беларускіх гарадоў і паселішчаў, некаторыя з іх двойчы, а старажытны Полацк — тройчы. Сёлета Дзень беларускага пісьменства прымае Брэсцкая вобласць, горад Івацэвічы. Пра тое, якія мерапрыемствы пройдуць у дваццаць сёмай сталіцы свята, ішла гаворка ў Нацыянальным прэс-цэнтры. Так, 31 жніўня пройдзе навукова-практычная канферэнцыя «Івацэвіцкія чытанні», якую Міністэрства інфармацыі праводзіць разам з Нацыянальнай акадэміяй навук.

Источник: Звязда | 22.08.2024

Рубрика: Мероприятия НАН

У нашай краіне робіцца вельмі шмат для захавання памяці аб тых, хто змагаўся і загінуў на беларускай зямлі ў Вялікую Айчынную вайну. Пабудавана больш як восем тысяч помнікаў і мемарыялаў, насыпана 180 курганоў памяці. Беларускія вучоныя надрукавалі каля 12 тысяч навуковых прац. На гэта звярнуў увагу акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя падчас міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны: гісторыя і сучаснасць».

Источник: Звязда | 30.07.2024

Рубрика: Сотрудники НАН, Мероприятия НАН, Наука и общество

У апараце Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў прайшло пасяджэнне Кансультатытыўнага міжэтнічнага савета. Яго ўдзельнікі абмеркавалі вынікі ХIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. Дарэчы, на беларускай зямлі змагаліся воіны 70 нацыянальнасцяў. У выніку сумеснага праекта фонда армяназнаўчых даследаванняў “Анів” і Інстытута гісторыі НАН Беларусі пабачыла свет кніга “Воіны-армяне ў баях за Беларусь (1941–1944)”.

Источник: BELARUS | 22.07.2024

Рубрика: Наука и общество, Международное сотрудничество

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі прайшоў міжнародны круглы стол «Ваенная проза: вытокі, эвалюцыя, імёны», прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі.

У Інстытуце гісторыі НАН Беларусі прайшоў круглы стол "Гістарычны шлях Савецкай Беларусі".

Источник: Звязда | 27.12.2023

Рубрика: Мероприятия НАН, Наука и общество

У Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук прайшоў круглы стол «Гістарычны шлях Савецкай Беларусі», прысвечаны 105-годдзю абвяшчэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, якое адзначаецца 1 студзеня. Разам з вучонымі ў ім прынялі ўдзел палітычныя і грамадскія дзеячы, прадстаўнікі музеяў, бібліятэк, ВНУ і школ, грамадскіх арганізацый. Такі прадстаўнічы склад удзельнікаў сведчыць пра важнасць гэтай тэмы ў сучасным грамадстве. Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар ЛУЦКІ адзначыў, што з абвяшчэннем Савецкай Беларусі наш народ атрымаў шанц на суверэнны шлях.

Источник: Звязда | 26.12.2023

Рубрика: Мероприятия НАН, НАН Беларуси

У Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі нядаўна прэзентавалі першы том Збору твораў Кузьмы Чорнага ў 12 тамах. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел вучоныя, пісьменнікі, настаўнікі.

Источник: Звязда | 21.10.2023

Рубрика: Мероприятия НАН

У Доме літаратара прайшоў круглы стол «Шляхі вялікіх выпрабаванняў», прысвечаны Дню народнага адзінства. Яго арганізатарамі выступілі Саюз пісьменнікаў Беларусі, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы.

Источник: Літаратура і мастацтва | 15.09.2023

Рубрика: Мероприятия НАН, Наука и общество

У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа прайшоў фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды». Калі адгуло дзіцячае свята, музей ператварыўся ў дыскусійную пляцоўку. Пры ўдзеле Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі прайшоў круглы стол, на якім разглядалася пытанне стварэння энцыклапедыі Якуба Коласа.

Источник: Звязда | 07.06.2023

Рубрика: Мероприятия НАН

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук сабраў вучоных з Беларусі, Расіі, Абхазіі, Прыбалтыкі і носьбітаў традыцыйнай культуры на ІІІ Міжнародным форуме даследчыкаў беларускай казкі і міфалогіі.

Источник: Звязда | 30.05.2023

Рубрика: Мероприятия НАН, Международное сотрудничество

Сёння архівы перасталі быць толькі месцам, дзе захоўваюцца гістарычныя крыніцы. Вялікая ўвага ўдзяляецца папулярызацыі дакументальнай спадчыны, яе алічбоўцы і стварэнню праектаў, якія дапамагаюць большай колькасці людзей знаёміцца з рознымі старонкамі гісторыі нашай краіны. Напрыклад, на сайце «Архівы Беларусі» створаны раздзел «Дакументальны летапіс Беларусі». Як паведаміў дырэктар Нацыянальнага архіва Андрэй Дземянюк, да рэалізацыі дадзенага праекта далучыліся навуковыя супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Источник: Звязда | 11.02.2023

Рубрика: НАН Беларуси

Дух творчасці ў народа існаваў, існуе і, я перакананы, будзе існаваць. Без гэтага няма адчування паўнаты жыцця, заўважае дырэктар музея стражытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Барыс Лазука. Пра культуру і традыцыі - размова з навукоўцам.

Источник: Звязда | 07.02.2023

Рубрика: Сотрудники НАН

Адбыўся міжнародны семінар «Захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны краін СНД у кантэксце глабальных выклікаў». Галоўныя задачы семінара, які сабраў даследчыкаў у галіне аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны краін СНД, — пошук шляхоў захавання здабыткаў, якія стагоддзямі назапашваліся народам, пашырэнне рэгіянальнага супрацоўніцтва ў галіне іх захавання і папулярызацыі, што будзе спрыяць падтрымцы культурнай разнастайнасці і развіццю міжкультурнага дыялогу. Загадчыца аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Таццяна Валодзіна прывяла прыклад, як няведанне пэўных абрадаў можа пагражаць іх знікненню.

Источник: Звязда | 22.11.2022

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и общество

Сёння Вайсковыя могілкі — адзін з самых старых сталічных некропаляў, якія захаваліся. Часам назва можа ўводзіць у зман — насамрэч чырвонаармейцаў тут пахавана толькі каля 40 працэнтаў. Проста ў ХХ стагоддзі могілкі былі пры вайсковым шпіталі — адсюль і іх назва. Можна зладзіць не адну пазнавальную лекцыю, распавядаючы пра тое, колькі знакавых асоб, пісьменнікаў жыло побач з могілкамі, ці пра тое, чыім месцам спачыну яны сталі. Напрыклад, тут знаходзіцца пахаванне грамадскага і палітычнага дзеяча, гісторыка, вучонага, першага прэзідэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Усевалада Ігнатоўскага.

Источник: Звязда | 19.07.2022

Рубрика: Сотрудники НАН

У Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук штогод праходзіць міжнародная канферэнцыя «Вынікі археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Беларусі». Даследчыкі распавядаюць пра вынікі сваіх прац, знаходкі, згадваюць працы папярэднікаў, уздымаюць актуальныя пытанні, звязаныя з вывучэннем гісторыі. Наш карэспандэнт пабыла на гэтым форуме археолагаў і сабрала самыя цікавыя факты.

Источник: Звязда | 21.06.2022

Рубрика: Наука и общество, Сотрудники НАН

У Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук штогод праходзіць міжнародная канферэнцыя «Вынікі археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Беларусі». Даследчыкі распавядаюць пра вынікі сваіх прац, знаходкі, згадваюць працы папярэднікаў, уздымаюць актуальныя пытанні, звязаныя з вывучэннем гісторыі. Галоўны навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алена Калечыц распавяла пра першабытную стаянку Юравічы.

Источник: Звязда | 21.06.2022

Рубрика: Сотрудники НАН, Мероприятия НАН, Наука и общество

Ужо стала добрай традыцыяй кожную вясну збіраць у ратушы даследчыкаў, якія дзеляцца сакрэтамі з мінулага жыцця горада. У Год гістарычнай памяці абмяркоўваліся пытанні, звязаныя пераважна з гісторыяй Мінска ў ХVІІ-ХVІІІ стагоддзях падчас дзеяння на беларускіх землях Магдэбургскага права. Так, навуковы супрацоўнік аддзела спецыяльных гістарычных даследаванняў Інстытута гісторыі НАН Беларусі Надзея Палтаржыцкая распавядала пра ўнікальныя старажытныя крыніцы — магістрацкія кнігі.

Источник: Звязда | 29.03.2022

Рубрика: Сотрудники НАН, Мероприятия НАН

У нашай краіне вядзецца работа па стварэнні Беларускага фальклорна-этналінгвістычнага атласа. Гэтае ўнікальнае выданне дазволіць больш даведацца пра культуру і традыцыі, светаўспрыманне нашага народа, убачыць, на якіх тэрыторыях пашыраныя пэўныя ўяўленні. За доўгія годы экспедыцый у архіве Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі назбіралася багата фальклорных запісаў з розных куткоў краіны.

Источник: Звязда | 01.03.2022

Рубрика: НАН Беларуси

У прэамбуле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь са змяненнямі і дапаўненнямі, якія выносяцца на рэферэндум, дадаецца такая каштоўнасная ўстаноўка, як самабытнасць. Які сэнс сучасныя гісторыкі ўкладаюць ў гэтае слова? Якія напрацоўкі стаяць за такім канстытуцыйным пасылам? Чаму важна ведаць гісторыю з глыбіні вякоў і чым пагражае страта гістарычнай інфармацыі? З такімі пытаннямі «Звязда» звярнулася да кандыдата гістарычных навук, рэктара Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Вячаслава Даніловіча, які ў сваёй прамове не раз згадаў Акадэмію навук Беларусі.

Источник: Звязда | 24.02.2022

Рубрика: НАН Беларуси, Наука и общество

Бабруйскі мастацкі музей створаны на базе выставачнай залы Мастацкага фонду БССР, які дзейнічаў з 1976 года. Установа мае багатую калекцыю агатаў, а на асобнай вітрыне прадстаўлены найбольш рэдкія камяні свету. Падобнай калекцыяй сёння могуць пахваліцца толькі музей геафака БДУ і музей інстытута геалогіі НАН Беларусі.

Источник: Звязда | 08.02.2022

Рубрика: НАН Беларуси

Падведзены вынікі літаратурнага конкурсу «Беларускі салавей», ініцыіраванага Нацыянальнай бібліятэкай. Сярод удзельнікаў журы - вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Анатоль Трафімчык.

Источник: Звязда | 08.02.2022

Рубрика: Сотрудники НАН

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры» НАН праводзіць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю Інстытута беларускай культуры: круглыя сталы, прэзентацыі, сустрэчы вучоных са студэнтамі. Адзін з круглых сталоў, што прайшоў ў Інстытуце мовазнаўства, быў прысвечаны выдатнаму лінгвісту, супрацоўніку Інбелкульта Пятру Бузуку і набыткам нацыянальнай лінгвагеаграфіі. У хуткім часе з працамі вучоных Інбелкульта можна будзе азнаёміцца ў інтэрнэце. Супрацоўнікі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі ўжо перавялі многія з іх у лічбавы фармат.

Источник: Звязда | 25.01.2022

Рубрика: Сотрудники НАН, История НАН, ЦНБ НАН Беларуси

У Музеі старажытнабеларускай культуры ствараецца ўнікальная экспазіцыя, прысвечаная духоўнай спадчыне нашага народа. Скульптуры, абразы іканастасаў і алтароў, царкоўнае адзенне, літургічныя прадметы знаёмяць з культурнай спадчынай праваслаўнай, каталіцкай і ўніяцкай канфесій. У экспазіцыі можна ўбачыць старажытныя абразы, якія за стагоддзі існавання пацвердзілі сваю выключную сілу. Часам дырэктар Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Барыс Лазука, прапануе маладым наведвальнікам проста спыніцца перад абразамі. Пастаяць, памаўчаць, падумаць.

Источник: Звязда | 18.01.2022

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и общество

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі быў прэзентаваны чатырохтомны раман-эпапея выдатнага казахскага пісьменніка, буйнога вучонага, акадэміка і грамадскага дзеяча Мухтара Аўэзава "Шлях Абая", перакладзены на беларускую мову.

Источник: Звязда | 05.01.2022

Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася літаратурна-дакументальная выстаўка «Залатая раніца беларускага адраджэння», прысвечаная гістарычнаму перыяду, знакаваму для гісторыі, літаратуры, адукацыі і культуры Беларусі. Як заўважыў вядучы навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры ХХ-ХХІ стагоддзя Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Анатоль Трафімчык, літаратура 1920–1930 гадоў доўгі час замоўчвалася, сёння яна даследавана мала.

Источник: Звязда | 30.11.2021

Рубрика: Сотрудники НАН

Не стала вядомага беларускага археолага, гісторыка, доктара гістарычных навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, галоўнага навуковага супрацоўніка аддзела археалогіі Сярэдніх вякоў і Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вольгі Мікалаеўны Ляўко.

Источник: Звязда | 02.11.2021

Рубрика: Сотрудники НАН

Пытанні, звязаныя з магчымасцямі міжнароднага і трансгранічнага турызму, выкарыстаннем сучасных тэхналогій і патэнцыялу гісторыка-культурнай спадчыны, краязнаўчых даследаванняў, пошукам новых альтэрнатыў былі ўзнятыя на першай Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Перспектывы развіцця турызму ў сучасных умовах: сусветныя тэндэнцыі і рэгіянальныя кантэксты», арганізаванай Дэпартаментам па турызме Міністэрства спорту і турызму Беларусі, Нацыянальным агенцтвам па турызме сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук.

Источник: Звязда | 15.10.2021

Рубрика: Мероприятия НАН

Новы турыстычны маршрут «Дарогамі Палескага Загароддзя» быў прэзентаваны ў рамках выязнога семінара, які правялі Нацыянальнае агенцтва па турызме і Упраўленне спорту і турызму Брэсцкага выканаўчага камітэта, дзе прысутных азнаёмілі з турыстычным патэнцыялам Драгічынскага, Іванаўскага і Пінскага раёнаў. На маршруце можна пабачыць мясціны, дзе засталіся рэшткі Тараканскага манастыра. Вучоныя НАН вывучалі мясцовы царкоўны жывапіс.

Источник: Звязда | 06.08.2021

Рубрика: НАН Беларуси

Казка мае неацэннае значэнне для фарміравання любові да Радзімы, да роднай беларускай мовы і нацыянальнай культуры, заўважыў падчас адкрыцця ІІ Міжнароднага форуму даследчыкаў беларускай казкі акадэмік—сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Каваленя. І ў наш час народная казка не страчвае свайго значэння, і служыць яна не толькі дзецям, пра што ў сваіх выступленнях гаварылі даследчыкі з Беларусі, Расіі, Украіны, Балгарыі, краін Балтыі і іншых.

Источник: Звязда | 08.06.2021

Рубрика: Сотрудники НАН, Мероприятия НАН

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля