Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

НАН Беларуси в СМИ

Всего документов: 160.

Падчас Дня яблыка, які прайшоў у Інстытуце пладаводства НАН Беларусі, вучоныя расказалі пра сарты, якія прыжыліся ў беларускіх садах, асаблівасці іх агратэхнікі, арганізавалі дэгустацыю.

Источник: Звязда | 27.10.2026

Рубрика: НАН Беларуси, Наука и производство, Сельское хозяйство

V Міжнародны форум ІТ-Акадэмграда «Штучны інтэлект у Беларусі» сабраў больш як 330 айчынных і замежных спецыялістаў з Беларусі, Расіі, Кітая, Узбекістана і Турцыі. У рамках форуму ў Прэзідыуме НАН адкрылася выстаўка айчынных распрацовак у галіне ШІ і робататэхнікі: ад прапаноў вучоных да студэнцкіх стартапаў.

Рацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў, інтэнсіўная вытворчасць і сучасны аграменеджмент — галоўныя перавагі, якія адкрывае дакладнае земляробства. Пра гэта расказаў вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі геабатанікі і картаграфіі расліннага свету, кандыдат біялагічных навук Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Андрэй Понтус.

Источник: Звязда | 08.10.2026

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и технологии, Сельское хозяйство

Як па-новаму раскрыць турыстычны патэнцыял беларускіх рэгіёнаў, сфарміраваць яскравыя нацыянальныя брэнды і зрабіць нашы здабыткі яшчэ больш запатрабаванымі, гаворка вялася на Першай міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Культурная спадчына Беларусі і турызм». Спадчыну можна і аднаўляць, як тое сталася з Музеем слуцкіх паясоў, і ўпісваць у сучасны кантэкст, інтэрпрэтаваць, на аснове яе ствараць новыя праекты, сувеніры, брэнды. І адным з такіх месцаў, куды можна прыйсці не толькі паглядзець на аўтэнтыку, але і па ідэі, з’яўляецца навуковы музей Цэнтра даследаванняў беларускай культуры мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук.

Источник: Звязда | 01.10.2026

Рубрика: НАН Беларуси, Наука и общество

Безумоўна, на вынікі сельскагаспадарчай дзейнасці вялікі ўплыў аказваюць капрызы надвор’я, а ў апошнія гады ўсё выразней праяўляюцца глабальныя змены клімату. Тым не менш харчовая бяспека і стабільнасць аграрнага сектара ў немалой ступені залежаць ад стану зямельных рэсурсаў. Гэта нават стала асноўнай тэмай міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 95-годдзю Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАН Беларусі.

Источник: Звязда | 05.09.2026

Рубрика: Мероприятия НАН, НАН Беларуси, Сельское хозяйство

Яшчэ ў пачатку мінулага стагоддзя 40 % тэрыторыі Беларусі — 8 мільёнаў гектараў! — былі пераўвільготненымі. Дзякуючы меліярацыі непраходны балотны край ператварыўся ў хлебаробны. Меліярацыя — гэта ператварэнне зямель, непрыгодных для жыццядзейнасці чалавека, у прыгодныя, — тлумачыць дырэктар Інстытута меліярацыі Навукова-практычнага цэнтра па земляробстве НАН Беларусі Аляксандр Анжанкоў.

22 жніўня аграгарадок Неглюбка збірае гасцей на свята ткацтва «Кросенцы». У праграме — выстаўка вырабаў мясцовых майстрых, дэфіле ў касцюмах, майстар-класы, рэканструкцыя абраду «Дажынкі», канцэртная праграма. Чым можа ўразіць гэты куток і як Неглюбка праславілася на ўвесь свет, расказала кандыдат гістарычных навук, старэйшы навуковы супрацоўнік аддзела народазнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры мовы і літаратуры НАН Беларусі Ірына Смірнова.

Источник: Звязда | 22.08.2026

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и общество, НАН Беларуси

Сёлета ў Беларусі ўжо выдадзена звыш 200 дазволаў на правядзенне раскопак. А за кожнымі з іх стаяць новыя адкрыцці, дзякуючы якім можна ўдакладняць гісторыю розных населеных пунктаў і цэлых рэгіёнаў. Якімі знаходкамі парадаваў археалагічны сезон вучоных Інстытута гісторыії НАН?

Источник: Звязда | 15.08.2026

Рубрика: НАН Беларуси, Наука и общество

Вучоныя НАН Беларусі на пляцоўцы Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «Белагра» прадставілі распрацоўкі, звязаныя з сельскай гаспадаркай і перапрацоўкай прадукцыі.

Беларускія вучоныя ўпэўнены: у сучасных садах павінны расці не толькі яблыні і грушы. Селекцыя і інтрадукцыя паказваюць, што наша краіна магла б забяспечваць насельніцтва разнастайнай вітаміннай прадукцыяй, у тым ліку экзатычнай. Для вучоных Інстытута пладаводства НАН Беларусі змена клімату — падстава для новых даследаванняў.

Источник: Звязда | 21.05.2026

Рубрика: НАН Беларуси, Сельское хозяйство, Наука и производство

Дзякуючы селекцыі і сучасным тэхналогіям вырошчвання можна закладаць у краіне сады, якія забяспечаць унутраныя патрэбы ў вітаміннай прадукцыі на працягу ўсяго года. Пераканацца ў гэтым можна ў Інстытуце пладаводства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Звязда | 20.05.2026

Рубрика: НАН Беларуси, Наука и производство, Сельское хозяйство

Беспілотныя трактары, механізаваныя фермы, робаты і праграмы, якія адсочваюць стан раслін — на ўсё гэта сёння аграрыі робяць стаўку. Але, як заўважылі ўдзельнікі семінара «АПК будучыні: аграрная навука і кадравы патэнцыял у паскарэнні тэхналагічнага развіцця і лічбавай трансфармацыі», за любой тэхналогіяй стаяць людзі. Як расказаў генеральны дырэктар Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па жывѐлагадоўлі Аляксандр Партной, у нашай краіне ўзяты курс на інавацыйнае развіццѐ жывѐлагадоўлі.

Источник: Звязда | 31.03.2026

Рубрика: Сотрудники НАН, Мероприятия НАН, Наука и производство

Згодна з даручэннем кіраўніка краіны, сѐлетні ўраджай, сабраны ва ўсіх катэгорыях гаспадарак, павінен быць не меншы за мінулагодні. За кошт чаго будуць дасягацца гэтыя мэтавыя паказчыкі, расказалі навукоўцы, у тым ліку першы намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце НПЦ Нацыянальнай акадэміі навук па земляробстве Эрома Урбан.

У Цэнтры даследаванняў беларускай культуры мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук прайшоў круглы стол «Беларуская народная казка ў кніжных ілюстрацыях».

Источник: Літаратура і мастацтва | 27.03.2026

Рубрика: Мероприятия НАН, НАН Беларуси, Наука и общество

Круглы стол, прымеркаваны да Дня роднай мовы, прайшоў у Доме прэсы. Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў расказаў пра дзяржаўныя праграмы, звязаныя з захаваннем і развіццём беларускай мовы і літаратуры.

Источник: Літаратура і мастацтва | 27.02.2026

Рубрика: Сотрудники НАН, Мероприятия НАН, Наука и общество

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі прайшла прэзентацыя двух новых зборнікаў з серыі «Фальклорныя скарбы Беларусі».

Источник: Звязда | 27.02.2026

Рубрика: Мероприятия НАН, ЦНБ НАН Беларуси, Наука и общество

Удзельнікі круглага стала «Жывое багацце Беларусі», у тым ліку дырэктар Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі Ігар Капылоў і дырэктар Інстытута літаратуразнаўства Іван Саверчанка, гаварылі не толькі пра тое, як беларуская мова сѐння запатрабавана ў розных сферах грамадства, але і паспрабавалі прадугадаць, як яна будзе развівацца.

Источник: Звязда | 21.02.2026

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и общество, Мероприятия НАН

У навукова-практычным цэнтры НАН Беларусі па земляробстве займаюцца селекцыяй, арыгінальным і элітным насенняводствам каля 40 відаў сельскагаспадарчых раслін. Першы намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце навукова-практычнага цэнтра па земляробстве, доктар сельскагаспадарчых навук Эрома Урбан расказаў, чаму работа па стварэнні сартоў і гібрыдаў для сельскай гаспадаркі вядзецца няспынна.

Источник: Звязда | 23.01.2026

Рубрика: Сотрудники НАН, НАН Беларуси, Сельское хозяйство

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў ХХІІІ Рэспубліканскага конкурсу «Пазнай Беларусь» прайшла ў Нацыянальным Акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза заўважыў, што турызм пачынае адыгрываць вялікую ролю ў жыцці грамадзян.

Источник: Звязда | 23.12.2025

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и общество

Кожны год трэцяга лістапада Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа збірае даследчыкаў творчасці класіка на міжнародную канферэнцыю «Каласавіны». Па традыцыі ў канферэнцыі бяруць удзел нашчадкі Якуба Коласа. Удзел прыняла навуковы супрацоўнік аддзела экалогіі традыцыйнай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай куль туры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Вера Міцкевіч.

Источник: Літаратура і мастацтва | 06.11.2025

Рубрика: Сотрудники НАН, Мероприятия НАН, Наука и общество

Сёння, каб атрымаць добры ўраджай, не абысціся без біятэхналогій. У самой прыродзе можна знайсці памочнікаў — мікраарганізмы. З пытаннем, як знайсці нябачных саюзнікаў, якія дапамогуць пазмагацца за ўраджай, можна звярнуцца ў Інстытут мікрабіялогіі НАН Беларусі.

Источник: Звязда | 05.08.2025

Рубрика: Наука и технологии, Сельское хозяйство

Добраўпарадкаванне — адна з заўважных асаблівасцяў нашай традыцыйнай культуры, упэўнены дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Лакотка.

Источник: Звязда | 07.06.2025

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и общество

Ці можна расліны вырошчваць у замкнёных прасторах, напрыклад, у космасе? Як з дапамогай святла кіраваць раслінным светам? Што трэба ўлічыць, каб атрымаць добрую расаду? На пытанні адказваюць вучоныя Інстытута эксперыментальнай батанікі Нацыянальнай акадэміі навук.

Источник: Звязда | 08.04.2025

Рубрика: Наука и технологии, НАН Беларуси

Што трэба ўлічваць пры барацьбе за ўраджай? Чаму расце колькасць хвароб і шкоднікаў? Чым можна «прыправіць» глебу, каб павысіць яе ўрадлівасць? Па адказы на гэтыя пытанні звярнуліся ў Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі.

Источник: Звязда | 11.03.2025

Рубрика: НАН Беларуси, Сельское хозяйство

Па ініцыятыве старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзіміра Гусакова Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры распачаў работу, накіраваную на папулярызацыю багатай моўнай спадчыны, сабранай вучонымі. Пазнаѐміцца з ѐй можна дзякуючы серыі ілюстраваных альбомаў «Фальклорныя скарбы Беларусі». Прэзентацыя трох першых альбомаў прайшла ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Источник: Звязда | 26.02.2025

Рубрика: Сотрудники НАН, Мероприятия НАН, Наука и общество

Да залатога юбілею адной з найстарэйшых устаноў Нацыянальнай акадэміі навук была прымеркавана Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Навука. Бібліятэка. Інфармацыя», якая сабрала больш за 200 удзельнікаў — прадстаўнікоў вядучых бібліятэк Беларусі і Расіі, навучальных устаноў, архіваў. Як расказаў дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Станіслаў Юрэцкі, гісторыя ўстановы непарыўна звязана з гісторыяй акадэмічнай навукі.

Источник: Звязда | 15.02.2025

Рубрика: Сотрудники НАН, Мероприятия НАН, ЦНБ НАН Беларуси

У Доме прэсы адбылася прэзентацыя міжнароднага выдавецкага праекта «Сыны Башкартастана ў баях за Беларусь». Загадчык Цэнтра ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Аляксей Літвін заўважыў, што актыўны ўдзел у партызанскім руху, абароне і вызваленні Беларусі бралі і прадстаўнікі башкірскага народа.

Пяты міжнародны кангрэс гісторыкаў Беларусі «Гістарычная навука Беларусі: асобы, канцэпцыі, дасягненні», які сабраў больш за 200 вучоных Беларусі і замежжа, быў прысвечаны 95-годдзю Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук. Працавалі секцыі па вывучэнні розных гістарычных перыядаў, даследчыкі дзяліліся новымі навуковымі напрацоўкамі і практычнымі дасягненнямі. Напрыклад, былі прадстаўлены сенсацыйныя вынікі археалагічных раскопак на Менцы.

Источник: Звязда | 12.11.2024

Рубрика: Сотрудники НАН, Мероприятия НАН, Наука и общество

Сёлета Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Каласавіны» была прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 65-годдзю Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Удзел у ёй узяў і старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў старадрукаваных выданняў і рукапісаў Цэнтральнай бібліятэкі НАН Беларусі Мікалай Трус.

Источник: Звязда | 05.11.2024

Рубрика: Мероприятия НАН, ЦНБ НАН Беларуси

У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адкрылася часовая экспазіцыя «Космас — наш!», прысвечаная творчасці Язэпа Драздовіча. Размешчаны на выстаўцы і так званыя «касмавізіі», брашура «Нябесныя бегі», а таксама замалѐўкі, дзѐннікі, дзѐннікавыя запісы, аўтабіяграфія да 50-годдзя. Дакументы прадастаўлены Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

Источник: Звязда | 22.10.2024

Рубрика: Мероприятия НАН, ЦНБ НАН Беларуси, Наука и общество

«Беларускі гістарычны часопіс» выпусціў юбілейны, 300-ы, нумар. Прэзентацыя юбілейнага нумара прайшла ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, супрацоўнікі якога плённа ўзаемадзейнічаюць з рэдакцыяй, выступаюць на старонках «БГЧ» з артыкуламі. З юбілейнага нумара чытачы могуць даведацца пра радавод падпольшчыцы Алены Мазанік, над якім працаваў загадчык аддзела даследавання старадрукаў і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук Вадзім Урублеўскі.

Источник: Звязда | 15.10.2024

Рубрика: Мероприятия НАН, Сотрудники НАН, ЦНБ НАН Беларуси

Ужо стала добрай традыцыяй напярэдадні дня нараджэння сталіцы праводзіць міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі». Сёлета ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук яна сабрала вучоных, работнікаў музеяў, архіваў, выкладчыкаў, краязнаўцаў ужо сёмы раз. Канферэнцыя была прысвечана 525-годдзю надання Мінску Магдэбургскага права.

Источник: Звязда | 10.09.2024

Рубрика: Мероприятия НАН, Наука и общество

У Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь была прэзентавана кніга Елізаветы Квілінковай «Малдаване Беларусі: этнакультурная ідэнтычнасць і інтэграцыя». Доктар гістарычных навук, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора НАН Беларусі Елізавета Квілінкова таксама прыехала сюды з Малдовы. Ідэю ўзяцца за даследванне этнасаў спачатку — гагаўзаў, а пасля — малдаван, ёй падкінуў муж, які ў Малдове працаваў паслом Рэспублікі Беларусь.

Источник: Звязда | 10.09.2024

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и общество

Каля тыдня засталося да ХХХІ Дня беларускага пісьменства. Традыцыя адзначаць яго распачата ў 1994 годзе. За гэты час яго сталіцамі станавіліся 26 беларускіх гарадоў і паселішчаў, некаторыя з іх двойчы, а старажытны Полацк — тройчы. Сёлета Дзень беларускага пісьменства прымае Брэсцкая вобласць, горад Івацэвічы. Пра тое, якія мерапрыемствы пройдуць у дваццаць сёмай сталіцы свята, ішла гаворка ў Нацыянальным прэс-цэнтры. Так, 31 жніўня пройдзе навукова-практычная канферэнцыя «Івацэвіцкія чытанні», якую Міністэрства інфармацыі праводзіць разам з Нацыянальнай акадэміяй навук.

Источник: Звязда | 22.08.2024

Рубрика: Мероприятия НАН

У нашай краіне робіцца вельмі шмат для захавання памяці аб тых, хто змагаўся і загінуў на беларускай зямлі ў Вялікую Айчынную вайну. Пабудавана больш як восем тысяч помнікаў і мемарыялаў, насыпана 180 курганоў памяці. Беларускія вучоныя надрукавалі каля 12 тысяч навуковых прац. На гэта звярнуў увагу акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя падчас міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны: гісторыя і сучаснасць».

Источник: Звязда | 30.07.2024

Рубрика: Сотрудники НАН, Мероприятия НАН, Наука и общество

У апараце Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў прайшло пасяджэнне Кансультатытыўнага міжэтнічнага савета. Яго ўдзельнікі абмеркавалі вынікі ХIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. Дарэчы, на беларускай зямлі змагаліся воіны 70 нацыянальнасцяў. У выніку сумеснага праекта фонда армяназнаўчых даследаванняў “Анів” і Інстытута гісторыі НАН Беларусі пабачыла свет кніга “Воіны-армяне ў баях за Беларусь (1941–1944)”.

Источник: BELARUS | 22.07.2024

Номер: 7

Страницы: 97-99

Рубрика: Наука и общество, Международное сотрудничество

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі прайшоў міжнародны круглы стол «Ваенная проза: вытокі, эвалюцыя, імёны», прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі.

У Інстытуце гісторыі НАН Беларусі прайшоў круглы стол "Гістарычны шлях Савецкай Беларусі".

Источник: Звязда | 27.12.2023

Рубрика: Мероприятия НАН, Наука и общество

У Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук прайшоў круглы стол «Гістарычны шлях Савецкай Беларусі», прысвечаны 105-годдзю абвяшчэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, якое адзначаецца 1 студзеня. Разам з вучонымі ў ім прынялі ўдзел палітычныя і грамадскія дзеячы, прадстаўнікі музеяў, бібліятэк, ВНУ і школ, грамадскіх арганізацый. Такі прадстаўнічы склад удзельнікаў сведчыць пра важнасць гэтай тэмы ў сучасным грамадстве. Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар ЛУЦКІ адзначыў, што з абвяшчэннем Савецкай Беларусі наш народ атрымаў шанц на суверэнны шлях.

Источник: Звязда | 26.12.2023

Рубрика: Мероприятия НАН, НАН Беларуси

У Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі нядаўна прэзентавалі першы том Збору твораў Кузьмы Чорнага ў 12 тамах. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел вучоныя, пісьменнікі, настаўнікі.

Источник: Звязда | 21.10.2023

Рубрика: Мероприятия НАН

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля