Всего документов: 319.
Прэзідыум НАН Беларусі 13 студзеня зацвердзіў вынікі конкурсу «Вучоны года Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — 2022», праведзенага Камісіяй экспертаў, і прыняў рашэнне прысвоіць званне «Вучоны года Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — 2022» загадчыку кафедры інфекцыйных захворванняў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, доктару медыцынскіх навук, члену-карэспандэнту НАН Ігару Карпаву.
Вызначаны ТОП-10 вынікаў дзейнасці вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў за 2022 год.
Пра тое, якія задачы вырашаюць дэндрахраналагічныя даследаванні, наколькі каштоўную інфармацыю можна з іх дапамогай атрымаць і ў якіх сферах яе выкарыстоўваць, расказалі загадчык лабараторыі праблем экалогіі лесу і дэндрахраналогіі Інстытута эксперыментальнай батанікі, кандыдат біялагічных навук Аляксандр Пугачэўскі і навуковы супрацоўнік той жа лабараторыі Наталля Кныш.
Прысвяціць свой выхадны дзень самаразвіццю — дарагога варта. Менавіта гэтым і займаліся ўдзельнікі Форуму навукі і бізнесу «Інавацыйны шторм», які прайшоў у сталіцы ўжо чацвёрты раз. Квантавыя камп’ютары і сферы іх прымянення, тэндэнцыі ў сферы ІT-распрацоўкі, тэхналогіі ў барацьбе з вірусамі і імунітэт, паглыбленне ў нанасвет, сакрэты паспяховай самапрэзентацыі, сістэма «Бяспечны горад» — усе гэтыя тэмы аказаліся ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў чацвёртага па ліку «Інавацыйнага шторму», распавядае Анастасія ХАБАРАВА, спецыяліст у галіне нанатэхналогій, супрацоўнік Інстытута цепла- і масаабмену НАН Беларусі, арганізатар Фестывалю навукі.
Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў расказаў журналістам аб беларускіх кандыдатах для палёту ў космас.
Электронную "Беларускую энцыклапедыю" ствараюць у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Дзеля гэтага год назад па ініцыятыве старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі быў створаны Цэнтр энцыклапедычных выданняў. Узначаліла яго Соф'я Пятроўна Самуэль.
У БДУ стартуе цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю выкладання беларускай літаратуры ў ВНУ. Менавіта 1922 год паклаў пачатак вывучэнню новага прадмета ў сценах БДУ. Курс гісторыі беларускай літаратуры распрацавалі выбітныя людзі эпохі: пісьменнік Якуб Колас, акадэмік АН БССР Іван Замоцін, прафесары Яўген Барычэўскі, Міхаіл Піятуховіч і інш.
Спіс ініцыятыў, якія прапанавалі студэнты беларускіх ВНУ, можна працягваць доўга. І гэта найлепшы адказ на пытанне: а якая яна, сучасная моладзь? Не адстаюць ад студэнтаў па сваёй актыўнасці і маладыя даследчыкі з Нацыянальнай акадэміі навук. Асноўным рухавіком маладзёжнай палітыкі тут выступае Савет маладых вучоных. У яго складзе — практычна кожны чацвёрты навуковы работнік акадэміі. Як расказаў старшыня Савета маладых вучоных дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Станіслаў Юрэцкі, у маі бягучага года ў сценах акадэміі адбыўся ўжо трэці рэспубліканскі форум навуковай моладзі «Шлях у навуку».
Персаналізаванае харчаванне — гэта сучасныя рэаліі, міф, даніна модзе ці ўсё ж такі жыццёвая неабходнасць? Паразважаць над гэтымі пытаннямі было прапанавана ўдзельнікам Міжведамаснага каардынацыйнага савета па праблемах харчавання, які прайшоў у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Асноўная мэта яго дзейнасці — выпрацоўка нацыянальнай стратэгіі па паўнацэнным і бяспечным харчаванні насельніцтва краіны. Яго ўдзельнікі вызначаюць прыярытэтныя напрамкі навуковых распрацовак у гэтай сферы. Узначальвае Міжведамасны каардынацыйны савет па праблемах харчавання старшыня прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Уладзімір Гусакоў.
«Гісторыя Беларусі у многім ваенная. Асаблівае месца ў ёй займаюць падзеі Вялікай Айчыннай вайны, якая тым ці іншым чынам закранула літаральна кожную сям'ю. Невыпадкова памяць аб гэтай трагічнай старонцы нашай гісторыі з'яўляецца фактарам кансалідацыі беларускага грамадства. Гэта гістарычная падзея прысутнічае ў калектыўнай памяці беларускага народа, з'яўляецца падмуркам для нацыянальнай самасвядомасці». Такую думку выказала старшы навуковы супрацоўнік цэнтра гісторыі навукі і архіўнай справы Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Марына Краснова падчас прэзентацыі абноўленага вучэбна-метадычнага комплексу «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)» для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
У НАН Беларусі дадзены старт 15-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі.
Штучны інтэлект стаў новым фактарам, які вызначае вектары грамадскага развіцця. Яго прымяненне пашыраецца ва ўсіх сферах жыццядзейнасці. Якія этычныя дылемы нясе развіццё штучнага інтэлекту? Ці будуць дадзеныя тэхналогіі садзейнічаць грамадскаму прагрэсу? З якімі праблемамі і перашкодамі спалучана распаўсюджванне штучнага інтэлекту? Адказы на гэтыя пытанні шукаюць сёння ва ўсім свеце. Падчас выстаўкі-форуму ІT-Акадэмграда «Штучны інтэлект у Беларусі», які прайшоў у Нацыянальнай акадэміі навук, адбыўся круглы стол, дзе таксама ўзнімаліся гэтыя пытанні.
На базе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшло пасяджэнне Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
На базе Акадэміі навук прайшло пасяджэнне Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.Савет па гістарычнай палітыцы функцыянуе практычна з пачатку года. У яго складзе сфарміравана некалькі камісій па напрамках дзейнасці. На апошнім Савеце разглядаліся пытанні школьнай гістарычнай адукацыі. У прыватнасці, на пасяджэнне быў вынесены праект новай Канцэпцыі школьнай гістарычнай адукацыі, распрацаваны спецыялістамі Нацыянальнага інстытута адукацыі, Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
VІІІ Беларускі касмічны кангрэс адкрыўся ў Нацыянальнай акадэміі навук. Як падкрэсліў у сваім выступленні на кангрэсе старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў, Беларусь мае вялікі навуковы, тэхнічны і кадравы патэнцыял у касмічнай сферы, а таксама багаты вопыт распрацовак па касмічнай тэматыцы.
Два імпартазамяшчальныя прэпараты анкалагічнага профілю распрацавалі вучоныя навукова-вытворчага цэнтра «ХімФармСінтэз» Інстытута біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук. Аб гэтым расказала журналістам яго кіраўнік, доктар хімічных навук, член-карэспандэнт НАН Беларусі Алена Калінічэнка.
13 кастрычніка акадэмічная супольнасць упершыню адзначыла Дзень Нацыянальнай акадэміі навук. І менавіта да гэтага свята было прымеркаванае адкрыццё першай выстаўкі-форуму ІT-акадэмгорада «Штучны інтэлект у Беларусі». Як расказаў журналістам старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў, менавіта 13 кастрычніка 1928 года была прынята пастанова Цэнтральнага выканаўчага камітэта і Савета народных камісараў БССР аб рэарганізацыі Інстытута беларускай культуры ў Беларускую акадэмію навук.
Фестываль навукі пройдзе 10 верасня ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі. Аб асаблівасцях леташняга фестывалю распавядае навуковы супрацоўнік Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі Аляксандр Зайцаў.
БДУ прызнаны пераможцам у намінацыі "Адукацыя" на конкурсе "Найлепшы экспарцёр 2021 года". Конкурс праводзіцца штогод з 2009 года з удзелам НАН Беларусі.
Археолагі НАН Беларусі знайшлі фрагмент пасудзіны ўсвяцкай культуры эпохі неаліту з выявай рыбы ўзростам каля пяці тысяч гадоў.
Пастановай Урада статус Нацыянальнага набытку прысвоены чарговаму, ужо дванаццатаму па ліку, навуковаму аб’екту Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — Заалагічнай калекцыі і генетычнаму банку дзікай фаўны дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання «Навукова-практычны цэнтр НАН па біярэсурсах».
Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі валодае новымі данымі аб асаблівасцях прэсных вод астравоў у Антарктыцы.
6 чэрвеня ў 9 гадзін раніцы ў раёне размяшчэння Беларускай антарктычнай станцыі каля гары Вячэрняя было мінус 27 градусаў, вільготнасць паветра — 45 працэнтаў, хуткасць ветру складала 19 метраў за секунду з максімальнымі парывамі — да 24 метраў за секунду... Гэту інфармацыю паведаміў начальнік 14-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі Аляксей Гайдашоў падчас сустрэчы з кіраўніцтвам Нацыянальнай акадэміі навук. Урачыстыя провады і сустрэча беларускіх палярнікаў у сценах Акадэміі даўно сталі добрай традыцыяй.
Міністр адукацыі, былы Галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі Андрэй Іванец стаў госцем урока "Лёс маёй сям'і ў гісторыі маёй краіны" ў 24-й сталічнай гімназіі.
Больш за 300 маладых даследчыкаў узяло ўдзел у Рэспубліканскім форуме навуковай моладзі "Шлях у навуку!", які прайшоў у сценах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Паляна Перамогі закладзена ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі. Закладка Паляны Перамогі — толькі адно з мноства мерапрыемстваў, якія арганізацыі НАН Беларусі праводзяць у Год гістарычнай Памяці, адзначыў старшыня Прэзідыўму НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў.
Якая сувязь існуе паміж харчаваннем і COVІD-19? Ці можа пэўная дыета засцерагчы нас ад каранавіруса? Наколькі важнае здаровае харчаванне для падтрымання імуннай сістэмы? Усе гэтыя пытанні ўзнімаліся падчас Міжведамаснага каардынацыйнага савета па праблемах харчавання пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Апошнімі навуковымі звесткамі на гэту тэму падзяліліся дырэктар Інстытута фізіялогіі НАН Беларус Сяргей Губкін і загадчык лабараторыі фізіялогіі харчавання і спорту Інстытута фізіялогіі Цігран Мелік-Касумаў.
Абраны новы склад Савета маладых вучоных НАН Беларусі. У выніку адкрытага галасавання старшынёй Савета маладых вучоных НАН Беларусі быў абраны Станіслаў Юрэцкі, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
У фінале рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» маладыя вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук прадставілі 20 інавацыйных праектаў. Загадчык сектара комплексных даследаванняў мясных прадуктаў РУП «Інстытут мяса-малочнай прамысловасці» Ірына Калтовіч прадставіла ў фінале 3D-мясны прынцінг
За ўсе гады існавання Нобелеўскай прэміі яе атрымалі 943 чалавекі, сярод іх толькі 59 жанчын. У прыродазнаўчых і эканамічных навуках жанчыны-лаўрэаты — увогуле рэдкасць. Часцей за ўсё заслугі жанчын адзначаліся Нобелеўскай прэміяй у літаратуры, медыцыне і прэміяй міру. Якое ж месца ў навуцы займаюць жанчыны сёння? На дадзены момант доля жанчын у агульнай колькасці даследчыкаў Акадэміі навук складае 48,9 працэнта, паведаміла навуковы супрацоўнік Цэнтра маніторынгу міграцыі навуковых і навукова-педагагічных кадраў Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Алеся Салавей.
Дзякуючы навуковым прарывам у свеце біятэхналогій за апошняе дзесяцігоддзе яны па інвестыцыйнай прыцягальнасці даганяюць ІТ-індустрыю. Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі з’яўляецца вядучым навукова-даследчым цэнтрам краіны ў галіне генетыкі, геномікі і біятэхналогій. Пра дасягненні ў гэтых галінах і перспектыўныя напрамкі для даследаванняў распавядае намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Алена Гузенка.
Дзякуючы навуковым прарывам у свеце біятэхналогій за апошняе дзесяцігоддзе яны па інвестыцыйнай прыцягальнасці даганяюць ІТ-індустрыю. Менавіта біятэхналогіі адкрылі безліч новых магчымасцяў у сельскай гаспадарцы, экалогіі і прыродаахоўнай дзейнасці, харчовай прамысловасці і медыцыне. Калі раней, каб вывесці новы сорт, патрабаваліся дзесяцігоддзі, то сучасныя метады дазваляюць значна паскорыць селекцыю і паменшыць выдаткі на яе. Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі з’яўляецца вядучым навукова-даследчым цэнтрам краіны ў галіне генетыкі, геномікі і біятэхналогій. Пра дасягненні ў гэтых галінах і перспектыўныя напрамкі для даследаванняў расказвае намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Алена Гузенка
20-тысячны генетычны пашпарт выдадзены ў Рэспубліканскім цэнтры геномных біятэхналогій. За дакументам у Інстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прыехала сям’я Карпінскіх з Ашмян. Пашпарт атрымаў глава сямейства Аляксей, але раней такія ж генетычныя пашпарты атрымалі яго жонка Насця і дачка Марыя.
У гэтай гараджанкі не было вясковага дзяцінства, не было нават летніх канікул у бабулі ў вёсцы, бо тая жыла ў райцэнтры ў гарадской кватэры. Бацькі — фізікі па адукацыі — пазнаёміліся падчас вучобы на фізфаку БДУ. Іх дачка пасля заканчэння ліцэя таксама спыніла свой выбар на БДУ, паступіла на найпрэстыжнейшы ў моладзі факультэт міжнародных адносін, прычым хапіла балаў, каб трапіць на бюджэтную форму навучання. Але сёння яна займаецца... вывучэннем фальклору. Знаёмцеся: загадчыца сектара захавання фальклорнай спадчыны Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук, кандыдат філалагічных навук Яніна Грыневіч.
Акадэмія навук з’яўляецца найбуйнейшым у краіне стваральнікам інтэлектуальнай уласнасці і лідарам па інавацыях. Такую думку выказаў падчас прэс-канферэнцыі з нагоды святкавання 100-годдзя беларускай навукі старшыня Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Уладзімір Гусакоў.
100 гадоў таму была створана першая дзяржаўная навуковая ўстанова рэспублікі — Інстытут беларускай культуры, што стала пунктам адліку гісторыі станаўлення і развіцця нацыянальнай акадэмічнай навукі. Ад імя ўдзельнікаў 14-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі яе начальнік Аляксей Гайдашоў даслаў віншаванне з Днём навукі і 100-годдзем беларускай акадэмічнай навукі ўсім вучоным, даследчыкам і работнікам навуковай сферы краіны.
Як суперкамп'ютар і штучны інтэлект дапамогуць перамагчы вірусы? Чаму натуральнае апладненне — гэта гульня ў рулетку? Які павінен быць сапраўдны «разумны дом» і каму ён насамрэч патрэбны? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні атрымалі ўдзельнікі форуму навукі і бізнесу «Інавацыйны шторм». Улічваючы актуальнасць тэматыкі, Нацыянальная акадэмія навук аб'явіла вялікую колькасць грантаў для навукоўцаў, якія займаюцца даследаваннем каранавіруса. Пра гэта расказала вучоны сакратар Савета маладых вучоных НАН Беларус Ганна Карпенка.
Прэзідыум НАН Беларусі зацвердзіў вынікі конкурсу «Вучоны года Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — 2021» і прыняў рашэнне прысвоіць гэта званне генеральнаму дырэктару Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання парашковай металургіі, доктару тэхнічных навук, прафесару, акадэміку Аляксандру Ільюшчанку.
НАН Беларусі абвясціла Рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году гістарычнай памяці.
Дзесяць маладых вучоных сталі лаўрэатамі конкурсу "100 маладых талентаў НАН Беларусі".