Всего документов: 52.
Беларускія вучоныя распрацоўваюць некалькі кірункаў па выяўленні анкалагічных захворванняў, у прыватнасці, па вызначэнні цыркуляцыі ракавых клетак у крыві. Гэтыя метады могуць дапамагчы ў дыягностыцы, у тым ліку і рэцыдываў захворвання. Таксама ў працэсе стварэння біячып і прылада для счытвання інфармацыі, якія дазволяць выяўляць ракавыя клеткі пры злаякасных захворваннях крыві.
Беларускія вучоныя распрацоўваюць некалькі кірункаў па выяўленні анкалагічных захворванняў, у прыватнасці, па вызначэнні цыркуляцыі ракавых клетак у крыві. Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі працуе па трох кірунках скрынінгу анказахворванняў. Два з іх накіраваны на выяўленне саміх злаякасна змененых клетак, яшчэ адзін — на атрыманне генетычнага матэрыялу з пухлінных клетак, тлумачыць дырэктар Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Андрэй Ганчароў.
«Летапіс жыцця і творчасці Івана Пятровіча Шамякіна» — вялікая падзея не толькі ў беларускім літаратуразнаўстве. Гэтая ёмістая кніга, якую сабраў, напісаў член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Міхась Іосіфавіч Мушынскі, з'яўляецца своеасаблівым дакументам часу. І чытач у такіх кніг не самы масавы. Але гэта ні ў якім разе не адпрэчвае выключнае гісторыка-літаратурнае, асветніцкае значэнне падобных выданняў.
Да 2025 года ў сельскай мясцовасці плануецца пабудаваць 1400 станцый абезжалезвання вады. У іх маюць патрэбу невялікія населеныя пункты, дзе жыве ад 200 да 500 чалавек. Гэта дазволіць забяспечыць усё насельніцтва краіны якаснай пітной вадой.
Да 2025 года ў сельскай мясцовасці плануецца пабудаваць 1400 станцый абезжалезвання вады. У іх маюць патрэбу невялікія населеныя пункты, дзе жыве ад 200 да 500 чалавек. Гэта дазволіць забяспечыць усѐ насельніцтва краіны якаснай пітной вадой. Прычым вырабіць неабходную для краіны колькасць станцый, якія не будуць саступаць імпартным аналагам, можна ў Беларусі. Напрыклад, Нацыянальная акадэмія навук распрацавала прадукт, які будзе вырабляцца на базе аршанскага «Завода ПАК». Падрабязна распавядаюць намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы і вытворчасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Казлоў і кіраўнік праекта «Водаачыстка і водаадвядзенне», начальнік вопытнай вытворчасці НПЦ НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве Аляксей Шалкоўскі.
Наша краіна становіцца ўсѐ больш прывабнай для замежных турыстаў, у прыватнасці тых, хто едзе сюды па медыцынскія паслугі. Летась Беларусь з такімі мэтамі наведала 150 тысяч чалавек. Прыязджаюць замежнікі і для лячэння ствалавымі клеткамі ў беларускіх анколагаў і трансплантолагаў. У прыватнасці, у анкалогіі гэта супрацьпухлінная імунная тэрапія — настройка ўласнай імуннай сістэмы супраць ракавых клетак, тлумачыць намеснік дырэктара Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі Уладзімір Крыцкі.
«Сардэчны патруль / Здароўе ў кубе» — гэта мабільны пункт экспрэс-дыягностыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў на рабочых месцах. Ён прыбывае ў офіс кампаніі, і медыкі вымяраюць супрацоўнікам артэрыяльны ціск, частату і раўнамернасць пульсу, узровень глюкозы і халестэрыну ў крыві. А для таго каб выявіць рызыкі сардэчна-сасудзістых хвароб, праводзіцца анкетаванне кожнага ўдзельніка. Урач-кардыѐлаг вышэйшай катэгорыі адказвае на пытанні, у індывідуальным парадку дае парады па здаровым харчаванні і спосабе жыцця. Першы выезд кардыяпатруля адбыўся сѐлета ў красавіку ў Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывѐлагадоўлі.
Абед у школьнай сталоўцы ў новым навучальным годзе абыдзецца бацькам не больш чым у 2,5 рубля. Якім будзе меню вучняў і якія стравы больш за ўсё любяць беларускія школьнікі, а таксама чаго не хапае ў рацыёне дзяцей і дарослых беларусаў, расказалі дыетолагі, прадстаўнікі камбіната школьнага харчавання і іншыя спецыялісты. Сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі былі распрацаваны і біялагічна актыўныя дабаўкі, якія ўтрымліваюць вітаміны А, Е, D, кальцый і магній, — яны будуць дадавацца ў ежу.
Ствалавыя клеткі — ужо не ўяўная будучыня і ў стаматалогіі. Сумесна з Інстытутам біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі беларускія стаматолагі распрацавалі тэхналогію клетачных трансплантацый. Пра якія інавацыі ў стаматалогіі варта ведаць і чаму да нас едуць лячыць зубы з-за мяжы?
Летась грамадскасць краіны шырока адзначыла 135-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. Нягледзячы на тое, што прайшло шмат розных мерапрыемстваў, прысвечаных Якубу Коласу, тэму нельга лічыць вычарпанай. Як захоўваецца спадчына класіка ў яго сям'і, у памяці новых пакаленняў, распавядае яго сын Міхаіл Канстанцінавіч Міцкевіч і ўнучка, Марыя Міхайлаўна. 92-гадовы Міхаіл Канстанцінавіч, нягледзячы на паважны ўзрост, мае надзвычайную памяць — падзеі і даты з уласнага і бацькавага жыцця памятае яскрава, пра што і расказвае з бліскучым пачуццём гумару. Вядомы навуковец, ён 55 гадоў адпрацаваў у фізіка-тэхнічным інстытуце Акадэміі навук.
Калі своечасова дыягнаставаць рак, яго можна перамагчы. Працягласць жыцця ў развітых краінах павялічваецца, а насельніцтва планеты старэе. Менавіта з гэтым звязваюць рост анкалагічных хвароб ва ўсім свеце. У нашай краіне штогод 50 тысячам новых пацыентаў ставіцца такі дыягназ. Як дыягнастуецца рак у Беларксі, у якім узросце трэба правярацца і чаму вайну супраць гэтай хваробы пакуль нельга выйграць, мы спыталі Ў намесніка дырэктара па навуковай рабоце РНЦП анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара медыцынскіх навук, прафесара Сяргея Краснага.
Круглы стол «Моладзь суверэннай Беларусі: сацыякультурны і гістарычны аспекты» прайшоў на базе Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце. У межах падрыхтоўкі да ІІ З'езда вучоных Беларусі ў мерапрыемстве ўзялі ўдзел маладыя даследчыкі з усёй Беларусі. Акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя распавёў, што сёння ў Інстытуце гісторыі акадэміі навук каля трэці вучоных складае моладзь да 35 гадоў. І такая сітуацыя характэрная для ўсіх гуманітарных дысцыплін.