Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси

Навигация по сайту

НАН Беларуси в СМИ

Всего документов: 52.

Каб атрымаць паспяховыя і канкурэнтаздольныя прадукты харчавання, якія заваююць прыхільнасці пакупнікоў не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой, трэба ўлічыць шэраг фактараў. Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні пры распрацоўцы новых тэхналогій вытворчасці і харчовых навінак улічвае ўсе ўмовы і працуе ў цеснай узаемасувязі з усімі прадпрыемствамі галіны.

Источник: Звязда | 20.11.2025

Рубрика: Наука и технологии, Наука и производство

31-я спецыялізаваная аптовая выстаўка-кірмаш PRODEXPO-2025 завяршае сваю работу. Міжнародны дэгустацыйны конкурс якасці харчовай прадукцыі «ПрадЭкспа. Традыцыі. Якасць. Інавацыі» праводзіцца па такіх кірунках, як хлебабулачныя вырабы, мясная прадукцыя (у тым ліку з мяса птушкі), малочная прадукцыя, бульбапрадукты і кандытарскія вырабы. Штогод у ім бяруць удзел каля 100 айчынных і замежных вытворцаў. З 2020-га Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні выступае яго суарганізатарам.

У Мінску адкрываецца 31-я Міжнародная спецыялізаваная аптовая выстава-кірмаш «ПрадЭкспа-2025». З 2020 года ў рамках «ПрадЭкспа» праводзіцца і міжнародны дэгустацыйны конкурс. Як адзначыла намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце і стандартызацыі Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні» Наталля Камарова, штогод у ім удзельнічае каля сотні вытворцаў.

Источник: Звязда | 11.11.2025

Рубрика: Сотрудники НАН, Мероприятия НАН, Наука и производство

Новы праект у сферы медыцыны рэалізуюць вучоныя Беларусі і Расіі. Праграма «Саюз-Біямембраны» прадугледжвае распрацоўку фармакалагічна актыўных злучэнняў, тэхналогій клетачнай тэрапіі і метадаў ідэнтыфікацыі тэрапеўтычна значных мішэняў для лячэння анкалагічных, аўтаімунных, сардэчна-сасудзістых, інфекцыйных і нейрадэгенератыўных захворванняў. З беларускага боку ў праекце ўдзельнічаюць вядучыя арганізацыі НАН Беларусі і медустановы.

Источник: Звязда | 17.10.2025

Рубрика: Наука и технологии, Международное сотрудничество

Беларускія вучоныя распрацоўваюць новыя прэпараты ад анкалагічных, сардэчна-сасудзістых, інфекцыйных, спадчынных і іншых хвароб. А дапамагаюць у гэтым розныя галіны навукі, у тым ліку генетыка. Наш інстытут генетыкі і цыталогіі быў першым у краіне, які распрацаваў методыкі для ацэнкі адчувальнасці да тых ці іншых прэпаратаў, распавядае вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі экалагічнай генетыкі і біятэхналогій Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі Алена Міхаленка.

Источник: Звязда | 14.10.2025

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и технологии

Дзіцячыя тавары беларускіх вытворцаў, у тым ліку і харчовыя, сѐння пастаўляюцца ў 160 краін свету, дзе карыстаюцца попытам, бо высокая якасць, бяспека і канкурэнтаздольнасць — гэта пра іх. Каб не толькі не саступаць з занятых пазіцый, але і адпавядаць сучасным выклікам, трэба ўвесь час удасканальваць сваю прадукцыю. Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні распрацоўвае розныя рэцэптуры дзіцячага харчавання, якія навукоўцы перадаюць для рэалізацыі прамысловым прадпрыемствам.

Што вызначае працягласць нашага жыцця? У якой ступені мы можам кантраляваць і ўплываць на яе? Ці ўсё залежыць ад генетыкі? Якія даследаванні правялі сярод доўгажыхароў вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук? Высвятляць дапамагае намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Павел Марозік.

Источник: Звязда | 04.10.2025

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и технологии, Наука и общество

Сёлета назіраецца тэндэнцыя значнага росту колькасці ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл. Гэта праблема характэрная не толькі для Беларусі, але і для многіх краін свету. Намеснік генеральнага дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце НПЦ Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах Павел Гештаўт адзначыў, што прамая шкода ад ДТЗ з дзікімі жывѐламі ў Германіі ацэньваецца ў суму больш за 500 мільёнаў еўра за год, у Швецыі і Францыі — прыкладна па 100 мільёнаў еўра.

Источник: Звязда | 21.06.2025

Рубрика: Сотрудники НАН, Экологическая деятельность

Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі займаецца распрацоўкай клетачных прадуктаў, якія прымяняюцца для лячэння раку, цукровага дыябету, алергіі і аўтаімунных паталогій, неўралагічных захворванняў, у прыватнасці такіх, як рассеяны склероз і бакавы аміятрафічны склероз. На лячэнне ў інстытут прыязджаюць не толькі з розных куткоў Беларусі, але і з Расіі і іншых краін.

Источник: Звязда | 20.05.2025

Рубрика: Наука и технологии, НАН Беларуси

Для аказання медыцынскай дапамогі шырока выкарыстоўваюцца магчымасці інфармацыйных тэхналогій і штучнага інтэлекту. Як паведаміў акадэмік-сакратар аддзялення медыцынскіх навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар медыцынскіх навук, прафесар Васіль Богдан, у мінулым годзе Інстытутам біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў распрацавана і ўкаранѐна інфармацыйна-аналітычная сістэма разліку рызыкі захворванняў, распрацаваны айчынны інтэрактыўны калькулятар фізічнага развіцця і харчавання дзіцяці для выбару рацыѐну з прадуктаў айчынных вытворцаў.

Источник: Звязда | 29.03.2025

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и технологии

Навукова-тэхнічны цэнтр "ЛЭМТ" БелОМА унікальны тым, што ўся прадукцыя - высокатэхналагічная, пабудаваная на новых тэхналогіях. Узначальвае цэнтр акадэмік НАН Беларусі Аляксей Шкадарэвіч.

Источник: Звязда | 18.01.2025

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и технологии, Наука и производство

Беларускія лекі можна знайсці ў 24 краінах свету. Некалькі прэпаратаў з’яўляюцца арыгінальнымі і створаны сумесна з калегамі з Інстытута біяарганічнай хіміі НАН. Яны вырабляюцца ў Беларусі па поўным цыкле. Аднак каб прысутнічаць на замежных рынках, неабходна пастаянна сачыць за якасцю прадукцыі і ўдасканальваць яе. Пра новыя распрацоўкі, запатрабаванасць у суседзяў і высокія патрабаванні да якасці, без якіх не выжыць, расказалі спецыялісты.

Источник: Звязда | 17.10.2024

Рубрика: Наука и технологии, Наука и производство

Колькасць ДТЗ з дзікімі жывёламі з году ў год расце. Найчасцей у ДТЗ гінуць казулі і ласі. Спецыялісты, у тым ліку намеснік генеральнага дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Павел Гештаўт, расказалі, ці дапамагаюць сеткавыя агароджы знізіць колькасць дарожных здарэнняў, што рабіць, калі здарылася такое ДТЗ і ці заўсёды вінаваты кіроўца.

Источник: Звязда | 31.05.2024

Рубрика: Сотрудники НАН, Экологическая деятельность

Прататып штучнай печані, рэдагаванне геному клетак чалавека для тэрапіі спадчынных і анкалагічных захворванняў, віртуальная рэальнасць для лячэння галавакружэння — гэта не фантастыка, а тэхналогіі сённяшняга дня, створаныя нашымі вучонымі. У Інстытуце біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адзначаюць вялікія поспехі ў сінтэзе сінтэтычных генаў, распавядае начальнік НВЦ «ХімФармСінтэз» Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі Алена Калінічэнка.

Источник: Звязда | 09.03.2024

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и технологии

У Маскве прайшло пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, дзе падвялі вынікі развіцця інтэграцыйнага супрацоўніцтва Расіі і Беларусі і вызначылі новыя арыенціры на перспектыву 2024–2026 гадоў. Сярод перспектыўных напрамкаў - супрацоўніцтва Расійскай акадэміі навук і інстытутаў і навуковых цэнтраў НАН Беларусі. Падрабязна распавядае Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.

Источник: Звязда | 06.12.2023

Рубрика: Международное сотрудничество

Экспарт беларускай фармацэўтычнай прадукцыі штогод складае каля 200 мільёнаў долараў. Адзін з самых запатрабаваных кірункаў - вытворчасць супрацьпухлінных прэпаратаў. Пераважна гэтыя сродкі вырабляе НПЦ "ХімФармСінтэз" Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі.

Источник: Звязда | 12.10.2023

Рубрика: Наука и производство, Наука и технологии

Одно из востребованных сегодня направлений как внутри страны, так и экспортное — производство противоопухолевых препаратов. Одно из предприятий в Беларуси, производящее преимущественно эти лекарственные средства, — НПЦ «Химфармсинтез» ГНУ «Институт биоорганической химии НАН Беларуси». Еще в советские времена институт занимался разработкой противоопухолевых препаратов, один из них производился в Латвии, три — на «Белмедпрепаратах», причем два из них выпускаются до сих пор. Однако впоследствии было решено создать собственное производство. Предприятие производит и субстанции, и лекарственные средства из них. Около 50% продукции поставляется на экспорт.

Источник: Звязда | 12.10.2023

Рубрика: Наука и технологии, НАН Беларуси

Интересно, что запросы пожилых людей со временем меняются, о чем свидетельствуют исследования. Очередное в этом году провел Институт социологии Национальной академии наук. Оно показало, что вопросы социальной включенности являются очень важными — каждый третий опрошенный ответил, что продолжает или желает работать, чтобы избежать одиночества. Что касается состояния здоровья, то каждый второй участник назвал его средним, а каждый четвертый — хорошим.

Источник: Звязда | 02.10.2023

Рубрика: НАН Беларуси, Наука и общество

Эксперымент па ўдасканаленні школьнага харчавання, які праводзіўся ў некаторых школах краіны летась, адобраны як вучнямі і іх бацькамі, так і на ўзроўні ўрада. Таму яго вырашана распаўсюдзіць на ўсе школы. Да эксперыменту па ўдасканаленні школьнага харчавання вучонымі падрыхтаваны цэлы пералік, які налічвае 54 групы прадукцыі, адзначыў намеснік генеральнага дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні Дзмітрый Зайчанка.

Источник: Звязда | 17.08.2023

Рубрика: Сотрудники НАН, НАН Беларуси

Как отметила начальник отдела по организации питания Национального института образования Министерства образования Люция Михальчук, свыше миллиона школьников в Беларуси получает школьное питание. При этом бесплатное одноразовое, двукратное или трехразовое питание получает 17 категорий школьников, а это более 750 тысяч детей. Еще 350 тысяч питается за родительскую плату.

Источник: Звязда | 16.08.2023

Рубрика: Наука и общество, Сотрудники НАН, НАН Беларуси

Акадэмік-сакратар аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі Аляксандр Шумілін і начальнік упраўлення аэракасмічнай дзейнасці апарату НАН Беларусі, намеснік кіраўніка Агенцтва па касмічных даследаваннях НАН Пётр Віцязь напярэдадні Сусветнага дня авіяцыі і касманаўтыкі расказалі, як беларускія навукоўцы ўдзельнічаюць у касмічных даследаваннях і калі беларускі касманаўт адправіцца на МКС.

Источник: Звязда | 12.04.2023

Рубрика: Сотрудники НАН

Ва ўсім свеце анкалогія з'яўляецца адной з тых галін медыцыны, якія інтэнсіўна развіваюцца: ледзь не штодзень з'яўляюцца новыя лекі і метады лячэння розных відаў пухлін, і Беларусь тут — не выключэнне. У РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава штогод рэалізуецца ад 50 да 70 навуковых праектаў. Вядучыя анколагі расказалі пра новыя метады лячэння, якія яшчэ нядаўна былі недаступныя, а сёння выратоўваюць жыцці пацыентам. Адзін з навуковых праектаў — распрацоўка новых метадаў лячэння паражэння пазваночніка, распавёў намеснік дырэктара па навуковай рабоце РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Сяргей Красны.

Источник: Звязда | 08.02.2023

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и технологии

У свеце з'явіўся новы медыцынскі тэрмін «трыдэмія». Са спалучэннем COVІD-19, грыпу і рэспіраторна-сінцыцыяльнага віруса ўжо сутыкнуліся ў ЗША. Цэнтры па кантролі і прафілактыцы захворванняў гэтай краіны паведамляюць пра павышаную актыўнасць рэспіраторных вірусаў. Як адзначаў загадчык кафедры інфекцыйных хвароб БДМУ, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар медыцынскіх навук, прафесар, галоўны пазаштатны спецыяліст па інфекцыйных захворваннях Міністэрства аховы здароўя Ігар Карпаў, ранні пачатак сезоннага ўздыму грыпу ў ЗША змясціўся на тры тыдні. Ускосна гэта сведчыць пра тое, што і ў нас можа быць змена дамінуючага рэспіраторнага віруса.

Источник: Звязда | 02.12.2022

Рубрика: Сотрудники НАН

Акадэмік НАН Беларусі Мікалай Яўсеевіч Саўчанка — адзін са славутых беларускіх медыкаў. Ён стаяў каля вытокаў стварэння ўралогіі ў БССР, арганізаваў адпаведную кафедру на базе Мінскага медыцынскага інстытута. Выканаў першую ў рэспубліцы аперацыю па перасадцы ныркі і заклаў асновы айчыннай транспланталогіі. Два дзесяцігоддзі ён узначальваў Міністэрства аховы здароўя БССР. Яго вучань, кандыдат медыцынскіх навук, нефролаг Уладзімір Вайтовіч падзяліўся сваімі ўспамінамі пра акадэміка Мікалая Саўчанку.

Источник: Звязда | 01.12.2022

Рубрика: Сотрудники НАН

Сёння часта даводзіцца чуць, што рак са смяротнага захворвання паступова ператвараецца ў хранічнае. Штогод з'яўляюцца сотні новых прэпаратаў і метадаў лячэння. І пацыенты з тымі пухлінамі, якіх яшчэ ўчора здавалася немагчымым вылечыць, сёння дзякуючы новым тэхналогіям працягваюць жыць. Унёсак у навуковыя распрацоўкі робяць і беларускія анколагі. Пра іх расказаў намеснік дырэктара па навуковай рабоце РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава, доктар медыцынскіх навук, прафесар, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Сяргей Красны.

Источник: Звязда | 16.02.2022

Рубрика: Сотрудники НАН

У свеце амаль мільярд чалавек пакутуюць на псіхічныя расстройствы. Як справіцца з асенняй хандрой, як дапамагчы блізкім з дэменцыяй і колькі беларусаў задумваліся пра суіцыд, расказваюць спецыялісты, у тым ліку загадчыца аддзела сацыяльнай сферы Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Наталля Сасноўская.

Источник: Звязда | 13.10.2021

Рубрика: Сотрудники НАН

У Беларусі працягваецца навуковае даследаванне ДНК-вакцыны супраць раку ў рамках беларуска-амерыканскага праекта. Пра вынікі гэтага даследавання, а таксама пра тое, хто можа атрымаць вакцыну і пухліны якіх лакалізацый яна дапаможа лячыць, расказалі намеснік дырэктара па навуковай рабоце РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава, доктар медыцынскіх навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Сяргей Красны і стваральнік вакцыны, амерыканскі мікрабіёлаг Алекс Шнэйдэр.

Источник: Звязда | 13.05.2021

Рубрика: Сотрудники НАН

Што ўяўляе з сябе збалансаванае харчаванне школьнікаў? Чаго не хапае сёння ў рыцыёне дзяцей, а што, наадварот, яны ўжываюць у залішняй колькасці? Якія прадукты павінны быць у школьных буфетах і сталовых? Гэтыя і іншыя пытанні абмеркавалі парламентарыі, навукоўцы, медыкі, прадстаўнікі харчовых прадпрыемстваў і іншыя зацікаўленыя падчас круглага стала на тэму «Здаровае харчаванне дзяцей у Рэспубліцы Беларусь. Стратэгія, якасць і інавацыі». Намеснік генеральнага дырэктара па стандартызацыі і якасці прадуктаў харчавання Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні Алена Маргунова звярнула ўвагу на тое, што недастатковасць харчавання, як і залішняя колькасць пэўных інгрыдыентаў, уплывае на стан здароўя.

Источник: Звязда | 02.04.2021

Рубрика: Сотрудники НАН

Падчас пандэміі каранавіруса трапіць да стаматолага — няпростая задача. Калі планавая дапамога не аказвалася, гэта было ўвогуле немагчыма. Беларускія вучоныя-стаматолагі праводзяць даследаванні па прыярытэтных кірунках навуковай дзейнасці. За апошнія сем гадоў сумеснай дзейнасці БелМАПА з Нацыянальнай акадэміяй навук мы дасягнулі добрых вынікаў.

Источник: Звязда | 10.02.2021

Рубрика: НАН Беларуси

У Беларусі плануецца ўвядзенне яшчэ дзвюх праграм скрынінгу раку — страўніка і лёгкага. Хто ў групах рызыкі па самых распаўсюджаных у нас лакалізацыях раку? Як яго выявіць на ранняй стадыі? Напярэдадні Сусветнага дня барацьбы з ракавымі захворваннямі, які будзе 4 лютага, пра скрынінгавыя праграмы і іх вынікі размова з намеснікам дырэктара па навуковай рабоце РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава, членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Сяргеем Красным.

Источник: Звязда | 03.02.2021

Рубрика: Сотрудники НАН

Беларускія анколагі, якія працуюць на базе РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава, актыўна займаюцца навуковымі распрацоўкамі. Пра тое, над чым цяпер працуюць беларускія анколагі, у размове напярэдадні Дня беларускай навукі з намеснікам дырэктара па навуковай рабоце РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава, доктарам медыцынскіх навук, прафесарам, членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Сяргеем Красным.

Источник: Звязда | 30.01.2021

Рубрика: Сотрудники НАН

Якія злаякасныя пухліны цяжка выявіць і таму іх звычайна знаходзяць на апошніх стадыях? Якія новыя метады дыягностыкі раку прыйшлі ў нашу краіну нядаўна і могуць істотна палепшыць выяўленне новаўтварэнняў? Як змяняецца лячэнне анкалагічных хвароб і якія новыя метады беларускія анколагі распрацоўваюць разам з амерыканскімі? Пра гэта ў размове з з намеснікам дырэктара па навуковай рабоце РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава, доктарам медыцынскіх навук, прафесарам, членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Сяргеем Красным.

Источник: Звязда | 05.01.2021

Рубрика: Сотрудники НАН

Нягледзячы на распаўсюджанне каранавіруснай інфекцыі, РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава працягвае лячэнне пацыентаў з ракавымі пухлінамі. Цяпер тут прымаюць хворых ледзь не з усёй краіны. Як каранавірус паўплываў на работу анкалагічнай службы і ці варта чакаць усплёску новых выпадкаў раку, калі пандэмія завершыцца? Як анкалагічныя пацыенты пераносяць COVІD-19? Калі адновяцца праграмы ранняга выяўлення пухлін і каго найперш будуць правяраць на рак страўніка і рак лёгкіх? Пра гэта і іншае расказаў намеснік дырэктара па навуковай рабоце РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава, доктар медыцынскіх навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Красны.

Источник: Звязда | 30.12.2020

Рубрика: Сотрудники НАН

Штогод у Беларусi каля пяцi тысяч жанчын захворвае на рак грудзей. Чаму гэта адбываецца, якiя ў анкапацыентак шанцы паправiцца i чаму паступова рак са смяротнага захворвання пераўтвараецца ў хранiчнае, расказалi журналiстам у РНПЦ анкалогii i медыцынскай радыялогii iмя М. М. Аляксандрава. Сустрэча была прымеркавана да Сусветнага месячнiка барацьбы з ракам грудзей, якi з 1993 года праходзiць у кастрычнiку. Удзел у ёй узяў і намеснiк дырэктара па навуковай рабоце РНПЦ анкалогii i медыцынскай радыялогii, член-карэспандэнт НАН Беларусi Сяргей Красны.

Источник: Звязда | 16.10.2020

Рубрика: Сотрудники НАН

Клетачныя тэхналогіі, або так званае лячэнне ствалавымі клеткамі, прымяняюцца ў беларускай медыцыне адносна нядаўна. Каля дзесяцігоддзя таму пачалося яго выпрабаванне, і ўсяго некалькі гадоў методыку выкарыстоўваюць для лячэння пацыентаў. Асноўныя напрамкі, дзе прыжылася клетачная тэрапія, — неўралогія і траўматалогія, а таксама анкалогія. Усяго каля тысячы хворых прайшло клетачную тэрапію ў нашай краіне. Спецыялісты расказалі, якіх вынікаў дасягнулі, чаму такое лячэнне называюць «тэрапіяй адчаю» і па якіх прычынах ствалавыя клеткі непажадана прымяняць для амаладжэння.

Источник: Звязда | 25.09.2020

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и технологии

Клетачныя тэхналогіі, або так званае лячэнне ствалавымі клеткамі, прымяняюцца ў беларускай медыцыне адносна нядаўна. Адным з лідараў у прымяненні ствалавых клетак стаў Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі. Спецыялісты расказалі, якіх вынікаў дасягнулі, чаму такое лячэнне называюць «тэрапіяй адчаю» і па якіх прычынах ствалавыя клеткі непажадана прымяняць для амаладжэння.

Источник: Звязда | 25.09.2020

Рубрика: НАН Беларуси

Маладому пацыенту з ЗША, які ў выніку інсульту меў параліч канечнасцяў і не мог размаўляць, беларускія нейрахірургі правялі лячэнне ствалавымі клеткамі. З Мінска мужчына ад’язджаў, размаўляючы цэлымі фразамі, і мог самастойна рухацца. Як навыкі беларускіх нейрахірургаў дапамагаюць выратоўваць жыцці ў самых няпростых выпадках, расказаў вядомы нейрахірург, намеснік дырэктара па навуковай рабоце РНПЦ неўралогіі ды нейрахірургіі, доктар медыцынскіх навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі Юрый Шанько.

Источник: Беларусь | 22.09.2020

Номер: 9

Страницы: 20-22

Рубрика: Сотрудники НАН

Маладому пацыенту з ЗША, якi ў вынiку iнсульту меў паралiч канечнасцяў i не мог размаўляць, беларускiя нейрахiрургi правялi лячэнне ствалавымi клеткамi. З Мiнска мужчына ад'язджаў, размаўляючы цэлымi фразамi, i мог самастойна рухацца. Як навыкi беларускiх нейрахiрургаў дапамагаюць выратоўваць жыццi ў самых няпростых выпадках, «Звяздзе» расказаў напярэдаднi Дня медыцынскага работнiка вядомы нейрахiрург, намеснiк дырэктара па навуковай рабоце РНПЦ неўралогii i нейрахiрургii, доктар медыцынскiх навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусi Юрый Шанько.

Источник: Звязда | 20.06.2020

Рубрика: НАН Беларуси, Сотрудники НАН

Як сучасныя тэхналогіі дапамагаюць пазбавіцца ад зубных праблем, расказаў галоўны пазаштатны стаматолаг Міністэрства аховы здароўя, галоўны ўрач Рэспубліканскай клінічнай стаматалагічнай паліклінікі Андрэй Мацвееў. Сёння выкарыстоўваецца ў стаматалогіі нават лячэнне ствалавымі клеткамі. Навуковы праект кафедры артапедычнай стаматалогіі і артадантыі з курсам дзіцячай стаматалогіі БелМАПА пад кіраўніцтвам Сяргея Рубніковіча і Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН паказаў добрыя вынікі.

Источник: Звязда | 17.06.2020

Рубрика: НАН Беларуси

З сярэдзiны красавiка лабараторыя Мiнскага абласнога цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя выконвае даследаваннi на выяўленне COVID-19. Спецыялiсты першай лабараторыi i раней праводзiлi даследаваннi метадам ПЦР, а вось лабараторыя ў Ратамцы спецыялiзавалася на асаблiва небяспечных iнфекцыях i не мела адпаведнага абсталявання. У эпiдэмiялагiчнай сiтуацыi, якая склалася, у кароткiя тэрмiны яно было перададзена туды Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусі. Як цяпер працуе лабараторыя, колькi часу патрэбна на апрацоўку аднаго тэста i чым адрознiваецца работа вiрусолагаў падчас эпiдэмii свiнога грыпу i зараз, распавядаюць супрацоўнікі лабараторыі.

Источник: Звязда | 21.05.2020

Рубрика: НАН Беларуси

×
Войти в личный кабинет
Адрес электронной почты *
Пароль *
Потеряли пароль?
×
Логин *
E-mail *
Пароль *
Повторите пароль *
×
Генерация пароля
Введите адрес электронной почты и мы вышлем вам ссылку для сброса пароля